• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адэльчыны ручнікі  Артур Вольскі

    Адэльчыны ручнікі

    Артур Вольскі

    Памер: 287с.
    Мінск 2002
    127.73 МБ
    ,— я адна валадарыць светам стану!.. Адна!..
    3
    Пад самымі сценамі княжага замка гаманіў, мітусіўся кірмаш. Ішоў бойкі гандаль, абмен таварамі. Людзі тоўпіліся каля вазоў з задзёртымі ўгору аглоблямі, каля пярэстых палатак, каля гандлёвых радоў. I чаго толькі тут не было! I футра дзікіх звяроў, упаляваных у навакольных лясах, і цэлыя тушы вепрукоў, ласёў ды аленяў, і розныя ўборы ды аздобы, завезеныя з паўночных, заходніх, паўднёвых
    24
    краін і зямель, і ганчарныя вырабы мясцовых майстроў, і здабыткі жыхароў з бліжэйшьіх вёсак — мёд з лясных бартоў, збожжа ў мяшках, малако ды смятана ў гладышах ці ў збанах. Адны стараліся прадаць ці абмяняць свой тавар як даражэй, другія — набыць яго як танней. I кожны намагаўся, здавалася, перакрычаць другога. На невялікім памосце куляліся, выраблялі розныя штукі, каб завабіць гледачоў, скамарохі. Асабліва стараліся двое з іх:
    Спяшайцеся, людзі, Паглядзіце, што будзе! —
    крычаў тонкім, амаль жаночым, голасам адзін.
    He шкадуйце пятак, А няма — глядзіце так! —
    грымеў басам другі.
    Э не, брат, за так —
    Пад нос кулак! —
    пярэчыў першы і сапраўды тыцкаў кулаком пад нос другому. Між імі пачыналася жартоўная бойка. I гэта прываблівала людзей. Спынілася каля скамарохаў і Яня. Але Каргота моцна і злосна тузанула яе за руку.
    — Чаго загледзелася, гультайка?! Так мы і прадаць нічога не паспеем...
    Яны неслі па вялікім кошыку з пучкамі розных лугавых, палявых ды лясных траў.
    Зелле прываротнае!
    Зелле адваротнае!—
    25
    рыпучым голасам пачала прапаноўваць свой тавар Каргота. Спачатку не дужа ахвотна, a потым крыху весялей загукала і Яня:
    Купляйце травы He дзеля забавы! Ад звады, ад ' здрады дадуць яны рады!
    Ад хворасці, ад болю — для рознага інтарэсу. Толькі што з поля. Толькі што з лесу!
    А Каргога бясконца паўтарала ўсё адно і тое ж:
    Зелле прываротнае!
    Зелле адваротнае!
    Зелле прываротнае!
    Зелле адваротнае!..
    Але ніводзін пакупнік не падыходзіў да іх. Відаць, сам вьігляд бабкі Карготы адпалохваў людзей. Яны нават стараліся не падьіходзіць да яе занадта блізка.
    — Ат,— махнула яна нарэшце рукой,— нешта не купляюць сёння, Пастой тут адна, гультайка. Можа, табе лашзнцуе трошкі. Дьі глядзі, за так не раздавай! Бо ведаю я цябе, марнатраўку, нізашто звядзеш усю траўку...
    Яна паставіла ля ног Яні свой кошык і знікла ў натоўпе. Як растала. I адразу вакол дзяўчыны з'явіліся людзі. Першымі падышлі да
    26
    яе лесарубы, з піламі за плячыма і сякерамі за папругамі.
    — Дай нам, Яня, лекаў ад розных хвароб,— сказаў старэйшы з лесарубаў, магутны дзяцюк з сівізной у барадзе.
    — Ад лютай прастуды,— дадаў крыху маладзейшы.
    — Ад ламоцця ў	нагах,— далучыўся
    маладзейшы за крыху маладзейшага.
    А самы малады папрасіў:
    — I ад страхаў лясных!..
    Яго старэйшыя таварышы дружна засмяяліся.
    А Яня пачала выбіраць ім пучкі зёлак.
    — Ты толькі прабач, Яня,— збянтэжана прамовіў старэйшы,— разлічыцца нам няма чым...
    — У лес сабраліся толькі,— пачаў тлумачыць крыху маладзейшы.
    — А што раней зарабілі, патрацілі ўжо,— дадаў яшчэ маладзейшы.
    — Вернемся з лесу, дровамі разлічымся,— сказаў самы малады.— Твая ж гаспадыня і ўлетку дроў не шкадуе.
    — Праўда,— згадзіўся старэйшы,— над хацінай вашай, як ні глянеш, дым заўсёды хмараю вісне...
    — Ды вы не	турбуйцеся,— супакойвала
    лесарубаў Яня,— не турбуйцеся! Так бярыце...
    Кірмаш паранейшаму шумеў, гаманіў, мітусіўся. Неўзабаве абодва кошыкі ў Яні апусцелі. На донцах віднеўся толькі небагаты набытак...
    — Дзе ж гэта Іскарка? — пачала непакоіцца Яня.— Хутка ўжо бабка Каргота вернецца, а яго не відаць усё... Ці не здарылася бяда якая...
    27
    I, нібы ў пацвярджэнне яе непакою, у вежавым акне княжага замка з'явіліся дзве постаці. Людзі адразу пазналі ў іх Старэйшага Стражніка і Княжага Вяшчальніка. I пляц адразу прыціх. Бо кожны ведаў: не стануць жа такія важныя асобы з'яўляцца народу без нічога, без ніякага. У Яні аж сэрца закалацілася мацней у прадчуванні нечага нядобрага.
    — Гэй, людзі! — на ўвесь голас выгукнуў Старэйшы Стражнік.— Ціха! Слухайце Княжага Вяшчальніка!
    Княжы Вяшчальнік адкашляўся ў кулак і пачаў пранізлівым голасам:
    — Усім! Усім!!! Усім!!! Загад Уладарнай Княгіні!!! — Тут ён разгарнуў світак з бяросты і стаў чытаць: — «Княжага каваля Іскарку па празванню Залатыя Рукі, які знік разам з залатымі ўпрыгожаннямі, зробленымі ім жа з нашага золата да вяселля дачкі нашай Князёўны, абвяшчаю злодзеем і здраднікам. Па нашаму высокаму загаду схоплены і кінуты ў вязніцу майстравыя, якія абвінавачваюцца ў змове з кавалём Іскаркам і ў саўдзеле ў ягоным злачынстве. Калі каваль Іскарка не з'явіцца добраахвотна, яны будуць пакараныя смерцю праз адсячэнне галавы. Тэрмін — тры дні!» Уласнаручны подпіс Уладарнай Княгіні.., Пячатка... Усё!
    — He можа быць! — хацела выгукнуць Яня, але ад хвалявання голасу ў яе не стала. I пачулі яе толькі лесарубы, што стаялі побач.
    — He можа быць! — паўтарыла яна шэптам.— Каб Іскарка... He можа быць...
    28
    — Што ж гэта робіцца?! — абураліся лесарубы, а з імі і ўсе, хто быў на базарным пляцы.— Каб людзей са свету нізавошта зводзіць!.. Без суда!.. Без доказаў!..
    I, як пачуўшы галасы абурэння, у вежавым акне з'явілася сама Уладарная Княгіня. Халоднымі вачыма глядзела яна на людзей, што, як мурашкі, мітусіліся толькі што ўнізе і застылі раптам, убачыўшы яе. «Нікчэмныя стварэнні! — думала Княгіня сама сабе.— Я адна ўладарыць буду! Адна! Над усімі! I ўсе будуць лавіць кожнае маё слова. Кожны жэст. Народ?! Няма народа. Ёсць толькі я!..» Ад гэтых думак ёй зрабілася весела.
    — Хахаха! — зларадна зарагатала яна.— Прапаў каваль! Уцёк — здраднік! Збег — злодзей!.. Гэй, Старэйшы Стражнік! Няхай разыходзяцца! He будзе болей кірмашоў! Усё, што зробяць, што здабудуць у полі, у лесе, на лузе, у вадзе, будуць несці з сённяшняга дня мне! У мой палац! Я сама буду вырашаць, каму што даць, каму што пакінуць!..
    Людзі маўчалі. Яны насуплена глядзелі, як дружыннікі вядуць цераз плошчу майстравых. Рукі ў тых былі туга сцятыя вяроўкамі. Акрамя таго, кожны быў прывязаны да другога.
    Уладарная Княгіня працягнула наперад руку са скіпетрам і голасам, які не церпіць пярэчанняў, нагадала гучна:
    — Тры дні!.. Тры дні!.. Тры дні!.. He болей!..— і тут жа загадала: — Разагнаць натоўп!
    29
    4
    Была глыбокая ноч. Але ў хаціне Карготы не згасала злавесначырвонае святло, што падала на сцены ад вогнішча, раскладзенага проста на глінянай падлозе. Над вогнішчам вісеў на ланцугах вялізны чорны саган. Густая пара з яго ўбіралася ў дымаход, які займаў ледзь не ўсю столь. У кутку, на саламянай посцілцы, спала Яня. Над ёю схілілася Каргота. Нейкі час углядалася, прыслухоўвалася.
    — Спіць,— прамовіла супакоена,— спіць, гультайка. Як пшаніцу прадаўшы... Прытуліла вось сіраціну... сабе на галаву. Кармлю, паю. А што з яе карысці? Адзіны клопат — каб не праведала чаго, не пранюхала.— Яна падышла да аскабалка люстэрка, што вісеў на сцяне, паглядзелася.— Цьфу!.. Як жа надакучыла мне ў гэтую старую каргу ператварацца...
    Дастала зпад лахманоў чарадзейны скіпетр, узмахнула ім і, ператварыўшыся ў Княгіню, залюбавалася ў люстэрка.
    — Хіба ж яшчэ не маладая я? He прыгожая? Або ўлады не маю?.. Золату майму ўліку няма... Хутка самай багатай, самай уладарнай на свеце стану... Надыдзе мой час! Надыдзе! Хахаха! Нездарма ж я чорнай магіі за мяжой вучылася!
    Ёй стала весела, яна ўдарыла ў падлогу скіпетрам.
    — Ану, служкі мае верныя — стварэнні хімерныя! Лесуны, балацянікі — свету белага выгнаннікі! Браты мае родныя — чэрці падкалодныя! Сюды з'явіцеся! Са мной павесяліцеся!
    30
    Яна закруцілася на месцы і заспявала:
    Жоўтае золата, чорная магія! Большай не ведаю сілы і прагі я.
    Той, хто ім служыць заўжды з асалодаю, ўсім на зямлі непадзельна валодае!
    Большай не ведаю сілы і прагі я — жоўтае золата, чорная магія!
    КнягіняКаргота спявала, а хаціна тым часам напаўнялася цёмнымі сіламі, што валадараць у лясных нетрах, у балотах, у вадзе. Дзікімі галасамі яны падпявалі або хутчэй падвывалі вядзьмарцы:
    — Уаа...	ааа...	ааа!..
    А Яня спала і нават усміхалася ў сне. Ці не апаіла яе Каргота чымнебудзь, каб раней часу не прачнулася? Так. Напэўна, так. Бо інакш чаму яна не баіцца спяваць на ўвесь голас?
    Людзі бязглуздыя, людзі нікчэмныя, вашы надзеі на шчасце — дарэмныя! —
    31
    круцілася ў неверагодным танцы КарготаКнягіня. А лесуны, вадзянікі, балацянікі і іншыя пачварныя істоты дружна ёй падвывалі:
    — Уа...	ааа...	ааа!..
    КарготаКнягіня давала ім знак, каб змоўклі, і спявала далей:
    Зло і дабро у адно перакручаны. Чорнаю зайздрасцю людзі атручаны.
    I зноў не вытрымлівалі пачвары. Цягнулі сваё агіднае «ўаа!..». I скакалі, куляліся, курчыліся вакол сваёй валадаркі. Нарэшце КарготаКнягіня нацешылася. Уладарна ўзмахнула рукой. I ўсе пачвары адразу ўтаймаваліся.
    — Цікава,— прамовіла ў задуменні КарготаКнягіня, сеўшы адпачыць на калоду, што ляжала ля вогнішча,— цікава, што робіць зараз гэты неслух — Іскаркакаваль па празванню Залатыя Рукі?
    Варта было ёй назваць гэтае імя, як на сваёй саламянай посцілцы заварушылася Яня. Прыўзнялася, села. Паглядзела невідушчымі вачыма. Нічога не ўцяміла. Толькі прашаптала, як у сне:
    — Іскарка?.. Іскарка!..
    Вадзянікі, балацянікі, лесуны і іншыя пачвары, якія ўзяліся падкідаць дровы ў вогнішча, імгненна павярнуліся і, засыкаўшы, працягнулі ў бок Яні страшэнныя рукі ці хутчэй лапы, з доўгімі пазногцямікіпцюрамі, нават з нечым падобным да казіных капытоў. Але КарготаКнягіня спыніла іх.
    32
    — Спі! — павадзіла яна над Яняй скіпетрам.— Спі! Спі!
    I ўсе пачвары засыкалі:
    — Спіі! Сспііі! Ссспііі!
    Яня гаротна ўздыхнула, заплюшчыла вочы і зноў апусцілася на сваю мулкую саламяную посцілку. КарготаКнягіня задаволена ўсміхнулася, павярнулася да сагана, пачала рабіць чарадзейныя рухі:
    На балаты, у чараты з сіняе высі, месяц, зваліся! 3 чорнай вады да нас, сюды, княжы каваль,— з'явіся!
    I ўсе пачвары падхапілі:
    З'явіся! 3' явісся! З'явіссся!!!
    Хаціна азарылася зменлівым — то чырвоным, то жоўтым, то зялёным — святлом. Пара над саганом узнялася яшчэ гусцейшым клубом. Праз яе, як скрозь зыбкі туман, паступова пачала выяўляцца падводная кузня. Вельмі падобная на тую, Іскаркаву. Толькі сонечныя промні, што падалі аднекуль зверху, мелі зеленаватае ці блакітнае адценне. А за
    2 Зак. 2207
    33
    адчыненымі варотамі то чародкамі, то па адной праплывалі розныя рыб