Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
527	Дагмара (1847-1928), дачка караля Даніі Крысціяна IX, жонка Аляксандра III, маці Мікалая II. Да шлюбу з Аляксандрам III у 1866 г. прыняла праваслаўе, атрымала новае імя і тытул — вялікая княгіня Марыя Фёдараўна.
528	Гельдэр — горад у Нідэрландах.
529	Зёйдэрзэ — заліў у Паўночным моры. у паўночна-заходняй частцы Нідэрландаў.
530	Ратэрдам — горад у Нідэрландах.
531	Брусель — сталіца Бельгіі.
532	Адэон — тэатр, размяшчаецца на левым беразе Сены каля Люксембургскага саду, быў адкрыты ў 1782 г.
533	Кавярня «Дэ ля Рэжанс» (франц. «De la Regence») — знакамітая парыжская кавярня, якая ў XVIII-X1X стст. мела славу цэнтра гульні ў шахматы. Большасць вядомых шахматыстаў свайго часу згулялі шахматныя партыі ў гэтай кавярні.
534	БаляслаўНарбут (1845-1889), братЛюдвіка Нарбутаіягоад'ютант. Пасля смерці Л. Нарбута (5 мая 1863 г. пад Дубічамі, Лідскі пав.) прыняў камандаванне над рэшткамі атрада. Быў схоплены і асуджаны да смяротнага пакарання, пасля ў сувязі з маладым узростам асуджанага пакаранне было замененае на катаргу, з якой Б. Нарбут вярнуўся праз некалькі гадоў. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 465).
535	Сена — рака на поўначы Францыі.
536	Амадэй Габур (1809—1867), пісьменнік, публіцыст, гісторык. Аўтар кніг «Histoire de Napoleon Bonaparte» (1845), «Histoire de la Revolution et de 1’Empire» (1845-1851) i інш. Займаў высокую пасаду ў Міністэрстве ўнутраных спраў
у дэпартаменце грамадскай бяспекі. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 469.)
537	Сгётегіе (франц.) — малочная.
538	Камітэт Аб’яднанай польскай эміграцыі быў створаны ў ліпені 1866 г. (існаваў да 1871) у выніку выбараў. арганізаваных Часовай эміграцыйнай камісіяй. На чале Аб’яднанай польскай эміграцыі стаў Рэпрэзентацыйны камітэт, у які ўвайшлі сем асоб: А. Бярнаўскі, Я. Дамброўскі. Ю. Гаўке-Босак, С. Ярмунд, Б. Свентаржэцкі, В. Урублеўскі і К. Жулінскі. Пасля выбараў у маі 1868 г. у камітэт увайшоў Г. Рушчэўскі і выконваў там функцыі скарбніка. Пасля падзення Парыжскай камуны арганізацыя была ліквідаваная. (Гл.: Mi­neyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 471.)
535	Геранім Міхал Рушчэўскі (1813-1880), удзельнік паўстання 1831 г., эмігрант, пасля Велікапольскага паўстання 1848 г. зноў эміграваў. У лютым 1863 г. прыбыў у Галіцыю разам з генералам Ю. Высоцкім, які надаў яму званне маёра і зрабіў сваім генеральным інтэндантам. Удзельнічаў у няўдалай выправе на Радзівілаў (мястэчка Валынскай губерні каля аўстрыйскай мяжы, цяпер Украіна) і тады ж атрымаў званне палкоўніка. Пасля заняпаду паўстання зноў эміграваў, з верасня 1864 г. знаходзіўся ў Парыжы. Належаў там да заснавальнікаў Таварыства ўзаемнай дапамогі эмігрантаў і ўвайшоў у раду гэтага таварыства. У 1866—1869 гг. дзейнічаў у Камітэце аб’яднанай польскай эміграцыі (аднак старшынёй не з’яўляўся). У момант выбуху французскапрускай вайны 1870 г. увайшоў у Часовую камісію польскай эміграцыі, якая хацела арганізаваць польскі легіён. Прыкладна ў 1871 г. вярнуўся на радзіму, асеў у Кракаве, дзе і памёр. (Kieniewicz, S. Ruszczewski Hieronim // PSB. T. 33. Wroclaw, 1991-1992. S. 167.)
540	Баляслаў Свентаржэцкі (1831-1888) нарадзіўся ў маёнтку Багушэвічы Ігуменскага павета Мінскай губерні. Атрымліваў адукацыю ў Пецярбургскім універсітэце. Адыграў важную ролю ў перыяд перад і пасля паўстання на Літве і Беларусі. У 1863 г. з’яўляўся паўстанцкім камісарам Мінскай губерні. Увосень 1863 г. эміграваў у Францыю. Сядзіба Свентаржэцкіх у Багушэвічах была знішчаная на загад М. Мураўёва. У эміграцыі закончыў вайсковую школу СенСір, быў выбітным эміграцыйным дзеячам. Удзельнічаў у французска-прускай вайне, пасля выехаў у Алжыр. Скончыў жыццё самагубствам у Венецыі. (Гл.: Кісялёў, Г. Свентаржэцкі Баляслаў// ЭГБ. Т. 6. Кн.1. Мінск, 2001. С. 256; Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 470.)
541	Сен-Сірская вайсковая школа (фр. Ёсоіе speciale militaire de Saint-Cyr) y Францыі рыхтуе навучэнцаў для службы афіцэрамі ў пяхоце і кавалерыі. Заснавана Напалеонам Банапартам у 1802 г. у Фантэнбло; у 1808 г. пераведзена ў Сен-Сір каля Версаля. Навучальны курс цягнуўся 2 гады, выпускнікі школы атрымлівалі званне падпаручніка.
542	Артылерыйская і інжынерная школа ў Мецы (фр. Ecole d’application de l’artillerie et du genie) адкрыта ў 1802 г. y Мецы (горад на паўночным усходзе Францыі), у 1871 г. школа пераехала ў Фантэнбло (горад недалёка ад Парыжа).
543	Нацыянальная школа мастоў і дарог (фр. Ёсоіе nationale des ponts et chaussees) — цывільная інжынерная навучальная ўстанова, заснавана ў 1747 г. архітэкгарам Жанам-Рудольфам Перанэ.
544	Магчыма, маецца на ўвазе Політэхнічная школа (фр. Ёсоіе Polytechni­que), якая першапачаткова называлася Цэнтральная школа грамадскіх прац (фр. Ecole centrale des travaux publics). Школа была заснаваная ў 1794 г., мела на мэце рыхтаваць артылерыстаў, вайсковых, марскіх і цывільных інжынераў, гідрографаў, тэхнолагаў і інш.
545	Вышэйшая польская школа на Манпарнасе (першапачаткова называлася Падрыхтоўчая польская школа), дадзеная навучальная ўстанова павінна была замяніць для эмігрантаў парыжскую Політэхнічную школу, у якую не мелі права паступаць іншаземцы. Была зачыненая ў 1871 г. з прыходам новага ўрада. Школу называлі манпарнаскай, бо яна размяшчалася ў Манпарнасе (раён на поўдні Парыжа).
546	Генрык Невянглоўскі (1807-1881), удзельнік паўстання 1831 г., эміграцыйны дзеяч. Матэматычную адукацыю атрымаў у Сарбоне, дыплом датуецца 1842 г. Выкладаў матэматыку і механіку ў Вышэйшай польскай школе на Манпарнасе (ад 1850 г. да яе закрыцця ў 1871 г.). У 1859-1865 гг. быў дырэктарам гэтай школы. З’яўляўся аўтарам польскамоўных падручнікаў па матэматычных дысцыплінах. Памёр у Парыжы. (Konarska, В. NiewQglowski Henryk Ц PSB. Т. 23. Wroclaw, 1978. S. 69-70.)
547	Польская нацыянальная школа была заснаваная ў 1842 г. для навучання дзяцей эмігрантаў, часта называлася Баціньёльскай школай, ад назвы раёна ў Парыжы, дзе школа размяшчалася, існуе да сёння.
548	Доктар Акінчыц пасля атрымання дыплома быў прызначаны на пасаду дзяржаўнага акруговага доктара Сен-Сіра. Пазней ажаніўся з дачкой паэта Багдана Залескага. Ужо памёр (спасылка 3. Мінейкі).
549	Лац. os frontale — лобная костка; магчыма правільна з лац. os occipitale — патылічная костка.
550	Школа падхарунжых у Варшаве — вышэйшая вайсковая навучальная ўстанова, заснаванаў 1815 г., там праходзілі навучанне будучыя афіцэры. Пасля заканчэння школы выпускнікі атрымлівалі афіцэрскае званне падпаручніка. У снежні 1828 г. інструктар школы Пётр Высоцкі (1797-1875) заснаваў тайную патрыятычную арганізацыю «Ваенны саюз», у які ўступілі амаль усе слухачы школы і іншыя асобы. Вучні школы 29 лістапада 1830 г. пад кіраўніцтвам П. Высоцкага атакавалі Бельведэрскі палац (рэзідэнцыю намесніка Польшчы — вялікага князя Канстанціна Паўлавіча, сына Паўла I), гэтая падзея заініцыявала паўстанне 1830—1831 гг.
551	Charcuterie (франц.) — мясная крама.
552	A la sauce piquante франц. — з вострым соўсам.
553	Політэхнічная школа (фр. Ecole Polytechnique) — знакамітая вышэйшая школа для падрыхтоўкі інжынераў, заснаваная ў 1794 г. французскімі навукоўцамі Гаспарам Монжам і Лазарам Карно.
554	Канстанцін Русецкі (1841—?) закончыў Канстанцінаўскае вайсковае вучылішча. У 1862 г. пераведзены у Інжынерную акадэмію. Член Кола польскіх афіцэраў у Пецярбургу. У 1863 г. узяў удзел у паўстанні, пасля эміграваў у Францыю. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—18661 przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 484.)
555	Аўтар мае на ўвазе караля Грэцыі Отана I.
556	Мюнхен — сталіца Баварыі.
557	Маецца на ўвазе першая грэка-турэцкая вайна 1897 г. Непасрэднай прычынай вайны стала барацьба за выспу Крыт, на якой грэцкае насельніцтва заставалася пад панаваннем туркаў.
558	Курокі Тамемота (1844—1923), японскі генерал. Нарадзіўся ў сям’і самураяў. У японска-кітайскай вайне 1894-1895 гг. камандаваў дывізіяй. У 1903 г. прызначаны членам імператарскай вайсковай рады і камандуючым 1-й арміяй. Падчас руска-японскай вайны 1905 г. камандаваў 1-й арміяй. У свой час існавалі чугкі, што бацькам генерала Курокі з’яўляўся польскі паўстанец 1831 г. Куроўскі.
559	Відавочна, аўтар тут меў на ўвазе 1831 г.
560	Адам Ежы Чартарыйскі (1770-1861), польскі і расійскі дзяржаўны дзеяч. 3 роду Чартарыйскіх. Пасля ўдзелу ў абарончай вайне супраць Расіі 1792 г. эміграваў. Каб захаваць маёнтак ад канфіскацыі расійскімі ўладамі, Чартарыйскія вымушаны былі паслаць у Пецярбург Адама Чартарыйскага і яго брата Канстанціна як закладнікаў. 3 1796 г. камер-юнкер і ад’ютант вялікага князя Аляксандра Паўлавіча (будучага імператара Аляксандра I). У 1804—1806 гг. міністр замежных спраў. У 1803—1824 гг. куратар Віленскай навучальнай акругі. Дарадца Аляксандра I па польскім пытанні на Венскім кангрэсе 1814—1815 гг. У 1823 г. спрабаваў умяшацца ў справу зняволеных філаматаў, не дамогшыся вынікаў, падаў у адстаўку з пасады куратара Віленскай навучальнай акругі. Пасля смерці Аляксандра I (1825) адзін з лідараў легальнай кансерватыўнай апазіцыі супраць антыпольскай палітыкі Мікалая 1. У час паўстання 1830—1831 гг. узначальваў Сенат і кансерватыўны Нацыянальны ўрад у Варшаве. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены княжацкага тытула і дваранскай годнасці ў Расійскай імперыі. Эміграваў у Англію, пасля ў Францыю. Яго парыжская рэзідэнцыя («Гатэль Ламбер») стала цэнтрам канспіратыўнай дзейнасці кансерватыўнаманархічнай плыні польскай палітычнай эміграцыі. Развіваў праграму аднаўлення незалежнай Рэчы Паспалітай пры падтрымцы заходнееўрапейскіх дзяржаў, аднак быў праціўнікам самастойнага польскага нацыянальна-вызваленчага руху і рэвалюцыйных пераўгварэнняў. Мецэнат, аўтар палітычных і публіцыстычных твораў, успамінаў, навуковых даследаванняў, вершаў.
(Гл.: Ерашэвіч, А. Адам Чартарыйскі // ЭГБ. Т. 6. Кн. 2. Мінск, 2003. С. 150.) Факт, пададзены 3. Мінейкам, нібы Адам Чартарыйскі афіцыйна насіў тытул Адам I, не адпавядае праўдзе. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 /przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 486.)