Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Фелікс Выслаух, студэнт Кіеўскага ўніверсітэта, у паўстанні 1863 г. змагаўся на Віленшчыне, пасля эміграваў.
Леапольд Чапінскі (1838(40)—1911), студэнт Кіеўскага ўніверсітэта, кіраваў атрадам на Падляшшы (у партыях Р. Рагінскага, К. Багдановіча і Я. Руцкага). Быў паранены, трапіў у палон. Вярнуўся ў 1873 г. і асеў у Варшаве, дзе актыўна супрацоўнічаў з мясцовымі перыядычнымі выданнямі.
Томаш Друганоўскі, дадзеных не выяўлена.
Малагоўскі, сярод вучняў Польскай вайсковай школы ў Генуі і Кунэа дадзенае прозвішча не значыцца.
Юзаф Маліноўскі паходзіў з Літвы, загінуў пад Парыцкам 2 лістапада 1863 г.
Віктар Стэмпоўскі пасля паўстання эміграваў.
ЧэслаўГорскі (псеўд. Шпырка) пасля паўстання эміграваў.
Якуб Вольман, сярод вучняў Польскай вайсковай школы ў Генуі і Кунэа значыўся Вольман Антоні, які загінуў падчас паўстання.
Андрэй Самусевіч, дадзеных не выяўлена.
Леапольд Высоцкі пасля паўстання эміграваў.
Густаў Васілеўскі (1839-1863) член саюза Трайніцкага. У 1863 г. камісар ваяводстваў — Плоцкага, Калішскага і Люблінскага. Загінуў 24 красавіка 1863 г. пад Юзафовам.
Леон Шталенцэр (Штэнцэль, Штанцэль, Штэндлер, Штанцлер) паходзіў з Варшавы, з’яўляўся студэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта, загінуў 15 ліпеня 1863 г. пад Каштангаліяй (Малдова). (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 235.)
421	Гаворка ідзе пра маёра Уладзіслава Энглерта.
422	Мацей Рыбінскі (1784-1874), генерал польскіх войскаў. Удзельнік напалеонаўскай кампаніі 1809, 1812 і 1813 гг. Апошні галоўнакамандуючы паўстання 1831 г. Пасля паўстання выехаў у Францыю. На эміграцыі спрабаваў уключыцца ў палітычнае жыццё. Выступаў як апошні легальны галоўнакамандуючы. Катэгарычна выступіў супраць Людвіка Мераслаўскага ў лісце да Гарыбальдзі («Demokrata Polski», 1861, ад 23.11). Гэта падарвала аўтарытэт школы ў Генуі. (Zacharewicz, Z. Rybinski Maciej // PSB. T. 33. Wroclw, 1991— 1992. S. 338-347.)
423	Грамадзянская пошта была створаная яшчэ ў 1862 г. Цэнтральным камітэтам, яна прызначалася для дастаўкі менш значнай карэспандэнцыі і дасылак, а таксама для развозу кур’ераў, асоб для выканання грамадскіх спраў, кіраўнікоў паўстанцкіх войскаў усіх рангаў, а таксама ўдзельнікаў паўстання, якія пераследаваліся царскімі ўладамі. 3 гэтай мэтай у дварах і фальварках
меліся адпаведныя запрэжкі, а той, хто меў права скарыстацца імі, павінен быў мець пры сабе адпаведныя дакументы з пячаткай органа нацыянальных улад.
424	Уладзіслаў Урублеўскі, сын Леона, уладальнік Чарткова, брат жонкі 3. Мілкоўскага. У 1863 г. з’яўляўся членам нацыянальнай арганізацыі. Памёр у Тэрабоўлі (Аўстра-Венгрыя, цяпер Украіна) улістападзе 1880 г. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Koz­lowski. Warszawa, 1971. S. 237.)
425	Караль Урублеўскі, брат Уладзіслава, сын Леона. Удзельнік паўстання 1863 г., з’яўляўся жаўнерам коннага атрада. Памёр у сакавіку 1890 г. (Гл.: Mi­neyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—18661 przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 237.)
426	Залешчыкі — горад на Падоллі.
427	Францішак Ян Смолька (1810—1899), польскі адвакат, канспіратар, галіцыйскі і аўстрыйскі ліберальны палітык, грамадскі дзеяч. У паўстанні 1831 г. удзелу не браў. Удзельнік вызваленчага руху 1840-х гг., з’яўляўся членам, пасля кіраўніком тайнага Таварыства польскага народа (Stowarzyszenie Ludu Polskiego). У 1841 г. арыштаваны, у 1845 г. быў асуджаны да смяротнага пакарання, але адразу памілаваны. Дэпутат галіцыйскага сейма, абраны дэпутатам у Венскі парламент. У 1881—1893 гт. з’яўляўся прэзідэнтам Ніжняй палаты аўстрыйскай Дзяржаўнай рады.
428	Граф Станіслаў Тарноўскі (1837-1917), гісторык польскай літаратуры, літаратурны крытык, прафесар Ягелонскага ўніверсітэта, прэзідэнт Акадэміі ведаў (Akademii Umiejetnosci). Лідар кракаўскіх кансерватараў. У 1863 г. уключыўся ў паўстанцкі рух.
429	Малая Польшча — гістарычная вобласць на паўднёвым усходзе Полыпчы, сталіцай Малой Полыпчы з’яўляецца Кракаў.
43(	1 Вінцэнты Поль (1807—1872), польскі паэт, географ, этнограф, прафесар Ягелонскага ўніверсітэта. Удзельнік паўстання 1831 г.
431	Хробржа — вёска ў Польшчы (цяпер у Свентакрыскім ваяводстве), у час паўстання 1863 г. у Хробржы, у палацы Велёпольскіх, стацыянавалі атрады Мар’яна Лангевіча.
432	Ніда — рака на поўдні Полыпчы, прыток Віслы.
433	Зуавы (франц. zouaves, ад араб. зуауа — назва аднаго з кабільскіх плямёнаў у Алжыры), род лёгкай пяхоты ў французскіх каланіяльных войсках. Фарміраваліся з жыхароў Паўночнай Афрыкі і добраахвотнікаў французскага паходжання. У час паўстання 1863—1864 гг. сярод паўстанцкага войска існавалі атрады зуаваў смерці, якія складаліся са смяротнікаў.
434	Франсуа Рохебрун (1830—1870), французскі вайсковец, удзельнік паўстання 1863 г. Знаходзіўся на французскай вайсковай службе (1851-1854) у Алжыры. У 1855 г. прыехаў у Кракаў, працаваў рэпетытарам. Пасля выехаў, вярнуўся ў Польшчу ў 1862 г., адкрыў у Кракаве школу фехтавання. На пачатку 1863 г. апынуўся ў лагеры А. Куроўскага, дзе за некалькі дзён стварыў атрад
(122 чалавекі), названы «Першы полк зуаваў смерці». У сакавіку Рохебрун апынуўся ў лагеры М. Лангевіча і стварыў «полк зуаваў», каля 200 чалавек. Усе былі ў аднолькавым абмундзіраванні, у чорных камізэльках з белым крыжам на грудзях і ў чырвоных эфесках, яны з’яўляліся найбольш моцнай адзінкай корпуса дыктатара. Адважна і паспяхова ішлі ў атаку пад Загосцем і Грахавіскамі 17-18 сакавіка. Пасля апошняй бітвы Рохебрун атрымаў званне генерал-маёра, пакінуў лагер адразу пасля дыктатара. Вярнуўся ў Кракаў. Пасля падзення дыктатуры Лангевіча спрабаваў здзейсніць вайсковы пераварот і захапіць уладу. Быў разжалаваны, вярнуўся ў Парыж. Загінуў падчас франка-прускай вайны. (Kieniewicz, S. Rochebrun Francois // PSB. T. 31. Wroclaw, 1988-1989. S. 337-338).
435	Бітва пад Хробржам адбылася 17 сакавіка 1863 г. Паўстанцкія атрады (3000 чал.) пад кіраўніцтвам М. Лангевіча, прыціснутыя да аўстрыйскай мяжы, адкінулі атрад палкоўніка Ксаверыя Чэнгеры, пракладаючы сабе дарогу на Кельце.
Накіроўваючыся да Мехова Лангевіч затрымаўся ў Хробржы, дзе яго застала паведамленне аб набліжэнні групы расійскіх войскаў. Засланіўся ад яе атрадам зуаваў Рохебруна. Нечакана на левым беразе Ніды з’явілася другая група расійскіх войскаў, якая атакавала войска паўстанцаў. Лангевіч скіраваў супраць іх пяхоту Чахоўскага. У той час Рохебрун спаліў мост праз Ніду і далучыўся да Лангевіча. У бітве рускія страцілі 300 чалавек, паўстанцкае войска страціла агулам 300 чалавек у час бітваў пад Хробржам і Грахавіскамі. (Bitwa pod Chrobrzem // Mala Encyklopedia Wojskowa T. 1. Warszawa, 1967.)
436	Бітва пад Грахавіскамі (цяпер вёска ў Польшчы, недалёка ад г. Пінчова ў Свентакрыскім ваяводстве) адбылася 18 сакавіка 1863 г. Гэта была аднадзённая бітва, адна з самых крывавых у паўстанні 1863-1864 г., скончылася перамогай паўстанцаў з тактычнага пункту гледжання. М. Лангевіч пасля бою прыняў рашэнне пакінуць атрад, што прывяло да яго роспуску.
437	Зыгмунт Падлеўскі (1836—1863), член Цэнтральнага нацыянальнага камітэта. Нарадзіўся ў маёнтку Малыя Чарняўцы каля Бярдзічава. Навучаўся ў Брэсцкім кадэцкім корпусе, пасля ў Артылерыйскім вучылішчы ў Пецярбургу і Артылерыйскай акадэміі. Падчас навучання ў акадэміі пасябраваў з 3. Серакоўскім і належаў да аднаго з афіцэрскіх рэвалюцыйных гурткоў у Пецярбургу. Восенню 1861 г. Афіцэрскі гурток дэлегаваў яго ў Парыж у якасці інструктара ў ствараную на эміграцыі вайсковую школу. У Парыжы стаў адным з кіраўнікоў Таварыства польскай моладзі. Пасля пераправіўся ў Геную, дзе ў Польскай вайсковай школе выконваў функпыі інструктара па артылерыі, а таксама выкладаў матэматыку, стратэгію, тактыку і інш. Калі ў 1862 г. школа ў Італіі была зачыненая, рабіў безвыніковыя намаганні адкрыць яе ў Лондане. Ад імя ЦНК вёў перамовы з А. Герцыным і з Цэнтральным камітэтам «Зямлі і Волі» ў Пецярбургу. У час паўстання 1863 г. з’яўляўся начальнікам Плоцкага ваяводства, быў схоплены, пасля ваеннага суда расстраляны. (Kieniewicz, S Padlewski Zygmunt // PSB. T. 24. Wroclaw. 1979. S. 811-812.)
438	Яраслаў Дамброўскі (1836-1871), член Цэнтральнага нацыянальнага камітэта, арганізатар узброеных сіл паўстання 1863 г., генерал і кіраўнік узброеных сіл Парыжскай камуны. Нарадзіўся ў Жытоміры. Навучаўся ў Брэсцкім кадэцкім корпусе, пасля быў накіраваны ў Санкт-Пецярбургскі дваранскі полк. Служыў на Каўказе. У 1859 г. паступіў у Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба, пасля быў залічаны ў Генеральны штаб. Падчас навучання становіцца членам афіцэрскага рэвалюцыйнага гуртка, які групаваўся вакол капітана 3. Серакоўскага. Быў скіраваны ў Варшаву, з’яўляўся там кіраўніком «чырвоных», канспіратыўным начальнікам Варшавы, займаўся распрацоўкай планаў паўстання. У жніўні 1862 г. быў арыштаваны і высланы ў Сібір. Падарозе накатаргу збег. Эміграваў у Францыю разам з жонкай Пелагіяй Зглічынскай, з якой пабраўся падчас зняволення. Браў актыўны ўдзел у Парыжскай камуне 1871 г. у званні генерала. Быў смяротна паранены ў баі з версалыіамі.
439	Юзаф Смяхоўскі (1796-1875), афіцэр паўстання 1831 г., у 1863 г. змагаўся пад камандаваннем А. Езяранскага і М. Лангевіча, які павысіў яго да рангу генерала брыгады. У апошняй фазе, пасля адыходу Лангевіча з войска, прыняў камандаванне над атрадам і перайшоў з яго рэшткамі аўстрыйскую мяжу пад вёскай Ігаломя (цяпер Малапольскае ваяводства) 21 сакавіка. Пасля ўдзельнічаў у паходзе Езяранскага на вёску Кабылянка (цяпер Малапольскае ваяводства) 1—12 мая 1863 г. Памёр у Львове. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnieniaz lat 1848—1866 /przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 277.)
440	Вісліца — вёска (цяпер y Свентакрыскім ваяводстве). У 1869 г., пасля паўстання 1863 г., Вісліца страціла гарадское права.
441	Планты — гарадскі парк у Кракаве вакол Старога Горада.
442	Зоф’я з Рышчэўскіх Вадзіцкая (1816-1890), жонка графа Францішка Вадзіцкага, дачка генерала Польскага войска Габрыэля Рышчэўскага і княгіні Селясціны Чартарыйскай, патрыятычная дзяячка ў перыяд паўстання 1863 г.