• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адэльчыны ручнікі  Артур Вольскі

    Адэльчыны ручнікі

    Артур Вольскі

    Памер: 287с.
    Мінск 2002
    127.73 МБ
    алёг
    На ўсю зіму у свой бярлог.
    Што ж, лягу й я.
    Пасплю хоць трошку на гаспадарскім... (Мацае пасцель.)
    ...мулкім ложку.
    (Тушыць лучыну. Кладзецца ў ложак. Накрываецца коўдрай з галавою.)
    Праз момант пачуўся і ягоны храп, які зліваецца з Мішкавым у дружным дуэце. А ў небе рассунуліся хмары. Паказаўся месяц. На ім, пагойдваючыся, як на арэлях, сядзіць Дамавік.
    Д а м а в і к (спявае) Месяц, Маладзік, Маладзічок!
    Я цябе павешу на цвічок!
    267
    Я цябе павешу на цвічок, Каб ты мне свяціў, Маладзічок! Каб ты мне свяціў, Маладзічок, He ківаўся марна 3 боку ў бок. Покуль ноч He пройдзе, не міне,— За лучыну Будзеш ты ў мяне. А цяпер Разгонімся крыху, I зпад хмары — Проста на страху!..
    (3 апошнімі словамі Дамавік сапраўды скочыў з месяца на страху Янкавай хаты. Нахіліўся над комінам. Прыслухоўваецца.) Ну і храпе! Як прадаўшы пшаніцу. Нешта, напэўна, прыемнае сніцца.
    Так! Нараблю я тут гэткага грому, Што паляціць як падсмалены 3 дому!
    (Нахіляецца над комінам, дзьме, вые, свішча, як у трубу.)
    У хаце гэта ператвараецца ў страшэнны шум. Але Мікіта і мядзведзь аніяк на гэта не рэагуюць. Толькі храп іхні мацнее. Дамавік прыслухоўваецца.
    268
    Бач ты! He чуе! Спіць — як мядзведзь.
    Але такое
    Яму не сцярпець!
    (Шкрабае па коміне кіпцюрамі, бадае рожкамі, б'е капытамі.)
    У хаце гэта адгукаецца неверагодным грукатам. Быццам разгулялася страшэнная навальніца. А можа, нават усчаўся землятрус. Мікіта паварочваецца на другі бок ды шчыльней нацягвае коўдру. Мядзведзь захінае вушы лапамі. Храп не перапыняецца.
    Д а м а в і к (садзіцца на страсе побач з комінам, аддыхваецца)
    Фу!
    Аж стаміўся...
    Упарыўся лоб...
    Янка ж ніколі
    Так моцна не хроп...
    Мо абапіўся
    гарэлкі ці мёду...
    Што ні раблю —
    спіць сабе ў асалоду!..
    (Зноў нахіляецца над комінам.) Бач ты!
    Запахла нечым
    У печы.
    Падсілкавацца
    было б дарэчы...
    269
    Трошачкі сілы свае аднаўлю Ды не такое яшчэ нараблю!
    (Дае нырца ў комін. Выязджае на прыпечак з чыгунком у руках.)
    Месяц над хатай то хаваецца ў хмару, то зноў выглядае. Хата то патанае ў цемры, то слаба асвятляецца.
    Д а м а в і к (грозіць месяцу кулаком) Ах ты, свавола!
    На неба ўзлезу
    Ды бараду абламаю гарэзу!
    Пакрыўджаны месяц хаваецца зусім. Дамавік узнімае накрыўку.
    Вух!
    Які дух!
    Гэтак пахне салодка!
    Рэпа!
    Упрэлая!
    . Гэта ж знаходка!
    (Садзіцца на прыпечку, звесіўшы ногі ўніз.)
    Мядзведзь, адчуўшы пах упрэлай рэпы, аблізнуўся, пазяхнуў, але не прачнуўся.
    Дамавік пачынае апростваць чыгунок.
    Можна і ў цемры
    ладна пад'есці...
    (Сплёўвае лушпайкі долу.)
    270
    Прыйдзецца Янку
    Ўранку падмесці...
    (Спахапіўшыся.)
    Янку?
    Уранку?
    He, братачка, не!
    Ён, як з пажару, Адсюль сігане!..
    (Зноў сплёўвае лушпайкі.)
    Некаторыя з іх трапляюць мядзведзю на самы нос. Той, не прачынаючыся, пачынае зграбаць іх ды чвякаць.
    Дамавік пачуў смачнае чвяканне.
    Во!
    Такая смаката, Што прывабіла ката!
    Мядзведзь чвякае з яшчэ большаю асалодаю.
    3 ім у пары — не яда.
    Прэч адсюль!
    Апсік, брыда! (Дае мядзведзю выспятка.)
    Вось тут ужо мядзведзь зусім прачнуўся. Схапіў Дамавіка за ногі, сцягнуў уніз, згроб у ахапак ды давай абходжваць. Адной лапай трымае, другой то паміж рожкаў агрэе, то ніжэй хваста, то вышэй хваста. He сцярпеў Дамавік. Заенчыў. Завішчаў.
    271
    Памажыце!
    Гвалт!
    Ратуйце!
    He губіце!
    Пашкадуйце!
    Водкуп я вялікі дам!
    To ж не кот,
    а д'ябал сам!!!
    Нарэшце Дамавіку ўдалося вылузнуцца з мядзведзевых абдымкаў. Як ветрам, вынесла яго праз комін угору. Але месяца ў небе не аказалася. I Дамавік пляснуўся долу. Ускочыў. I, кульгаючы, падаўся як мага хутчэй прэч. У той жа момант у хату ўляцеў Я н к а з віламі ў руках.
    Я н к a Хто крычаў,
    прасіў ратунку?
    Быццам цвік
    засеў у шлунку... (Раскатурхвае Мікіту.)
    Ці не ты,
    мой
    дружа,
    клікаў?
    Я прачнуўся з гэткіх крыкаў I, схапіўшы ў рукі вілы, Паляцеў сюды штосілы...
    М і к і т a
    Ат, саснілася лухта
    Пра вялізнага ката.
    Мо ўва сне я і зароў.
    272
    Я н к a Гэта	ўсё?
    М і к і т a Каб быў здароў!
    Я н к a Калі гэткае прысніцца, Пэўна, будзе навальніца. (Запальвае лучыну, бачыць чыгунок на прыпечку, лушпайкі на падлозе.) Ну й гармідар!
    Як саслепу Мішка твой раскідаў рэпу.
    М і к і т a (да мядзведзя) Што ж ты, Мішкавалацуга?
    Па табе сумуе пуга!
    Мядзведзь у адказ гырчыць, адмоўна хітае галавою, робіць знакі лапамі.
    Ах, не ты?
    Дык хто ж тады?
    Я н к a Кінь, браток, Такой бяды. Хопіць нам тут на сняданак.
    273
    М і к і т a Хутка возьмецца на ранак. Рэпу дзеткам аднясі, 3 імі й сам перакусі, Каб паспець у самы раз На далейшы наш паказ.
    (У залу.)
    Вы ж нікуды не спяшайцеся I на месцах заставайцеся, Бо магчыма, што далей
    Будзе нават весялей!..
    Змена дэкарацый.
    Зноў базарны пляц у мястэчку. Скамарошы балаган. Гледачы чакаюць пачатку прадстаўлення. Сярод іх і Янка з дзецьмі.
    1ы скамарох (перад заслонай) Нас напаткала бяда Сярод ночы: Нехта, да грошай чужых ахвочы, Выкраў да шэлега
    грошыкі ўсе...
    Г а л а с ы
    — Ці не здурнеў ён?
    — Бач, што нясе!..
    — Злодзей?
    Ды скуль жа?!
    — Хіба што чэрці!
    274
    — Хаха!
    Апроч іх, няма каму сперці!..
    — Ха!..
    — Хахаха!..
    — А хто там іржэ?!
    — Хай ад чарцей
    нас Бог сцеражэ!..
    1 ы скамарох
    Што ж, калі так —
    Глядзіце за «так».
    3 чарцямі мы сустрэнемся, аднак! (Рассоўвае заслону.)
    На сцэне — ч э р u, і. Сядзяць за шырокім пнём, як за сталом. Гуляюць у карты. В а д з я н і к і Л е с а в і к — зусім такія ж, як у першай дзеі, a Д а м а в і к змізарнеў. Страціў ранейшую сваю самаўпэўненасць. I выгляд у яго бедалажны: пашарпаны, мокры, ускудлачаны. 3 аднаго пляча звісае зялёная твань. 3 другога — шэры мох. Ен разпораз ацірае нос кончыкам хваста.
    В а д з я н і к
    (б'е картамі Дамавіка па носе) Зноў ты ў дурнях, Дамавік!
    Л е с а в і к
    Дзе твой спрыт раптоўна знік?!
    В а д з я н і к (да Лесавіка) А дзе дзеўся пых ягоны?!
    275
    Л е с а в і к (пачэплівае Дамавіку карты на плечы) Вось табе і на пагоны!
    Д а м а в і к (калоціцца ад холаду, гаротна) Ох, не смейцеся, сябры!
    Я нямоглы ды стары.
    У мяне катар
    I жар.
    На душы маёй цяжар, Бо не маю болей дому...
    В а д з я н і к (да Лесавіка) Чарку, брат, налі старому.
    Хай сагрэецца крыху.
    Д а м а в і к (адхіляе працягнутую Лесавіком чарку) He!
    Мне трэба пад страху...
    Л е с а в і к (сам куляе чарку сабе ў рот) Я ж адвёў табе дупло!
    Д а м а в і к Там мне холадна было. Калаціўся я ўсю ноч... He зажмурыў нават воч...
    276
    В а д з я н і к
    А ў мяне — На самым дне?
    Д а м а в і к
    Бррр...
    I гэта не па мне.
    Задыхаўся да світання
    Я ў тваёй смуроднай твані...
    Вадзянік і Лесавік (разам)
    Бач!
    Усё яму не так!
    Вось зануда!
    Вось лайдак!
    Ты прайграўся, наш харошы, Дык плаці нарэшце грошы!
    Д а м а в і к Грошы?
    Вадзянік і Лесавік (разам)
    Грошы!!!
    Д а м а в і к Як на смех, Я ў падпечак кінуў мех!
    277
    В а д з я н і к (не верыць) Мех?
    3 грашыма?
    У падпеччы?!
    Л е с а в і к (рашуча) Час намяць манюку плечы!..
    Вадзянік і Лесавік накідваюцца на Дамавіка, валтузяцца з ім, лупцуюць.
    Я н к a (ускочыў, да Мікіты) Ці не ў нашай, браце, хаце Кінуў ён сваё багацце?
    М і к і т a Дык бяжы!
    Я н к a Нагой адной! Дзеці! '
    Тупайце за мной! (Пабег.)
    Следам падаліся і д з е ц і. 3 плачам. А на сцэне ўсё яшчэ валтузіліся чэрці. Нарэшце яны знемагліся. Распласталіся на зямлі. Цяжка дыхаюць. Д а м а в і к прыўзняў галаву. Агледзеўся. Паўзком, паўзком, а тады ўскочыў і што ёсць духу — прэч.
    278
    Л е с а в і к (прыўзняўся) Дзе падманшчык?
    В а д з я н і к (аглядаецца) Знік зусім!
    Р а з а м Ну і чорт, нарэшце, з ім!
    1 ы скамарох (захінаючы заслону) Чорта чорт паслаў да чорта. Але ў чорта Спіна сцёрта.
    Да яго далучаюцца іншыя скамарохі.
    2і скамарох
    I таму, відаць па ўсім, He праедзешся на ім!
    3і скамарох Што ж цяпер?
    Усё? Канец?
    4 ы скамарох Той, хто слухаў,—
    маладзец!..
    279
    М і к і т a (перапыняе іх) He!
    Канец, яшчэ далёка!
    Зараз мы ў імгненне вока Услед за Янкам паляцім, Каб навесці лад ва ўсім!..
    Змена дэкарацый. Янкава хата. На гэты раз у ёй светла. Бо за акном — сонейка. У хаце — нікога. Раптам дзверы адчыняюцца. У хату ўвальваюцца Янкавы дзеці, Мікіта з мядзведзем, скамарохі.
    М і к і т a
    Дзе ж гэта Янка?
    Д з е ц і (плачучы)
    Татка — дзееее!..
    Скамарохі (заглядаюць у кожны кут, нават пад ложак)
    He!
    He відаць яго анідзе.
    3 падпечка высоўваюцца ногі ў лапцях. Потым — адпаведная частка тулава. I, нарэшце, сам Я н к а.
    3 торбай і торбачкай.
    М і к і т a Ды вось ён!
    280
    Д 3 е ц і Тата! Тата! Тата! (Адразу перасталі плакаць.)
    Я н к a
    (паказвае торбу і торбачку) Браткі!
    Браточкі!
    Я — багаты!!!
    Я ж бачыў —
    там мігцяць дзве плошкі. I думаў — гэта вочы кошкі, Ажно...
    Скамарохі
    — Торбачка!
    — Наша!
    — Бач! He прапала!
    — Пашанцавала!
    Я н к a
    Грошай у чортавым скарбе нямала.
    (Аддае скамарохам іхнюю торбачку. Выварочвае проста на падлогу большую.) Браткі!
    Глядзіце! Тут гара I золата, і серабра!
    М і к і т a Вось дык багацце Ураз прываліла!
    281
    Я н к a Будзе мне хата, А вам — кабыла...
    Скамарохі
    — Дзякуй, Янка!
    — Дзякуй!
    — Дзякуй!
    Я н к a
    Удзячнасці не трэба аніякай, Калі 6 не вы, Ад тых чарцей He ўнёс бы я
    сваіх касцей!
    Скамарохі Гэта ўсё — нібы загадка.
    М і к і т a
    Добра — скончылася гладка.
    Я н к a
    I зусім не грэх нам, значыць, Свята гэткае адзначыць!
    М і к і т a Зажывём усе багата!
    Скамарохі — Свята!
    — Свята! — Свята!
    282
    (Граюць кожны на сваім музычным інструменце.)
    Пачынаюцца агульныя скокі. Нечакана сонца схавалася за чорную хмару. Грымнуў гром. Лінула залева. Музыка сціхла. Танцы прыпыніліся.
    М і к і т a (весела) Дождж нам не перашкаджае!
    Скамарохі Дождж — да добрага ўраджаю!
    Толькі скамарохі зноў узяліся за інструменты, як дзверы расчыніліся. На парозе з'явіўся Д а м а в і к. Выгляд у яго яшчэ горшы, чым у апошнім паказе.
    3 яго проста сцякае вада.
    Д а м а в і к (укленчыў) Янка!
    Братка!
    He гані!
    He нашкоджу больш — ніні!
    Бо служыць мне
    у чарцях
    Надакучыла — аж страх! (Да скамарохаў.)
    Дайце скрыпку мне...
    283
    Скамарох Ды на!
    Д а м а в і к Буду я за цвыркуна.
    У падпечку стану жыць.
    (Да Янкі.)
    Як магу, табе служыць.
    Толькі б мець
    і дах, і столь... He гані мяне...
    Дазволь...
    Я н к a (паглядзеў на Мікіту, на скамарохаў; яны нібыта не пярэчаць) Калі кінуў ты ча