Адэльчыны ручнікі
Артур Вольскі
Памер: 287с.
Мінск 2002
к стаў круціцца ў другі бок. Кот Максім і Марцін таксама пачалі круціцца, але ў процілеглыя бакі. I раптам усё жывое збудаванне рухнула. Кот Максім адразу ўскочыў на ногі. А Марцін ляжаў на спіне і махаў нагамі ў лапцях, нібы намагаючыся ўстаць.
Тут Царэўна не вытрымала — засмяялася ўголас. Гледзячы на яе, закалаціўся ў рогаце і Цар.
— Ну вось,— сказаў Марцін задаволена, стаўшы на ногі і атрасаючы пыл з мундзіра,— і засмяялася Царэўна! Цяпер не давядзецца ёй усё жыццё злавацца.
— Дзякуй табе, граф,— прамовіў Цар і нібы папярхнуўся,— граф... эээ...
— ГлінскіПапялінскі,— падказаў кот Максім.
А Царэўна, заходзячыся ад рогату, паказвала пальцам на Марціна:
— Хіхіхі! Хахаха! Граф... у лапцях! Хохохо!
— Уухохо! — не мог утрымацца і Цар.— У лапцях! Генерал ад інфантэрыі!.. кавалерыі!.. артылерыі!.. Оххохо!!
— А світа,— не магла суняцца Царэўна,— світа якая! Кот ды Рак! Хохохо!
— Уухохо! — паўтараў Цар.— Кот і Рак! Кот і Рак!
Сарока трымалася воддаль, з асцярогай прамаўляючы сама сабе:
150
— Ээ... невядома яшчэ, чым гэта скончыцца... — А ўголас сказала: — Палячу — усім абвяшчу, што царская дачка засмяялася... Хай людзі радуюцца!..
— Людзі?! Хаха! — не пераставала смяяцца Царэўна.— Якая мне справа да людзей?!.
— Ухохо! — уторыў Цар.— Якая справа...
Кот Максім набраўся нарэшце смеласці і выйшаў наперад:
— Пасмяяліся, ваша вялікасць, і годзе. Жарты набок. Абяцанае трэба выконваць.
Збянтэжаны Марцін паспрабаваў адцягнуць Ката, але той стаяў на сваім:
— Царскае слова непарушнае!
— Непарушнае,— пасур'ёзнеў Цар.— Так, непарушнае.
— Царскае слова?! Хіхіхі!! Непарушнае?! Оохохо! — весялілася Царэўна.— Дык гэта што — мне... хохохо! мне... Аххаха! За лапцюжнага генерала... ой, не магу! За кацінага графа... памру са смеху!!! Замуж выходзіць?! Уххаха!!!
— Дык жа слова дадзена,— разгубіўся Цар.
— Хахаха! Слова! Слова! Оххохо! Ты слова даваў, ты і замуж выходзь! — Царэўна саскочыла з троннага крэсла і, гучна рагочучы, пабегла ў палац.
— Бачылі?.. — развёў рукамі Цар.— Але ж смяецца! Смяецца! — Ён сам рагатнуў, але тут жа зноў пасур'ёзнеў.— А што да слова, дык заўтра падумаем. Заўтра!
— Заўтра дык заўтра, ваша вялікасць,— ахвотна згадзіўся Марцін.— Я згодзен!
151
— Вось і добра! Да заўтрага! — і Цар падаўся ўслед за Царэўнай, таксама гучна смеючыся.
— Эх ты! — папракнуў Марціна Кот.— Навошта адкладаць?!
— Нічога, Максімка,— прымірэнча пагладзіў Ката Марцін.— Пераначуем — болей пачуем. Давай лепш пашукаем, дзе прытулак знайсці, бо Цар пра гэта, відаць, забыўся...
Марцін весела пакрочыў з плошчы. Кот Максім падаўся за ім, незадаволена ўздыхаючы. Вылез зпад лобнага месца, дзе знайшоў сабе часовую схованку, і Рак.
— Пачакайце! Пачакайце! Я так хутка не магу!..
Марцін і кот Максім падхапілі Рака з абодвух бакоў, і яны пайшлі разам.
9
Усё ў троннай зале было ў золаце, парчы, аксамітах. Вакол тронных крэслаў, шмат прыгажэйшых за тыя, што стаялі на плошчы, хадзілі Цар і Царэўна. Яны абмяркоўвалі ўзнікшую сітуацыю.
— He пайду я за гэтага лапцюжніка! — казала дачка.— Хохохо! He пайду!!! Хахаха!!!
— Вось ліха.— сам сабе скардзіўся Цар,— раней усё злавалася, а цяпер смяяцца не перастае.
— Хаха! Да раніцы прыдумаць нічога не мог! — здзекавалася Царэўна.— А яшчэ ўла
152
дар! Найзялікшы з вялікшых! Хохо! Наймудрэйшы з мудрэйшых! Хехе! — Раптам перастала смяяцца.— Трэба прыдумаць штонебудзь, каб адкласці вяселле. Ну, на месяц хаця б. А там відаць будзе... — і зноў не вытрымала, зарагатала: — Уххохохохо!!!
— Што ж прыдумаць?! — яшчэ хутчэй забегаў Цар.— Што ж прыдумаць?!
У залу, зажка ўзмахваючы крыламі, уляцеў Певень. Распластаўся на падлозе перад Царом:
— Кука... кукарэ...
— Ды кажы хутчэй, што здарылася? — нецярпліва патрабаваў Цар.
— Бяда, Царбацюхна! — узняўся на ногі Певень.— Бяда!
— Бяда? — зацікавілася Царэўна.— Хаха!.. Якая бяда?
— Кароль суседняй дзяржавы,— аддыхаўся нарэшце Певень...
— Хаха!.. Ці не той, якога я прагнала, калі ён рассмяшыць мяне хацеў? Хохо!..
— Кароль суседняй дзяржавы,— працягваў Певень,— дачуўся, што яе высокасць царская дачка за нейкага графа замуж ідзе...
— Оххо! — пляснула далонямі Царэўна.— Сарока паспела напляткарыць!.. Хіхі!..
— ...рушыў вайной на нас,— скончыў нарэшце Певень.
— А наша войска — што? — грозна спытаўся Цар.
— А ў нашага войска,— далажыў Певень,— ад пратухлага мяса, што ГандлярКупец пастаўляе, жываты разбалеліся...
153
— Жызаты?!. Хахаха! — зарагатала Царэўна зусім шчыра.— Жызаты!.. Хохо!.. Гэта ж цудоўна, татачка! Цудоўна! Прызнач свайго лапцюжнага генерала камандуючым і пашлі з хворым войскам супраць Караля. Хіхі! Кароль разаб’е яго. Хехе! Бо што карысці з ваяк, калі ў іх жываты баляць! Хаха!.. Тады... тады ты загадаеш адсячы галаву камандуючаму. Хаха! А я,— яна аж заскакала ад радасці,— я выйду замуж за Караля! За Караля! За Караляляляляля! — Яна спынілася і загадала: — Паклікаць сюды гэтага... як
яго...
Цар перапыніў дачку, загадаў яшчэ больш уладарна:
— Паклікаць сюды графа ГлінскагаПапялінскага!
Певень залопау крыламі, пабег, крычучы на ўсё горла:
— Графа ГлінскагаПапялінскага да Цара! Графа ГлінскагаПапялінскага да Цара!
10
Марцін, кот Максім, Рак, Сарока сядзелі на беразе ракі каля моста.
— Ну, Купец! Ну, Гандляр! — абураўся Марцін.— Праз яго ўсё наша войска ўпокат ляжыць, за жываты пабраўшыся...
— А Генеральша! А Генеральша! — уставіла сваё слова Сарока.— Кінула войска і ў сталіцу пабегла...
154
— Вось толькі пра ЖнейкуНадзейку нічога не чуваць,— уздыхнуў Марцін.— Яна ўжо і ў печы, напэўна, паліла...
— Жнейка! Жнейка! — прабурчаў Кот.— Зноў ты, тваё сіяцельства, за сваё!
— Я па тых мясцінах пралятала,— паведаміла Сарока.— Усё павытаптана, усё павыпалена. Hi жывой душы нідзе. Якая ўжо там печ!..
Марцін зноў уздыхнуў. Зусім ужо гаротна.
— Думай лепей, як каралеўскае войска пабіць,— тузануў яго за рукаво Кот.— Тады нішто ўжо не перашкодзіць нам з Царэўнай ажаніцца!
— Ну, вы тут думайце, а я тым часам у разведку палячу,— сказала Сарока,— ці далёка яшчэ кароль са сваім войскам. Калі ён на сталіцу пойдзе, дык гэтага моста ніяк не абміне.
I яна паляцела на той бераг.
— Паслухайце, сябры, што я прыдумаў! — радасна запляскаў клюшнямі Рак.— Мне пры гэтай тараторцы гаварыць не хацелася, бо яшчэ раней часу па ўсім свеце разнясе...
— Кажы, дружа,— нецярпліва папрасіў Марцін.
— Кароль сапраўды гэтага моста абмінуць не можа. Ніяк!.. Дык вось... збяру я ўсю радню... а нас многа... не злічыць... і падпілуем мы ўсе слупы пад мостам... але не да канца... каб мост трымаўся яшчэ. Пойдзе каралеўскае войска па мосце...
— А мост абваліцца,— здагадаўся Марцін,— і ўсё войска — боўць — у ваду!..
155
— Разам з Каралём! — аж падскочыў ад захаплення кот Максім.— I ты, тваё сіяцельства, адзіным жаніхом застанешся!
— Ды годзе ўжо, Максімка! — засмяяўся Марцін.— Жаніх і нявеста замясілі цеста. A ці будуць булкі? Можа — толькі скулкі?!. I тваім сіяцельствам годзе абзывацца.
— Дык я ж дзеля цябе стараюся,— пакрыўдзіўся кот Максім.
— He крыўдуй, дружа, не крыўдуй,— папрасіў Марцін і павярнуўся да Рака: — А ты малайчына, Рача! Такое прыдумаў!
— Дык я пайшоў,— задаволена азваўся Рак,— радню склікаць...
— Ідзі,— згадзіўся Марцін,— шкада толькі, што гасцінца няма ніякага для тваіх вусаценькіхлупаценькіх.
— Нічога! Як паб'ём Караля, тады і для іх гасцінчык знойдзецца...
I ён знік пад мостам.
Марцін задумаўся. Заспяваў сваю песеньку:
Я — Марцін, Марцінка, Круглы сірацінка...
Раптам абарваў песню:
— I чаго гэта я заўсёды так сумна спяваю?
Ён падміргнуў Кату, зноў заспяваў, але ўжо бадзёра, весела:
Я — Марцін, Марцінка, Хоць і сірацінка,— He заплачу Аніколі,
156
Hi ў нястачы,
Hi ў нядолі, Бо нашу
Ў душы надзейку
Зноў сустрэць
НадзейкуЖнейку...
— Ціха!.. Цсс! — перапыніў яго Кот.— Нехта шкрабаецца. Быццам тысяча мышэй,— ён прыпаў вухам да зямлі.— He... не тысяча... Болей!..
— To ж Рак з раднёй сваёй слупы падпілоўваюць! — сцяміў Марцін.
Кот Максім зноў прыклаўся вухам да зямлі:
— Марцінка! Я тупат чую! Боты цяжкія... абцасы каваныя...
Прыслухаўся і Марцін. Здалёк і праўда чуўся тупат мноства ботаў. Так тупацець магло толькі вялікае войска.
Як заўсёды, нечакана з'явілася Сарока:
— Я толькі што зза моста! Я толькі што зза моста! Кароль са сваім войскам набліжаецца! Кароль набліжаецца! Хутка тут будзе! Тут будзе!!!
— Дзякуй, пані Сарока, за тое, што папярэдзіла,— сказаў Марцін.
— Я далей палячу! — не сціхапа Сарока.— Далей палячу! У палац! I там папярэджу! I там папярэджу!
— А мы што рабіць будзем? — спытаўся Кот і дадаў: — Ты ж цяпер сам за ўсіх думаеш...
— А мы з табой Караля сустракаць будзем,— сур'ёзна адказаў Марцін.
— Удвух?!
157
Кату, відавочна, гэта было не даспадобы.
— Удвух! — падняўся ў поўны рост Марцін і пачаў углядацца зпад далоні за мост.
Кот Максім таксама падняўся. Але стаў так, каб можна было, калі што, за гаспадарову спіну схавацца. Тупат ботаў тым часам набліжаўся. Дасягнуўшы наймацнейшага гучання, ён раптоўна сціх. Як абарваўся. За горбам моста закалыхаўся сцяг суседняга каралеўства, акружаны лесам пік. Услед за тым на самым горбе моста з'явілася . постаць Караля. Ён, таксама зпад далоні, аглядаў мясцовасць. Убачыў Марціна і ката Максіма, загукаў:
— Гэй, вы там! Здавайцеся!
— Ніколі! — смела адказаў Марцін.
— Вас — двое, а ў мяне тут войска незлічонае!
— Чаго ж ты баішся тады?
— Баюся?! — абурыўся Кароль.— Я?!
— Баішся! — высунуўся наперад кот Максім.— Ага! Баішся!
— Баішся! — падхапіў Марцін.— Бо мы табе тут...
— Вы?! Мне?! — зусім распаліўся Кароль.— Ды я... я... — ён павярнуўся да войска, якое стаяла на тым баку ракі.— Наперад, слаўныя мае ваякі! Наперад!
Выхапіўшы шаблю, Кароль кінуўся наперад, паказваючы войску прыклад адвагі. Дзіва што: перад ім былі толькі дзве жывыя істоты, ды няўзброеныя, а за ім ішло цэлае войска.
Марцін зрабіў крок наперад. Кот Максім — за ім. Праўда, крок у яго быў значна меншы.
158
Тупат ботаў заглушыў усё наўкол. На горбе моста паказаліся першыя рады каралеўскага войска. Але тут... тут пачуўся такі страшэнны трэск, што нават тупат войска перак