Адэльчыны ручнікі
Артур Вольскі
Памер: 287с.
Мінск 2002
дворныя ў салдат.
Салдаты толькі тройчы паціснулі плячыма.
Усе як адзін.
Цар стомлена махнуў рукой:
— Няма парадку ў дзяржаве нашай.
— Сам, татачка, вінаваты,— з'едліва зазначыла Царэўна.
Гэтыя словы зачапілі Цара за жывое.
— Гэй! Хто там?! — гукнуў ён уладна.— Абвясціць зараз жа наш царскі ўказ па ўсёй
98
дзяржаве!..— і пачаў дыктаваць: — Хто да вечара знойдзе Генерала або паведаміць, дзе ён знаходзіцца, атрымае вялікую ўзнагароду. Усё! Стаўце маю пячатку!
— Дужа мне патрэбны ваш Генерал,— нездаволена скрывілася Царэўна.— Шаўца
лепей шукалі б...
Але Цар не адказаў нічога. Бо ў гэты момант у залу ўвайшоў добра ўжо знаёмы нам Пасол Сцяпана — Вялікага Пана.
— Ваша вялікасць! — пачціва звярнуўся ён да Цара, скінуўшы калялюш і схіліўшыся ў паклоне. А далей заспяваў. Відаць, ад вялікага хвалявання:
Сцяпан — Вялікі Пан, Мой слаўны гаспадар, Праз некалькі мінут Будзе тут!
— Нарэшце! — узрадаваўся Цар.— Дзе ж вы так забавіліся, шаноўны Пасол?
Пасол адказаў:
Ён у дарозе,—
О, ўладар!— Нямала напаткаў Пакут...
— Што ж здарылася? — занепакоіўся Цар. I Пасол расказаў далей:
На нас
У пушчы векавой Разбойнікі напалі.
99
Сваім жыццём I галавой Мы ўсе Рызыкавалі!
— Разбойнікі?! — абурыўся Цар.— Куды ж Генерал глядзеў?!
Царэўна зацікавілася расказам. Яна дала бацьку знак, каб ён не перапыняў Пасла.
Ды мой адважны Гаспадар He стаў хавацца У гушчар.
У бойку рушыў ён!
— Ах! — уздыхнулі фрэйліны. Але Пасол не звярнуў на гэта аніякай увагі.
Галоўнаму Разбойніку Нанёс магутны ўдар!
— Уух! — адначасова выгукнулі прыдворныя і салдаты.
Пасол абвёў усіх гордым поглядам:
I ўзяў Яго
У палон!
Усе заапладзіравалі ад захаплення. Толькі Царэўча рабіла выгляд, што яе гэтая гісторыя ніколечкі не ўсхвалявала. Вядома, яна ж думала пра шаўца!
100
Ён сам, Пазбыўшыся бяды, Вядзе Разбойніка Сюды! —
урачыста скончыў Пасол і перайшоў на звычайную мову:
— Толькі вось... гаварыць сорамна...
— Кажы! Хутчэй кажы! — нецярпліва патрабаваў Цар.
— Адзенне ў майго гаспадара ў бойцы з разбойнікамі зусім падралася. Няма як на вашы вочы... і вочы яе высокасці . з'явіцца...
— Толькі і ўсяго? — узрадаваўся Цар і тут жа загадаў: —Гэй! Хто там! Паслаць насустрач Сцяпану — Вялікаму Пану адзенне з царскага пляча!..
— I яшчэ загадайце, ваша вялікасць,— зноў схіліўся Пасол у паклоне,— пакуль мой гаспадар пераапранаецца, прывесці сюды галоўнага разбойніка...
— Прывесці галоўнага разбойніка! — загадаў Цар.— Я ж яму...— і ён патрос кулаком.
Салдаты тут жа рушылі з песняй за дзверы:
На парад Або ў атаку, Хоць наперад, Хоць назад,— Усё роўна Нам, ваякам, Калі толькі Ёсць загад!
101
3 гэтай песняй яны і вярнуліся, несучы на руках вялікі мех, абвязаны тоўстымі вяроўкамі.
— Вось ён! — урачыста прамовіў Пасол.
Цар загадаў развязаць мяшок.
Фрэйліны і прыдворныя пасунуліся трошкі далей ад небяспекі.
А салдаты наставілі стрэльбы.
Апалі вяроўкі...
Апаў мяшок...
Хвілінудругую Цар узіраўся ў чалавека. Адно вока ў яго было завязана чорнай павязкай. Як у сапраўднага разбойніка. Але мундзір на ім быў... генеральскі. I вусы былі генеральскія...
— Генерал! — выгукнуў нарэшце Цар.
— Генерал!.. Наш Генерал!..— зашапталіся фрэйліны і прыдворныя.
— Як — Генерал?! — абурыўся Пасол.— Ён напаў на майго слаўнага гаспадара сярод лесу, на вялікай дарозе!
— Гэта памылка! — залямантаваў Генерал.— Прыкрая памылка, ваша вялікасць!..
Але тут у тронную залу ўвайшоў сам Сцяпан. У адзенні з царскага пляча і ў суправаджэнні ваўкоў і зайцоў ён сапраўды выглядаў вялікім панам.
Вочы Сцяпана сустрэліся з вачыма Царэўны. Ён так разгубіўся, што не мог ні рукой, ні нагой варухнуць.
Царэўна таксама стаяла як зачараваная. Толькі ўсё ўглядалася ў Сцяпанавы вочы.
Пасол, каб парушыць агульную няёмкасць, гучна абвясціў:
102
— Мой слаўны гаспадар Сцяпан — Вялікі Пан!
Забыты ўсімі Генерал пільна ўглядаўся ў Сцяпана. Раптам ён пляснуў сабе далоняй па лбе і кінуўся на калені перад Царом.
— Ваша вялікасць! Які ж гэта пан?! Вас падманулі! Гэта ж шавец!
На дапамогу Царэўне і Сцяпану заспяшаўся Пасол. He даючы Цару апамятацца, ён зноў схіліўся ў паклоне:
— Ваша вялікасць! Мой слаўны гаспадар загадаў мне яшчэ раз пачціва прасіць у вашай вялікасці рукі яе высокасці...
І пазмоўніцку падміргнуў Царэўне.
— Я згодна! Згодна! — не дачакаўшыся бацькавага адказу, прашаптала Царэўна.
Генерал памкнуўся, блытаючыся нагамі ў мяшку, да Цара. I гэтым канчаткова ўгнявіў уладара.
— А ты яшчэ тут?! — бліснуў вачыма Цар і сарваў з плячэй Генерала залатыя эпалеты.— Больш ты не генерал! Выкінуць яго адсюль!
— Ах, так! — закрычаў Генерал, калі салдаты зноў пачалі запіхваць яго ў мяшок.— Вы яшчэ пашкадуеце! Я да другога цара наймуся! Я на вас вайной пайду!..
Апошнія словы яго чуліся ўжо за дзвярамі.
Царэўна тым часам зрабіла крок насустрач Сцяпану.
А Сцяпан працягнуў наперад рукі з самымі незвычайнымі ў свеце чаравічкамі на далонях.
Абое заспявалі. На адзін матыў. I хаця словы песень не зусім супадалі, галасы гучалі
103
надзвычай прыемна. Аж у фрэйлін і прыдворных на вейках слёзы заблішчалі. А Цар зноў дастаў насовачку. Цяпер ужо ад радасці.
Я сумаваць стамілася Ад ранку і да ранку. Чаму я нарадзілася Царэўнай — не сялянкай,—
спявала Царэўна.
3 тьіх пор, як ты з'явілася, He маю я спакою.
Навошта нарадзілася Ты царскаю дачкою? —
падпяваў ёй Сцяпан.
Нарэшце яны спыніліся зусім блізка адно ад аднаго.
Сцяпан стаў на калена і асцярожна надзеў на ножку Царэўны навюткі чаравічак. Потым — на другую.
Галасы іх загучалі больш суладна:
I зоркі б з нас дзівіліся Да самага світанку, Чаму ж...
Тут Царэўна праспявала «я», а Сцяпан — «ты». Далей зноў усё супадала.
Чаму ж я (ты) нарадзілася Царэўнай — не сялянкай?!
Фрэйліны з зайздрасцю разглядалі чаравічкі на ножках Царэўны:
104
Якія чаравічкі, Нібы дзве бліскавічкі.
Ад іх Ніяк He адарваць вачэй!
I прыдворныя падхапілі:
He чаравічкі — дзіва!
Хадзіце ў іх шчасліва! I на сваё вяселле Паклічце нас хутчэй!
Аей,
Аей, Паклічце нас хутчэй!
Тут Цар змахнуў насовачкай самую буйную слязіну і спытаўся ў Царэўны дрыготкім голасам:
— Як жа, дочухна, аддам я цябе за шаўца, за мужыка простага?
— А для мяне ён назаўсёды Сцяпанам — Вялікім Панам застанецца! — упэўнена адказала Царэўна.
Наперад зноў выйшаў Пасол.
— Даруйце, ваша вялікасць,— сказаў ён надзвычай ветліва,— вы абяцалі аддаць сваю дачку за таго, хто здолее дагадзіць ёй чаравічкамі. Мой гаспадар выканаў гэтую ўмову. Вы абяцалі вялікую ўзнагароду таму, хто знойдзе Генерала. Мой гаспадар не толькі знайшоў яго, але і прывёў сюды. I найвялікшай узнагародай для майго гаспадара будзе, калі вы загадаеце сваёй дачцэЦарэўне выйсці замуж за Сцяпана...
105
— Ды што ўжо тут загадваць...— уздыхнуў Цар.— Слухай, Сцяпанка! — звярнуўся ён раптам да шаўца, быццам надумаў нешта надзвычай важнае.— А ці не пайшоў бы ты на генеральскае месца? I эпалеты гатовыя ёсць...
— He, бацюхна Цар, не! — рашуча адмовіўся Сцяпан.— Быў я шаўцом, шаўцом і застануся...
— Дык, можа, тут, пры мне, жыць застанецеся? — угаворваў Цар.— Я вам палову палаца адпішу... а хоць і паўцарства!
— Прабач, бацюхна Цар, але паветра тут не тое, што ў нас у вёсцы...
— Як жа так, дочухна? — павярнуўся Цар да дачкі.— У простую хату пойдзеш?
— Куды мой пан, туды і я! — адказала Царэўна.
— Што ж тут паробіш? — развёў рукамі Цар.— Жаніцеся сабе на здароўечка!
Узрадаваная Царэўна кінулася ў абдымкі да Сцяпана.
— Дазволь, мая любая,— сказаў ён, не выпускаючы яе рукі,— перш чым распачаць вяселле, звярнуцца да нашага Царабацюхны з апошняю просьбай.
— Калі ласка, мой пане,— згадзілася Царэўна.
— Прасі,— сказаў Цар.
— Загадай, Царбацюхна,— папрасіў Сцяпан з паклонам,— каб прынеслі сюды тыя боты, што я для войска твайго пашыў.
— Прынесці сюды тыя боты! — загадаў Цар.
106
— I няхай раздадуць іх сябрам маім — звярам лясным, што з бяды мяне выбавілі. Нягожа ім на вяселлі без ботаў гуляць!
— Правільна! — пахваліла Лісіца Сцяпана.
— Раздаць боты Сцяпанавым сябрам! —
скамандаваў Цар.
Салдаты тут жа выканалі загад.
Як жа ўзрадаваліся ваўкі і зайцы, абуўшыся ў новыя боты! Яны заскакалі і заспявалі:
Ох і боты!
Ну і боты!
Незвычайнае работы!
Ходзяць гэтак, Ходзяць так! He баімся мы сабак! Хай скуголіць Зграя недзе.
He знайсці ёй нас па следзе. Кожны з нас — He просты звер.
Маем боты мы цяпер!
Патанцуем На вяселлі!
Ад нядзелі да нядзелі, Каб у шчасці Жыў Сцяпан, Наш Сцяпан —
Вялікі Пан!
А спрытней за ўсіх і весялей за ўсіх спявала і вытанцоўвала Ліска.
Да звяроў ахвотна далучыліся фрэйліны і прыдворныя. I салдаты пачалі на месцы
107
прытупваць. Потым у сярэдзіну круга выйшлі Сцяпан, трымаючы Царэўну за руку, і Ліска.
Сябры дарагія! — звярнуўся Сцяпан да ўсіх.
I вы, ягамосці! — дадала Ліска, маючы на ўвазе царскі двор. А скончылі яны ў адзін голас:
У вёску мы ўсіх Запрашаем у госці!
I вяселле рушыла ў вёску.
Ішлі далінамі ды ўзгоркамі. Гаямі ды пушчамі. Палямі жытнёвымі ды лугамі квяцістымі. Ішлі і спявалі. Нават Цар падпяваў, высоўваючыся са сваёй карэты. Хаця словы песні яму не дужа падабаліся.
Мы верым у дружбу, У моцную дружбу, У шчырую дружбу Без крыўд і заган, Бо ўзяў нас на службу, Бо ўзяў нас на службу, Узяў нас на службу Шавец, а не пан!
А як прыйшлі ў вёску, яшчэ званчэй загуло вяселле.
108
I я там быў, мёдвіно піў, па барадзе цякло, а ў рот не патрапіла. Далі мне смык — я пад вароты шмыг. Далі мне чапялу — я пабег па сялу. Далі мне блін — на ўвесь двор адзін. Беглі дзеці, кажуць:
— Дай бліна!
Я ім:
— На!
Аднаму, другому — ні мала, ні многа. A сабе самому не ўзяў нічога.
ГРАФ ГЛІНСКІПАПЯЛІНСКІ
КАЗКА
1
Што гэта? Хата — не хата. Старая печ. Аблупленая і ўчарнелая ад часу. Вакол — струхнелае бярвенне, рэшткі былых сценак. Над печкай — саламяная страха ў дзірках. Яна нейкім цудам утрымалася на падгнілых, але ацалелых падпорках. Усё парасло мохам, палыном, быльнягом.
Спачатку магло здацца, што ніводнай жывой душы тут няма. Але вось заварушылася рыззё на печы. 3пад яго паказалася ўскудлачаная, даўно не часаная галава, нямыты заспаны твар. Хто гэта? А гэта — гаспадар печы, хлопецсірата Марцін. Ён звесіў ногі ўніз