Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
71	3. Мінейка вучыўся ў 1-й Віленскай гімназіі, элітарнай сярэднеадукацыйнай навучальнай установе, дзе напачатку выкладалі прафесары Віленскага ўніверсітэта. Заснавана ў 1803 г., праіснавала гімназія да Першай сусветнай вайны.
72	1852/53 навучальны год.
73	Дадзеных не выяўлена.
74	Баляслаў Барэйша (1840—?) вучыўся ў 1-й Віленскай гімназіі, пасля ва ўніверсітэце ў Дэрпце (цяпер Тарту, Эстонія), дзе ўключыўся ў дзейнасць студэнцкай карпарацыі — Канвент палонія (засн. у 1828), у 1861 г. быў дэлегаваны ад Канвента ў Варшаву (у справе стварэння ўніверсітэта), там быў арыштаваны за карэспандэнцыю, у якой неасцярожна апісваў падрабязна сваю важную місію ў Варшаве, і высланы ў глыб Расіі, дзе павінен быў стаць чыноўнікам. (Гл.: Тгупkowski, Fil. J. Dorpatczyzna w powstaniu styczniowym / http://www.konwentpolonia. pl.) Трынкоўскі, складаючы біяграфію Б. Барэйшы, абапіраўся на ўспаміны Б. Гейнрыха. 3 біяграфічнымі дадзенымі, якія далей будзе падаваць I. Ромер у далучаных да ўспамінаў лістах, у некаторай ступені факты не супадаюць.
75	Каўказ, геаграфічны рэгіён паміж Чорным, Азоўскім і Каспійскім морамі.
76	Чаркесы, этнічная група з паўночна-заходняй часткі Каўказа.
77	Незадоўга да паступлення ў Віленскую гімназію 3. Мінейкі адбыўся падобны выпадак з сынам вядомага гісторыка Тэадора Нарбута. Людвік Нарбут (1832-1863) падчас навучання ў Віленскай гімназіі ў 1850 г. быў пакараны розгамі за канспіратыўную дзейнасць і высланы на вайсковую службу на Каўказ. Там ён атрымаў афіцэрскі чын, выйшаў у адстаўку і вярнуўся на радзіму. У 1863 г. стаў начальнікам паўстанцкіх узброеных сіл у Лідскім павеце. Тры месяцы вёў актыўную партызанскую барацьбу. Загінуў у баі пад м. Дубічы.
78	Бэдэль, альбо пэдэль, назва кур’ера і слугі розных гарадскіх упраў, апошнім часам назва датычыць толькі пасыльных універсітэтаў і вышэйшых навучальных устаноў. (Гл.: Gloger, Z. Bedel // Encyklopedia staropolska. T.l. Warszawa, 1900.)
79	Верагодна, гаворка ідзе пра Каятана Тамулевіча (? — 1870, Люстдорф, каля Адэсы), польскі прыродазнаўца, настаўнік. Пасля заканчэння Віленскага ўніверсітэта працаваў у Вільні настаўнікам. У 1860 г. атрымаў пасаду інспектара ў 1-й Віленскай гімназіі. Пасля 1863 г. працаваў у Адэсе настаўнікам па прыродазнаўстве. Быў аўтарам артыкулаў па прыродазнаўстве, апублікаваных у «Кур’еры віленскім». Апрацаваў каталог арніталагічнай калекцыі Канстанціна Тызенгаўза, а таксама мінералагічнай калекныі Віленскай археалагічнай камісіі. (Гл.: Tamulewicz Kajetan // Slownik biolog6w polskich. Red. Feliksiak. Warszawa, 1987. S. 543.)
80	Пра Караля Гарбачэўскага далей падае інфармацыю 3. Мінейка.
81	Аляксандр Казімір Берасневіч (1823-1902), прафесар семінарыі ў Ворнях (мястэчка, Цельшынскі пав. Ковенская губ.), рэктар Духоўнай акадэміі ў Пецярбургу (1860—1864), у 1859 г. быў блаславёны на сан біскупа. 3 1864 г. з’яўляўся біскупам Жмудскім пры М. Валанчэўскім. У 1870 г. быў сасланы ў Мітаву (суч. Елгава, Латвія) «за супраціўленне ўладам». 3 1875 г, з’яўляўся адміністратарам Жмудскай дыяцэзіі, а ў 1883 г. прыняў біскупства Куяўска-Калішскае з сядзібай у Влацлаўку (цяпер горад у Куяўска-Паморскім ваяводстве, Польшча). (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 45.)
82	Юзаф Юндзіл (1794-1877) нарадзіўся ў Гарманах Лідскага павета. Батанік, прафесар Віленскага ўніверсітэта. Вучань Станіслава Баніфацыя Юндзіла. У 1804-1809 гг. атрымліваў адукацыю ў базыльянскай школе ў Барунах, вучыўся ў Віленскай гімназіі, закончыў фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, у 1828-1832 гг. прафесар Віленскага ўніверсітэта, з 1825 г. кіраўнік Батанічнага саду. У 1821 г. арганізаваў экспедыцыю па даследаванні флоры Віленскай губерні, аўтар справаздач з гэтага падарожжа, а таксама вялікай працы «Opisanie roslin na Litwie, na Wolyniu, Podolu i Ukrainie dziko rosn^cych jako i oswojonych» (1830). Юзаф Юндзіл быў бацькам Пятра Эмануэля Юндзіла.
83	Ёхер Адам Бенедыкт (1791—1860), бібліёграф, бібліятэкар і філолаг Віленскага ўніверсітэта. 3 1832 г. бібліятэкар Віленскай медыцынскай акадэміі, пасля таго як яе зачынілі, выкладаў у Ковенскай гімназіі і даваў прыватныя ўрокі. Аўтар шматлікіх прац па бібліяграфіі, бібліятэказнаўстве і філалогіі. Аўтар даследавання «Obraz bibliograficzno-historyczny literatury і nauk w Polsce, od wprowadzenia do niej druku po rok 1830 wl^cznie» (t. 1—3, 1840—1857).
84	Марк Тулій Цыцэрон (106—43 да. н. э.), старажытнарымскі палітык і філосаф. Бліскучы аратар.
85	Імяніны цара Мікалая I былі 18 (6) снежня.
86	Крымская вайна 1853—1856 гг., Усходняя вайна. Вайна паміж Расійскай імперыяй і кааліцыяй у складзе Брытанскай, Французскай, Асманскай імперый, а таксама Сардзінскага каралеўства. Прычынай крымскай вайны былі спрэчныя пытанні еўрапейскіх імперый і Расіі на Балканах і ў турэцкіх пралівах пасля таго, як расійскія войскі занялі Малдавію і Валахію ў 1853 г. Турцыя аб’явіла Расіі вайну. Знішчэнне турэцкага флоту расійскім флотам пад Сінопам актывізавала Брытанію і Францыю, у 1854 г. яны аб’явілі вайну Расіі. Саюзныя войскі апынуліся ў Крыме, недалёка ад Еўпаторыі, і пасля пераможнага бою над Альмай распачалі асаду Севастопаля, якая працягвалася год. Вайна скончылася паразай Расіі і падпісаннем мірнай дамовы. Крымская вайна прадэманстравала слабасць феадальнай Расіі і распачала перыяд яе рэфармавання.
87	Мікалай I (1796-1855), расійскі імператар з 1825 г. Праўленне распачаў з жорсткага задушэння паўстання дзекабрыстаў. Пры Мікалаі 1 узяты курс на ваенізацыю дзяржаўнага апарату, узмацніўся цэнзурны націск. Разгромлены рэвалюцыйныя арганізацыі петрашэўцаў, кірыла-мяфодзіеўскае таварыства, задушаны нацыянальныя паўстанні (рух Шаміля на Каўказе, паўстанне 1830—1831), праводзілася прымусовая русіфікацыя нярускіх народаў Расійскай імперыі. Падчас яго праўлення на Полацкім царкоўным саборы 1839 г. была ліквідаваная грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква, яе вернікі былі далучаныя да Рускай праваслаўнай царквы. Абвастрэнне ўсходняга пытання прывяло да крымскай вайны. Параза ў ёй Расіі паказала нежыццяздольнасць створанай Мікалаем I сістэмы. (Гл.: Крук, У. Мікалай I // ЭГБ. Т. 5. Мінск, 1999. С. 137.)
88	Аляксандр II (1818-1881), расійскі імператар з 1855 г. Абвастрэнне крызісу феадальна-прыгонніцкага ладу, уздым сялянскіх хваляванняў прымусілі Аляксандра 11 заняцца пытаннем адмены прыгоннага права, што было ажыц-
цёўленаў 1861 г. Для барацьбы з нацыянальна-вызваленчым рухам на Беларусі, правабярэжнай Украіне і Літве пры царскім урадзе дзейнічаў Заходні камітэт (1862-1865). Каб задушыць паўстанне 1863-1864 гг., Аляксандр II прызначыў віленскім генерал-губернатарам М. Мураўёва, надаўшы яму надзвычайныя паўнамоцтвы. Праводзілася жорсткая палітыка русіфікацыі. У выніку замаху Аляксандр II быў смяротна паранены бомбай, кінутай нарадавольцам, беларусам па паходжанні I. Грынявіцкім.
89	Касцёл Святога Яна Хрысціцеля і святога Яна Евангеліста ў Вільні — помнік архітэктуры віленскага барока, які ўваходзіць у ансамбль Віленскага ўніверсітэта. Размяшчаецца на перакрыжаванні Замкавай вуліцы і вуліцы Святога Яна.
90	1-я Віленская гімназія размяшчалася ў галоўным будынку былога Віленскага ўніверсітэта, на вуліцы Дамініканскай.
91	Аўтару ўспамінаў тады было 15 гадоў.
92	У той час тэатр размяшчаўся ў будынку віленскай ратушы.
93	Верагодна, тут ідзе гаворка пра гістарычную драму У. Сыракомлі «Каспер Карлінскі» (1858). Прэм’ера адбылася ў Віленскім тэатры 16 студзеня 1858 г. П'еса выклікала неверагоднае захапленне ў віленскіх гледачоў.
94	Людвіг Кандратовіч, псеўданім Уладзіслаў Сыракомля (1823— 1862), нарадзіўся ў фальварку Смольгаў Бабруйскага павета, паэт, перакладчык, крытык, краязнаўца. За патрыятычныя выступленні на антыцарскіх маніфестацыях у Варшаве ў красавіку 1861 г. арыштаваны, знаходзіўся ў віленскай турме. Падтрымліваў цесную сувязь з мінскім літаратурным асяроддзем, выступаў у польскім друку з водгукамі пра беларускія творы В. Дуніна-Марцінкевіча. 3 беларускіх твораў зберагліся вершы «Добрыя весці»(1848) і «Ужо птушкі пяюцьусюды» (1861).
95	Віленскім генерал-губернатарам на той час быў Уладзімір Іванавіч Назімаў (1802—1874), дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, генерал ад інфантэрыі. Пасля ўзыходжання на трон Аляксандра II прызначаны (10.12.1855) віленскім ваенным губернатарам і кіраўніком грамадскай часткі, гродзенскім, ковенскім і мінскім генерал-губернатарам. У 1862 г. прызначаны камандуючым войскамі Віленскай вайсковай акругі. У час паўстання 1863—1864 гг. праявіў нерашучасць у дзеяннях супраць паўстанцаў і быў заменены М. Мураўёвым. (Гл.: Лукашэвіч, А. Назімаў Уладзімір // ЭГБ. Т. 5. Мінск, 1999. С. 271—272.)
96	Маршалкам губернскай шляхты на той момант з’яўляўся Аляксандр Дамейка (1804-1878), віленскі абшарнік, з 1855 г. маршалак губернскай шляхты, быў супраць сялянскай рэформы, змагаўся супраць вызваленчага руху, у 1863 г. актыўна супрацоўнічаў з М. Мураўёвым, арганізаваў падпісанне вернападданніцкага адраса ад імя віленскай шляхты, за што быў асуджаны на смяротнае пакаранне нацыянальнымі ўладамі. Ажыццявіць гэта не атрымалася.
97	Павятовы маршалак, кіраваў шляхтай у павеце, склікаў і вёў павятовы соймік (сход шляхты павета).
98	Візіт Аляксандра II у Вільню адбыўся ў 1858 г.
99	У верасні 1858 г. Аляксандр II выехаў у Літву. Праездам да Вільні Аляксандр II затрымаўся ў Мінску, дзе ў яго гонар быў арганізаваны вялікі баль.
3 Мінска цар скіраваўся ў Вільню, дзе яго ўрачыста прывітала амаль усё насельніцтва. Яшчэ папярэдне шляхецкія дэпутацыі Вільні, Коўна і Гродна сабралі грошы на баль у гонар цара. Баль гэты каштаваў вялікіх выдаткаў — 70 тыс. рублёў. У Вільні Аляксандру II быў уручаны знакаміты «Віленскі альбом», ініцыятарам гэтага быў вядомы культурны дзеяч — Адам Кіркор. Удзел у стварэнні альбома бралі і даўнейшыя філаматы — Адынец і Маліноўскі, а таксама вядомыя сваім патрыятызмам журналісты — Уладзіслаў Каратынскі і Акялевіч. Да гэтага нельга ставіцца як да ўгодніцтва перад царом, гэта было амаль паўсюднай праявай веры ў добрыя намеры Аляксандра II. Аднак вельмі хутка ўсім стала зразумела, што прыезд цара ў Вільню нічога не зменіць. Усе прапановы ў справе вяртання ўніверсітэта, волі веравызнання і мовы не знайшлі падтрымкі. На балі Аляксандр II у сваёй прамове падзякаваў шляхце за працу ў справе сялянскага пытання, але ні словам не ўзгадаў пра якія-небудзь саступкі. (Гл.: Fajnhauz, D. 1863 Litwa і Bialon^. Warszawa, 1999. S. 16.) А. Пыпін (1833—1904), рускі літаратуразнаўца, этнограф, фалькларыст, у сваёй працы «Гісторыя рускай этнаграфіі. Т. 4: Беларуссія і Сібір» (С.-Пецярбург, 1892) піша: «У 1858 годзе кола польска-беларускіх пісьменнікаў выдаў “Альбом” з нагоды прыбыцця ў Вільню імператара Аляксандра II, дзе былі выяўленыя мясцовыя патрыятычныя пачуцці і добрыя пажаданні. У “Альбоме”. які паднёс імператару Кіркор і іншыя асобы. прынялі ўдзел Адынец, змясціўшы свой верш, 1, між іншым, Вінцэсь Каратынскі, напісаў тут верш ад імя народа на беларускай мове. Няма прычын сумнявацца, што гэты настрой быў шчырым: скрайне польскія патрыёты паўсталі супраць віленскага “Альбома” як супраць здрады. Вядомы польскі публіцыст таго часу, Юльян Клячко, выдаў у сувязі з гэтым рэзкі памфлет “Адступнікі” (“OdstQpcy”); другі патрыёт, Карнелій Уейскі, трохі пазней, напісаў не менш жорсткі напад, дзе карае Адынца, Ігната Ходзьку, Мікалая Маліноўскага, Кіркора 1, дарэчы, Каратынскага. Гл. Dziennik literacki, 1860».