• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

    Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 568с.
    Мінск 2017
    160.92 МБ
    7	Дзеці Празерпіны і Зыгмунта Мінейкаў:
    Казімір Мінейка(1893-?), прыкладна ў 1922 г. з’яўляўся прэзідэнтам Грэцка-польскай гандлёвай палаты ў Афінах. Ажаніўся з Мерапэ Кацарас (1903-?), якая была дачкой багатага прамыслоўца і выдаўца ў Смірне.
    Зоф’я Мінейка (1883-1981) была жонкай выбітнага грэцкага палітыка Георгіуса Папандрэу (1888-1868), іх сын Андрэас (1919-1996) і ўнук у свой час таксама з’яўляліся прэм’ерамі Грэцыі.
    Ядзвіга Мінейка (1886-1932) выйшла замуж за князя Станіслава Ябланоўскага (1879—1921), прадстаўніка знакамітага польскага роду.
    Цэцылія Мінейка выйшла замуж за Джона Вільгельма Куіна, прафесара Вашынгтонскага ўніверсітэта, болыпую частку свайго жыцця правяла ў ЗША.
    Альдона-Сафо была замужам за афіцэрам грэцкай арміі Ліверыёнам, які загінуўу 1912 г. у час балканскай вайны.
    Віталвд Мінейка памёр у маладым узросце, у час землятрусу ў Афінах. У каментарах да кнігі ўспамінаў 3. Мінейкі «3 тайгі пад акропаль» даецца інфармацыя, што загінула дачка, а нават некалькі дзяцей (імёны не падаюцца) пад
    абломкамі Трыумфальнай аркі ў Афінах каля 1890 г. Магчыма, гэта і былі Вітальд і Марыя, пра гэтых дзяцей 3. Мінейкі не знойдзена ніякіх біяграфічных звестак, відавочна, гэта звязана з іх ранняй трагічнай смерцю.
    8	«Час» («Czas») — інфармацыйна-палітычная газета кансерватыўнага кірунку,выдаваласяз 1848-1934гг.у Кракаве,з 1935-1939гг.уВаршаве. Верагодна, газета «Час» была абраная не выпадкова. Тарноўскі, адзін з рэдактараў дадзенага выдання, быў знаёмы з 3. Мінейкам, пра гэтае знаёмства аўтар успамінаў будзе ўзгадваць далей, у X раздзеле.
    9	Аўтар дасылаў лісты ў «Дзеннік Польскі» («Dziennik Polski») — інфармацыйна-палітычная газета, выходзіла ў Львове ў 1869-1918 гг.
    10	У дадзеныя выданні 3. Мінейка дасылаў свае лісты ў 1896—1897 гг. Карэспандэнцыя датычылася першых сучасных Алімпійскіх гульняў, якія праходзілі ў 1896 г. у Афінах.
    11	Маецца на ўвазе грэка-турэцкая вайна 1897-1898 гг., непасрэднай прычынай якой стала барацьба за выспу Крыт, пасля баі распачаліся ў Фесаліі і Эпіры. 3. Мінейка браў актыўны ўдзел у гэтых падзеях.
    12	Разалія Засімоўская, сястра 3. Мінейкі, у сувязі з трагічнымі падзеямі асабістага характару, якія падрабязна будзе апісваць аўтар успамінаў, доўгі час не выходзіла замуж. Пазней стала жонкай Засімоўскага.
    13	Якуб Гейштар (1827-1897), палітычны дзеяч, публіцыст, мемуарыст. У 1861 г. быў адным з кіраўнікоў партыі «белых» у Літве і Беларусі. Падчас паўстання з’яўляўся кіраўніком Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы. У 1863 г. быў арыштаваны і асуджаны на высылку. У 1872 г. вярнуўся на радзіму. Жыў у Сувалках, пасля пераехаў у Варшаву. Пакінуў пасля сябе «Дзённікі з 1857— 1865» (Вільня, 1913), у якіх узгадваецца 3. Мінейка.
    14	Верагодна. тут ідзе гаворка пра Юльяна Адольфа Свянціцкага (7—1923), удзельніка паўстання 1863 г., які праяўляў актыўную зацікаўленасць да гісторыі паўстання, менавіта ён меў на руках «Дзённікі» 3. Мінейкі, робячы ў першых частках шматлікія папраўкі, нібы з намерам падрыхтоўкі да друку. Гэтыя дзённікі таксама меў на руках заснавальнік і галоўны рэдактар варшаўскага выдання «Узброеная Польшча» («Polska Zbrojna») Рэмігіуш Квяткоўскі (1884-1961), які абяцаў Мінейку «выкарыстаць» іх для газеты. Па яго просьбе Мінейка напісаў кароткія ўспаміны аб пецярбургскім Інжынерным вучылішчы, але гэты матэрыял у друку не з’явіўся. А «Збройная Польшча» надрукавала артыкул Квяткоўскага «Таварыш Лангевіча і Мераслаўскага ў Варшаве» (10.09.1922). Віленскае выданне «Слова» («Slowo») змясціла ў нумары 42 за 1922 г. артыкул з фотаздымкам Мінейкі «Вяртанне на радзіму». «Варшаўскі кур’ер» («Ku­ner Warszawski») таксама змясціў пра яго ўспаміны ў нумары ад 7.09.1922 г. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 19.)
    15	Фальварак Засімава знаходзіўся ў Ашмянскім павеце. Фальварак не захаваўся, размяшчаўся прыкладна паміж вёскай Гродзі і Сухадоламі (цяп. Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці).
    16	Канстанцінопаль — сталіца Асманскай імперыі (1453—1922), цяпер Стамбул, горад у Турцыі.
    17	Яўстахій Мінейка (1838—?), брат 3. Мінейкі. Быў актыўным удзельнікам патрыятычных маніфестацый, арганізаваных у Ашмянскім павеце, а таксама членам таварыства «Пянтковічаў» («Pi^tkowiczow»), назва якога паходзіла ад пятніцы, дня, у які сустракаліся яго члены. Верагодна, з’яўляўся членам «Бібліятэкі ашмянскай моладзі» («Biblioteki MlodzieZy Oszmianskiej»), заснаванай Э. Чарноўскім. Двойчы быў арыштаваны, у 1862 і 1863 гг., за спробы арганізацыі паўстанцкага атрада сумесна з В. Юсевічам. Быў высланы на 12 гадоў у Пензенскую губерню. Вярнуўшыся, займаўся гаспадаркай у радавым маёнтку Балванішкі. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-18661 przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 21.)
    18	Станіслаў Ежы Мінейка (?—1856), бацька 3. Мінейкі. Уладальнік маёнтка Балванішкі, удзельнічаў у канспіратыўным руху, супрацоўнічаючы са жмудскім біскупам Мацеем Валанчэўскім.
    19	Цэцылія Шчановіч, у замужжы Мінейка (?—1900), маці аўтара ўспамінаў.
    20	Альберціна Мінейка (1837—?), самая старэйшая ўсям’і. Актыўная ўдзельніца патрыятычных маніфестацый. Выйшла замуж за курляндскага шляхціца А. Тыдмана.
    21	Вялікае княства Пазнанскае — аўтаномная правінцыя ў Прусіі, створаная згодна з пастановамі Венскага кангрэса 1815 г. з заходняй часткі Варшаўскага княства і далучаная да Прусіі з захаваннем адміністратыўнай адасобленасці. Уладаром княства быў прускі кароль, а яго прадстаўніком — намеснік (да 1831 г. князь Антон Радзівіл). Аднак фактычная ўлада належала старшыні правінцыі, а на гэтую пасаду нязменна абіраўся немец. Пасля паразы паўстання 1830—1831 гг. князь А. Радзівіл быў вызвалены ад пасады, а сам інстытут польскага намесніка скасаваны. Антыпольская палітыка стала больш жорсткай, пачаўся працэс германізацыі. У 1848 г. Франкфурцкі парламент падтрымаў далучэнне большай часткі Вялікага княства Пазнанскага да Прусіі, аднак гэта не здзейснілася і цэласнасць княства была захаваная. Пачала пашырацца дзейнасць канспіратыўных арганізацый, для барацьбы з імі быў пашыраны паліцэйскі апарат. У 1848 г. удзельнічала ў «Вясне народаў» (велікапольскія паўстанні), падтрымала паўстанне 1863—1864 гг., што прывяло да рэпрэсій. Пасля Першай сусветнай вайны большая частка княства ўвайшла ў склад II Рэчы паспалітай.
    22	Мераслаўскі Людвік (1814—1878), эміграцыйны дэмакратычны дзеяч, гісторык, кіраўнік паўстанняў. Ажыццявіў кампанію 1831 г., а ў эміграцыі актыўна займаўся пісьменніцкай і вайскова-палітычнай дзейнасцю. З’яўляўся членам Польскага дэмакратычнага таварыства і цэнтралізацыі. У 1846 г. прыбыў у Познань з мэтай падрыхтоўкі там узброенага паўстання, але ў выніку здрады арыштаваны, даў падрабязныя паказанні і разам з іншымі быў асуджаны. Прысуджаны да смяротнага пакарання, выйшаў на волю ў сакавіку 1848 г. і ўзначаліў вялікапольскае паўстанне. Пасля яго паразы выступіў яшчэ як
    кіраўнік паўстання на Сіцыліі, у Бадэніле і Палатынаце. У 1861 г. (да сакавіка 1862 г.) з’яўляўся камендантам Польскай вайсковай школы ў Генуі. У 1863 г. прызначаны Цэнтральным камітэтам дыктатарам, аднак на самым пачатку адбылася параза пад Крывасондам і Новай Вёскай (19 і 21 лютага), пасля чаго пакінуў Каралеўства. Памёр у Парыжы. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 22; Kieniewicz, S. Mierostawski Ludwik // PSB. T. 20. Wroclaw, 1975. S. 812-814.)
    23	Сямашка Юзаф (1798-1868), уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч Расійскай імперыі. 3 сям’і ўніяцкага святара. 3 1832 г. член тайнага камітэта па ўніяцкіх справах, з 1833 г. кіруючы біскуп Літоўскі. На гэтай пасадзе вёў падрыхтоўчую работу па скасаванні уніі. Непасрэдны кіраўнік працэсу па ліквідацыі уніі на Беларусі.
    24	Даслоўна перакладаецца як «лапцюжная шляхта», маюцца на ўвазе аднадворцы. Дробная сельская шляхта была пераведзеная ў катэгорыю аднадворцаў заходніх губерняў за ўдзел у паўстанні 1830—1831 гг., а таксама ў сувязі з тым, што ў адрозненне ад аднадворцаў у Расіі яны з'яўляліся вольнымі. Аднадворцы павінны былі штогод плаціць падаткі і выконваць рэкруцкую павіннасць тэрмінам на 15 гадоў. Пасля паўстання 1830-1831 гг. тысячы аднадворцаў заходніх губерняў былі пераселеныя на казённыя землі Паўночнага Каўказа і Паўднёвай Украіны. У другой палове 1840-х гг. былі пазбаўленыя права валодання прыгоннымі, якія перайшлі ў дзяржаўную казну. (Гл.: Панюцін, В. Аднадворцы заходніх губерняў // ЭГБ. Т. 1. Мінск, 1993. С. 57.)
    25	Брэсцкая унія 1596 г., на Беларусі была ліквідаваная Полацкім царкоўным саборам у 1839 г.
    26	Вільня — горад, цэнтр павета і губерні.
    27	На той час тэрмін службы быў 25 гадоў, у час кіравання Аляксандра II тэрмін быў скарочаны да 15 гадоў.
    28	Мацей Валанчэўскі (1801 — 1875), літоўскі пісьменнік, асветнік, гісторык, біскуп Жмудскі з 1850 г. Пісаў на літоўскай мове. Быў лаяльны да царскай ўлады, але выступаў супраць прымусовага насаджэння ў Жмудзі праваслаўя. He падтрымліваў паўстання 1863 г.
    29	Віленскі ўніверсітэт — найстарэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Заснаваны езуітамі ў 1570 г., ператвораны ў акадэмію ў 1579 г. Са спыненнем дзейнасці ордэна езуітаў перайшоў пад апеку Адукацыйнай камісіі і з 1781 г. называўся Галоўная школа ВКЛ. Пасля 2-га і 3-га падзелаў Рэчы Паспалітай падпарадкоўваўся расійскаму ўраду і з 1796 г. называўся Галоўнай Віленскай школай. У 1803 г. яна рэарганізаваная ва ўніверсітэт. Трэцяя частка студэнтаў Віленскага ўніверсітэта узяла ўдзел у паўстанні 1830—1831 гг. Гэта вызначыла лёс навучальнай установы. У 1832 г. расійскі імператар Мікалай I закрыў Віленскі ўніверсітэт. На яго базе былі створаныя 2 акадэміі — Духоўная рымска-каталіцкая і Медыка-хірургічная, якія царскі ўрад у 1842 г. з мэтаю аслаблення нацыянальна-вызваленчага руху
    перавёў адпаведна ў Пецярбург і Кіеў. Большая частка ўніверсітэцкіх збораў была вывезеная ў расійскія ўніверсітэты, а асабліва ў Кіеўскі ўніверсітэт імя святога Уладзіміра. (Гл.: Шалькевіч, В. Віленскі ўніверсітэт // ЭГБ. Т. 2. Мінск, 1994. С. 287-288.)