Адэльчыны ручнікі
Артур Вольскі
Памер: 287с.
Мінск 2002
ы мне ў падводнай
51
кузні гараваць! Век бы гнуць спіну на Княгінючарадзейку! — Ён павярнуўся да КнягініКарготы.— А ты казала: няма такога сэрца на цэлым свеце, якое дзеля кахання, дзеля сяброў нават на смерць гатова было б! Ёсць такія сэрцы!
— Ёсць! — узбегла на памост і стала побач з Іскаркам Яня.
КнягінюКарготу нібы ліхаманка трэсла. Але яна ўсё яшчэ не магла паверыць, што ўсё для яе загінула:
— Гэй! Дружыннікі! Схапіць іх! Чацвертаваць!
Ды хлопцы з натоўпу паспелі абяззброіць дружыннікаў і Ката. Цяпер яны стаялі, звязаныя тымі ж вяроўкамі, якімі былі нядаўна звязаны заложнікі.
Тады КнягіняКаргота ўзмахнула чарадзейным скіпетрам. Але Іскарка выхапіў зза пазухі кветкупапараць і высока ўзняў яе над галавой. I ў той жа час булдавешка сарвалася з дзяржальна і пакацілася да ног Іскаркі і Яні. А чарадзейка крычала, размахваючы дзяржальнам і круцячыся сама вакол сябе:
Уладзе канец...
I багаццю...
Ух, як душа баліць!..
Няхай жа маё пракляцце сэрцы вам спапяліць!..
Ударыў гром. Бліснула маланка. Але не Яня з Іскаркам, а сама КнягіняКаргота, гарбатая, у пашматаных лахманах, бездапаможна хапа
52
ючыся рукамі за паветра, намагалася выстаяць супроць бязлітаснай віхуры. На нейкае імгненне ўсё патанула ў непрагляднай цемры. Потым зноў заззяла сонца. Яшчэ ярчэй ранейшага. Толькі КнягініКарготы на памосце ўжо не было. Яна знікла. Нібы скрозь зямлю правалілася.
— Вось і ўсё! — светла і шырока ўсміхаючыся, сказаў Іскарка, звяртаючыся да людзей.— Жывіце, людцы добрыя! I радуйцеся, што ёсць на свеце такія шчырыя і шчодрыя сэрцы, як у нашай Яні!
— А з гэтым што рабіць будзем? — спыталася Яня, падымаючы шарбулдавешку, што адарваўся ад чарадзейнага скіпетра.
— А што б ты хацела? — пацікавіўся Іскарка.
Яня думала нядоўга. Амаль адразу адказала:
— Нарабі, Іскарка, завушніцпацерак. Многа, многа! I мы іх дзяўчатам раздорым. Усім, хто толькі захоча.
— He, не ўсім! — запярэчыў Іскарка. I тут жа ўдакладніў: — Толькі такім, як ты! — Ен прыхінуў яе да сябе.— Якая ты ў мяне добрая, Янечка!..
Ён упершыню назваў яе так ласкава — Янечка.
10
Янечка расплюшчыла вочы. Адразу ніяк не магла ўцяміць, дзе гэта яна. Зусім побач на звычайным крэсле сядзела Бабуля. Каля яе было цёпла і ўтульна. Пад столлю вісела
53
лямпа без абажура. Уздоўж сцяны выцягнуліся вузкія шафачкі, не дужа акуратна пафарбаваныя ў блакітны колер. На сцяне вісела трэснутае люстэрка. Зусім не такое, як у Іскаркавай кузні. У драўлянай рамцы. Яня вызвалілася з Бабуліных абдымкаў, саскочыла з крэсла і пабегла да люстэрка. Завысока! Ніяк не паглядзішся.
— Бабулечка! — папрасіла Янечка.— Прыўзнімі мяне, калі ласка...
Бабуля прыўзняла яе, і яна ўбачыла ў люстэрку сябе — з двума бантамі ў косках. Толькі ў самы апошні момант здалося ёй, што ў люстэрку мільгануў усмешлівы твар той Яні, амаль дарослай. Яна ўсміхнулася Янечцы і тут жа знікла. Растала ў глыбіні люстэрка, пакінуўшы ў ім адлюстраванне цяперашняй Янечкі.
— А дзе Іскарка? — крыкнула Янечка наўздагон той Яні.
— Які яшчэ Іскарка? — пачула яна раптам мужчынскі голас. Павярнулася і ўбачыла на парозе свайго татку. У рабочай спяцоўцы, у жоўтай касцы. Стомленага, але вясёлага.
— Электразваршчык, напэўна,— замест Янечкі адказала Бабуля, а сама ўсміхаецца...
— У яго змена скончылася,— сказаў тата, паклаўшы каску ў шафачку і вешаючы туды ж брызентавую куртку,— як і ў мяне. Вось пераапрануся, і пойдзем купляць табе, Янечка, усё, што да школы трэба...
Калі яны ўзышлі на мост, што перакінуўся над вуліцаю з дзіўнай назваю Няміга, Янечка
54
нечакана спынілася. Унізе бясконцай чарадой беглі легкавыя і грузавыя аўтамашыны розных марак, пасажырскія аўтобусы, тралейбусы. Яны на нейкі момант хаваліся пад мостам, каб потым выскачыць зпад яго з другога боку і ляцець далей у патрэбным кірунку. Удалечыні высілася шматпавярховая будыніна новай гасцініцы, у самым версе якой выразна чыталася слова «Беларусь». Лявей — аграмадзіна Палаца спорту. А бліжэй, пры самым беразе рэчкі Свіслач, грувасціліся двухпавярховыя дамочкі старадаўняга Траецкага прадмесця. Нядаўна адрамантаваныя, з чырвонымі чарапічнымі дахамі, са свежапафарбаванымі белымі, ружовымі, жоўтымі тынкаванымі сценамі, яны здаваліся цацачнымі. Нібы складзенымі з каляровых кубікаў.
— Татка,— спыталася Янечка,— а ці праўда, што адсюль наш Мінск пачынаўся?
— Праўда, дачушка, праўда. Вуунь там ён быў закладзены,— бацька паказаў рукой якраз туды, дзе разгарнулася, угрызаючыся ў зямлю, будаўнічая пляцоўка Метрабуда.— Больш як тысячу гадоў таму...
— I княжы замак там стаяў? — не сунімалася Янечка.
— I княжы замак. А як жа,— сказаў тата.
— I плошча пры замку была,— дадала Бабуля,— і кірмашы на ёй наладжваліся. A вакол замка ў драўляных хацінах бедныя людзі жылі...
— А кузня? — стаіўшы дыханне, спытала Янечка.
55
— I кузня,— пацвердзіў тата,— без кузні ніяк нельга было.
Бабуля на гэты раз прамаўчала. Усміхнулася толькі і падміргнула Янечцы пазмоўніцку. I Янечка падміргнула ў адказ. А сама падумала:
«Якая слаўная ў мяне Бабуля! I як добра, што яна столькі ведае і казкі любіць расказваць...»
СЦЯПАН — ВЯЛІЮ ПАН
KA3KA
5
Калі гэта было?
Даўно.
Тады, калі гэтая казка толькітолькі нараджалася ў народзе.
А я зараз ласпрабую пераказаць яе. Трошкі на свой лад, праўда...
На ўскраіне невялікага сяла туліўся да пагорка небагаты падворак. Недалёка цёмным зубчастым грабянцом упіраўся ў неба спрадвечны лес. Паблісквала пад сонцам азярына. У небе плылі воблакі. Зусім як гусі. А ў азярыне — гусі. Зусім як воблакі. Адным словам, райскі куток. Як раней казалі.
Але не парайску жылося беднаму шаўцу Сцяпану. Ён сядзеў каля расчыненых дзвярэй сваёй пахілай хаціны, шыў боты і напяваў пры гэтым песню:
57
Няма мілей работы, Чым шыць для войска боты!
Няма, Няма Работы мне мілей! Адны ў мяне турботы — Пашыць салдагам боты, А грошы атрымаю, і стане весялей, Аей, Аей, ! стане весялей!
Раптам зза лесу пачупіся гукі паляўнічага рога. Гоман мноства людзей набліжаўся і нарастаў. Даносіўся рык звяроў.
Сцяпан прыслухаўся.
— Ці не вайна пачынаецца?..
На падворак убегла Лісіца. Звычайная Рыжая Лісіца. Задыханая. Перапалоханая.
— Ратуй мяне, добры чалавек! Ратуй ад пагоні! Цар з прыдворнымі паляваннем забаўляюцца...
Паляўнічы рог прагучаў зусім блізка.
Замітусілася Ліска па двары, шукаючы схованку.
— Ой! Яны хутка тут будуць!..
— Бяжы, Ліска, у хату — пад лаву схавайся! — і Сцяпан крыху пасунуўся са свайго месца, прапускаючы Лісіцу.
Ледзь толькі знікла тая ў хаце, як на падворак заехалі салдатыконнікі на чале з вусатым Генералам.
58
— Гэй, шавец! Ці не бачыў ты Рыжай Лісіцы?— не злазячы з каня, гыркнуў Генерал.— Яна ў гэты бок пабегла...
— He, пане Генерале, не бачыў,— паціснуў плячыма шавец.
Генерал кінуў на сваіх людзей грозны пагляд:
— Эх вы, ёлупы! Такі каўнер праваронілі! За гэткі падаруначак царская дачка і ордэна не пашкадавала б...
Зноў загучала труба. На гэты раз — урачыста.
Генерал адразу падцягнуўся:
— Яго вялікасць Цар з яе высокасцю царскаю дачкою сюды кіруюцца! Гэй, вы! (Гэта да салдатаў.) Слухай маю каманду! Закрыйце сабой гэтага дурня. Выгляд у яго не дужа пекны... Ды хутчэй!
Салдаты выстраіліся ў шарэнгу і закрылі сваімі шырокімі спінамі шаўца Сцяпана.
На падворак укацілася шыкоўная карэта, запрэжаная шасцю прыгожымі белымі коньмі. Як толькі яна спынілася, да дзверцаў падбеглі фрэйліны і прыдворныя. Двое з іх спрытна адчынілі дзверцы і хуценька апусцілі пазалочаныя прыступкі.
Спачатку з карэты выйшаў Цар. За ім — Царэўна. Яна ступіла нагой на зямлю і зморшчылася. Відаць, ад болю.
Прыдворныя гучна грымнулі хвалебную
песню Цару:
59
Славім бацюхну Цара, Хоць лагодны ён, Хоць гнеўны, I сардэчна I душэўна
Славім бацюхну Цара!
Тут і салдаты падхапілі:
Славім Цара — УРа!
Славім Цара —
УРа!
Славім — ура! ура! ура!
Фрэйліны пачалі ўслаўляць Царэўну:
Радасць царскага двара — Наша юная Царэўна.
Побач з ёй паблякне, пэўна, Нават ясная зара!
Салдаты зноў падхапілі разам з фрэйлінамі:
Славім яе —
УРа!
Славім яе —
УРа!
Славім — ура! ура! ура!
Ледзь толькі сціхла ў лесе рэха апошняга «ўра», Генерал зрабіў тры крокі наперад, да Цара:
— Звяроў набілі столькі, што ўсяму войску на шапкі хопіць.
60
Ён рапартаваў так гучна, што Царэўна вымушана была прыкрыць вушы далонямі. Ідучы, яна прыкметна накульгвала на адну нагу.
— Добра! Годзе! — адмахнуўся Цар.— Ты скажы лепей, як Царэўне памагчы? Бачыш, чаравік зацесны аказаўся.
— А гэта мы мігам! — узрадаваўся Генерал магчымасці паказаць свой спрыт.— Гэта мы прадугледзелі! Гэй, вы! Шарэнга! Налева, направа, разамкніся! Гэй, шавец — на ўсе рукі спец! — загадаў Генерал.— Пакажы, на што ты здатны!
— Кінь, Царэўна, сюды свой чаравічак! — сказаў Сцяпан, падымаючыся з парога. I тут яго вочы сустрэліся з вачыма Царэўны.
— Дурань! — гыркнуў Генерал.— Як з яе высокасцю размаўляеш?!
I сам, сагнуўшыся ў тры пагібелі (хаця яму перашкаджаў у гэтым падперазаны шырокай папругай жывот), зняў чаравічак з нагі Царэўны і падаў шаўцу.
А той загледзеўся на Царэўну. На яе свежы, як даспелы яблычак, тварык. На зграбную постаць. На прыгожую ножку...
— Гэй, ты што? Аслупянеў? — ледзь не з кулакамі падскочыў Генерал да Сцяпана.— Бярыся за работу, дурань!
Сцяпан схамянуўся:
— Эх, і паскача ў мяне малаточак!..
I ён хуценька ўхапіўся за работу, напяваючы сваю песеньку.
Царэўна з цікавасцю назірала за кожным яго рухам.
61
Цар тым часам заняўся дзяржаўнымі справамі.
— Ці не гэтаму шаўцу заказалі мы боты для нашага адважнага войска? — спытаў ён у Генерала.
— Гэтаму, ваша вялікасць,— пацвердзіў Генерал.
— Спрытна працуе,— пахваліў Цар.
А Царэўна падышла да Сцяпана, узяла ў яго з рук чаравічак і пачала разглядаць.
— Дазвольце...— Сцяпан асцярожна надзеў чаравічак на прыгожую ножку.
— Бач, спрытнюга! —Генерал хацеў быў адпіхнуць шаўца, але Царэўна заступілася:
— Ах, Генерал, Генерал! Як вам не сорамна. Рукі ў гэтага шаўца куды зграбнейшыя за вашы. Ды і маладзейшы ён за вас!
Прысаромлены Генерал збянтэжыўся. На выручку яму прыйшоў Цар:
— Нельга, дачушка, так са сваім суджаным абыходзіцца.— Ён павярнуўся да Генерала: — За выдатную службу і знаход