Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Янка Лучына ў нарысе «3 крывавых дзён, эпізод з паўстання 1863 года на Міншчыне» пісаў: «Не жадаючы ідэалізаваць факты, я мушу тут дадаць, што колькасць асоб, выдаваных у рукі ўлад, проста зменшылася, калі паменшала ўзнагарода. Урад, а дакладней, самаўладны Мураўёў-вешальнік назначыў за кожнага дастаўленага паўстанца напачатку пяць рублёў, а затым тры рублі і ўрэшце знізіў аплату да сумы ў два польскія злоты. Таму спярша кінуліся на такі лёгкі шлях даходу і хапання па дарогах, нават па хатах, усякага, хто здаваўся падазроным, хоць на гэтае падазрэнне не было ніякіх падстаў. Здарылася нават такое, што, не ведаючы, з кім маюць справу, мужыкі ў Магілёўскай губерні злавілі на дарозе князя Крапоткіна, які вяртаўся дамоў, і даставілі яго губернатару» (Лучына, Я. Творы: вершы, нарысы, пераклады, лісты. Мінск, 1988. С. 160).
474	Відавочна, маецца на ўвазе Марыя Аляксандраўна (1824-1880), прызнаная дачка вялікага герцага Людвіга II Гесенскага, жонка расійскага імператара Аляксандра II і маці імператара Аляксандра III.
475	Дэкан — у каталіцкай і англіканскай цэрквах старшы святар. Дэкан узначальвае дэканат, адміністрацыйную адзінку ў складзе епархіі, у якую ўваходзяць некалькі размешчаных побач прыходаў.
476	Весяліцкі Сяргей Гаўрылавіч (1804-1866), генерал-лейтэнант, удзельнік крымскай вайны. На пачатку 1860-х гг. стаў камандзірам 6-й пяхотнай дывізіі. 3 1862 г. лічыўся ў запасных войсках. Пасля паўстання 1863 г. быў прызначаны старшынёй створанай у Вільні следчай камісіі над удзельнікамі паўстання. (Волков, С. Веселнцкнй Сергей Гаврнловнч / Генералнтет Росснйской нмпернн. Энцнклопеднческнй словарь генералов н адмнралов от Петра I до Ннколая II. Т. 1. Москва, 2009. С. 255-256.)
477	Лейб-гвардыі Паўлаўскі полк — гвардзейскай вайсковая частка рускага імператарскага войска, заснаваная ў 1796 г.
478	Пагулянка — раён у Вільні, знаходзіцца ў заходняй частцы горада.
479	Вілія — рака ў Беларусі і Літве, правы прыток Нёмана.
480	Звярынец — раён у Вільні, знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы горада, на правым беразе Віліі.
481	Пра прастытуцыю ў Парыжы (франц.).
482	Ота фон Бісмарк (1815—1898), дзяржаўны дзеяч Германіі, заснавальнік і першы канцлер Германскай імперыі. У 1859—1862 гг. прускі пасланнік у Расіі і Францыі. Прускі прэм’ер-міністр (1862-1890), з 1871 да 1890 г. рэйхсканцлер Германіі.
483	Нерчынская катарга — група расійскіх катаржных турмаў (Алгачынская, Акатуйская, Карыйская, Зерантуйская, Мальцаўская і інш.) у Нерчынскай акрузе Забайкалля у XVIII — пачатку XX ст. У 1826-1917 гг. з’яўлялася палітычнай катаргай, там адбывалі пакаранне дзекабрысты, удзельнікі паўстанняў 1830—1831 і 1863-1864 гг.(каля 2000 чалавек), народнікі, сацыял-дэмакраты і інш. Катаржане выкарыстоўваліся для распрацоўкі радовішчаў, на ліцейных, броварных і саляных заводах, на гаспадарчых працах і будаўніцтве. (Нерчннская каторга / Большой энцнклопеднческнй словарь: в 2 т. Т. 2. Москва, 1991. С. 26.)
484	Per pedes apostolorum (лац. жарт.) — выправіцца ў шлях пешкі, як апосталы.
485	Лукішкі — раён Вільні, знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы горада, на левым беразе Віліі. На Лукішскім пляцы праводзіліся пакаранні смерцю паўстанцаў 1863-1864 гг.
486	Закрэнт — парк у Вільні, знаходзіцца ў заходняй частцы горада, на правым беразе Віліі.
487	Ярд — брытанская і амерыканская адзінка вымярэння даўжыні. Адзін ярд роўны 0,9144 м.
488	Локаць — даўнейшая адзінка вымярэння даўжыні, у XIII—XVIII стст. у залежнасці ад мясцовасці даўжыня локця вагалася ад 0,29 да 0,63 м. У Рэчы Паспалітай з 1764 г. ужывалася назва «каронны (літоўскі) локаць», які адпавядаў 0,649 м (Анішчанка, Я. Локаць// ЭВКЛ. Т. 2. Мінск, 2007. С. 217—218.)
489	Шарваркі — натуральныя павіннасці па будаўніцтве і рамонце замкаў, дарог, мастоў, грэбляў, плацін, млыноў і іншых дзяржаўных і панскіх збудаванняў, ачыстцы берагавых палос судаходных рэку ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў XV — першай трэці XX ст. Пасля сялянскай рэформы 1861 г. дарожныя ўчасткі пачалі замацоўвацца за сельскай грамадой за некалькі дзясяткаў вёрст ад паселішчаў, а сяляне абавязаны былі папраўляць дарогі пераважна ў час палявых работ. (Панюцін, В. Шарваркі // ЭГБ. Т. 6. Кн. 2. Мінск, 2003. С. 197.)
490	Аўтар мае на ўвазе Таргавіцкую канфедэрацыю, саюз магнатаў Рэчы Паспалітай супраць рэформ Чатырохгадовага сейма 1788—1792 гг., які выкарыстала Расійская імперыя з мэтай рэстаўрацыі там дзяржаўнага ладу, што існаваў да прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Акт канфедэрацыі быў падпісаны ў Пецярбургу 27 красавіка 1792 г., фіктыўна абвешчаны ў мястэчку Таргавіца
(Украіна) 14 мая 1792 г., праз тры дні пасля пачатку інтэрвенцыі Расіі ў Рэч Паспалітую. (Анішчанка, Я. Таргавіцкая канфедэрацыя // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. Мінск, 2001. С. 505.)
491	Казанскі сабор (сабор іконы Казанскай Божай Маці) — помнік архітэктуры, выкананы ў стылі ампір. Пабудаваны на Неўскім праспекце ў 1801— 1811 гг. архітэктарам А. Вараніхіным.
492	Выплош (польск. wyp-losz) — чалавек, які дзіўна сябе паводзіць, стварае ўражанне спалоханага.
493	«Статейный спнсок» — дакумент, што складаўся ў мясцовым губернскім праўленні на кожнага арыштанта, якога высылалі ў Сібір. У ім пазначаліся: імя, імя па бацьку і прозвішча ссыльнага, званне, веравызнанне, прыкметы, дзе быў суд, да якой меры пакарання асуджаны, чым забяспечаны падчас адпраўкі, колькі мае асабістых грошай, хто з сям’і яго суправаджае і ці павінен ісці закаваным. Адзін асобнік «Статейного спнска» перадаваўся канвою, другі дасылаўся ў цюменскі загад аб ссыльных. Пасля сфарміравання партыі арыштантаў на падставе дадзеных «Статейных спнсков» складаўся спіс партыённы, на якім пазначалася прыём і здача партый па этапах. (Статейный спнсок // Энцнклопеднческнй словарь Брокгауза н Ефрона. Т. 31. Санкт-Петербург, 1900. С. 471.)
494	Так 3. Мінейка называе кармавыя арыштанцкія грошы, якія выдаваліся ссыльным для самастойнага забеспячэння сябе харчаваннем.
495	Арэнбург — горад у Расіі, на поўдні Урала.
496	Францішак Далеўскі (1825-1904), грамадскі дзеяч, старэйшы брат Аляксандра, Канстанціна і Цітуса Далеўскіх, а таксама швагер, праз сястру Апалонію, Зыгмунта Серакоўскага, нарадзіўся ў фальварку Руднікі (Лідскі павет Віленскай губерні). Навучаўся ў Віленскай гімназіі, у 1846 г. павінен быў пакінуць навучальную ўстанову як нядобранадзейны, у сувязі з чым страціў права на атрыманне вышэйшай адукацыі. Разам з братам Аляксандрам стварыў у 1846 г. «Братні саюз» польскай моладзі ў Вільні (так званая «Змова братоў Далеўскіх»), У сувязі з раскрыццём гэтай арганізацыі ў 1849 г. Ф. Далеўскі быў арыштаваны і асуджаны на 15 гадоў катаргі, якую адбываў у Нерчынску, вярнуўся ў Вільню ў 1859 г. Актыўна ўдзельнічаў у перадпаўстанцкім руху, уваходзіў у склад камітэта «белых». Быў супраць паўстання, але, калі яно распачалося, увайшоў у склад Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы і быў актыўным яго дзеячам. Арыштаваны 10 ліпеня 1863 г., асуджаны на 20 гадоў катаргі, якую адбываў у сяле Сівякова (недалёка ад Чыты). У 1883 г. па амністыі змог вярнуцца на радзіму, асеў у Варшаве дзе і памёр. (KoScialkowski, S. Dalewski Franciszek // PSB. T. 4. Krakow. 1938. S. 395.)
497	Казань — адміністрацыйны цэнтр Казанскай губерні.
498	Перм — горад на ўсходзе еўрапейскай часткі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Пермскай губерні.
499	Малмыж — горад у Расіі, павятовы горад Вяцкай губерні.
500	Нараўчат — павятовы горад Пензенскай губерні. Тут аўтар памыляецца, адлегласць паміж Малмыжам і Нараўчатам вялікая, верагодна, гэта быў нейкі іншы горад.
501	У дадзеным выпадку аўтар памыліўся, верагодна, гэта быў брат знакамітага мастака Юліуша Косака, Леон Косак. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 I przedmowy i przypisy E. Kozlowski. War­szawa, 1971. S. 397.)
Леон Косак (1827—1877), афіцэр, паўстанец, мастак-аматар, аўтар акварэляў, маляваў сцэны з жыцця жаўнераў. Улан аўстрыйскага войска, даслужыўся да звання паручнік гусараў. У 1860 г. у шэрагах Гарыбальдзі ўдзельнічаў у неапалітанскай кампаніі. У 1861 г. вярнуўся ў Галіцыю і асеў у Львове. У сакавіку 1863 г. з атрадам палкоўніка Л. Чахоўскага перайшоў у Люблінскае ваяводства. Падчас бітвы пад Коцкам (25 снежня) быў паранены і трапіў у палон. Асуджаны на 8 гадоў катаргі, адбываў у сяле Сівякова (недалёка ад Чыты). У 1873 г. у цяжкім стане вярнуўся з Сібіры ў Кракаў да брата Юліуша, дзе і памёр. (Olszariski, К. Kossak Leon // PSB. Т. 14. Wroclaw, 1968-1969. S. 247.)
502	Пайшлі панны пад нары, пад нары,
А за імі вікарый, вікарый ўлез (польск.).
503	Табольск — адміністрацыйны цэнтр Табольскай губерні.
504	Дадзеных не выяўлена.
505	Напалеон Дэмбіцкі (1831? — пасля 1910) жыў у Варшаве, мастак, карыкатурыст і сатырык, аўтар «Сцэн з жыцця» (Варшава, 1858), «Падарожжы да пеклаў», «3 нататак моднага турыста» (Варшава, 1862) і «Урыўка з жыцця двух слаўных людзей...» («PamiQtnik Literacki», Варшава, 1851). З’яўляўся канцылярыстам Крэдытнага зямельнага таварыства ў Варшаве. У 1864 г. быў арыштаваны па абвінавачванні ва ўдзеле ў паўстанні, з’яўляўся начальнікам аднаго з варшаўскіх атрадаў жандараў-штылетнікаў, выконваў функцыі афіцэра нацыянальнай жандармерыі. Асуджаны на 15 гадоў катаргі. Частку дарогі ў Сібір ішоў з Зыгмунтам Мінейкам. Да месца адбывання пакарання не дайшоў, застаўся ў Томску пад прозвішчам Людвіка дэ Лампі. Уцёк з Сібіры ў 1866 г. (Гл.: Sliwowska, W. Ucieczki z Sybiru. Warszawa, 2005. S. 216—218; Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Koz­lowski. Warszawa, 1971. S. 404.)
506	Магчыма, аўтар мае на ўвазе гумарыстычнае выданне «Wolne Zarty: swistki humorystyczno-artystyczne zebrane przez Bocianow Polskich» («Вольныя жарты: гумарыстычна-мастацкія кавалачкі, сабраныя Польскімі Бусламі»), выходзіла ў Варшаве ў 1858—1859 гг. Выдавалі часопіс Фрыдэрык Левестам і Ян Грыгаровіч, якія ўжывалі агульны псеўданім — Польскія Буслы.
507	Напалеону Дэмбіцкаму пашчасціла ўцячы з Сібіры, ён быў асуджаны на катаргу. Паспяхова ўцёк праз Туркестан, іншай дарогай, чым я, да межаў Румыніі, і спыніўся там ў Бухарэсце, знайшоўшы занятак у рэдакцыі гумарыстычнага выдання. Справы ў яго ішлі добра аж да часу, калі ў адным з нумароў гэтага выдання не з’явіўся малюнак галавы вала і грака з залатым пярсцёнкам у дзюбе,