Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль
Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
П. Габур у сувязі з гэтым падзякаваў мне і павіншаваў з поспехам на экзамене, а таксама паведаміў, што я на працягу ўсяго часу навучання ў Школе Генеральнага штаба буду атрымліваць дапамогу 200 фр. золатам. Цяпер п. Габур пераканаўся ў сапраўднасці маіх уцёкаў, захоўваючы асаблівую прыхільнасць і просячы, каб я звяртаўся да яго па дапамогу, калі яна будзе мне патрэбнай, упэўніваючы, што ніколі мне не адмовіць.
Мне было вельмі радасна ад таго, што, маючы цяпер пэўнае становішча, змагу на працягу ўсёй маёй адукацыі быць вызваленым ад гаспадарчых клопатаў. Я меркаваў, што гэтыя 200 фр. былі выдзеленыя французскім урадам са спецыяльных фондаў у якасці ўзнагароды за маю паслугу, аднак пасля я даведаўся, што яны паходзілі са знакамітага мільёна, выдзеленага польскім эмігрантам, і што выдзеленая мне павялічаная дапамога несла яшчэ большую нястачу іншым землякам.
На вуліцы Грэнэль дэ Сен Жармін знаходзіўся вялікі будынак, у якім размяшчалася Школа Генеральнага штаба з вялікім пляцам, з чатырох бакоў якога размяшчаліся наступныя памяшканні:
1. Дзвесце памяшканняў з двух пакояў, кожны для афіцэраў з двух курсаў, якія атрымлівалі адукацыю ў школе.
2. Казармы на першым паверсе для размяшчэння жаўнераў, якія служылі афіцэрам.
3. Лекцыйная зала з партамі для размяшчэння ста слухачоў і кафедры для выкладчыка.
4. Экзаменацыйная зала, у якой таксама праходзілі нарады дырэкцыі і выкладчыкаў.
5. Вялікія пакоі і залы дырэктара, якім тады быў генерал дэ Рыбор579. У гэтых залах даваліся балі і прыёмы.
6. Пакоі і залы інспектара школы, які знаходзіўся ў цесным кантакце з афіцэрамі, назіраючы за рэгулярнасцю наведвання заняткаў і іх маральнай кандыцыяй па-за школай, маючы права пакараць арыштам. Ён таксама клапаціўся, каб іншаземныя афіцэры, якія жылі ў горадзе, рэгулярна хадзілі на лекцыі і каб іх паводзіны былі ўзорныя. Верагодна, французская паліцыя мела загад сачыць за паводзінамі кожнага з нас, іншаземцаў, даносячы інспектару пра вынікі, бо не раз здаралася, што ён выклікаў некаторых з нас да сябе, перасцерагаючы і пагража-
ючы выключэннем са школы, калі не выправяцца. У пару маёй вучобы інспектарам бьгў падпалкоўнік генеральнага штаба граф дэ Лінаж580.
7. Бібліятэка, у якой была вялікая зала, дзе змяшчаліся шматлікія друкаваныя працы і манускрыпты па вайсковых дысцыплінах; у бакавым памяшканні размяшчаліся разнастайныя прылады для тапаграфічных і геадэзічных вымярэнняў. Акрамя вялікага стала пасярэдзіне залы, прызначанага для працы выкладчыкаў, на другім паверсе была галерэя, дзе ў вызначаныя гадзіны магла займацца афіцэрская моладзь. Часта я быў адзін у гэтай бібліятэцы, бо было мала аматараў цяжкай працы.
8. Разнастайныя склады на першым паверсе змяшчалі неабходны матэрыял для практычных заняткаў афіцэраў падчас выездаў за горад і намёты, у якіх яны размяшчаліся.
9. Памяшканне брамніка — праз якое ўсе павінны былі праходзіць і дзе знаходзілася кніга для іншаземных афіцэраў, у якой павінны былі запісвацца для кантролю за рэгулярным наведваннем заняткаў, — дапаўняла склад будынка Школы Генеральнага штаба.
Элегантна апрануты, я быў падобны на багатага іншаземнага афіцэра, пайшоў у школу, каб узяць удзел у даўно ўжо распачатых курсах, афіцэр унутранай службы правёў мяне ў лекцыйную залу і паказаў на апошнюю парту, што ўпіралася ў сцяну, за якой сядзелі іншаземныя афіцэры, так французы праяўлялі асаблівую гасціннасць. У выніку майго з’яўлення яны страцілі камфорт, бо мяне размясцілі паміж імі, зразумела, яны былі незадаволеныя, таксама як і французы, што знаходзіліся за апошняй партай. Усе яны з раздражненнем паглядалі на мяне, прымаючы за нежаданага чужынца і адорваючы мяне няміласцю, нягледзячы на тое што я быў худы і намагаўся як мага меней ім назаляць.
Найбліжэйшымі суседзямі на два гады запар для мяне сталі іншаземныя афіцэры: п. Лідэкерке581, паручнік бельгійскага войска, і п. Лахавары582, паручнік румынскага войска583. Яны назаўсёды захавалі непрыхільнае стаўленне да мяне, відавочна жадаючы тым самым мне назаліць. Mae адносіны да французскіх таварышаў на працягу ўсяго часу майго побыту ў школе заставаліся ветлівымі, але абыякавымі ў сувязі з тым, што я не меў лішніх грошай, каб з імі хадзіць на гулянкі. Зрэшты, французы любяць, толькі калі іх добра прымаюць на чужыне, пазбягаючы адплачваць узаемнасцю
дома. Дэманстравалі сябе больш цывілізаванымі і разумнейшымі, чым усе астатнія, хоць рэдка які з іх меў грунтоўныя і шырокія веды, а з пункту гледжання маральнага стаялі ніжэй, чым іншыя народы. Я канстатаваў, што з прычыны абмежаванай адукацыйнай праграмы француз не забывае з лёгкасцю таго, чаму навучыўся, і імпануе сваімі непахіснымі ведамі тым, якія, вывучыўшы шмат, не маглі захаваць у памяці дакладна.
У мяне атрымалася пасябраваць толькі з п. Лаўдэ584, родам з Эльзаса585, вялікім прыхільнікам палякаў. Мы часта наведвалі адзін аднаго, супрацоўнічалі, а перад заканчэннем я паехаў з ім у Страсбург586 каб правесці некалькі дзён у доме яго бацькоў, дзе размаўлялі па-нямецку. Мы доўгі час падтрымлівалі сувязь, страчаную ў час вялікай вайны, што не атрымалася аднавіць да гэтай пары.
Першыя заняткі маіх выкладчыкаў міналі без асаблівай карысці, пакуль я не прызвычаіўся да іх вымаўлення, якое з цяжкасцю разумелі іншаземцы праз глытанне паловы слоў. Мне неяк трэба было запоўніць недахопы ведаў, бо я прапусціў пачатак заняткаў, гэта вымусіла мяне пайсці па параду да інспектара, які ласкава мне падказаў, што ў бібліятэцы я змагу дапоўніць свае веды, дзе акрамя адпаведных кніжак знаходзяцца шматлікія рукапісы выкладчыкаў школы мінулых гадоў.
Працуючы ў бібліятэцы, я шмат што выкарыстаў, не маючы патрэбы звяртацца да незнаёмых і непрыхільна настроеных да мяне таварышаў за канспектамі, рызыкуючы пачуць адмову. Я змог хутка прызвычаіцца да вымаўлення настаўнікаў, будучы ўважлівым вучнем і з поспехам засвойваючы навуку, што ў хуткім часе даказалі паўгадавыя экзамены, з поспехам вытрыманыя.
Экзамены праходзілі ў спецыяльна прызначанай аўдыторыі, у якую выклікалі па чарзе афіцэраў з пярэдняга пакоя для здачы экзамену перад камісіяй, якая складалася з выкладчыкаў пад кіраўніцтвам дырэктара Школы Генеральнага штаба. Ніводзін з калегаў экзаменаванага афіцэра не меў права знаходзіцца ў аўдыторыі. Экзаменаваны адказваў на пытанні з выцягнутага білета. Камісія мела права задаваць дадатковыя пытанні для праверкі ведаў экзаменаванага. У аўдыторыі нельга было прысутнічаць калегам экзаменаванага, каб яны не маглі слухаць адказы і ўзбагачаць свае веды, якіх не мелі да гэтага, што шкодна паўплывала б на першынство поспеху. Спачатку экзаменавалі французаў, а пасля ішла
чарга трох іншаземцаў. Экзамены працягваліся некалькі дзён. У выкладчыкаў быў асобны ўваход у аўдыторыю, і яны не мелі патрэбы праходзіць праз пярэдні пакой, прызначаны для вучняў.
Пасля завяршэння першага паўгоддзя навучання экзамены я здаў паспяхова. Заслужыў пахвалу выкладчыкаў і ўзнёслую прамову выкладчыка іпалогіі587, якую іншаземцы не абавязаны былі вывучаць, але яна з’яўлялася абавязковай для афіцэраў Генеральнага штаба як для кавалерыстаў.
Прайшло шмат гадоў, згубіліся канспекты лекцый з імёнамі выкладчыкаў, не затрымаліся яны і ў маёй памяці. 3 лёгкасцю я змог бы іх знайсці, але, не жадаючы марнаваць часу, пакідаю тым, каму гэта цікава, бо для мяне, ужо старога чалавека, дні падлічаны, і застаецца шмат успамінаў для расповеду нашчадкам. Узгадваючы выкладчыкаў, я абавязаны выказаць падзяку і высока адзначыць іх навуковую вартасць, а таксама эрудыцыю, чым выдатна карысталіся вучні.
Толькі адзін з іх быў бяздарны, і, відавочна, таму я не забыў яго імя. Яго звалі п. Віял588, які, напісаўшы пасрэдную працу ў двух тамах, паўтараў яе на сваіх лекцыях, цытуючы слова ў слова, чаго патрабаваў і ад нас падчас экзаменаў, а паводле дакладнасці гэтага паўтору выстаўляў адзнакі. Нас, вучняў, здзіўляла, што яго не звольнілі з пасады, бо на ім ляжаў абавязак навучыць нас асновам тактыкі і стратэгіі, што замоўчваў, а яго надрукаваных кніг не хапала для ўдасканалення нашых ведаў. Толькі той мог удасканаліцца, хто займаўся ў бібліятэцы. He выступаю з абвінавачваннем п. выкладчыка Віяла, як скрыўджаны дрэннай адзнакай на экзамене, бо я быў яго добрым вучнем, маючы асаблівую памяць, я паўтараў слова ў слова змест яго кнігі. Праз некалькі дзён я ўсё забыў, захаваўшы ў памяці толькі неабходную інфармацыю.
Афіцэраў, прынятых у Школу Генеральнага штаба, якія ў будучыні павінны былі займаць самыя высокія пазіцыі ў французскім войску, урад забяспечваў усім неабходным. Акрамя прыслугоўвання ў іх кватэрах, якое ажыццяўлялася вайсковай службай, у іх быў асобны афіцэрскі клуб, дзе яны маглі за невялікія грошы сталавацца, карыстаючыся прадуктамі па зніжаных коштах ад прадпрымальнікаў, якія забяспечвалі войска. Усе штабныя, у якіх не было ў Парыжы сям’і, рэгулярна наведвалі гэтую ўстанову, а тыя, хто тут жыў, калі ім жадалася, меў права запрашаць гасцей на сняданкі і абеды, меню якіх заўсёды было разнастайнае і багатае,
за што плацілі дадаткова. Некалькі разоў мяне запрашаў сюды паабедаць і ацаніць вартасць страў прыхільны мне таварыш п. Лаўдэ. На іншаземных афіцэраў не распаўсюджвалася права карыстання гэтай дабрачыннай для французскіх штабных установай.
Ва ўсіх вялікіх тэатрах была найлепшая ложа, заангажаваная для штабных, у якую па чарзе мелі доступ усе французскія таварышы, перадаючы яе часам нам, іншаземцам. Урад купляў білеты для штабных на канцэрты, калі яны мелі мастацкую вартасць. На разнастайныя фэсты, а асабліва вайсковыя, заўсёды запрашалі французскіх штабных, а часам і нас, іншаземцаў.
Раз на тыдзень прымала візіты пані дэ Рыбор, жонка дырэктара школы, на якія абавязкова павінны былі з’яўляцца афіцэры для знаёмства з правіламі этыкету, калі каму-небудзь з іх, хто паходзіў з простай сям’і, былі яны невядомыя. Для ўдзелу ў гэтых візітах таксама былі запрошаныя іншаземйы.
Урад намагаўся, каб усе штабныя афіцэры зліліся ў адно з вышэйшым парыжскім светам, і для гэтага рабіліся балі ў залах дырэктара школы, куды запрашалася вялікая колькасць дам і дачок генералаў, а таксама вышэйшага свету, усе былі ў элегантных і самых модных строях, з імі прадстаўленыя штабныя танцавалі пад гукі вайсковага аркестра ці фартэпіяна ў таленавітым выкананні. На гэтыя балі павінны былі хадзіць і іншаземныя афіцэры. Без ахвоты я павінен быў удзельнічаць і танчыць, амаль заўсёды пан дырэктар прадстаўляў мяне занадта сур’ёзным і непаваротлівым дамам, што змушала мяне да павольных рухаў, якія супярэчылі маім кідкім парыванням, якія мог бы выкарыстоўваць у час танцаў з прыгожымі паненкамі.