Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
гербы Малдавіі і Валахіі, злучаныя ў адно цэлае, як сімвал глупства, яднанага з грабяжом, і ўяўляе з сябе яднанне вышэйзгаданых правінцый у румынскую дзяржаву. Зразумела, што ідэя такога малюнка належала не Дэмбіцкаму, а апазіцыі, якая даўно дзейнічала супраць яднання дзвюх правінцый, якія мелі аўтаномнае кіраўніцтва, а аўтарам яднання быў князь Куза, што перашкодзіла Малдавіі, бо сталіца была перанесеная ў Бухарэст.
Урад князя Кузы пачаў помсціць за нанесеную абразу аўтару карыкатуры. Дэмбіцкі быў выкрадзены паліцыяй і перакінуты праз Дунай у горад Рушчук, сталіцу дунайскай правінцыі, якая тады, у 1869 г., належала Турцыі. Як чалавек, які не меў пашпарта, Дэмбіцкі быў арыштаваны.
У Рушчуку ўладарыў тады Акіф Паша, вялікі сябра палякаў, які, даведаўшыся, што румынскі выгнаннік тлумачыць, што ён паляк, загадаў, каб яго прывялі ў кантору, дзе я займаўся праектам будовы чыгункі з Нікопаля ў Плеўну. Здзіўленне маё, як і радасць, не мелі межаў. Мы кінуліся ў абдымкі і не маглі адпусціць адзін аднаго. Доўгі час здзіўляўся начальнік паліцыі, які прысутнічаў пры гэтай сцэне. Калі з дапамогай аднаго з маіх інжынераў, які ведаў турэцкую мову, я растлумачыў, што Дэмбіцкі з’яўляецца маім таварышам па выгнанні ў Сібір, начальнік паліцыі паведаміў, што арыштант вызваляецца, а Акіф Паша загадаў, каб яму выдзялілі сродкі на ўтрыманне. Вядома, Дэмбіцкі стаў маім госцем. У Рушчуку ён адразу знайшоў працу. Аднак у хуткім часе пасля гэтага выпадку я пакінуў Рушчук, скіроўваючыся ў Францыю з мэтай узяць удзел у вайне 1870 г. Пасля таго як я вярнуўся, каб працягнуць працу па канструяванні чыгункі з Нікопаля аж да Плеўны, у Рушчуку Дэмбіцкага ўжо не застаў. Ён вярнуўся ў Бухарэст па просьбе гумарыстычнага выдання, якое змагло даказаць невінаватасць Дэмбіцкага, не жадаючы страчваць поспеху, які забяспечваў талент нашага мастака. Дэмбіцкі, атрымаўшы лепшую прапанову, пакінуў Рушчук, дзе, малюючы партрэты, меў сціплыя сродкі на ўтрыманне.
3	Дэмбіцкім я доўга падтрымліваў сувязь праз лісты, а ў 1888 г. сустрэўся з ім у Браіле, я туды прыехаў, каб сустрэцца з братам маёй жонкі, які займаўся гандлем збожжа, дзе мой таварыш і сваяк быў настаўнікам каліграфіі і малюнка і куды перавёз сваю жонку, якая абцяжарвала яго шматлікім патомствам. Яшчэ доўгія гады мы падтрымлівалі адносіны. У апошнія гады яго дабрабыт панёс страты з-за выдаткаў на забеспячэнне патрэб яго вялікай сям’і. Таксама збанкрутаваў брат маёй жонкі, які дапамагаў яму. Ён таксама пакінуў Рушчук. Некалькі разоў я змог звязацца з Дэмбіцкім, і ўжо больш за дзесяць гадоў не атрымліваю адказу і не ведаю, што адбылося з Дэмбіцкім і яго сям'ёй (спасылка 3. Мінейкі).
508	Ранейшая назва марыйцаў.
509	Генрык Вашкевіч (каля 1840 — ?), шляхціц Аўгустоўскай губерні, служыў у г. Грахаўцы Уладзімірскай губерні, у 1858 г. за крадзеж быў сасланы ў войска, службу адбываў у Казані ў батальёне ўнутранай аховы, двойчы быў асуджаны за дэзерцірства, у 1862 і 1864 гг. Другі раз змог дабрацца да Польскага Каралеўства, быў схоплены і абвінавачаны ў кантактах з Нацыянальнай арганізацыяй у Варшаве, а таксама ў абразе цара, у яго былі знойдзеныя
тэксты з адпаведным зместам. Асуджаны на пажыццёвую катаргу і сасланы ў Сібір. У маі 1865 г. збег з месца высылкі разам з 3. Мінейкам і А. Акінчыцам. Дабраўся да Варшавы пад прозвішчам Эдмунда Агінскага і сам з’явіўся да обер-паліцмайстара, даў падрабязныя паказанні аб рэвалюцыйнай дзейнасці польскіх арганізацый і іх сувязі з рускімі рэвалюцыйнымі групамі ў Сібіры, Пецярбургу, Маскве. Паказанні Вашкевіча даюцца ў Варшаўскай, Пецярбургскай, Омскай і Томскай следчых камісіях на працягу 1866 і 1867 гг., яны вельмі падрабязныя. Відавочна, Вашкевіч разлічваў на амністыю. Зноў асуджаны і як рэцыдывіст сасланы на пажыццёвую катаргу. Зыгмунт Мінейка ніколі не даведаўся пра здраду Вашкевіча. (Sliwowska, W. Ucieczki z Sybiru. Warszawa, 2005. S. 200—230; Восстанне 1863 года. Матерналы н документы // Русскопольскне революшгонные связн. Т. 2. Москва, 1963. С. 608.)
510	Об — рака ў Заходняй Сібіры.
511	Аляксандр Дэспат-Зяновіч (1828—1895) паходзіў з Троцкага павета. Закончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Табольскі губернатар з канца 1862 да 1867 г. На пасадзе намагаўся аказваць дапамогу сасланым землякам, у сувязі з гэтым неаднойчы на яго складаліся даносы. У 1867 г. зняты з пасады губернатара і пераведзены ў Пецярбург, дзе займаў высокія пасады ў Міністэрстве ўнутраных спраў. (Гл.: Восстанне 1863 года. Матерналы н документы // Русско-польскне революцнонные связн. Т. 2. Москва, 1963. С. 678; Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-18661 przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 422.)
512	Табола — рака ў Pacii i Казахстане, левы прыток Іртыша.
513	Аляксандр Акінчыц (1839—1886) нарадзіўся ў в. Сялец у Пружанскім павеце (паводле іншых звестак, у Гродне). Пачатковую адукацыю атрымліваў у Пружанах і Гродне. У 1861 г. закончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, распачаў медыцынскую практыку ў Слонімскім 1 Пружанскім паветах, быў арыштаваны 14 лістапада 1863 г. Падчас допытаў прызнаў, што добраахвотна скіраваўся ў паўстанцкі атрад, каб дапамагаць параненым. Падчас допытаў не назваў ніводнага прозвішча, не выдаў ніводнай асобы. Быў асуджаны на 15 гадоў катаргі, пасля тэрмін зменшылі да 12 гадоў. Разам з 3. Мінейкам і Г. Вашкевічам удзельнічаў ва ўцёках, асеў у Францыі, дзе, здаўшы экзамены, пацвердзіў сваю медыцынскую адукацыю. У 1871 г. ажаніўся з Юзэфай Залескай, дачкой знакамітага паэта Багдана Залескага. (Гл.: Sliwowska, W. Ucieczki z Sybiru. Warszawa. 2005. S. 203; Kulcyzkowski, M. Okiiiczyc Aleksander // PSB. T. 23. Wroclaw, 1978. S. 664-666).
514	Знаёмства ў Вільні 3. Мінейкі і Юзафа Аляксандра Сулістроўскага не падвяргаецца сумненню, але пасля арышту іх дарогі разышліся. Юзаф Сулістроўскі ў 1864 г. быў асуджаны на пасяленне пад наглядам паліцыі ў Пензенскай губерні, у выгнанні ў горадзе Чэмбар яго суправаджала жонка. У сваю чаргу, у Томску пад паліцэйскім наглядам знаходзіўся Казімір Сулістроўскі, родам з Віленскай губерні, студэнт Маскоўскага ўніверсітэта, член тайнага саюза польскай моладзі. Ці меў ён такія добрыя сувязі з багатымі
ўладальнікамі залатых радовішчаў, цяжка сказаць, але пэўным з’яўляецца тое, што менавіта Казімір, нядаўні студэнт, мог даць Мінейку адрасы і рэкамендацыі да сваіх калег. Верагодна, у 3. Мінейкі абодва Сулістроўскія праз шмат гадоў з’ядналіся ў адну асобу. (Гл.: Sliwowska, W. Ucieczki z Sybiru. Warszawa, 2005. S. 205—206.)
515	Дадзеных не выяўлена.
516	Цюмень — павятовы горад Табольскай губерні.
517	Рускі раманс, словы паэта Мікалая Цыганава (1797—1831), музыка кампазітара Аляксандра Варламава (1801—1848).
518	Омск — горад у паўднёвай частцы Заходне-Сібірскай раўніны.
519	Людвік Акінчыц (1836 — пасля 1887), нарадзіўся на Гродзеншчыне, закончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Пасля атрымання дыплома ў 1862 г. стаў акруговым доктарам у Ваўкавыску, жыў у Свіслачы, дзе займаўся прыватнай практыкай. Быўарыштаваныўліпені 1863 г. пападазрэнні ў кантактах з кіраўніком мясцовага паўстанцкага атрада — Казімірам Кабылінскім і інфармаваў яго аб рухах расійскага войска. Падчас следства спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, гэта патлумачыў тым, што хацеў такім чынам пазбегнуць знявагі і збіцця. Пісьмовых доказаў удзелу Л. Акінчыца ў паўстанні не было, таму ён быў высланы як вельмі падазроны ва ўдзеле на вольнае пасяленне ў Пермскую губерню пад паліцэйскі нагляд. У жніўні 1863 г. з Пярмі быў адасланы ў Кунгур, дзе атрымаў пасаду доктара (3. Мінейка ва ўспамінах дапускае недакладнасць, узгадваючы, што доктар Акінчыц жыў у Малмыжы, уцекачы накіроўваліся ў Кунгур, бо менавіта там знаходзіўся тады Людвік Акінчыц). Дапамога, якую аказаў уцекачам доктар Акінчыц, паўплывала на яго лёс. Г. Вашкевіч пасля арышту даў падрабязныя паказанні і аб дапамозе, аказанай уцекачам у Кунгуры мясцовым доктарам. Л. Акінчыц за аказанне дапамогі ўцекачам страціў магчымасць вярнуцца дамоў і ў якасці пакарання быў высланы ў Салікамск (Пермская губ.), пасля ў Краснаўфімск (Пермская губ. (Гл.: Sliwowska, W. Ucieczki z Sybiru. Warszawa, 2005. S. 208—210.)
520	Паводле слоўніка У. Даля, балабушка — булка, белы хлябец (наўг.); ячны, іржаны колаб, хлябец (пскоўск.). Балабошкі — пышкі, аладкі (паўдн.).
521	3. Мінейка ў Маскве сустракаўся з Баляславам Шастаковічам (1845— 1919), сынам калежскага асэсара, ветэрынарнага доктара, які паходзіў з Віленскай губерні. Баляслаў Шастаковіч нарадзіўся ў Пермскай губерні, выпускнік Казанскай гімназіі, з 1862 да 1865 г. жыў у Маскве, з’яўляўся членам «Зямлі і Волі», пасля супрацоўнічаў з Польскім камітэтам. У 1866 г. быў арыштаваны ў Казані, даў падрабязныя паказанні, быў сасланы на пасяленне ў Сібір. Баляслаў Шастаковіч з’яўляецца дзедам знакамітага кампазітара Дзмітрыя Шастаковіча (1906—1975). (Гл.: Sliwowska, W. Ucieczki z Sybiru. Warszawa, 2005. S. 200; Восстанне 1863 года. Матерналы н документы // Русско-польскме революцнонные связн. Т. 2. Москва, 1963. С. 582—583.)
522	Цімафей Плаксін (каля 1839 — ?), студэнт Пецярбургскага ўніверсітэта, удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях восенню 1861 г., за што быў на некаторы
час арыштаваны, член рэвалюцыйнага кола. (Гл.: Восстанне 1863 года. Матерналы н документы // Русско-польскне революцнонные связн. Т. 2. Москва, 1963. С. 732.)
523	Дадзеных не выяўлена.
524	Гуль — горад на ўсходнім узбярэжжы Англіі, сучасная назва — Кінгстанэпон-Хал.
525	Генерал-губернатарам Пецярбурга на той час быў Аляксандр Аркадзевіч Сувораў (1804—1882), князь, генерал-ад’ютант, генерал ад інфантэрыі, унук генералісімуса A. В. Суворава. У 1861 г. Сувораў быў прызначаны на пасаду генерал-губернатара Санкт-Пецярбурга, пасля ліквідацыі гэтай пасады, у 1866 г. — генерал-інспектарам усёй пяхоты. А. Сувораў прытрымліваўся ліберальных поглядаў. Адкрыта выказваў сваю пагарду адносна М. Мураўёва і яго палітыкі.
526	Відавочна, маецца на ўвазе дацкая вайна 1864 г. (дацка-пруская вайна), вайна Прусіі, Аўстрыі і шэрагу дзяржаў Паўночна-Германскага саюза супраць Даніі. Пасля паразы Данія страціла па Венскім міры 1864 г. герцагствы — Шлезвіг і Гольштайн, а таксама Лаўэнбург. Дацкая вайна з'яўлялася першым этапам аб’яднання Германіі пад вяршэнствам Прусіі.