Адэльчыны ручнікі
Артур Вольскі
Памер: 287с.
Мінск 2002
мку Галоўны Воўк.
— I нас вядзі,— папрасіў Старэйшы Заяц.
I ўсе звяры падхапілі:
Вядзі нас да Сцяпана!
Вядзі нас да Сцяпана!
ВяліВяліВяліікага Пана!
— Ды не, браточкі вы мае! — запярэчыла Лісіца.— He выпадае мне зараз. У другі бок іду. Сцяпанаў загад выконваць...
— Дык што ж нам рабіць? — засумаваў Галоўны Воўк.— Хто за нас перад ім слоўца закіне?
— Хто рэкамендацыю дасць? — далучыўся Старэйшы Заяц.
— Вось што! — пляснула Лісіца сабе па боце.— Саслужыце вы Сцяпану — Вялікаму Пану першую службу. Ён вам і аддзячыць за гэта.
— А якую службу? — пацікавіўся Галоўны Воўк.
— Якую? — паўтарыў Старэйшы Заяц, як рэха.
— Пойдзеце вы разам са мной на царскі двор...
76
— Ды нас паб'юць жа там! — спахмурнеў Галоўны Воўк.
— Паб'юць! — пацвердзіў Старэйшы Заяц.
— А вы кажыце, што вы ад Сцяпана — Вялікага Пана,— супакоіла іх Лісіца.— Ніхто вас і пальцам не кране.
— Чулі? — спытаў Галоўны Воўк у свае зграі.— Мы — ад Сцяпана — Вялікага Пана!
— Ад Сцяпана — Вялікага Пана! — дружна азваліся ваўкі.
— Чулі? — спытаў Старэйшы Заяц у свае чарады.— Мы — ад Сцяпана — Вялікага Пана!
— Ад Сцяпана — Вялікага Пана! — не так гучна, як ваўкі, але не менш дружна закрычалі зайцы.
I ўсе ў адзін голас паўтарылі:
— Мы ўсе ад Сцяпана — Вялікага Пана!
— Вось і добра! — узрадавалася Ліска.— Пайшлі! — I яна заспявала:
Калі запытаюць, Кажы без падману, Бо праўда заўсёды Мацней за падман: Усе мы належым Вялікаму Пану, Што імем звычайным Завецца —
Сцяпан!
Звяры падхапілі апошнія словы і, пабраўшыся ў пары — воўк з зайцам, воўк з зайцам,— закружыліся ў вальсе:
77
Усе мы належым Вялікаму Пану, Што імем звычайным Завецца —
Сцяпан!
Галоўны Воўк не мог утрымацца і сам заспяваў:
Мы верым у дружбу...
Старэйшаму Зайцу таксама не хацелася адстаць. I ён зацягнуў:
Мы верым у дружбу!
Зірнулі яны адзін на аднаго і далей заспявалі разам:
У шчырую дружбу Без крыўд і заган.
I ўсе ваўкі падхапілі:
Бо ўзяў нас на службу...
Зайцы тут жа свой голас падалі:
Бо ўзяў нас на службу...
I тут ужо ўсе галасы зліліся ў хор:
Бо ўзяў нас на службу Славуты Сцяпан!
Лісіца не ўтрымалася і паправіла:
Сцяпан — Вялікі Пан!
78
Падхопленыя хорам звяроў, гэтыя словы пакаціліся па ўсім лесе:
Сцяпан — Вялікі Пан!
I рэха таксама адгукнулася:
Вяліііікі Пан!
Ваўкі схапілі зайцоў, паднялі над галовамі, пасадзілі сабе на плечы і, танцуючы і спяваючы, рушылі ўслед за Лісіцай.
Ill
А ў троннай зале, у царскім палацы, падкурчыўшы пад сябе босыя ногі, сядзела на троне Царэўна. Яна сумавала.
Па ўсёй зале быў раскіданы абутак самых розных фасонаў і гатункаў.
Царэўна, летуценна гледзячы кудысьці ўдалеч, спявала.
А Цар? Цар поўзаў на каленях вакол трона, падбіраў туфлі і чаравікі да пары і падаваў іх Царэўне.
Але яна толькі круціла галавой і ўсё спявала:
Я сумаваць стамілася Ад ранку і да ранку. Чаму я нарадзілася Царэўнай —
не сялянкай?!
Чаму мне не дазволена Самой хадзіць лугамі
79
I мяць траву не коламі, А ўласнымі нагамі?
— Дачушка! Даражэнькая! — паспрабаваў перапыніць яе Цар.— Зірні вось на гэтыя... Хіба не прыгожыя? Ліха ведае, з якой краіны прывезеныя!..
Але Царэўна і брывом не павяла.
He слухаю нікога я, Ніколі і нічога.
Падамся, басаногая, Ў далёкую дарогу!
— Ды ты ж пальчыкі пазбіваеш! — ледзь не заплакаў Цар.
I тут Царэўна зірнула нарэшце на бацьку:
— Калі ты хочаш, татачка, каб я басанож не хадзіла, загадай, каб прывялі сюды таго самага шаўца...
— Якога шаўца? — не зразумеў Цар.
— Што нашаму войску боты пашыў! — растлумачыла Царэўна.— Што мне чаравічак адрамантаваў!
Я сумаваць стамілася
Ад ранку і да ранку.
Чаму я нарадзілася Царэўнай —
не сялянкай?!
У гэты момант у залу ўваліўся задыханы Генерал.
— Ваша вялікасць! Ваша высокасць! — звярнуўся ён да Цара і Царэўны.— Прыгажэйшых за гэтыя ў цэлым свеце не знойдзеш!
80
Аж з Кітаю прывезлі!..— падаў ён Царэўне чаравічкі, скрозь усыпаныя зіхатлівымі каменьчыкамі.
Але і гэтыя чаравічкі паляцелі проста ў Генерала. I як толькі ў яго спрыту хапіла, каб ухіліцца?!
— He хачу кітайскія! He хачу! — Царэўна ўскочыла з нагамі на трон і затупацела па ім.
Цар толькі рукамі развёў.
А Царэўна зноў села ў троннае крэсла.
He слухаю нікога я, Нікога і нічога. Падамся, басаногая, Ў далёкую дарогу!..
I Цар не вытрымаў. Заплакаў, выціраючы насовачкай слёзы:
Што ж гэта будзе з намі? Што ж?!
Царэўна пойдзе басанож!..
I Генерал жахнуўся. Паўтарыў, як рэха, сваім трубным голасам:
Што ж гэта будзе з намі? Што ж?!
Царэўна пойдзе басанож!..
— А куды яна пойдзе басанож? — схамянуўся раптам Генерал.
— А куды ты пойдзеш басанож? — ацёр апошнюю слязіну Цар.
— Да шаўца пайду! — саскочыўшы з трона і адкідваючы босымі нагамі ў розныя бакі
81
туфлі, складзеныя Царом, закрычала Царэўна.— He хочаце яго сюды весці — сама да яго пайду!
— Да якога шаўца? — захваляваўся Генерал.
— Да якога! Да якога! — перадражніў яго Цар.— Да таго, што нашаму войску боты шыў! Што ёй чаравічак адрамантаваў!
I Царэўна напомніла:
Няма мілей работы, Чым шыць салдатам боты...
— Ды што ён?!.— аж пляснуў у далоні Генерал і дадаў зняважліва: — Мужык просты...
Але Царэўну гэта не збянтэжыла:
Я гэтым не пагрэбую, Убачыце вы хутка, I лепшага не трэба мне, Чым з рук яго, абутку!
3 гэтымі словамі, рашуча адштурхнуўшы Генерала, Царэўна рушыла да дзвярэй.
— Пачакай, дочухна, пачакай! — схапіў яе за руку Цар.
У гэты момант дзверы самі расчыніліся і пачуліся ўрачыстыя гукі фанфар.
— А гэта што яшчэ? — звярнуўся Цар да Генерала.
— Ох, выбачайце, ваша вялікасць, зусім забыўся... Пасол да вас...
— Дзе пасол? Які пасол? — замітусіўся Цар па зале, засоўваючы пад трон раскіданы абутак.
Генерал кінуўся памагаць. Толькі Царэўна не кранулася з месца.
82
— Які пасол? — перапытаў Цар.
— Ад Сцяпана — Вялікага Пана! — далажыў замест Генерала сам Пасол, уваходзячы ў залу.
Цар вымушаны быў тут жа кінуць свой зусім не царскі занятак і сесці, як належыць цару, на трон. Генерал выцягнуўся па правую руку ад яго, выпнуў грудзі і натапырыў вусы.
— Ад каго? — перапытаў Цар, авалодаўшы сабой.
— Ад каго? — паўтарыў Генерал. Так, дзеля парадку.
— Ад Сцяпана — Вялікага Пана! — з гонарам далажыў яшчэ раз Пасол. У ім, вядома, вельмі цяжка было пазнаць Лісіцу. Бо акрамя цудоўных ботаў на ёй былі яшчэ і вышытая золатам камізэлька і капялюш, упрыгожаны пяром страуса. А хвост, схаваны пад плашчом, можна было палічыць за шпагу ў ножнах.
— Нешта не чуў пра такога,— здзівіўся Цар.
— He чулі, дык пачуеце! — сказаў Пасол.
— Дый імя нейкае простае,— паморшчыўся Генерал.
— Што імя, калі багаццям ліку няма! — не разгубіўся Пасол.
А Царэўна ўсё прыглядалася да ботаў пасла.
— Прабачце,— спытала яна нарэшце,— a
дзе вы такія боты пашылі?
— Мне іх мой гаспадар Сцяпан — Вялікі Пан падарыў,— адказаў Пасол.
— А чым вы дакажаце, што гаспадар ваш сапраўды такі багаты? — запытаўся Генерал. Пасол яму яўна не падабаўся.
83
— Як — чым? — паціснуў плячыма Пасол.— Падарункам!
— Дзе ж той падарунак? — ажывіўся Цар.— Прынесці яго сюды!
— Прывесці! — паправіў Цара Пасол.
— Вось як? — здзівіўся Цар.— Прывесці сюды падарунак!
Пасол тройчы тупнуў абцасам.
Дзверы расчыніліся, і ў тронную залу, танцуючы, куляючыся і спяваючы, убеглі зайчыкі. А спявалі яны вядома што:
Урадзіся,
Урадзіся Ў лесе густа, Урадзі, Заечая капуста! Туптуптуп! Лоплоплоп! Ах, як весела было б! Туптуптуп!
Лоплоплоп!
Вельмі весела было б!
Цар нават у далоні запляскаў. Нібы перад ім артысты выступалі. I Царэўна павесялела трошкі:
— Ах, як хораша! Якія мілыя зайчыкі! Адкуль вы, шэранькія?
— Мы ад Сцяпана — Вялікага Пана! — дружна адказалі зайчыкі.
А Генерал яшчэ больш надзьмуўся.
— I гэта ўсё? — спытаў ён насмешліва.
Пасол зноў тройчы тупнуў абцасам.
84
Дзверы зноў расчыніліся. I ў залу ўварваліся ваўкі.
Што тут сталася! Цар узлез з нагамі на трон. Генерал шмыгнуў пад трон. Адтуль віднеліся толькі чырвоныя, у абліпку штаны і чуўся перапалоханы голас:
— Здрада!.. Здрада!.. Дзе сабакі?!.
Царэўна смела выйшла наперад, каб засланіць сабою зайчыкаў.
Але ваўкі нават і не думалі на кагонебудзь кідацца. Яны праспявалі прыпеў сваёй песні:
Палюем Мы лоўка. Абшнарым кожны кут. Пра воўка Памоўка, А ён і тут! Пра воўка Памоўка, А ён і тут!..
А потым падхапілі зайчыкаў і закружыліся з імі ў танцы...
Цар апусціўся на сваё царскае месца. Вылез зпад трона і Генерал. А Царэўна пусцілася з Паслом у скокі. Басанож!
Расчулены і задаволены Цар зноў запляскаў у далоні і спытаў:
— Адкуль вы, шэрыя?
— Мы ад Сцяпана — Вялікага Пана! — у адзін голас выгукнулі ваўкі.
— Перадай, паважаны Пасол, Сцяпану — Вялікаму Пану шчырае дзякуй ад нас,— сказаў
85
тады Цар.— Але дзеля чаго ён прыслаў нам такі падарунак?
— А каб было каму людзей забаўляць на вяселлі,— не задумваючыся адказаў Пасол.
— На якім вяселлі? — вырачыў вочы Генерал.
— На чыім вяселлі? — тупнула босай нагой Царэўна. Вясёлы настрой у яе як рукой зняло.
— Справа ў тым, ваша вялікасць,— растлумачыў Пасол,— што мой славуты гаспадар Сцяпан — Вялікі Пан просіць у вашай вялікасці рукі яе высокасці прыгажуні Царэўны.
— Што?! — абурылася Царэўна.— У мяне не спытаўшы?!
— А як жа я? — занепакоіўся Генерал.
— Ціха! — узлаваўся нарэшце Цар.— А што, шаноўны Пасол, калі твой гаспадар сапраўды такі славуты і багаты, дык ці не знойдзецца ў яго якая пара незвычайнага абутку, каб Царэўне да густу была?
— Чаму не знойдзецца,— адказаў Пасол весела,— яшчэ як знойдзецца!
— He! He! He! — Царэўна так затупала нагамі і завішчала, што нават зайцы і ваўкі вымушаны былі пазатыкаць вушы.— Ніякага абутку мне не трэба! Апроч таго, што той шавец пашые!..
— Які шавец? — хітравата прыжмурыў вока Пасол.
— Ды той,— неахвотна адказаў Цар, бо яму ўжо надакучыла гаварыць пра гэта,— што нашаму войску боты шыў...
— Што мне чаравічак адрамантаваў,— дадала Царэўна.
86
— Толькі і таго? — прыкінуўся здзіўленым Пасол.— Дык ёсць у мяне, ваша вялікасць, прапанова...
— Нуну! Кажы ж хутчэй! — прыспешыў Цар.
— Загадайце, ваша вялікасць, каб прывялі сюды таго шаўца...
— I каб ён назаўсёды застаўся пры палацы! — ажывілася Царэўна.
— Каб застаўся пры палацы,— ахвотна згадзіўся Пасол, але т