• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адэльчыны ручнікі  Артур Вольскі

    Адэльчыны ручнікі

    Артур Вольскі

    Памер: 287с.
    Мінск 2002
    127.73 МБ
    івасць узнагароджваю цябе ордэнам!
    — Рады старацца! — выцягнуўся ў струнку, наколькі дазваляў жывот, усцешаны Генерал.
    Царэўна лёгка тупнула ножкай, абутай у толькі што адрамантаваны чаравічак. He адчула ранейшага болю і яшчэ раз тупнула. Потым сказала:
    — Загадайце лепей, татачка, каб з шаўцом палюдску разлічыліся!
    — Ты чуў, Генерал? — сурова спытаў Цар.
    — Так точна! — зноў выцягнуўся той.— Чуў, ваша вялікасць!
    62
    — Выконвай!
    Цар пайшоў да карэты. Паслужлівыя прыдворныя паспелі ўжо адчыніць перад ім дзверцы.
    А Царэўна паставіла адну нагу на прыступку, павярнулася і памахала шаўцу насовачкай. На развітанне. Відаць, дзеля таго толькі, каб паздзекавацца з Генерала.
    Ужо і карэта знікла за паваротам, а Сцяпан усё глядзеў ёй услед. Як зачараваны.
    — Зноў аслупянеў, ёлупень?! — грымнуў Генерал.— Ці гатовы царскі заказ?
    — Гатовы, пане Генерале,— адгукнуўся Сцяпан.— Перад самым вашым прыездам апошні гваздок забіў.
    — Забраць боты! — загадаў Генерал.
    Салдаты шныпарылі па ўсіх закутках. Разам з ботамі прыхоплівалі і яшчэ тоесёе. I рабілі гэта пасалдацку весела. 3 песняй:
    Правалева! Леваправа! Вольна! Смірна! Шагам марш! Наша служба, Наша справа, Абавязак наш! На парад Або ў атаку, Хоць наперад, Хоць назад — Усё роўна Нам, ваякам, Калі толькі Ёсць загад!
    63
    Калі ў хаце не засталося ніводнай пары ботаў, Генерал падаў каманду:
    — Гэй, вы! Па конях! Раўняйся! Наперад рыссю — марш!
    — А грошы?! — ледзь не плачучы, крыкнуў Сцяпан услед Генералу.
    Той асадзіў каня:
    — Скажы дзякуй, ёлупень, што за дзёрзкасць тваю цябе без галавы не пакінулі!
    — Цар жа загадаў, каб вы разлічыліся са мною...
    Але словы Сцяпанавы ніхто не пачуў за тупатам капытоў і бадзёрай салдацкай песняй:
    Правалева!
    Леваправа!
    Вольна! Смірна!
    Шагам марш!
    Наша служба, Наша справа, Абавязак наш!
    Сеў Сцяпан пры парозе. Ледзь не плача. Хоць жабраваць цяпер ідзі...
    Ды тут з хаты Лісіца выскачыла:
    — Ох, і нацярпелася я страху, пакуль яны боты выграбалі!.. Ты чаго зажурыўся, Сцяпане? He сумуй! Саслужыў ты мне службу, саслужу і я табе...
    — А што ты можаш, Ліска? — сумна спытаў Сцяпан.
    — Хочаш, царскую дачку за цябе высватаю?
    — Ты што, ці не з глузду з'ехала?!
    64
    — Хочаш?! — хітравата падміргнула Ліска.— Бачыла, як ты ўслед ёй глядзеў... Дык вось што — пашый ты мне, браце, боты... высокія... панскія...
    — Навошта табе боты?
    — А каб сабакі па слядах мяне не знайшлі... Ды рабі ўсё, што я скажу. Згодзен?
    — Ат, усё роўна няма куды дзявацца... Хоць у палонку галавой. А за царовай дачкой і гаспадарку паправіць можна... Што ж да ботаў... Ёсць у мяне боты... прыхаваў... на фэсце прадаць меўся. Ды хай ужо! Бяры іх, Ліска.
    I Сцяпан аддаў Лісіцы боты. I праўда панскія!
    Узрадавалася' Ліска. Усцягнула іх адразу на ногі.
    — А капялюш ды камізэльку я сама здабуду! — весела гаварыла яна, разглядаючы абноўку. А потым, красуючыся сама перад сабой, заспявала:
    Я не проста Ліска, Друг харошы мой. 3 кім сябрую блізка,— Знойдзе шчасце той.
    Абыдзі ты Ўсе лясы,— Больш няма Такой Лісы!
    I Сцяпан, забыўшыся на сваю крыўду, падхапіў прыпеў Лісіцынай песні:
    3 Зак. 2207
    65
    Больш ужо сабаку He знайсці мой след. Я табе ў падзяку Паслужу як след.
    Сцяпан ужо не толькі падпяваў Лісіцы, але і прытанцоўваў вакол яе:
    Абыдзі ты Ўсе лясы,— Больш няма Такой Лісы!
    Лісіца ўзяла Сцяпана за руку і пачала танцаваць разам з ім:
    Я падамся рана Проста ў царскі стан.
    I Вялікім Панам
    Станеш ты, Сцяпан!
    Сцяпан толькі рукой махнуў. Дзе ўжо, маўляў. Але прыпеў падхапіў:
    Абыдзі ты Ўсе лясы,— Больш няма Такой Лісы!
    Песня так спадабалася ім абаім, што яны яшчэ раз дружна праспявалі:
    Абыдзі ты Ўсе лясы,— Больш няма Такой Лісы!
    66
    II
    Лісіца бегла па ўзлеску. Вясёлая. Часам прыпынялася, каб паглядзець на свае новенькія боты. Гляне — і аж заскача ад радасці. I песеньку заспявае. А пра што тая песенька? Ды вось яна:
    Ох і боты!
    Ну і боты!
    Незвычайнае работы!
    Ходзяць гэтак, Ходзяць так. He баюся я сабак! Хай скуголіць Зграя недзе.
    He знайсці мяне па следзе.
    Я цяпер
    He просты звер, Ліска ў ботах я цяпер!
    А Сцяпана, А Сцяпана Я зраблю Вялікім Панам. I таму Ісці пара
    Мне да царскага двара.
    Вось дык боты!
    Ну і боты!
    Незвычайнае работы!
    Хочаш, вер Або не вер — Ліска ў ботах я цяпер!..
    67
    А на палянцы тым часам весяліліся зайцы. Цэлая сямейка. I досыць вялікая. Старэйшы Заяц назіраў, як гарэзуюць маладыя свавольнікі. Задаволена пасміхаўся. Падбадзёрваў іх песенькай, пляскаючы ў такт песеньцы і скокам у далонькі.
    Маладзейшыя цераз галаву куляліся, адзін цераз аднаго скакалі. Падпявалі Старэйшаму. I таксама разпораз адбівалі такт. To ў далоні пляскаючы, то нагамі прытупваючы.
    Урадзіся,
    Урадзіся Ў лесе густа, Урадзі, Заечая капуста!
    Туптуптуп!
    Лоплоплоп!
    Ах, як весела было б! Туптуптуп!
    Лоплоплоп!
    Вельмі весела было б!
    Неахвота, Неахвота Лезці ў шкоду. Гоняць нас сабакі 3 агароду. Ахахах!
    Страшна так!
    He паласуешся ўсмак!
    Ахахах!
    Страшна так!
    Дзе ўжо тут пад'есці ўсмак!
    68
    А капуста, A капуста Нам да густу! Урадзі, Заечая капуста!
    Туптуптуп! Лоплоплоп! Ах, як весела было б! Туптуптуп!
    Лоплоплоп!
    Вельмі весела было б!
    I раптам... Што здарылася? Чаму перапынілі зайчыкі свае гульні ды забавы! Чаму стрымгалоў у кусты сіганулі?
    Аа, зразумела! Лісіца на палянку выбегла. Усё танцуючы. Усё спяваючы. I на боты свае любуючыся.
    Пачакайце, Пачакайце, Ад мяне вы He ўцякайце. Я нясу вам Навіну
    I нікога не крану!
    Выглянулі зайцы зза кустоў. Вядома ж — цікаўныя.
    Што ў яе За навіна? Што раскажа Нам яна?!
    69
    А Лісіца ўсё пра сваё:
    Паглядзіце, Што за боты — Незвычайнае работы! Я цяпер He просты звер, Ліска ў ботах я цяпер!
    Аж падскочыў Старэйшы Заяц, ад здзіўлення. За ім і ўсе астатнія падскочылі:
    ’	Падзівіся!
    Што ты?! Што ты?! Ах, якія Ў Ліскі боты!..
    Уражаныя зайчыкі павылазілі зза кустоў. Да Ліскі падбеглі і на небяспеку забыліся. Толькі Старэйшы Заяц спытаўся на ўсякі выпадак:
    — А ты, Ліска, сапраўды не кранеш нас?
    — Я ж сказала, не крану!
    Тады і Старэйшы Заяц пасмялеў.
    — А	навошта,— пытаецца,— ты ў боты
    абулася?
    — Адгадаеце загадку, тады скажу.
    — Загадвай! Загадвай! — загаманілі зайцы.— Хутчэй толькі!
    Задумалася Ліска на хвілінку.
    Хто ён — чуе Кожны шорах,
    70
    Для зайцоў — Найгоршы вораг?
    Зайцы пачалі раіцца паміж сабою. Ціхенька. Раптам выскачыў адзін. Самы малады. Самы порсткі.
    — Лісіца!
    Зірнула на яго Ліска дакорліва. Паківала пакрыўджана галавой. Лагоодненька так прамовіла:
    — Ну, які ж я вам, дурненькія, вораг?!
    Тады выйшаў наперад Старэйшы Заяц. Агледзеўся, каб хто, крый божа, не падслухаў. Сказаў амаль шэптам. I амаль у самае вуха Лісіцы:
    — Воооўк...
    He паспела Ліска і слова вымавіць у адказ, як на паляну сапраўды выскачыў Воўк. I не абыякі. А самы Галоўны. Астатнія ваўкі абступілі паляну з усіх бакоў, каб ніводзін заяц не ўцёк.
    Усміхнуўся Галоўны Воўк зларадна. Паляпаў сам сабе па жываце. Заспяваў самазадаволена:
    Я шэры, шэры, шэры Воўк.
    Я лёгкі на ўспамін.
    Зубамібамі шчоўкшчоўкшчоўк I заяц знік адзін!
    I падхапіў Галоўны Воўк Старэйшага Зайца.
    I закружыўся з ім у страшэнным танцы.
    I ўсе ваўкі ўхапілі па зайцу. I таксама закружыліся, падпяваючы Галоўнаму:
    71
    Палюем
    Мы лоўка.
    Абшнарым кожны кут. Пра воўка Памоўка, А ён і тут!
    Пра воўка Памоўка, А ён і тут!
    Невядома, ці доўга яшчэ здзекаваліся б ваўкі з зайцоў, каб не ўмяшалася Лісіца:
    Пачакайце! Пачакайце!
    I зайцоў вы не чапайце. Я нясу вам Навіну.
    Ажно скажаце: — Ды ну?!
    Прыпыніўся Галоўны Воўк. Але зайца свайго не выпусціў.
    Што ў яе За навіна?! Што раскажа Нам яна?!
    А Лісіца зноў пра сваё:
    Паглядзіце, Што за боты — Незвычайнае работы! Я цяпер He просты звер, Ліска ў ботах я цяпер!
    72
    Галоўны Воўк аж падскочыў ад здзіўлення. I Старэйшага Зайца выпусціў. За ім і ўсе ваўкі падскочылі. I сваіх зайцоў павыпускалі. 3 Ліскіных ботаў не надзівяцца:
    Падзівіся!
    Што ты?!
    Што ты?!
    Ух, якія
    Ў Ліскі боты!
    А Галоўны Воўк аж завыў ад зайздрасці:
    Ууу!
    Ці мроіцца ўваччу, Ці проста сніцца мне?
    Я пра Ката, што ў ботах, чуў
    Пра Ліску ў ботах — не!
    Тут і ваўкі
    зайцы загаманілі разам:
    Пра Ліску, Пра Ліску, Пра Ліску ў ботах — не!
    Ды Галоўны Воўк перапыніў гэтую гаману.
    — Ты навошта,— пытаецца,— у боты абулася?
    — Адгадаеце загадку, тады раскажу.
    — Гэта тую, што зайцы адгадаць не маглі?
    — Тую самую.
    — Ану, паўтары!
    I Ліска ахвотна паўтарыла:
    73
    Хто ён —
    чуе Кожны шорах, I ваўкам — Найгоршы вораг?..
    Усміхнуўся Галоўны Воўк. Падміргнуў пазмоўніцку ваўкам. I зайцам таксама.
    — Ды хто ж не ведае гэтага?
    Нам усім Даліся ў знакі Паляўнічыя сабакі! Хоць няшмат у іх Адвагі, Але мы He любім звягі...
    I зноў загаманілі ўсе разам. I ваўкі і зайцы:
    Нам усім, Нам усім, Нам усім даліся ў знакі ПаляўніПаляўніПаляўнічыя сабакі!
    — Гэй, вы! Ціха! — нецярпліва гыркнуў Галоўны Воўк. I да Ліскі. Больш ветліва: — Дык навошта, Ліска, ты ў боты абулася?
    — Хіба ты, такі разумны, такі кемлівы, не зразумеў яшчэ?
    — Я?.. Гм... Я, вядома, зразумеў. Але ж яны не ведаюць,— кіўнуў Галоўны Воўк на ваўкоў і зайцоў.— Кажы хутчэй.
    74
    — Для таго, каб ад сабак ратавацца,— адказала Ліска і заспявала:
    Хай скуголіць Зграя недзе.
    He знайсці мяне па следзе.
    Я цяпер
    He просты звер, Ліска ў ботах я цяпер!
    — Пачакай! Пачакай! — спыніў яе Галоўны Воўк.— Дзе ж ты ўзяла такія прыгожыя боты?
    — А мне іх Сцяпан — Вялікі Пан падарыў,— ахвотна адказала Лісіца.— Ды ён усім, хто да яго на службу ідзе і шчыра стараецца, такія боты дае...
    — I мне даў бы? — зацікавіўся Галоўны Воўк.
    — А чаму не...
    — I нам? — занепакоіліся ўсе ваўкі.
    — I вам...
    — А нам? — нясмела запытаў Старэйшы Заяц.
    — I вам, вядома!
    Ах, як весела зрабілася звярам, і малым і вялікім. Яны пасталі ўжо былі ў адзін дружны карагод. Але Галоўны Воўк спытаў на ўсякі выпадак:
    — А ты не падманеш, Ліска?
    — Калі ж гэта я цябе падманвала?
    Лісіца прыкінулася, што забыла пра гісторыю з палонкай, калі Воўк ледзь без хваста не застаўся. I Воўк парашыў не ўспамінаць пра гэта. Вельмі ж яму хацелася ў боты абуцца.
    75
    — Ну,	добра,— сказаў ён.— Вядзі нас
    хутчэй да таго... як яго...
    — Да Сцяпана — Вялікага Пана! — падказала Лісіца.— Мог бы і запомніць ужо.
    — ...да Сцяпана — Вялікага Пана на службу наймацца,— скончыў сваю ду