Адэльчыны ручнікі
Артур Вольскі
Памер: 287с.
Мінск 2002
лася так, каб убачыць у люстэрку свае коскі. Але ўбачыла замест іх дзве тугія, тоўстыя касы. I не банты былі ў іх уплецены, а блакітныя кветкі са стужкамі...
— Хто ты? — спыталася Янечка ў свайго адлюстравання.
— Хіба не ведаеш? — усміхнулася ёй адлюстраванне.— Яня я. Яня.
14
— Дык што ж,— дапытвалася дзяўчынка,— я — гэта ты, а ты — гэта я?
— Вядома,— пацвердзіла адлюстраванне і тарганула плечуком: што ж тут, маўляў, незразумелага...
2
Каваль Іскарка ўсё шчыраваў ды шчыраваў, не звяртаючы аніякай увагі на тое, што адбывалася зусім побач. Работа, відаць, патрабавала надзвычайнай дакладнасці. Працуючы, ён напяваў сам сабе песеньку. Яня глядзела на яго з замілаваннем і слухала. А спяваў каваль вось што:
Ледзьве ранічкай зза плоту гляне сонечны прамень, я бяруся за работу, бо работа мне ў ахвоту, і працую цэлы дзень.
Стукігрукі, перагукі
з кузні чуюцца здаля.
Залатыя рукі, залатыя рукі, кажуць людзі, ў каваля. Я раблю ўсё адмыслова, справа спорыцца ў руках. Калі збілася падкова, падкую каня нанова і — бывай, у добры шлях!
15
Стукігрукі, перагукі — аж пяе наўкол зямля. Залатыя рукі, залатыя рукі, кажуць людзі,
ў каваля...
I так сумна зрабілася раптам Яні, што не заўважае яе Іскарка. Чаму? Яна і сама не ведала — чаму.
— Добрай раніцы, Іскарка! — рашылася Яня нарэшце.
Іскарка глянуў на яе, кіўнуў галавою, не адрываючыся ад справы.
— I не глядзіць на мяне нават,— уздыхнула Яня.— Князёўна яго паланіла... Князёўна...
I хаця прамовіла яна гэта ціха, вельмі ціха, сама сабе, але каваль пачуў яе.
— Эх, Князёўна, Князёўна! — летуценна прашаптаў ён, паранейшаму не звяртаючы ўвагі на Яню.— Што ёй да мяне... да каваля беднага...
Ён падняў у бок сонечнага святла, што падала ў шырока адчыненыя вароты, тое, над чым стараўся. I Яня ўбачыла ключ. Даволі вялікі ўзорысты ключ з мудрагелістай бародкай. Іскарка падышоў да ўслона, на якім стаяў куфэрак, быццам аплецены найтанчэйшымі металічнымі карункамі. Уставіў ключ у шчыліну замка, урэзанага ў куфэрак, павярнуў яго. Вечка само сабой адкінулася. Адначасова пачуліся гукі чароўнай мелодыі.
16
— Авой! — пляснула ў далоні ўражаная Яня.— Навошта табе такі куфэрачак, Іскарка? Хіба ёсць у цябе, што хаваць у ім?
— He для сябе раблю я яго. Гаспадыня твая — баба Каргота папрасіла зрабіць. Расказала як. «Апроч цябе, кажа, ніхто на свеце не зробіць такое...» Вось я і пастараўся...
— Box,— уздыхнула Яня,— чуе сэрца маё нядобрае. Баба Каргота нічога людзям на карысць не ўздумае.— I раптам спахапілася.— А ці гатовыя, Іскарка, упрыгожанні для Князёўны? Хутка ўжо майстравыя ў замак пойдуць, аздобы вясельныя панясуць, як Уладарная Княгіня загадала...
Цяпер ужо і Іскарка ўздыхнуў, ды сумна гэтак:
— He, яшчэ не гатовыя...
— Як жа так? — устрывожылася Яня.— Хіба ты не ведаеш, які ў Княгіні нораў? He дагодзіш — галаву загадае зняць. I многа табе рабіць засталося?
— He дужа. Ды вось, сама паглядзі...
Ён дастаў з высокай палічкі залатыя каралі і працягнуў іх Яні. Ах, што гэта былі за каралі! Кожная пацерка на іх мела сваю форму. Адна выглядала як вішанька, другая — як сунічка, трэцяя нагадвала кляновы лісточак, чацвёртая — рамонак ці сонейка, пятая... Але хіба пералічыш усе? Іх ~ жа" такое мноства!
— Прыгожыя,*— сказала Янечка, нясмела поымяраючы каоапі — Нэо’
чым на тое здольны мае рукі... Каб не да вяселля ейнага, даўно зрабіў бы. А так... Эх!..
Ен падхапіў цэбар і выйшаў з кузні.
— Усё Князёўна ды Князёўна,— з сумам прамовіла сама сабе Яня.— А мяне і заўважаць не хоча. Вядома, тая ў ядвабах ды ў аксамітах ходзіць. А я што?..
Яна паглядзелася ў люстэрка, састроіла сама сабе смешную міну, усміхнулася і заспявала зусім нявесела:
I нашто, нашто Князёўна бедалагу кавалю?
Я ж люблю яго ўсё роўна, больш жыцця свайго люблю.
Буду я глядзець маўкліва ды хаваць у сэрцы жаль.
Быў бы толькі ён шчаслівы — слаўны Іскаркакаваль.
Рутымяты ў лузе поўна. Буду рваць іх спакваля. А Князёўна усё роўна не кахацьме каваля...
Яна змоўкла, як толькі на парозе зноў з'явіўся Іскарка. Ён паставіў на ўтаптаную
гліняную падлогу цэбар з вадой. Потым узяў
з той самай палічкі кавалачак бліскучага
жоўтага металу.
толькі шчасце сваё ўласнае выкаваць не ўмее...
— Вядома, не ўмее,— і Яня адвярнулася, каб не бачыць, як з таго металу паступова выяўляецца невялічкае сэрца, працятае танюткай стралою.— He ўмее, калі нават не здагадваецца, што шчасце яго ўласнае з самага, можна сказаць, маленства побач з ім ходзіць...
Але Іскарка не пачуў яе слоў. Ён прыслухоўваўся ўжо да песні, што ўзнікла недзе ўдалечыні.
— Ну, вось,— прыслухалася і Яня,— майстравыя ў замак ідуць...
А песня гучала ўсё мацней і мацней. Ужо і словы разабраць можна было:
Туктуктук!
Малаткоў вясёлы стук. Туктуктук!
Перазвон ды перагук. Туктуктук!
Гэта песня нашых рук.
He вытрымаў Іскарка, падхапіў:
Туктуктук!
Песня нашых дужых рук...
У гэты момант у кузню ўвайшоў Старэйшы Майстравы. Ён працягнуў Іскарку сваю шырокую, дужую далонь і замест вітання сказаў:
— Пайшлі, Іскарка! Час ужо...
— Я даганю вас,— і Іскарка паціснуў руку Старэйшага Майстравога.— Вось, гэтае сэрца будзе вянчаць каралі...
19
— Ці не тваё гэта ўласнае сэрца, Іскарка? — усміхнуўся Старэйшы Майстравы.— Глядзі — не пазніся. Бо сам ведаеш...
I пайшоў.
Туктуктук!
Малаткоў вясёлы стук...
Песня ўсё аддалялася і аддалялася, пакуль зусім не сціхла.
— А мне,— сказала раптам Яня,— тыя завушнічкі, што ты мне падарыў, мілей і даражэй за самыя багатыя аздобы...
Але Іскарка ўголас падумаў пра сваё:
— Вось аддам куфэрак гэты гаспадыні тваёй... і ўслед за майстравымі падамся... у замак... панясу свой падарунак да вяселля Князёўны... як на шыбеніцу пайду... а не ісці нельга... ніяк нельга... Толькі б баба Каргота не спазнілася...
— Што?! — спалохалася Яня.— Баба Каргота тут зараз будзе? Што ж ты раней не сказаў? О, яна ніколі не позніцца!.. Бегчы мне трэба. Бо зноў ушчуваць пачне...
Ужо з варот яна крыкнула:
— На кірмаш прыходзь! Раскажаш, як там у замку было... Цікава ж...
Толькі Яня знікла, як пачулася гучнае карканне вароны і лопанне цяжкіх крылаў. Тут жа перад Іскаркам узнікла гарбатая постаць бабы Карготы. Старая перасмыкнула плячыма, і лахманы на ёй захадзілі, як паскубанае пер'е.
20
— Цьфу ты! — аж здрыгануўся Іскарка ад нечаканасці.— Як зпад зямлі з'явілася ці з неба звалілася.
— А я такая,— у голасе Карготы чулася, што яна задаволена сабой.— Ці гатовы мой заказ?
— Гатовы,— адказаў Іскарка,— але ж і ты просьбу маю выканаць павінна.
— Хехе! — ашчэрыла Каргота гнілыя зубы.— Вяселле Князёўны з заморскім Каралевічам расстроіць? Гэта можна! Як раз плюнуць... Толькі...— крывая ўсмешка знікла з яе твару, і яна скончыла тонам загаду: — Давай сюды куфэрак!
— А што — толькі? — спытаўся нецярпліва Іскарка, падаючы ёй скрыначку ў іскрыстых карунках.
— Выдатна! Адмыслова! Рукі ў цябе сапраўды залатыя! — ацаніла майстэрства каваля Каргота, а тады ўжо адказала на яго пытанне: — Толькі навошта табе Князёўна? Што знайшоў ты ў ёй?
— Прыгожая!
Ён хацеў сказаць яшчэ нешта, але Каргота не дала, рэзка перапыніла:
— Ды бязглуздая! Хехе! — і прапанавала неспадзявана: — Заставайся лепш са мною, Іскарка!
I яна падалася да яго.
— Ты што, старая?! — адхіснуўся Іскарка.— Звар'яцела хіба?
— Старая?! Звар'яцела?! — злосна выгукнула Каргота.— А гэта бачыў?
21
Яна выхапіла зпад лахманоў залатую булдавешку — шарык адмысловай работы на кароткім дзяржальне. I дзяржальна і шарык былі аднолькава аздоблены прыгожымі карункавымі ўзорамі.
— Бачыў?.. Бачыў?!.
— Бачыў,— ледзь вымавіў уражаны Іскарка,— у руках Уладарнай Княгіні... Гэта ж знак яе ўлады... Скіпетр...
— Дык глядзі ж! I не такое ўбачыш! — Каргота абвяла над галавою тры кругі. I лахманы, што абскубаным пер'ем віселі на ёй, апалі долу. Перад знямелым кавалём стаяла ўжо не старая гарбатая Каргота, а сама Уладарная Княгіня ў багатых парчовых строях.
Да Іскаркі нарэшце вярнуўся дар мовы:
— Княгіня!.. Уладарная Княгіня!..
А КнягіняКаргота спыталася горда і ўладна:
— Ну што, Іскаркакаваль па празванню Залатыя Рукі, ці застанешся ты цяпер са мной? — не пачуўшы адказу, яна загаварыла не так уладна, але горача: — Згаджайся! Няма табе сэнсу ўпарціцца. Інакш, рана ці позна, адказваць перад людской галотай давядзецца. Галавою адказваць!
— За што? — насцярожыўся Іскарка.
— А ты ведаеш, навошта мне гэты каваны куфэрак з замком незвычайным спатрэбіўся?.. Летась я папарацькветку сарвала. Тую самую, што людзі ўсё жыццё шукаюць ды не знаходзяць...
— Папарацькветку!..— жахнуўся Іскарка.
22
— Так, папарацькветку! — урачыста пацвердзіла КнягіняКаргота.— Што шчасце людзям дае і бессмяротнасцю адорвае... Вось яе і буду я хаваць у куфэрку, зробленьім табою. I ніхто ўжо ніколі не знойдзе яе...
— Я ж не ведаў,— прамармытаў Іскарка разгублена.
— Хахаха! — зарагатала КнягіняКаргота.— Галава не ведала, што рукі рабілі? А мне якраз толькі рук тваіх залатых зараз і ,не стае. 3 імі, з рукамі тваімі, мы такія скарбы здабудзем... Ты нават і ўявіць сабе не можаш. Увесь свет наш будзе' Ну, што?
Іскарка адступіўся на крок і адказаў:
— He, Княгіня! He, не, не! — і кожны раз гэтае «не» гучала ўсё больш рашуча.
Аднак Княгіня не траціла надзеі.
— Дзівак! Ды я з табой і ўладай падзялюся, як і ўсім іншым. Нават бессмяротнасцю! Чуеш?
— He, Уладарная Княгіня! He! — цвёрда стаяў на сваім Іскарка.
Упартасць каваля абурыла КнягінюКарготу.
— Ах, так?! Усё роўна зробіш тое, што я загадаю!
Яна ўдарыла скіпетрам у дол. Потым узняла яго ўгору і заспявала страшную песню:
Засланіце сонца, хмары, нібы чорныя пачвары! Рэж,
маланка!
23
Гром,
УДар па зямлі з навіслых хмар! Свет віхурай закручу — будзе так, як я хачу!
I зрабілася цёмна. Як сярод ночы. I бліснула маланка. I ўдарыў гром. I ў святле маланкі ўзнікала то грозная постаць Уладарнай Княгіні, то Іскарка, які бездапаможна хапаўся рукамі за паветра, каб выстаяць супроць шалёнай віхуры... Раптам усё сціхла. I разышліся хмары. I заззяла за парогам кузні сонца. Але Іскаркі ў кузні ўжо не было. A на месцы Уладарнай Княгіні зноў стаяла гарбатая і старая бабка Каргота ў абвіслых, як паскубанае пер'е, лахманах.
— Хехехе,— калацілася яна ад злараднага смех