Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
561	Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732—1798) нарадзіўся ў мястэчку Воўчын Брэсцкага павета. Апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1764—1795). 3 маладосці быў звязаны з групоўкай Чартарыйскіх, якая мела значны ўплыў у Рэчы Паспалітай. Пасля смерці караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III (1763) Чартарыйскія і Кацярына II вылучылі кандыдатуру Панятоўскага на трон Рэчы Паспалітай. Пасля ўзыходжання на трон рабіў спробы разам са сваімі сваякамі Чартарыйскімі вызваліцца ад поўнай залежнасці ад Расіі. У час паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі Панятоўскі адхілены ад улады, у 1795 г. падпісаў акт адрачэння ад кароны на карысць Кацярыны II. Гэтым актам афіцыйна спынена існаванне Рэчы Паспалітай. Памёр у Пецярбургу. (Грынкевіч, А. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. Мінск, 2001. С. 401-402.)
562	Уладзіслаў Міцкевіч (1838-1926), старэйшы сын Адама Міцкевіча. Біёграф і выдавец твораў Адама Міцкевіча, выдавец, перакладчык, публіцыст, грамадскі і палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў Парыжы. У 1861 г. праз Канстанцінопаль трапіў у Расію і Польскае Каралеўства. У Кіеве, Жытоміры, Мінску, Навагрудку, Вільні, Пецярбургу і Варшаве з’яўляўся сведкам палітычных хваляванняў, паўсюль яго горача прымалі як спадчынніка бацькоўскай славы і прадстаўніка эміграцыі. Калі ў 1861 г. У. Міцкевіч праездам у Навагрудак правёў некаторы час у Мінску, улады даносілі, што ў горадзе знайшліся энтузіясты, якія арганізавалі ў яго гонар урачысты абед з музыкай у публічнай зале, дзе ўзносіліся тосты і адбываліся выступленні з прамовамі. У 1864 г. з’яўляўся адным з заснавальнікаў Люксембургскай кнігарні, якая на працягу 25 гадоў выконвала ролю асяродка прапаганды польскай справы, цэнтра польскай літаратуры і міцкевічаўскага выдавецкага інстытута. Аўтар манументальнага чатырохтомнага выдання «Жыццё Адама Міцкевіча» (1890—1895) і іншых гістарычных прац. Памёр у Парыжы. (Гл.: Ktossowski, A. Mickiewicz Wladyslaw // PSB. T. 20. Wroclaw, 1975. S. 713; Fajnhauz. D. 1863 Litwa i Biatorus. Warszawa, 1999. S. 35.)
563	Юліуш Славацкі (1809-1849), польскі паэт, драматург.
564	Адам Красінскі (1810—1891), біскуп, мовазнаўца, паэт.
565	Пантэон — архітэктурна-гістарычны помнік у Лацінскім квартале Парыжа, першапачаткова з’яўляўся саборам Святой Жэнев’евы, пазней — пахавальны склеп выбітных людзей Францыі.
566	Відавочна, маецца на ўвазе сквер Сен-Жак, у якім знаходзіцца знакамітая вежа Сен-Жак, былая званіца сабора Сен-Жак-ла-Бушэры.
567	Тулуза — горад на поўдні Францыі.
568	Уврыеркі — відавочна, утворана ад франц. oeuvre (працаваць).
569	Рым — сталіца Італіі.
570	Стэфан Багуцкі (1846-1867), удзельнік варшаўскіх маніфестацый, вучань вайсковай школы ў Генуі і Кунэа. Удзельнік паўстання 1863 г., быў паранены, збег з расійскага палону ў Францыю. Вучань вайсковай школы Сен-Сір. Памёр 7 сакавіка 1867 г. Урачыста пахаваны 9 сакавіка. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 499.)
571	Анры Арысцід дэ Гандрэкур (1816—1876), французскі генерал, барон. Удзельнічаў у баях у Афрыцы, у 1866—1870 гг. з’яўляўся камендантам школы ў Сен-Сіры. У французска-прускай вайне загадваў брыгадай. Пісаў аповесці.
572	Аляксандр Траска Забельскі (1825—1887), удзельнік венгерскага паўстання 1848—1849 гг. У 1854 г. высланы ў Арэнбургскую губерню, вярнуўся да 1863 г. Падчас паўстання працаваў у плоцкай нацыянальнай арганізацыі. На эміграцыі ў Францыі заснаваў і стаў дырэктарам вайсковай школы ў Парыжы, пасля перанесенай у Тулузу. Існавала школа няпоўныя 3 гады і зачынілася ў сувязі з фінансавымі цяжкасцямі. Памёр у чэрвені 1887 г. у Сен-Гадане (горад на паўднёвым-захадзе Францыі). (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 502.)
573	Сшытак (саст. польск.).
574	Магчыма, гаворка ідзе пра Раймунда Гасткоўскага (1885—1966). Польскі філолаг, археолаг, даследчык антычнай культуры. Прафесар Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні, Каталіцкага ўніверсітэта Любліна, Лодскага ўніверсітэта. Знаёмства Р. Гасткоўскага з аўтарам магло адбыцца ў 1923—1924 гг., калі Р. Гасткоўскі знаходзіўся ў Французскай школе ў Афінах, атрымаўшы стыпендыю Польскай акадэміі ведаў.
575	Забараняецца для грамадзянаў (франц.).
576	Напалеон Жазэф Банапарт (1822—1891), сын Жэрома Банапарта, малодшага брата Напалеона I. Насіў тытул прынца Францыі, вядомы як Прынц Напалеон, альбо па мянушцы Плон-Плон, стрыечны брат Напалеона III. Прытрымліваўся ліберальных поглядаў, быў прыхільнікам пытання па аказанні вайсковай і дыпламатычнай дапамогі палякам у час паўстання 1863—1864 гг.
577	Адольф Ньель (1802—1869), французскі маршал. У 1866 г. А. Ньель атрымаў прызначэнне на пасаду вайсковага міністра, праводзіў рэформы ў войску.
578	Вайсковае міністэрства 1-е ўпраўленне
Бюро Вайсковых школ Генеральнага штаба
Маршал Францыі, вайсковы дзяржаўны сакратар, папярэджвае Зыгмунта Мінейку, па польскім пытанні, у выніку іспыту на прыдатнасць, які ён вытрымаў у Імператарскай аплікацыйнай школе Генеральнага штаба, ён залічаны ў 1867 г. слухачом у дадзеную школу.
Парыж, 30 студзеня 1867.
(-) Ньель
579	Магчыма, маецца на ўвазе П’ер Фелікс дэ Рыбор (1811-1895). Генерал, начальнік штаба аайсковага міністра, вялікі афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна.
580	Дадзеных не выяўлена.
581	Дадзеных не выяўлена.
582	Верагодна, аўтар мае на ўвазе Якаба Лахавары (1846-1907). Генерал (1900), палітык і дыпламат, вайсковы міністр і міністр замежных спраў Румыніі.
583	Лахавары стаў генералам і вайсковым міністрам, пра тое, што адбылося з Лідэкерке, не маю інфармацыі (спасылка 3. Мінейкі).
584	Дадзеных не выяўлена.
585	Эльзас — рэгіён на паўночным усходзе Францыі.
586	Страсбур — сталіца Эльзаса.
587	Іпалогія — навука пра коней, яго анатомію, фізіялогію, пародаўтварэнне і інш.
588	Дадзеных не выяўлена.
589	Польскі мастак Ян Матэйка (1838—1893) у 1867 г. дэманстраваў на Сусветнай выставе ў Парыжы карціну «Рэйтан — заняпад Польшчы», намалявана ў 1866 г. Паказвае сцэну пратэсту Тадэвуша Рэйтана супраць I падзелу Рэчы Паспалітай, якая адбылася 21 сакавіка 1773 г.
590	Відавочна, маецца на ўвазе Тадэвуш Рэйтан (1742—1780), палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай. Нарадзіўся ў в. Грушаўка Навагрудскага павета. Быў абраны паслом ад Навагрудскга павета на сейм 1773-1775 гг., дзе планавалася зацвердзіць I падзел Рэчы Паспалітай. Разам пасламі ад Навагрудскага павета С. Корсакам і ад Мінскага павета С. Багушэвічам рашуча супрацьстаяў анексіі зямель дзяржавы. Чатырохгадовы сейм 1788—1792 гг. назваў дзеянні Рэйтана узорам для пераймання. (Гл.: Рэйтан Тадэвуш // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. Мінск, 2003. С. 169.)
591	Гэтым юрыстам з’яўляўся Шарль Флаке (1828—1896), французскі навуковец, палітык і дзяржаўны дзеяч, узначальваў кабінет міністраў Францыі з 1888 да 1889 г.
592	Месье, няхайжыве Польшча (франц.).
593	Антон Беразоўскі (1847—1916) нарадзіўся ў Аўраціне каля Жытоміра, шляхціц, удзельнік паўстання 1863 г. Выканаўца няўдалага замаху, які ажыццявіў 6 чэрвеня 1867 г. у Булонскім лесе на цара Аляксандра II падчас прыезду імператара на Сусветную выставу ў Францыю. Беразоўскі быў асуджаны на пажыццёвую катаргу ў Новай Каледоніі. У 1886 г. катарга была замененая на пажыццёвае высланне. Памёр у 1916 г.
594	Адвакатам А. Беразоўскага з’яўляўся Франсуа Віктор Эмануэль Араго (1812-1896), французскі адвакат, дыпламат і дзяржаўны дзеяч.
595	Імператарская аплікацыйная
школа Генеральнага штаба
Генерал-лейтэнант другі камандзір, дырэктар навучальнай установы Аплікацыйнай школы Генеральнага штаба, пацвярджае, што месье Мінейка, які
раней атрымаў дазвол міністэрства ад 30 студзеня 1867 года на праходжанне курса ў школе, рэгулярна прысутнічаў на занятках выкладчыкаў на працягу двух гадоў навучання, са здавальняючымі вынікамі здаў усе асноўныя экзамены па праходжанні ў 1-ю дывізію і выпуску.
Яго паводзіны ў школе былі здавальняючымі.
Парыж, 16 лістапада 1868 г.
Генерал-лейтэнант другі камандзір
дырэктар навучальнай установы
Месье Мінейка
Імператарская школа Генеральнага штаба. Галоўнакамандуючы
596	Міхал Ян Гейдэнрэйх (1831-1886), псеўданім Крук, польскі генерал, паўстанец 1863 г. Нарадзіўся ў Варшаве. Афіцэр расійскага штаба, належаў да тайнага кола польскіх афіцэраў. У час паўстання начальнік Люблінскага і Падляскага ваяводстваў. За перамогу ў баі пад Жыжынам (вёска ў Люблінскім ваяводстве) Нацыянальны ўрад надаў яму званне генерала. На эміграцыі вёў актыўную дзейнасць. Пасля 1871 г. вярнуўся на Галіцыю, памёр у Львове. (Гл.: Pioski, S. Heydenreich Michal Jan // PSB. T. 9. Wroclaw, 1960—1961. S. 498—499.)
597	Каятан Караль Цяшкоўскі (1826-1877), псеўданім Цвек, землеўласнік, арганізатар і камандзір атрада паўстання 1863 г. Нацыянальны ўрад у знак прызнання арганізацыйных заслуг Цяшкоўскага ўзнагародзіў яго званнем палкоўніка, нягледзячы на тое што вайсковай адукацыі ён меў. Пасля паўстання эміграваў у Францыю, браў актыўны ўдзел у палітычным жыцці эміграцыі. Займаўся перакладамі для кракаўскага тэатра французскіх камедый. Перад смерцю пераехаў з Парыжа ў Кракаў у 1876 г., дзе і памёр. (Гл.: Sokulski, J. Cieszkowski Kajetan // PSB. T. 4. Krak6w, 1938. S. 67.)
598	Юзаф Крашэўскі (1812-1887), польскі пісьменнік, гісторык, грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку. 3 сям’і пружанскага харужага. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, Віленскім універсітэце. Браў удзел у паўстанні 1830— 1831 гг., быў зняволены, сядзеў у Віленскай турме. Заснавальнік і рэдактар віленскага часопіса «Атэнэум» у 1841—1851 гг.. Пасля паўстання 1863— 1864 гг. знаходзіўся ў эміграцыі. Арыштаваны ў Берліне 13 чэрвеня 1883 г. па абвінавачванні ў вайсковым шпіянажы на карысць Францыі з 1877 да 1881 г., быў асуджаны на 4,5 года зняволення. Вызвалены восенню 1886 г. дзякуючы дапамозе каралевы Італіі Маргарыты Савойскай (Гл.: Мальдзіс, А. Крашэўскі Юзаф // ЭГБ. Т. 4. Мінск, 1997. С. 256-257; Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 533.)
599	Вільгельм I (1797-1888), кароль Прусіі з 1861 г., германскі імператар з 1871 г.