Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль
Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
291 Чырвоная Русь, традыцыйная назва некаторых усходнеславянскіх тэрыторый, пераважна Галіччыны і Валыні, а таксама сучаснай Беларусі.
292 Тут гаворка ідзе пра маніфестацыю на мяжы Каралеўства і Літвы, на Нёмане, каля Коўна, зладжанай з нагоды гадавіны Люблінскай уніі 12 жніўня 1861 г. На гэтую ўрачыстасць прыбыла вялікая колькасць людзей і з іншых паветаў, па дарозе, якая вяла ў Аляксоту (прадмесце Коўна), дэманстранты натыкнуліся на казакаў, якія пусцілі ў ход нагайкі, аднак людзі прабіліся праз казакоў. Калі людзі дайшлі да Нёмана, аказалася, што мост, які вёў у Каралеўства, па загадзе ўлад быў разабраны, аднак дэманстранты змаглі яго наноў змантаваць. На баку Каралеўства аб’ядналіся дзве дэманстрацыі. За ўдзел у дэманстрацыі было арыштавана некалькі дзясяткаў чалавек. (Гл.: Fajnhauz, D. 1863 Litwa і Bialoru§. Warszawa, 1999. S. 49.)
293 Верш напісаны У. Сыракомлем у 1861 г. пасля роспуску Земляробчага таварыства ў Польскім Каралеўстве.
294 Польская патрыятычна-рэлігійная песня, якая часам выконвае функцыі неафіцыйнага гімна. Аўтар першапачатковага тэксту песні А. Фялінскі (1816), музыкаЯ. Кашэўскага. 3 дапоўненым і змененым тэкстам (А. Гарэцкі) з 1830 г. спявалася ў касцёлах падчас нацыянальных святаў ці патрыятычных маніфестацый на тэрыторыях, акупаваных Расійскай імперыяй пад забаронай з 1862 г.
295 Польская патрыятычная песня, створаная пад уплывам трагічных падзей Галіцыйскага паўстання 1846 г. Аўтар музыкі — Ю. Нікаровіч, паэт К. Уейскі з’яўляецца аўтарам слоў.
296 Польская патрыятычная песня, напісаная ў 1797 г. Ю. Выбіцкім як «Piesri Legionow polskich we Wtoszech», прысвечаная арганізатару i камандуючаму легіёнаў Я. Дамброўскаму, аўтар мелодыі невядомы. 3 1831 г. нацыянальны гімн, з 1927 г. дзяржаўны гімн Польшчы.
297 Кафедральны сабор Святога Станіслава знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Вільні каля Замкавай гары, побач — вежа-званіца. Пабудаваны ў XV ст. на месцы паганскага капішча вялікім князем літоўскім і каралём польскім Ягайлам.
298 Касцёл Св. Яна Хрысціцеля, пабудаваны ў 1618 г.
299 Юсевічы, Завадскія, Барановічы, Ваньковічы — узгадваліся ў II раздзеле. Квасніцкія.Выганоўскія — дадзеных не выяўлена. Юлія Мінейка, малодшая сястра Зыгмунта Мінейк, памерла ў 17-гадовым узросце.
300 Аўтар памыляецца, бо ў той перыяд яшчэ не існавала пасады камісара Нацыянальнага ўрада. Гэтую памылку аўтар паўтарае яшчэ некалькі разоў.
301 Станіслаў Бухавецкі, студэнт Пецярбургскага ўніверсітэта, эміграваў у 1860 г., з’яўляўся членам Таварыства польскай моладзі ў Парыжы і гарачым прыхільнікам Л. Мераслаўскага. Быў вучнем Польскай вайсковай школы ў Італіі, у час паўстання кіраваў атрадам у Літве. Нейкі Станіслаў Бухавецкі загінуў у Люблінскім павеце ў 1863 г., але невядома, ці гэта тая самая асоба. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 144.)
302 Польская вайсковая школа заснавана ў Генуі ў кастрычніку 1861 г., з сакавіка 1862 г. перанесена ў Кунэа. Дырэктарам школы з’яўляўся Л. Мераслаўскі,
у Кунэа — Ю. Высоцкі. Навучанне ў школе прайшлі 300 вучняў. Падрыхтоўка вялася па трох кірунках: пяхотны, кавалерыйскі і артылерыйскі. У жніўні 1862 г. школа была зачыненая Італьянскім ўрадам пад ціскам улад Расійскай імперыі. Практычна ўсе вучні школы ўзялі ўдзел у паўстанні 1863—1864 гг.
303 Камянец-Падольскі — горад, цэнтр Падольскай губерні.
304 Ліда — горад, цэнтр Лідскага павета.
305 Слонім — горад, цэнтр Слонімскага павета.
306 Ад Lukullus — рымскі консул, вядомы як арганізатар шыкоўных прыёмаў. Лукулусавы стравы — раскошныя.
307 Палессе — гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі. Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, у межах Палескай нізіны пераважна паабапал беларуска-ўкраінскай мяжы і часткова ў Польшчы і Расіі.
308 Валынь — гістарычная вобласць на паўночным захадзе Украіны. На поўдні мяжуе з Падоллем, на поўначы — з Палессем.
309 Падолле — гістарычна-геаграфічны рэгіён Украіны ў басейне Паўднёвага Буга і Днястра. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Усходняе Падолле далучана да Расійскай імперыі.
310 Дадзеных не выяўлена.
311 Нацыянальны ўрад (Rz^d Narodowy) паўстання 1863—1864 гг., з 22 студзеня 1863 г. дзейнічаў як Часовы нацыянальны ўрад, пераўтвораны з Цэнтральнага нацыянальнага камітэта. 3 10 мая 1863 г. фармальна стаў называцца Нацыянальным урадам, якому падаягалі аддзелы, якія адпавядалі міністэрствам.
312 Збруч — прыток Днястра на Захадзе Украіны. Працякае па Падольскім узвышшы. У 1793-1809 і 1815-1918 гг. Збруч — памежная рака паміж Расійскай імперыяй і Аўстрыйскай імперыяй (з 1867 — Аўстра-Венгрыяй).
313 Галіцыя — гістарычная назва часткі заходнеўкраінскіх і польскіх земляў. Тэрыторыя Галіцыі — паўночныя схілы Карпатаў, басейн верхняга і сярэдняга цячэння Днястра, верхняга цячэння Заходняга Буга, верхняга цячэння Сана. Захопленыя Аўстрыйскай імперыяй пасля першага падзелу (Усходняя Галіцыя), і трэцяга падзелу (Заходняя Галіцыя) Рэчы Паспалітай. У 1772— 1918 гг. правінцыя Габсбургскай імперыі (афіцыйная назва — Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі з Усходнім герцагствам Кракаўскім).
314 Стая — даўнейшая мера даўжыні, якая адрознівалася ў розныя перыяды і ў розных мясцовасцях, у XIX ст. раўнялася 1067 м, а таксама даўнейшая мера плошчы, часцей раўнялася 1,2—1,5 га.
315 Малдаўскае княства — феадальная дзяржава ў басейне рэк Сірэт, Прут, Днестр у 1359—1861 гг. Узнікла як васал Венгерскага каралеўства, потым па чарзе была васалам то Польшчы, то Венгрыі, з 1513 г. — Асманскай імперыі. У 1859-1861 гг. разам з Валахіяй утварыла Румынскую дзяржаву. (Белы, А. Малдаўскае княства // ЭГБ. Т. 5. Мінск, 1999. С. 58.)
316 Букавіна — гістарычная вобласць ва Усходняй Еўропе, знаходзіцца сярод Карпатаў. Падчас руска-турэцкай вайны 1769 г. Букавіна была занятая рус-
кім войскам, а ў 1775 г. саступленая Аўстрыі і ў 1786 г. далучаная да Галіцыі, але пасля стала асобнай вобласцю. Цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Украіны і Румыніі.
317 Русіны — усходнеславянская этнічная група.
318 Афіцыяліст — раней асоба, прынятая на працу для кіравання прыватнай уласнасцю; чыноўнік, галоўным чынам судовы.
319 Днестр — рака ва Усходняй Еўропе, упадае ў Чорнае мора. Цячэ з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход у межах Украіны і Малдовы.
320 Армяне сяліліся ў ВКЛ у асноўным абшчынамі (т. зв. калоніямі) у гарадах і мястэчках. Прычыны перасялення армянаў былі розныя: барацьба армянскіх купцоў за рынкі, рэлігійныя ганенні на армянаўуАрменііпадуладай Асманскай імперыі, войны за Закаўказзе паміж Асманскай імперыяй і Іранам. Міграцыя армянаў у ВКЛ ішла непасрэдна з Арменіі і з прамежкавых пляцовак — Крыма і Малдовы. У Кіеве армяне вядомы з XI ст., у Львове — з XIII ст., у Луцку, Камянцы — з XIV—XV стст. Да канца XVII ст. на Правабярэжнай Украіне існавала каля 60 армянскіх калоній. Абшчыны мелі свой суд, уласнае права. Армянскія рады выконвалі адміністратыўныя і фінансавыя функцыі, збіралі падаткі, утрымлівалі шпіталі. Калоніі былі аўтаномныя, але падтрымлівалі паміж сабой сувязі. Армянскія гандляры, як знаўцы ўсходніх моў, выступалі перакладчыкамі ў велікакняжацкай і каралеўскай канцылярыях, выконвалі дыпламатычныя даручэнні ў краінах Усходу. У Вільні армянская калонія не склалася, хоць армянскае насельніцтва там пражывала. Паступовы працэс паланізацыі армянаў завяршыўся ў XIX ст., аднак яны здолелі захаваць свае рэлігійныя традыцыі і часткова традыцыі культурныя. (Армяне // Энцыклапедыя ВКЛ. Т. 3. Мінск, 2010. С. 38.)
321 Магчыма, маецца на ўвазе польская песня, якая пачынаецца словамі: «Mtody wojownik posr6d obcej ziemi // Wsr6d obcych ludzi dr^czony niedol^...». Аўтар слоў невядомы.
322 Польская вайсковая песня. Аўтар слоў Аўгуст Бялёўскі (1806—1877), польскі гісторык, пісьменнік.
323 Польская песня. Аўтар слоў Тэафіл Ленартовіч (1822—1893), польскі этнограф, паэт, канспіратар. Аўтар музыкі Ігнацій Камароўскі (1824-1857), польскі кампазітар.
324 Патрыятычная польская песня «Ріе^гі akademik6w warszawskich», аўтар слоў Эдмунд Васілеўскі (1814—1846), польскі паэт, кракаўскі спявак.
325 Міхалены — горад, цяпер знаходзіцца ў Румыніі на мяжы з Украінай, жудзец Баташаны.
326 Юзаф Высоцкі (1809—1873), генерал. Удзельнічаў у паўстанні 1831 г., пасля эміграваў у Францыю. Разам зЛ. Мераслаўскім распрацоўваў план агульнанацыянальнага паўстання 1846 г. У 1848—1849 гг. арганізатар і камандуючы Польскага легіёна ў Венгрыі, налічваў каля 3000 жаўнераў, які ўдзельнічаў у венгерскай рэвалюцыі. 3 сакавіка 1862 г. кіраваў Польскай вайсковай школай, якая была перанесеная ў маі з Генуі ў Кунэа. У час паўстання ў 1863 г. выконваў
функцыі кіраўніка Ваеннага аддзялення ў Кракаве, змагаўся на Валыні, быў арыштаваны і да 1865 г. інтэрнаваны. Эміграваўу Францыю, дзе працягваў займацца палітычнай дзейнасцю.
327 Леон Франкоўскі (1843—1863), рэвалюцыйны дзеяч, камісар Цэнтральнага камітэта 1862-1863 гг. У верасні 1862 г. прызначаны камісарам Люблінскага ваяводства. Падчас паўстання камандаваў атрадам. Быў паранены пад Слупчай (Сандамерскі павет), узяты ў палон, падчас следства нікога не выдаў, пасля вайсковага суда быў асуджаны на смерць. Летам 1862 г. Франкоўскі знаходзіўся ў Малдавіі, быў і ў 3. Мілкоўскага, аднак не вядома, ці перадаваў ямутады інфармацыюаб выкананні нейкіхфункцый ад Цэнтральнага камітэта. (Гл.: Zahorska, J. Frankowski Leon // PSB. T. 7. Krakow, 1948—1958. S. 94—95; Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 157.)
328 Леон Урублеўскі (7-1876), афіцэр паўстання 1831 г., уладальнік маёнтка ў ваколіцах Крамянца (Валынская губ.). Пасля паўстання эміграваўу Галіцыю, дзе набыў Чарткоў. У час «Вясны народаў» з’яўляўся мясцовым палітычным дзеячам. Спрабаваў заняцца літаратурнай дзейнасцю. яго дом быў месцам сустрэчы літаратараў. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 158). Дачка Леона Урублеўскага, Зоф’я Урублеўская (1840—1906), была жонкай Зыгмунта Мілкоўскага.