Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
256	Інжынернае вучылішча размяшчалася ў Міхайлаўскім замку з 1823 г., у сувязі з чым замак набыў сваю другую назву — Інжынерны замак. Аўтар называе яго Летнім, верагодна, у сувязі з тым, што гэты замак быў пабудаваны на месцы незахаванага Летняга палаца Елізаветы Пятроўны.
257	Павел I Раманаў (1754—1801), расійскі імператар (1796—1801), сын Пятра III і Кацярыны II. У выніку палацавага перавароту Павел I быў забіты ў Міхайлаўскім замку, да ўлады прыведзены яго сын Аляксандр I.
258	Летні сад, паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва пачатку XVIII ст., быў заснаваны Пятром I. Размяшчаецца паміж рэкамі Мойка і Фантанка. Асноўная частка мармуровых скульптур, што ўпрыгожваюць Летні сад, — гэта працы італьянскіх скульптараў XVII—XVIII стст.
259	У Летнім садзе знаходзяцца бюсты Яна III Сабескага і яго жонкі Марыі Казіміры (Марысенькі). Бюсты былі вывезеныя ў Расію пасля паўстання Т. Касцюшкі.
260	Маецца на ўвазе паэт Адам Міцкевіч (1798-1855) і яго паэма «Конрад Валенрод» (1828).
261	Эдвін Вжэснёўскі (1842—1886), інжынер, паходзіў з Радомскай губерні, закончыў Інжынернае вучылішча, пасля Інжынерную акадэмію ў Пецярбургу, афіцэр расійскай арміі. З’яўляўся актыўным членам Кола польскіх афіцэраў у Пецярбургу. У час паўстання кіраваў атрадам на Літве, пасля эміграваў у Францыю. 3 1872 г. працаваў інжынерам у горадзе Мостар. 3 1877 г. быў звязаны з Канфедэрацыяй польскага народа (тайная арганізацыя, якая дзейнічала ў Галіцыі ў 1876-1878, займалася падрыхтоўкай паўстання супраць Расіі). Памёр у Кракаве. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848— 18661 przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 109.)
262	Маецца на ўвазе Першая сусветная вайна.
263	Адам Ёхер (1833(35)-1900), сын АдамаіТэафілыЛаўмянскай. Навучаўся ў Віленскай гімназіі, пасля ў Інжынерным вучылішчы ў Пецярбургу, а з 1856 г. з’яўляўся выкладчыкам установы (таксама выкладаў у іншых вайсковых навучальных установах Пецярбурга). З’яўляўся дзеячам каталіцкага Дабрачыннага таварыства, узначальваў яго ў 1898—1900 гг., актыўна ўдзельнічаў у жыцці
пецярбургскай Палоніі. Аўтар некалькіх прац па вайсковай тэматыцы. Памёр у Пецярбургу ў рангу генерала-паручніка. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 110.)
264	Станіслаў Кербедзь (1810—1899), інжынер, генерал-маёр расійскага войска. Закончыў Інстытут корпуса шляхоў зносін у Пецярбургу, пасля стаў выкладчыкам гэтай установы, а таксама некаторых іншых. Паглыбляў веды ў краінах Заходняй Еўропы. З’яўляўся членам-карэспандэнтам Пенярбургскай акадэміі навук. Аўтар шматлікіх навуковых прац. Памёр у Варшаве. Па праекце С. Кербедзя быў пабудаваны Благавешчанскі мост у Санкт-Пецярбургу, адкрытыў 1850 г., першы сталы мост праз Вялікую Няву. Праектаваўмасты для Варшаўскай чыгункі, аўтар праекта Аляксандраўскага маста праз Віслу ў Варшаве, адкрыты ў 1864 г. (зруйнаваны ў 1944).
265	Ісакіеўскі сабор — найбуйнейшы праваслаўны сабор Санкт-Пецярбурга, будаваўсяз 1818 да 1858 г., аўтар праекта — архітэктар Агюст Манферан (17861858).
266	Астраградскі Міхаіл Васільевіч (1801-1861), паходзіў з Украіны, расійскі матэматык і механік, акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук (1830). Выкладчыкам Інжынернай акадэміі і Інжынернага вучылішча з’яўляўся з 1836 да 1861 г.
267	Квіст Аляксандр Ільіч (1820—1878), вайсковы інжынер, генерал-маёр. Нарадзіўся ў Фінляндыі, у 1840 г. закончыў Галоўнае інжынернае вучылішча і тады ж быў пакінуты пры навучальнай установе выкладчыкам па фартыфікацыі, у 1855 г. — ад’юнкт-прафесар, а ў 1867 г. — прафесар гэтага прадмета.
268	Рух у народных танцах, калі б’ецца абцас аб абцас з адначасовым падскокам.
269	Рэвель — цэнтр Рэвельскага павета, цяпер сталіца Эстоніі — Талін.
270	Забойства адбылося 12 (24) сакавіка.
271	Жаўтуха (лац.).
272	Пецяргоф — цэнтр Пецяргофскага павета Санкт-Пецярбургскай губерні, на паўднёвым беразе Фінскага заліва. 3 1828 г. каля Пецяргофа адбываліся летнія вучэнні вайсковых навучальных устаноў Пецярбурга.
273	Канстанцінаўскае артылерыйскае вучылішча — вайсковая навучальная ўстанова Расійскай імперыі, якая рыхтавала афіцэраў артылерыі, знаходзілася ў Санкт-Пецярбургу, існавала з 1807 да 1917 г.
274	Дадзеных не выяўлена. Бебутавы — армянскі княжацкі род у Грузіі.
275	Браты імператара Аляксандра II, вялікія князі — Канстанцін (18271892), Мікалай (1831-1891), Міхаіл (1832-1909).
276	Пантонны мост асаблівай сістэмы, распрацаваны аўстрыйскім вайсковым інжынерам Карлам фон Біраго (1792-1845).
277	Марсава поле — плошча ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, калі тут гаворка ідзе пра Пецяргоф, магчыма, аўтар успамінаў меў на ўвазе Палацавую плошчу, што знаходзіцца ў Новым Пецяргофе, перад Царкоўным флігелем Вялікага Пецяргофскага палаца.
278	Тэадор Томаш Еж, псеўданім Зыгмунта Мілкоўскага (1824—1915), пісьменніка, публіцыста, грамадскага і палітычнага дзеяча. 3. Мілкоўскі закончыў Кіеўскі ўніверсітэт. У 1859—1863 гг. знаходзіўся ў Малдавіі, займаўся арганізацыяй вайсковай дапамогі для паўстання, на пераломе 1862—1863 гг. выконваў функцыю камісара Нацыянальнага ўрада. У 1863 г. яму было нададзенае званне палкоўніка. Пасля паўстання з’яўляўся адным з галоўных незалежніцкіх дзеячаў на эміграцыі. Далей аўтар успамінаў будзе апісваць сваё асабістае знаёмства з 3. Мілкоўскім.
279	Міхал Чайкоўскі садык-паша (1804-1886), пісьменнік, незалежніцкі дзеяч. Удзельнічаў у паўстанні 1831 г., 1832-1872 гт. — на эміграцыі. 3 1841 г. у Турцыі, у 1850 г. прыняў іслам і як Махмед Садык перайшоў на турэцкую службу. Пасля 1863 г. падпаў пад уплыў ідэй панславізму і, вярнуўшы царскую міласць, прыняў праваслаўе, асеў на Украіне з 1872 г. Скончыў жыццё самагубствам.
280	Дадзеных пра асобу не выяўлена.
281	У выданні, паводле якога ажыццяўляўся пераклад успамінаў 3. Мінейкі, даследчык Э. Казлоўскі ўказвае на Бальтазара Каліноўскага (каля 1827 — 1884), юрыста, эканаміста. Нарадзіўся ў Пінску, закончыў 1-ю Віленскую гімназію з сярэбраным медалём (1846), пасля Пецярбургскі ўніверсітэт (1846—1851). Выкладаў статыстыку ў кадэцкіх школах, аўтар вялікай колькасці прац па эканоміцы, член польскіх студэнцкіх колаў. Супрацоўнічаў з Пецярбургскай польскамоўнай газетай «Siowo», якую выдаваў Іясафат Агрызка ў 1859 г. У канцы 1850-х — пачатку 1860-х гг. з’яўляўся адным з галоўных дзеячаў польскага гуртка ў Пецярбургу, звязанага з гуртком 3. Серакоўскага. Арыштаваны ў маі 1862 г. па абвінавачванні ў падтрымцы сувязі з А. Герцэнам падчас побыту ў Лондане, высланы ў Астрахань. Пасля выбуху паўстання дэклараваў сваю салідарнасць з землякамі. Праз 11 гадоў вярнуўся ў Пецярбург і працаваў адвакатам. Памёр у Пецярбургу.
Прааналізаваўшы біяграфію Бальтазара Каліноўскага і параўнаўшы з асобай, апісанай 3. Мінейкам, прасочваецца вялікая колькасць несупадзенняў. У сваю чаргу, з упэўненасцю можна сцвярджаць, што «п. Каліноўскі» не хто іншы, як старэйшы брат Кастуся Каліноўскага — Віктар.
Віктар Отан Каліноўскі (1833—1862), гісторык, археограф, бібліяфіл. У 1852 г. паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. 3 1856 г. у Пецярбургу. Па даручэнні Віленскай археалагічнай камісіі працаваў у Імператарскай публічнай бібліятэцы, адшукваў старадаўнія рукапісы па гісторыі Літвы і Беларусі. У 1856—1857 гг. адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі, якую складалі выхадцы з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны ў Пецярбургу. Распаўсюджваў сярод сяброў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых сяброў. У час працы ў бібліятэцы складаў геніялагічныя даведкі для прыватных асоб, даследаваў гісторыю ВКЛ. Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 тысяч рукапісаў і кніг, прысвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ. Супрацоўнічаў з польскамоўнай газетай «Siowo», якую выдаваў у 1859 г. у Пецярбургу I. Агрызка. Восенню 1862 г. захварэў на сухоты, выехаў
да бацькі ў фальварак Якушоўку Ваўкавыскага павета, дзе і памёр. (Гл.: Міneyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 126; Шалькевіч, B. Каліноўскі Віктар // ЭГБ. T. 4. Мінск, 1997. С. 31; Groniowski, К. Kalinowski Baltazar // PSB. Т. 11. Wroclaw, 1964-1965. S.454.)
282	Беласток — павятовы горад Гродзенскай губерні. Цяпер горад у Польшчы, адміністратыўны цэнтр Падляшскага ваяводства.
283	Biblioteka Polska Szkoly Iniyniemej.
284	Джузэпэ Гарыбальдзі (1807—1882), нацыянальны герой Італіі, палкаводзец, адзін з правадыроў Рысарджымента, мемуарыст. Тут ідзе гаворка аб фарміраванні вядомай «Экспедыцыі тысячы», вайсковай кампаніі Гарыбальдзі ў 1860—1861 гг. «Экспедыцыя тысячы» складалася з добраахвотнікаў, сярод якіх прысутнічалі і палякі.
285	Цэнтральны нацыянальны камітэт у Варшаве (ЦНК) — канспіратыўны цэнтр падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве.
286	Модус вівэндзі (лац. спосаб жыцця) — часовая дамова па якім-небудзь міжнародным пытанні, заключаная бакамі ў разліку на яго канчатковае ўрэгуляванне ў будучыні, альбо фактычны стан адносінаў, які прызнаецца зацікаўленымі бакамі.
287	Аўтар успамінаў памыляецца, экспедыцыя Гарыбальдзі распачалася ў маі 1860 г. высадкай на Сіцыліі.
288	Тут гаворка ідзе пра крывавую расправу над дэманстрацыяй мірнага насельніцтва, якая адбылася на Замкавай плошчы ў Варшаве. У час выступлення загінула каля 100 чалавек, вялікая колькасць удзельнікаў дэманстрацыі былі параненыя.
289	Аўтар тут і ў іншых месцах успамінаў памылкова ўжывае назву Цэнтральны камітэт у дачыненні да перыяду 1861-1862 гг., першы Цэнтральны камітэт паўстаў толькі ў канцы чэрвеня 1862 г. Першым кіраўнічым органаў лагера «чырвоных» з’яўляўся Гарадскі камітэт, Камітэт руху (Komitet Miejski, Komitet Ruchu), першы сход якога адбыўся 17 кастрычніка 1861 г. у Варшаве па ініцыятыве А. Кажанёўскага, гэта было звязана з увядзеннем рускімі ваеннага стану. Вясной 1862 г. камітэт пераўтварыўся ў Цэнтральны камітэт.
290	Аляксандр Велёпольскі (1803—1877), маркіз, кансерватыўны палітык, трымаўся прарасійскай арыентацыі. У 1861 г. стаў дырэктарам Камісіі па веравызнаннях і народнай асветы, а ў маі 1862 г. кіраўніком цывільнага ўрада Каралеўства. Пасля пачатку паўстання, якое Велёпольскі заўчасна справакаваў увядзеннем бранкі, прызыву ў Расійскае войска палітычна нядобранадзейных асоб, яшчэ на працягу некалькіх месяцаў знаходзіўся пры ўладзе, пасля падаў у адстаўку. Памёр у Дрэздэне.