Адэльчыны ручнікі
Артур Вольскі
Памер: 287с.
Мінск 2002
т жа ўдакладніў: — Калі на тое будзе яго воля...
— I каб толькі ён шыў мне чаравікі! — не звяртаючы ўвагі на апошнія словы Пасла, запатрабавала Царэўна.
— Толькі ён! — на гэты раз без усялякіх агаворак згадзіўся Пасол.
Генерал меўся запярэчыць. Але Цар і слова не даў яму вымавіць:
— Маўчы, дурань, калі сам нічога прыдумаць не мог!.. Што далей, шаноўны Пасол?
— А я тым часам,— гаварыў далей Пасол,— паведамлю Сцяпану — Вялікаму Пану, каб ён таксама сюды ехаў. I чаравікі для Царэўны вёз. Самыя незвычайныя ў свеце. Калі ўпадабае іх Царэўна, тут і вяселле справім. А не ўпадабае...
I Пасол усё з тою ж хітраватай усмешкай развёў рукамі.
— Ці згодна ты, дочухна? — асцярожна запытаў Цар.
Тая падумала трохі.
— Згодна... Усё роўна лепш за таго шаўца ніхто мне чаравічкі не пашые!
87
— А як жа я? — зноў запытаў Генерал.
— А ты выконвай загад! — рэзка павярнуўся да яго Цар.— Зайцоў і ваўкоў трымаць як лепшых гасцей... у хляве. Паслаць зараз жа ганцоў, каб шаўца прывялі. Падрыхтаваць пакоі для Сцяпана — Вялікага Пана! Усё!
— А нам, дачушка, і табе, шаноўны Пасол, і папалуднаваць не шкодзіла б...
I Пасол разам з Царом і Царэўнай пайшлі з троннай залы.
— Гэй, хто там! — пасмялеў адразу Генерал.— Адвесці ўсіх гэтых у хлеў!
Дзверы адчыніліся. I ваўкі з зайцамі не дужа весела падаліся туды, куды паказаў пальцам Генерал.
— I пад замок! — крыкнуў Генерал, калі апошні звер знік з вачэй.— Пад вялікі замок!
Ён агледзеўся па баках.
— I шаўца я загадаю арыштаваць. Пашые ён абутак... Ды прынясу Царэўне той абутак я!.. Я!.. Упадабае Царэўна чаравічкі! — і за мяне замуж пойдзе... I Сцяпана — Вялікага Пана я таксама як след сустрэну!..
3 гэтымі словамі ён дастаў з кішэні чорную павязку, завязаў ёю адно вока і зрабіўся вельмі падобны да разбойніка з вялікай дарогі. Дастаў з другой кішэні люстэрка, паглядзеўся ў яго і застаўся задаволены. Настрой у Генерала палепшыўся. Ен падміргнуў сам сабе незавязаным вокам і заспяваў. А потым і затанцаваў. Даволітакі спрьітна. Нягледзячы на жывот.
88
Няхай сюды едуць Хоць пан, хоць шавец. Адзін іх чакае Бясслаўны канец.
Лева! Права!
Аць і два!
Ёсць у Генерала Галава!
Загінуць у склепе Адзін і другі,
Hi з левай, ні з правай He пойдуць нагі.
Лева! Права!
Аць і два! Ёсць у Генерала Галава!
Тут ён насцярожыўся, зняў павязку і праспяваў амаль шэптам:
I Цар прычакае
Больш радасных дзён: 3 дачкой ажанюся — Узлезу на трон.
Лева! Права! Аць і два!
Ёсць у Генерала Галава!
Прымерваючыся да свайго будучага сану, Генерал сеў на трон. I зусім няўцям было яму, што за кожным яго рухам пільна сочыць зза трона Лісіца ў адзенні Пасла.
89
IV
Цямніца ў склепе. Акаваныя дзверы. Каменныя сцены. Аднекуль зверху падае кволы праменьчык дзённага святла.
Вось тут, на каменівалуне, і сядзеў цяпер шавец Сцяпан. Адзін. Засмучаны. Сядзеў і пазіраў туды, адкупь прабіваўся праменьчык. Пазіраў і спяваў. Бо што яшчэ рабіць у цямніцы, на самоце?
3 тых пор, як ты з'явілася, He маю я спакою.
Навошта нарадзілася Ты царскаю дачкою?
Каб простаю дзяўчынаю Была ты —
не царэўнай, Адзінаю сцяжынаю Хадзілі б мы напэўна.
Бразнула цяжкая завала. Зарыпелі акаваныя дзверы на заржавелых завесах. I два салдаты прапусцілі ў цямніцу Генерала.
— Чаго расспяваўся, ёлупень! — зароў ён адразу.— Салавей знайшоўся! Думаеш, гультаяваць тут будзеш? Гэй! Даць яму інструмент і ўсё, што трэба!
Салдаты тут жа прынеслі жалезную лапу, якой звычайна карыстаюцца шаўцы, драўляныя калодкі, скрынку з цвікамі, некалькі малаткоў, вялікі маток дратвы...
— Бярыся зараз жа за работу,— загадаў Генерал,— каб да раніцы чаравічкі былі га
90
товыя! I глядзі, калі не спадабаюцца яны Царэўне, застанешся без галавы!..
Зноў зарыпелі акаваныя дзверы на заржавелых завесах. Зноў бразнула цяжкая завала. I зноў застаўся Сцяпан адзін. Схапіў ён жалезную лапу і пачаў малаціць ёю ў дзверы. Ды што ім? He паддаліся ніколечкі. Толькі водгулле, нібы навальнічныя грымоты, пакацілася некуды далёкадалёка... I сціхла...
Махнуў рукой Сцяпан. Вярнуўся на ранейшае месца. Сеў. Заспяваў:
Каб простаю дзяўчынаю
Была ты — не царэўнай, Адзінаю сцяжынаю Хадзілі б мы напэўна.
I зоркі б з нас дзівіліся Да самага світанку.
Чаму ж ты нарадзілася Царэўнай — не сялянкай?!
Памаўчаў у задуменні. Потым стукнуў сабе кулаком па калене.
— От! I чаго я гэта разрумзаўся? Нібы і не шавец зусім, а паніч нейкі... Ліска ж мне перадала, каб я чаравікі пашыў для Царэўны. Самыя прыгожыя на свеце! Самыя незвычайныя! Чаго я марна час трачу?!
Ён паставіў перад сабой жалезную лапу. Узяў малаток. Расклаў цвічкі, навашчыў дратву.
I — пайшла работа! Пад песню, вядома:
91
Каб адагнаць самоту, Бярыся за работу, Працуй, Працуй, I стане весялей!
Старацца вельмі буду
I чаравічкіцуды
Пашыю для Царэўны — He знойдзеш прыгажэй!
Аей, Аей, He знойдзеш прыгажэй!
А работа пад песню спорыцца. Нават у няволі.
Разглядае Сцяпан плён сваёй працы. Сам захапляецца:
Ах, што за чаравічкі!
Прыгожы, невялічкі!
Ад іх Ніяк
He адарваць вачэй!
Ён зноў узяў у руку малаточак...
Цвічочак... малаточак...
Яшчэ... яшчэ разочак... Каб ножанькам Царэўны Хадзілася лягчэй.
Аей, Аей, Хадзілася лягчэй!
Вось і скончана работа. Паставіў Сцяпан перад сабой чаравічкі. Любуецца. Аж раптам...
92
— Што гэта? — падхапіўся Сцяпан.— Нейкі шоргат за сцяной!
Прыслухаўся...
— Ага, шоргат нейкі... Няўжо нехта пад сцяну падкопваецца?!. Во... і галасы...
Аднекуль зпад сцяны сапраўды чуліся галасы. Усё гучней. Усё выразней. Нехта працаваў і песняй сябе падбадзёрваў:
Працуй, Працуй 3 ахвотай!
Пралаз капай Употай!
Давай!
Давай!
Пралаз капай
Смялей!..
Схапіў Сцяпан жалезную лапу і са свайго боку пачаў камяні са сцяны выварочваць. A галасы ўжо зусім блізка чуліся:
Мы вызвалім Сцяпана — Вялікага Пана, I сонейка заззяе Для нас яшчэ святлей.
Аей, Аей, Для нас яшчэ святлей.
I вось... Што такое?! Сцяпан да процілеглай сцяны адскочыў. А з падземнага ходу ў цямніцу спачатку заяц ускочыў. За ім — воўк.
93
Потым — зноў заяц і зноў воўк... Поўная цямніца набілася.
Нарэшце з'явілася і Лісіца ў адзенні Пасла. Скінула капялюш. Пакланілася нізка.
— Добры вечар Сцяпану — Вялікаму Пану! Прымай сяброў сваіх верных, служак адданых!
— Адкуль жа ў мяне столькі сяброў? — здзівіўся Сцяпан.
— У добрага чалавека сяброў заўсёды многа,— адказала Лісіца і дадала тут жа: — Але зараз не час нам доўга гаварыць. Чаравічкі гатовы?
— Вось яны...
— Ах, якія прыгожыя! Аж вочы слепяць!.. Ну, Сцяпан — Вялікі Пан, да Царэўны хутчэй! Перамога блізка ўжо!..
— А заспяваць можна? — спытаў Старэйшы Заяц у Лісіцы.
— Штоо?! — абурылася Лісіца.
— Мы ціхенька,— запэўніў Заяц.
— Ціхенька,— пацвердзіў Воўк.
I Лісіца згадзілася:
— Добра... давайце... толькі ціха... ціха...
I звяры заспявалі. Ціха. Напаўголаса:
Калі запытаюць, Кажы без падману, Бо праўда заўсёды Мацней за падман: Усе мы належым Вялікаму Пану, Што імем звычайным Завецца —
Сцяпан!
94
Лісіца першая знікла ў падземным ходзе, ведучы за сабою Сцяпана. За імі падаліся і зайцы з ваўкамі. Цямніца апусцела. Кволы праменьчык святла затрымцеў і згас.
У троннай зале вакол пустога трону стоўпіліся фрэйліны і прыдворныя. Уздоўж сцен у ганаровай варце замерлі салдаты.
Фрэйліны і прыдворныя ажыўлена перашэптваліся паміж сабой. У гэтым шуме галасоў, які нагадваў гуд устрывожанага пчалінага рою, часам можна было пачуць асобныя словы:
— Hi шаўца... Hi Вялікага Пана...
— I Генерал знік недзе...
Нарэшце гэты нястройны гуд ператварыўся ў песню, поўную асуджэння.
Асабліва хваляваліся фрэйліны:
Ах, што на свеце робіцца!
Як гэта можна ўсё ж? Царэўнабессаромніца Блукае басанож.
Царэўнабессаромніца Блукае басанож!
I прыдворныя непакоіліся:
Упартая, зацятая, Адбілася ад рук.
I топча проста пятамі Траву, пясок ды брук.
Потым яны зноў загаманілі ўсе разам:
95
Што робіцца?
Што дзеецца?
He ўцяміш да канца!
Каб марыла наследніца Пра нейкага шаўца!
Пачуліся гукі фанфар. Усе размовы адразу спыніліся.
Фрэйліны прыхарашыліся.
Прыдворныя падцягнуліся.
Салдаты ўзялі зброю на каравул.
Дзверы адчыніліся. У тронную залу ўвайшлі Цар і Царэўна. Яна, як і раней,— басанож.
Забыўшыся на ўсе папярэднія размовы, прыдворныя пачалі славіць Цара:
Славім бацюхну Цара,
Хоць лагодны ён, Хоць гнеўны,— I сардэчна
I душэўна
Славім бацюхну Цара!
Славім Цара —
УРа!
Славім Цара —
УРа!
Славім — ура! ура! ура!
Цар цярпліва выслухаў вітанне. Хаця відаць было, што яму зусім не да гэтага.
Фрэйліны, усім сваім выглядам паказваючы захапленне Царэўнайбессаромніцай, у сваю чаргу падхапілі:
96
Радасць нашага двара — Наша юная Царэўна.
Побач з ёй паблякне, пэўна, Нават ясная зара!
Славім яе —
УРа!
Сла...
Але Царэўна не вытрымала. Яна тупнула голай пяткай па паркеце.
— Годзе! Досыць! У вочы — адно, за вочы — другое!
Спалоханыя фрэйліны схіліліся ледзь не да самай падлогі. I раптам, каб даказаць сваю адданасць, хорам заверашчалі:
Мы вам — як сёстры крэўныя.
I служкі — да таго ж.
Мы следам за Царэўнаю Ўсе пойдзем басанож!
Яны паскідалі з ног свае прыгожыя туфелькі ды чаравічкі і пачалі басанож вытанцоўваць:
Мы следам за Царэўнаю Ўсе пойдзем басанож!
Прыдворныя і нават салдаты таксама нагнуліся да свайго абутку, заспяваўшы:
Мы следам за...
Але Цар спыніў іх:
— Яшчэ чаго не хапала! Ну, яны... жанчыны... няхай сабе... А нам не да твару! Што ў суседніх дзяржавах падумаюць!
4 Зак. 2207 97
— Мяне, татачка, не цікавіць, што падумаюць у суседніх дзяржавах,— сказала Царэўна.— Я адно хачу ведаць: калі тут будзе шавец? Усе тэрміны скончыліся.
— А я хацеў бы яшчэ ведаць,— запярэчыў Цар,— калі сюды прыедзе Сцяпан — Вялікі Пан!
— Шавец... шавец... шавец... — зашапталіся фрэйліны.
— Вялікі Пан... Вялікі Пан... Вялікі Пан...— пайшло ад прыдворнага да прыдворнага.
Але ні пра аднаго, ні пра другога ніхто не мог сказаць нічога пэўнага.
— Дзе Генерал?! — абурыўся Цар.— Па
зваць сюды Генерала!
Салдаты дружна набралі паветра ў грудзі:
Лева! Права!
Аць, два, аць! Генерала
не відаць!
— Як — не відаць?! — яшчэ больш усхадзіўся Цар.— Чаму не відаць?!
— Дзе Генерал? Чаму няма Генерала? — пыталіся фрэйліны і пр