Адэльчыны ручнікі
Артур Вольскі
Памер: 287с.
Мінск 2002
рыў. I мост абрушыўся! Замільгалі ў паветры ногі ў ботах. Высока ўзляцелі каралеўская мантыя і карона. Заплескацела вада ў рацэ... I раптам усё сціхла. Трэск, шум, плёскат, крыкі змяніліся поўнай цішынёй.
— Ну вось,— без асаблівай радасці прамовіў Марцін.— Паглядзі, Максімка, як там наш Рак. Ці не прыдушыла яго бервяном якім або дошкай?
Кот Максім падбег да рэшткаў моста, паглядзеў уніз:
„ — Айяяй! Колькі шапак на вадзе!..
— Шапак? — перапытаў Марцін.— Ану, давай зылоўліваем іх!
— Правільна! — узрадаваўся Кот.— Цару
пакажам! Як доказ перамогі!
Яны выкідвалі на бераг вайсковыя шапкі, пакуль не ўтварылася цэлая гара.
— Ну, хопіць, напэўна,— прамовіў Марцін,— бо да сталіцы не данясём.
Тут ён убачыў, што на бераг вылазіць Рак.
— Жывы! Здаровы! А дзеткі як?
— I дзеткі жывыя, здаровыя, дзякуй вам,— адказаў Рак.— Мне дапамаглі радню склікаць...
— I табе, Рача, дзякуй вялікі. I дзеткам тваім!
— А яны вось што з дна паднялі і табе перадаць прасілі,— Рак дастаў зпад берага і працягнуў Марціну каралеўскую карону.
159
— А навошта яна мне? — здзівіўся Марцін.— Хай лепей дзецям тваім застанецца... за цацку!
— Ты што, Марцінка? — занепакоіўся Кот.— Ты што?
— Супакойся, дружа. Слухаўся я цябе дасюль — і не шкадую. Бо хто мяне з печы злезці прымусіў? Ты! Хто паказаў, што на свеце робіцца? Ты! I ўдзячны я табе за гэта. Але цяпер... цяпер, Максімка, ты мяне слухайся!
— Як скажаш,— пагадзіўся Максім.— Ты ж такі разумны стаў.
— Вось і добра, Максімка... Памажы нам, Рача, шапкі гэтыя ўпакаваць. Каб ямчэй несці было...
11
На плошчы перад царскім палацам пач ранейшаму стаялі тыя самыя тронныя крэслы. У першым, вышэйшым, сядзеў Цар. У другім, меншым,— Царэўна. Цару яўна не цярпелася. Ён увесь час круціўся, глядзеў некуды ўдалеч.
— I чаго... хіхі!.. табе не сядзіцца, татачка? — насмешліва пыталася Царэўна.— Быццам — хахаха! — нехта цвікі ў сядзенне пазабіваў... хохо! — вострымі канцамі ўверх!..
— Табе смешкі ўсё, смешкі,— пакрыўдзіўся Цар.— А мне і так і гэтак — нявыкрутка. Кароль пераможа — мяне з трона сапхне...
— Ну і што? Хехехе! Я ж каралевай стану!
160
— А новы наш камандуючы пераможа,— закончыў сваю думку Цар,— дык запросіць, чаго добрага, разам з табою і паўцарства ў прыдачу.
— Хахаха! Дзе яму перамагчы? Войска ж усё на жываты... хохохо!.. захварэла!..
— I звестак ніякіх,— турбаваўся пра сваё Цар,— ні ад Сарокі, ні ад Пеўня... Во! Наш вяшчальнік тут як тут!..
Певень, задыханы, уляцеў на плошчу, распластаўся перад Царом.
— Устань,— загадаў Цар,— кажы, што новага!
Певень ледзь падняўся, так стаміўся, спяшаючыся:
— Нейкія... тры неапазнаныя... асобы... да сталіцы набліжаюцца!
— Неапазнаныя?! — спалохаўся Цар.— Ці
блізка яны?
— Блізка,— Певень азірнуўся, падскочыўшы ўгору,— гарадскую браму прамінулі ўжо... Адна за адной...
— Што ж рабіць?! — Цар саскочыў з троннага крэсла, падхапіў крыссе мантыі, памкнуўся бегчы.
— Хіхі!.. Ды што ты, татачка?! — Царэўна моцна схапіла яго за каўнер.— Можа, гэта каралеўскія паслы... Хаха!.. або сваты?!
— I праўда,— крыху супакоіўся Цар,— можа, паслы... або сваты...
Ён вярнуўся на сваё месца, хаця адчуваў сябе ўсёткі не дужа спакойна.
6 Зак. 2207
161
— Вось яны! — абвясціў на ўсё горла Певень і адскочыў убок.
На плошчу, штурхаючыся між сабою, убеглі генеральская ўдавіца і Купецкая Дачка. Абедзве тут жа ўпалі да Царовых ног. Следам за імі ішла ЖнейкаНадзейка. Яна пакланілася спачатку Цару, потым Царэўне, а затым — і Пеўню. Той збянтэжыўся, пасля прыняў паставу, не менш важную, чым у Цара.
— Бабы! — з палёгкай выдыхнуў Цар і павярнуўся да Царэўны.— А ты — паслы... сваты... Хто такія? — спытаўся ў жанчын.— Што вам трэба?
Генеральша і Купецкая Дачка пачалі сыпаць словамі адначасова, стараючыся перакрычаць адна адну. А ЖнейкаНадзейка стаяла крыху воддаль, маўчала.
— Ціха! — Цар заткнуў вушы пальцамі.— He ўсе адразу! — і прыгледзеўся больш пільна.— Ааа! Я пазнаў вас! Ты — Генеральша!.. што свайго генерала са свету звяла, a цяпер войска кінула!
— Дык што гэта,— забасіла Генеральша,— што гэта за войска, калі ва ўсіх разам жываты разбалеліся...
— Хаха,— падхапілася з трона Царэўна,— і я пазнала! Пазнала! Ты — дачка КупцаГандляра! Таго самага, што войска наша пратухлым харчам абкарміў! Хохо! Ды ў гнілое сукно адзеў!
— Гэта праўда?— грозна спытаўся Цар.
— Тактактак! — пацвердзіў Певень.— Чыстая праўда!
162
— Дзе ж ён сам? — яшчэ больш грозна спытаўся Цар.
— А сам ён на службу да Караля падаўся! — паведаміў Певень.
— Вось як? Здраднік? За гэта дачку яго варта...
Цар не дагаварыў свой прысуд. Толькі
паказаў рукой на лобнае месца.
Купецкая Дачка зноў укленчыла перад Царом, залямантавала, не даючы яму дагаварыць:
— Злітуйся, Царбацюхна! Злітуйся! Мой
татачка толькі дзеля вашай карысці здрадзіў
вам! Дзеля вашай карысці!..
— Як гэта — дзеля нашай карысці? — не зразумеў Цар і закрыў далоняй рот Царэўны, якая зноў гучна рагатала.
— Ён жа цяпер пратухлым харчам каралеўскае войска корміць! — захлынаючыся ад слёз, пралепятала Купецкая Дачка.
— Хахаха! — вызвалілася Царэўна ад бацькавай далані.— I ў каралеўскага войска таксама... хохохо!.. жываты разбаляцца! Ды за гэта... ой, не магу!.. ды за гэта яго да ўзнагароды прадставіць трэба... ой, памру са смеху!.. да самай высокай!..
Цар на момант задумаўся.
— А што? Падумаем! — і зноў звярнуўся да Генеральшы і Купецкай Дачкі: —Дык што вы ад мяне хочаце?
I тыя зноў загаманілі, адна басам, другая вісклівым галаском:
— Каб ты, Царбацюхна, прытулак нам даў... пры палацы!
163
— Таак... — заклапочана працягнуў Цар і, параіўшыся з Царэўнай, прыняў рашэнне: — Языкамі малоць абедзве добра ўмееце. Заставайцеся пры Царэўне. 3 вамі ёй весялей будзе,— і дадаў сам сабе нячутна: — А я ад яе рогату хоць трошкі адпачну...
— Хаха!.. Дзякуй, татачка! — выказала сваё задавальненне Царэўна.— Хай яны ідуць... хохо!.. у прыдворных дам пераапрануцца...
Цар жэстам паказаў, каб генеральская ўдавіца і Купецкая Дачка ішлі туды, куды паказала ім Царэўна, а сам павярнуўся да ЖнейкіНадзейкі:
— А ў цябе што?
— Спалілі нашу вёску ворагі,— з сумам сказала дзяўчына.— Людзей пабілі. Адна толькі я і вырвалася... з полымя...
— Хаха! Адна! 3 полымя! — не паверыла Царэўна.— Хохо! Спрытная...
— Дазволь, Царбацюхна,— не зважаючы на словы Царэўны, скончыла ЖнейкаНадзейка,— і мне застацца... каб у сталіцы навалу перачакаць...
— А што ты ўмееш? — недаверліва глянуў на яе Цар.— Каб есці ды піць, трэба ж нешта рабіць.
— Рабіць я ўмею ўсё,— адказала Жнейка.
— Як — усё?!
— А так, Царбацюхна: і араць, і сеяць, і жаць, і касіць, і хлеб пячы...
— I падлогу месці? — перапыніла Жнейку Царэўна.
— I падлогу месці...
164
— I бялізну мыць? — дапытвалася Царэўна.
— I бялізну мыць...
— I пасуду?..
— I пасуду...
— Фффуу! — гідліва фукнула Царэўна.— Хай на кухню ідзе! Там у нас... хахаха!.. няма каму памыі выносіць.
— Чула, дзеўка? — сказаў Цар, якому ўжо надакучыла гэтая размова.— Бяжы на кухню, пакуль не перадумалі!
ЖнейкаНадзейка пабегла. А Цар зноў захваляваўся:
— Што ж гэта адтуль, з поля бою, не чуваць нічога?!. А ты чаго тут аціраешся? — гэта ўжо да Пеўня.— Ідзі на свой пост! I на ўсе вочы глядзі, ці не пакажацца яшчэ хто!
Певень адразу паспяшаўся выконваць царскі загад.
— I я пайду, татачка,— сказала Царэўна,— гляну... хахаха! У што маіх новых прыдворных дам апранаюць.
— Ідзі, дачушка, ідзі! — ахвотна дазволіў Цар, а як толькі тая знікла, перадражніў яе: — Хахаха... Хохохо... Толькі і ведае, што рагатаць ды смяяцца...
Ён абапёрся локцямі аб ручку троннага крэсла, падпёр даланёй шчаку, заспяваў у сумным задуменні:
Доля цяжкая ў цара, у цара,—
Розных клопатаў гара, ой, гара!
165
На суседзяў рушыць раць, рушыць раць,
Гэтых лашчыць, тых караць, ух, караць!..
Песню Цара перапынілі крыкі Пеўня і Сарокі, якія разам, стараючыся апярэдзіць адно аднаго, ляцелі да трона і крычалі:
— Перамога!!! Перамога!!!
— Перамога!!!
Цар ад нечаканасці зваліўся з троннага крэсла. Потым падняўся, паправіў Карону на галаве.
— Хто каго перамог? — у голасе яго яшчэ адчуваўся страх.— Хто каго?..
— Граф ГлінскіПапялінскі,— апярэдзіла Сарока сваяка,— адолеў!.. Караля!.. Сама бачыла!
— I цяпер,— адштурхнуў Певень Сароку,— сюды кіруецца!..
— 3 войскам?! — насцярожыўся Цар.
— Адзін! — паспяшаўся з адказам Певень.
— 3 катом Максімам! — удакладніла Сарока.
— Ну, гэта не страшна,— супакоіўся Цар.— Паклічце Царэўну! Будзем пераможцу вітаць!
— Я ўсё чула! — выбегла Царэўна з палаца.— Хахаха! Я ўсё чула! Будзе свята... хохохо!.. У гонар перамогі!
Следам за Царэўнай спяшаліся Генеральша і Купецкая Дачка. Цяпер яны былі ўбраны, як прыдворныя дамы, і выгляд мелі даволі забаўны.
Толькі ўселася Царэўна на сваё троннае крэсла, як на плошчы з'явіліся Марцін і кот Максім. Абодва неслі на плячах па вялікім пакунку вайсковых шапак.
166
— Што гэта такое? — пацікавіўся Цар.
— Гэта ўсё, што засталося ад каралеўскага войска! — сказаў Марцін, кідаючы шапкі да ног Цара. Кот Максім таксама скінуў свой груз.
— А... Кароль? — з надзеяй пацікавілася Царэўна.— Хаха!.. А карона?..
— Каралеўскую карону мы Раку пакінулі,— адказаў Марцін.
— Дзеткам ягоным замест цацкі,— дадаў Кот.
— Мы вельмі рады вітаць пераможцу! — урачыста абвясціў Цар.— А якую ж ты ўзнагароду атрымаць хацеў бы? Ці паранейшаму руку Царэўны просіш?
Генеральша, якая да гэтага пільна ўглядалася ў Марціна, памкнулася раптам да яго:
— Дык гэта ж мой жанішок! На ім жа мундзір майго мужанябожчыка!
— He! — ухапіла яе за спадніцу Купецкая Дачка.— Ён са мной ажаніцца меўся! На яго служку — каптан майго татачкі!
Паміж імі ледзь не ўсчалася бойка. Але Царэўна ўладна супыніла іх:
— Хохо! За такога героя і Царэўне не сорамна замуж пайсці!
— Вось і пагадзіліся! — узрадаваўся Цар.— I пагадзіліся! — А сам падумаў: «Можа, хоць з'едзе з ім кудынебудзь...»
— He, ваша вялікасць! — прамовіў Марцін.— He трэба мне вашай дачкі.
— Хаха! — зарагатала Царэўна і раптам збянтэжылася.— Як — не трэба?!
— He трэба! — рашуча пацвердзіў Марцін.
Царэўна ад нечаканасці знепрытомнела.
167
— Дык, можа, табе Генеральша больш даспадобы? — разгублена спытаўся Ца