• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адэльчыны ручнікі  Артур Вольскі

    Адэльчыны ручнікі

    Артур Вольскі

    Памер: 287с.
    Мінск 2002
    127.73 МБ
     генерал! Малады! Прыгожы! He тое што...— Генеральша перайшла на шэпт: — A я адразу здагадалася, што ты не просты чалавек! Хоць і ў лапцях. Хітрыя! Бач, як надумалі нявесту шукаць. Беднякамі прыкінуліся! — Яна заўважыла, што Марцін хоча вызваліцца ад мундзіра.— He, не! Ён так табе да твару! Насі! Мне ён усё роўна вузка
    140
    ваты — не зашпільваецца. Але што гэта я? Салаўя, як кажуць, байкамі не кормяць!.. Дзяншчык! Дзяншчыык!!
    Ніхто не адгукнуўся.
    — На кухні, напэўна, аціраецца,— пахітала галавою гаспадыня.— Вось пасаджу на гаўптвахту, будзе ведаць!.. Шаноўныя госці, праабачце! Пайду скамандую, каб вячэру неслі,— і ўжо ў дзвярах дадала: — Харч у нас просты, але здаровы! Капуста з мясам ды каша з салам — і ўсё навалам!..
    Яна пайшла, пасалдацку адбіваючы крок і спяваючы басам:
    Ацьдва!
    Ацьдва!
    Гора не бяда!
    Канарэечка Жаласна пяе!..
    Марцін адразу ўсхапіўся з крэсла, скінуў мундзір:
    — Уцякайма адсюль, Максімка! Уцякайма!
    — А капуста? А каша? — спрабаваў спыніць яго Кот.— 3 мясам! 3 салам!
    — Бяжым, пакуль яна не вярнулася! — настойваў Марцін.
    — А куды бегчы? — з'едліва скасавурыўся Кот.
    — Назад, можа? — няўпэўнена прамовіў Марцін.
    — Зноў — на печ? На непаленую, халодную?
    — Дык, можа, да ЖнейкіНадзейкі? — зусім нясмела прамямліў Марцін.
    141
    — Каб самому араць, самому сеяць, касіць? У гэты момант з двара пачуўся голас Генеральшы:
    — Абвясціць трывогу! Шукаць дзеншчыка!
    — Бяжым,— ледзь не плакаў Марцін,— бяжым, Максімка!
    Раптам, як заўсёды, зусім нечакана апусцілася на падаконнік Сарока.
    — Правільна! — затараторыла яна.— Бегчы трэба! У сталіцу! Бо тут у дзеншчыка ператварыцца можна! 3 генеральскімі пагонамі...
    — Дык што ты раіш? — спытаўся Кот.
    Сарока не прымусіла доўга чакаць адказу:
    У сталіцу!
    У сталіцу! Каб з Царэўнай Ажаніцца!
    — 3 Царэўнай? — здзівіўся Кот.
    — 3 царскай дачкою?! — аж спалохаўся Марцін.
    I Сарока пацвердзіла:
    I не меней I не болей! Толькі смела — Страх адолей! Бо за царскаю дачкою Развітаешся 3 нядоляй!
    Ну — наперад! Я вас каля гарадской брамы чакаць буду. Заўтра ранічкай. Там усё і
    142
    абмазгуем. Ды мундзір генеральскі прыхапіце. Можа, спатрэбіцца.
    Яна знікла. А кот Максім падхапіў скінуты Марцінам мундзір, напяў на сябе купецкі каптан і пацягнуў гаспадара за сабой.
    — А што гэта за Сарока? — спытаўся Марцін.
    — Ах, я ж забыўся пазнаёміць вас! Дарогай усё раскажу, дарогай...
    Яны абодва кінуліся ў акно. I добра зрабілі, бо ў пакой увайшла Генеральша. Яна сама несла вялікі кацёл, над якім вілася гарачая пара.
    — Што гэта? Што гэта такое, пытаюся?! — 3 грукатам паставіла на стол кацёл.— Дзе ж гэта госці мае? Дзе жаніх?!
    Яна схапіла падзорную трубу, кінулася да акна, стала гразіць кулаком:
    — Ну, дзяншчык! Ну, дзяншчыык!!! На гаўптвахце згнаю!
    Генеральша ўзяла вялікую драўляную лыжку і злосна накінулася на ежу.
    7
    Брама ў высокай гарадской сцяне была яшчэ зачыненая. Бо толькітолькі бралася на раніцу. Першыя промні сонца залацілі купалы сталіцы. А пад сцяной, прытуліўшыся адно да аднаго, спалі Марцін і кот Максім. Але вось на самую верхавіну гарадской брамы ўскочыў вялікі прыгожы Певень. Залопаў крыламі, паспрабаваў голас, гучна заспяваў:
    Кукарэку!
    Кукарэку!
    143
    Кукарэ!
    Кукараку!
    Я людзей буджу спрадвеку, He мыляўся на вяку!
    Кукарэку! Кукарэ!
    Ужо ранак на дварэ!..
    Кот Максім прахапіўся першы, расштурхаў Марціна. Тым часам павольна пачала расчыняцца гарадская брама.
    — Ну вось! — выгнуў спіну кот Максім.— Певень прапяяў, і брама адчынілася, а Сарокі нашай не відаць. Навошта ж так было спяшацца? Ледзь не ўсю ноч ішлі...
    — Аж лапці амаль ушчэнт стапталіся,— пажаліўся Максім.— Сам жа сплёў. I ЖнейкаНадзейка падплятала...
    — I што ты заладзіў, тваё сіяцельства, ЖнейкаНадзейка... ЖнейкаНадзейка... — абурыўся Кот.— Пра Царэўну думай! Пра царскі палац! Вось дзе жыць можна, нічога не робячы! На печы лежачы!
    — Увага! Увага! Увага! — абвясціў Певень з брамы.— Слухайце ранішнія паведамленні! Перадаём аб стане здароўя яе высокасці Царэўны...
    — Цікава, што ён скажа,— прыслухаўся Максім. I Марцін перастаў разглядаць лапці.
    — Як сведчаць дактары,— працягваў Певень,— ніякіх змен за мінулую ноч не назіралася. Царэўна паранейшаму сумуе ды злуецца, злуецца ды сумуе. Як лічыць кансіліум знакаміцейшых урачоў, калі Царэўна сёння да
    144
    паўдня не ўсміхнецца, дык ніколі ў жыцці смяяцца ўжо не будзе...
    — От жа гора якое,— паспачуваў Марцін.
    — 3 раскошы шалеюць,— пераканана зазначыў Кот.
    — Учарашнія спробьі рассмяшыць Царэўну зноў не далі ніякіх вынікаў,— паведамляў далей Певень.— Сёння раніцай Царбацюхна пацвердзіў сваё рашэнне аддаць дачку за таго, хто зможа рассмяшыць яе!
    Скончыўшы ранішнія паведамленні, Певень шумна замахаў крыламі і знік.
    — Бач ты! — выказаў сваё захапленне Кот.— Сарока, відаць, яшчэ да першых пеўняў усё ведала...
    I Сарока, лёгкая на ўспамін, апусцілася на тое самае месца, дзе толькі што сядзеў Певень.
    — Добрай раніцы! Добрай раніцы! Нічога дзіўнага. Я ж, можа, сваячкай пану Пеўню даводжуся! Але хачу папярэдзіць. 3 тых, што ўчора спрабавалі рассмяшыць Царэўну, адзін прысуджаны да пакарання смерцю, а трое выдвараны за межы дзяржавы...
    — Ууу,— разважліва працягнуў Кот.— Але ж з самой царскай дачкой ажаніцца...
    — Жаніцца, не ажаніцца, а ратаваць Царэўну трэба! — упершыню праявіў самастойнасць Марцін.— Гэта ж падумаць толькі — усё жыццё не смяяцца...
    Кот Максім здзіўлена глянуў на гаспадара і звярнуўся да Сарокі:
    — А як жа мы рассмяшым яе?
    145
    — Гэта ўжо ваш клопат! — рагатнула Сарока.— Ваш клопат! Самі думайце! Самі!!! — I тут жа загукала некуды ўніз: — Пане Певень! Пане Певень!
    Калі ж Певень узляцеў і важна ўсеўся каля яе на браму, спыталася:
    — Ці многа ў чарзе, каб Царэўну рассмяшыць?
    — He, мая ты галубачка,— адказаў Певень.— Пасля ўчарашняга ўсе паразбегліся.
    — Ну што, тваё сіяцельства, пойдзеш? — звярнулася Сарока да Марціна.
    — Пайду! — адказаў той рашуча.
    — Тады, пане Певень,— павярнулася Сарока да свайго паважанага сваяка,— паведамі, калі ласка, Царубацюхну, што ёсць яшчэ прэтэндэнты!
    — Ага! Паведамі! — у Пеўня ажно грэбень зусім пунсовы зрабіўся.— Сама паведамі! Бо, калі што, і ў булён можна . трапіць!..
    — I палячу! — затрашчала Сарока.— I палячу! I паведамлю. Калі ўдасца графу рассмяшыць Царэўну, дык і пры царскім двары, можа, пакінуць! Побач з табой жыць буду, сваячок!
    I яны паляцелі: Сарока — да палаца, a Певень — проста ўніз. Хіба мог ён управіцца за ёю, атлусцелы на прыдворных харчах?
    — Таак,— уголас разважаў Марцін.— Што ж гэта прыдумаць такое?..
    — Думай, думай,— падбадзёрыў яго Кот,— калі сам ужо думаць пачаў...
    Раптам Марцін пляснуў сабе далоняй па лбе:
    — Прыдумаў! Прыдумаў!
    146
    — Што ж ты ўжо там прыдумаў такое? — недаверліва пацікавіўся Кот.
    — А вось што...
    Марцін набраў поўныя грудзі паветра і пачаў высвістваць сваю песеньку.
    — Зусім з глузду з'ехаў,— не зразумеў нічога кот Максім.
    — А пра Рака забыўся? — перапыніў Марцін свіст.
    — Пра Рака?
    Марцін нічога не сказаў больш, толькі насвістваць стаў цяпер з усяе сілы.
    8
    3 аднаго боку плошчы перад царскім палацам, на драўляным памосце, стаялі два тронныя крэслы. Адно было вышэйшае, другое — крыху ніжэйшае і меншае. 3 другога боку, таксама на драўляным памосце, стаяла таўшчэзная калода, а ў ёй тырчала сякера для пакарання смерцю. На меншым тронным крэсле сядзела Царэўна. Высокае троннае крэсла пуставала, бо Цар... Хто б мог падумаць, што сам Царбацюхна здольны на такія штукі! Ён і ваўчком круціўся, і на галаве стаяў, і нават спрабаваў сам сябе ззаду за крысо мантыі зубамі ўхапіць, як сабака ўласны хвост...
    Царэўна злосна грукала кулачкамі аб ручкі крэсла, тупала нагамі ды крычала:
    — He смешна! He смешна!! He смешна!!!
    147
    Цар знясілена апусціўся проста на пліты, якімі была забрукавана плошча:
    — Уффф... Што рабіць?.. У розум не вазьму... Чула, дачушка, што ўрачы сказалі? Калі да паўдня не ўсміхнешся, дык усё жыццё смяяцца не будзеш. Усё жыццё! Толькі хмурыцца ды злавацца.
    — Хто ж вінаваты,— перапыніла яго Царэўна,— што ў тваёй дзяржаве ніводнага чалавека не знайшлося, які б мог рассмяшыць мяне?! Ва ўсёй дзяржаве!!!
    — Дык жа спрабавалі некаторыя,— нясмела запярэчыў Цар.
    — Спрабавалі! Спрабавалі! — перадражніла Царэўна.— А сёння чаму нікога не відаць? Чаму?!
    — Дык жа,— Цар паказаў на лобнае месца,— баяцца... Разбегліся...
    — Ага! — здзекліва ўсклікнула дачка.— Дык у тваёй дзяржаве і смельчака ніводнага няма?! Адны баязліўцы?!
    Цар бездапаможна развёў рукамі.
    I тут на плошчу апусцілася Сарока. Схілілася дзюбай да самай зямлі, пачала пачціва:
    — Ваша вялікасць! Ваша высокасць! He перавяліся смелыя людзі на нашай зямлі!
    — Дзе ж яны? — ажывіўся Цар.
    — Адзін з іх зараз будзе тут! — адказала Сарока.
    — Хто яшчэ такі? — зняважліва спыталася Царэўна.
    — Генерал ад інфантэрыі, кавалерыі і артылерыі, яго сіяцельства граф Марцін ГлінскіПапялінскі,
    148
    — Генерал?! — яшчэ больш ажывіўся Цар. — Граф? — зацікавілася і Царэўна.— Хай ідзе! — Хай ідзе! — загадаў Цар, узлез на троннае крэсла і прыняў адпаведную паставу.
    Сарока ўзмахнула крылом, запрашаючы паважаных гасцей.
    I на плошчы з'явіліся Марцін у генеральскім мундзіры, кот Максім у купецкім каптане і Рак. Ды не проста ішлі яны. Марцін верхам сядзеў на Каце, Кот — на Раку, а Рак сунуўся павольна хвастом наперад.
    — Граф — верхам на Каце і Раку! Хіхі!.. — павесялела крыху Царэўна.
    — Генерал — у лапцях! — уражаны быў і Цар.— Хохо!
    Але Царэўна раптам угнявілася:
    — А чаму гэта Рак хвастом да нас стаў?! Непавага!!!
    — Хвастом! Непавага! — згадзіўся Цар.
    — Ваша вялікасць! Ваша высокасць! — паспяшалася растлумачыць Сарока,— Рак жа іначай не ўмее, як рачыцца!
    — А мне якая справа? — злосна бліснула вочкамі Царэўна.
    — А нам якая справа?! — грозна бліснуў вачыма Цар.
    Рак, каб хоць неяк выправіць становішча, павярнуўся да тронных крэслаў галавой. Але Царэўна яшчэ больш узлавалася:
    — Цяпер яны хваста...
    У злосці яна не магла знайсці адпаведнага слова:
    — Зада... Цяпер яны — спінамі да нас!!!
    149
    — Цяпер яны спінамі!!! — абурыўся Цар.
    — Паварочвайся хутчэй! — прыспешвала няўклюднага Рака Сарока.— Паварочвайся! He так! He так!!!
    Ра