Адэльчыны ручнікі
Артур Вольскі
Памер: 287с.
Мінск 2002
ку, узяла яе на рукі. Нейкі час Жулька сядзела даволі спакойна. Нават лашчылася да артысткі. Але вось са сцэны пачуўся голас гаспадыні. Артыстка і войкнуць не паспела, Жулька куляй кінулася ў акно клуба, якое выходзіла на сцэну. I як толькі ёй удалося так высока падскочыць! Праз момант яна ўжо скакала вакол гаспадыні. Зусім не па ходу дзеі. Гаспадыня разгубілася. Словы ролі забыла. Добра, што артыст, які разам з гаспадыняй іграў гэты эпізод, своечасова спахапіўся.
— Бачыце? Вось і ваш белы сабачка прыбег да вас,— сказаў ён.— Што ж вы не возьмеце яго на рукі?
Гаспадыня ўсміхнулася, падхапіла задаволеную Жульку, і ўсё далей пайшло па п'есе.
Пакідала сцэну гаспадыня пад дружныя воплескі. Больш за ўсіх стараліся дзеці.
Пасля спектакля вакол аўтобуса сабраўся цэлы натоўп хлопчыкаў і дзяўчынак. Усе хацелі паглядзець на чатырохногую артыстку. Некаторыя з артыстаў нават крыўдзіліся.
Няўдалае паляванне
Спектакль пачаўся на гэты раз даволі рана. Калі вярталіся ў раённы цэнтр, толькітолькі пачало брацца на вечар. У народзе такую часіну называюць шарай гадзінай.
Аўтобус не спяшаючыся бег па дарозе, якая пятляла між дрэў сасновага бору. Потым бор
236
расступіўся. На невысокім пагорку паказалася невялікая вёсачка.
— Як тут прыгожа! — замілавана прамовіла пажылая артыстка Ксана Мікалаеўна, звяртаючыся да сваёй маладой сяброўкі Святланы. Тая кіўнула ў адказ галавой і зноў уткнулася носам у кніжку. Некаторыя жанчыны бавілі час вязаннем. Хтосьці з маладзейшых паспрабаваў заспяваць, але ніхто не падтрымаў...
Саша, малады і самы непаседлівы артыст, моўчкі глядзеў у акно. Ён нядаўна пасварыўся з Ксанай Мікалаеўнай і рабіў выгляд, што вельмі пакрыўджаны.
Раптам на ўвесь аўтобус прагучаў яго ломкі голас:
— Глядзіце! Глядзіце! Лісіца!..
Усе кінуліся да акон.
Па схіле пагорка да бліжняга хмызняку трушком бегла рыжая лісіца. Пачуўшы крыкі, яна прыпынілася. I тут усе ўбачылі, што ў зубах лісіца трымае даволі вялікую белую курыцу. Выгляд у лісіцы быў не дужа прыгожы. Схуднелая, з аблезлай поўсцю. Відаць, не часта шанцавала ёй на такую здабычу.
Першы з аўтобуса выскачыў Валеры Мікалаевіч. Той самы артыст, які быў на сцэне разам з Жульчынай гаспадыняй.
— Жульку пусціце! Жульку! — закрычаў ён, бегучы да лісіцы.
Жульку пусцілі. Лісіцу яна ўбачыла.
— Ату! Ату яе! — крычаў Валеры Мікалаевіч.
Але Жульку і не трэба было падбухторваць. Апярэдзіўшы Валерыя Мікалаевіча,
237
яна з прарэзлівым віскам кінулася да рыжай драпежніцы.
А тая, яшчэ з хвіліну пастаяўшы, нібыта ацэньваючы шанцы свае і нечаканых паляўнічых, трушком падалася ў хмызняк. На самым узлеску яна яшчэ раз спынілася. Паклала курыцу на зямлю і паглядзела на сваіх праследавальнікаў. Многім здалося, што яна ў гэты момант усміхалася. Здзекліва і зняважліва.
У наступнае імгненне рыжая драпежніца знікла з вачэй. Разам са сваёй ахвярай.
Дагнаць яе не было ніякай надзеі.
Прыціхлыя і нібы прысаромленыя, вярталіся Жулька і Валеры Мікалаевіч у аўтобус. Так блізка было паляўнічае шчасце. I вось табе маеш. Hi рыжага футра. Hi белай курыцы. А зладзейка, відаць, зараз ласуецца. I лісянят сваіх частуе. Ды яшчэ выхваляецца, як паляўнічага з белым сабакам вакол пальца абвяла...
Як Жулькі не стала
Было гэта зімой. Мы з Жулькай хадзілі ўзадуперад ля тралейбуснага прыпынку. Чакалі з вячэрняй рэпетыцыі гаспадыню. А рэпетыцыі ў тэатры канчаюцца позна.
Як падыдзе тралейбус да прыпынку, Жулька стрымгалоў ляціць да яго. Сядзе пры выхадзе. Глядзіць, ці няма гаспадыні. I так некалькі разоў. А гаспадыня ўсё не едзе і не едзе.
Падзьмуў халодны пранізлівы вецер. Прахожыя пачалі настаўляць каўняры паліто, апус
238
каць вушы ў шапках. I я каўнер наставіў. A ў Жулькі — ні каўняра, ні шапкі. Холадна небарачцы. Узяў я яе на рукі. За пазуху схаваў. Толькі чорны носік ды вострыя белыя вушкі тырчаць. А яна ўсё дрыжыць. Аніяк не сагрэецца.
Нарэшце гаспадыня прыехала.
Прыйшлі дадому. Павячэралі.
А Жулька ўсё дрыжыць.
— Што ж гэта такое? — занепакоілася гаспадыня.— Ці не застудзілася?
— Пачакаем да раніцы,— супакоіў я,— можа, пройдзе.
Спаць мы паклалі Жульку разам з сабой. У ложак. А яна і там ніяк не адагрэецца. Усё дрыжыць, дрыжыць. I носік, звычайна вільготны і халаднаваты, стаў сухі і гарачы.
Толькі пад раніцу Жульцы палегчала. I мы вырашылі пачакаць да вечара.
Так і адкладалі з дня на дзень. Бо горш Жульцы не рабілася. Хвароба як быццам на спад пайшла.
А праз колькі дзён бачым, Жулька кашляць пачала. Нібы папярхнуўшыся. Потым прыпадаць на лапкі стала. Ідзе, ідзе і — як быццам спатыкнецца. I не скача ўжо. He брэша. He лашчыцца. Толькі глядзіць табе ў вочы сваімі чорнымі вачанятамі. Позірк такі бездапаможны. I даверлівы...
Павезлі мы Жульку ў лякарню.
Аглядзеў яе ветэрынарны ўрач ды кажа:
— Нельга выратаваць вашага сабачку. Позна...
239
Тут у гаспадыні слёзы з вачэй пацяклі. Прыціскае яна Жульку да сябе і ціха так пытаецца:
— Чаму нельга?.. Што з ёй?..
— Чума ў яе,— адказвае ўрач.— Самая сапраўдная. Сабачая. А вы ж ёй прышчэпку не зрабілі... Так?..
Мне ажно нядобра стала.
— Так,— кажу,— не зрабілі...
I дадаю, нібы гэта можа апраўдаць нас:
— Ды як жа ёй уколы рабіць... Маленькай такой ды кволенькай...
— Добра ж вы шкадавалі свайго сабачку. I дашкадаваліся,— злосна скончыў урач.
Жульку з лякарні ўжо не выпусцілі. Нельга хваробу распаўсюджваць.
Вярталіся мы дадому адны. Я маўчаў. A жонка плакала...
Цяпер у нас новы сабака. Вялікі. Прыгожы. I мы яго любім. I дзеці. I нам ён адказвае шчырай адданасцю. А Жульку, нашу Джулію забыць не можам. Да гэтага часу віну перад ёй адчуваем.
ЧОРТАУ СКАРБ
П'ЕСАКАЗКА Ў ДЗВЮХ ДЗЕЯХ
Памяці
Упадзіміра Караткевіча
Дзейныя асобы
Я н к а.
Ягоныя дзеці.
М і к і т а.
Мядзведзь.
Скамарохі (чатыры).
Д а м а в і к.
Л е с а в і к.
В а д з я н і к.
К о т.
К а з а.
Гандляры і гандляркі, пакупніцы і пакупнікі н а к і р м а ш ы.
241
ДЗЕЯ ПЕРШАЯ
Базарны пляц у невялікім мястэчку. Сонца ў зеніце. Кірмаш у разгары. Мыканне кароў, іржанне коней, бляянне авечак, квактанне курэй, краканне качак.
Галасы гандляроў і гандлярак, пакупнікоў і пакупніц — Кабеткі!
Паненкі!
Купляйце сукенкі!
— Выбірайце хусту Сабе да густу!
— Вяндлінка, Кілбаскі — Да вашае ласкі! — Смятанка Ды масла, Каб жыццё не згасла!
— Мядок верасовы — Саладзей за словы!
— Узяў бы без сумнення, Ды пуста у кішэні!
— Я б і рашыўся, Ды талер згубіўся!
— Го! Без талера, Дзядуля, Тут набудзеш Толькі дулю!..
З'яўляюцца скамарохі. 3 вясёлым гоманам яны выкатваюць на сярэдзіну пляца цяжка нагружаны воз. Ззаду да яго прывязаны мядзведзь.
242
Скамарохі
(спяваючы ды прытанцоўваючы) Кіньце, людцы, Ахівохі!
Хай пануе звонкі смех! Вам прывезлі скамарохі Весялосці поўны мех.
Праз плошчу сумна брыдзе мужык Я н к а. За ім — ланцужком — ягоныя д з е ц і, трымаючыся за рукі. Адно за адно меншыя. Па ўсім відаць, бедная сямейка.
1ы скамарох Звялі кабылку цыганы...
2і скамарох Ваўкі жарэбчыка задралі...
3і скамарох Але ніхто з нас не ляны...
4 ы скамарох Мы ўсё адно спявалі Й гралі!
Р а з а м
Мы ўсё Й гралі!
адно спявалі
Янка ды дзеці прыпыніліся. Селі на лаўку, што пастаўлена скамарохамі для гледачоў. Глядзяць, што будзе.
243
1ы скамарох Ды без енку...
2і скамарох Ды без слёз...
3 і скамарох На сабе цягнулі воз!
4ы скамарох Во як!
Р а з а м На сабе цягнулі воз!
1 ы скамарох А што ў возе?
2і скамарох Скарб у возе...
3і скамарох Што сабралі па дарозе.
4ы скамарох Пад бярозай...
1 ы скамарох На бярозе...
2і скамарох За парогам...
244
3і скамарох На парозе...
4ы скамарох I на ўзлеску...
1ы скамарох I на ўзмежку...
2і скамарох Па крупінцы!
3і скамарох Па арэшку!
4ы скамарох Смешкі
Пацешкі
Параслі ля сцежкі.
1ы скамарох Мы іх бралі ў кошык, Нібы сыраежкі!
2і скамарох
Салёныя жарты Паскладалі ў кварты!
3і скамарох
Як апенькі, Як грузды,— Хай ратуюць ад нуды!
245
4ы скамарох Берасцейка
Ў пушчы весняй Падзяліўся з намі песняй!
1 ы скамарох Ад ляснога салавейкі Ў нас свісцёлкі Ды жалейкі!
2і скамарох А зайчынка шарабокі Навучаў нас Весці скокі!
3і скамарох Сам мядзведзь — Пушчанскі пан — Напінаў нам
барабан!
Р а з а м
Бамбум!
Бамбум!
Ад сябе ганіце сум!..
Спяваючы ды прытанцоўваючы, скамарохі не забываліся пра свой галоўны клопат — ставілі балаган з заслонай. Цяпер у іх руках з'явіліся музычныя інструменты, пра якія ішла гаворка ў спевах. I яны зайгралі на іх, прывабліваючы публіку.
Павадыр М і к і т а тым часам разам з м я д з в е д з е м падышоў да Янкі з дзецьмі.
246
М і к і т a
Маё шанаванне Янку!
Ты куды гэта з дзеткамі з самага ранку?
Я н к a
Ат, не кажы, Мікіта.
Жыццё — як дзіравае карыта.
He ўчора, He заўчора Навалілася гора.
Дзеткі — без маці.
А тута яшчэ ў хаце
Робіцца такое, Што няма ні хвіліны спакою...
М і к і т a
А ты ад суму не бяжы.
Лепш пажалься, раскажы.
Можа, сэрца і адтане.
Я н к a (асуджана) He, весялей мне ніколі не стане.
А ты, Мікіта, Пры іх нібыта? (Паказвае на скамарохаў.)
247
М і к і т a
Я па дарозе да іх далучыўся.
Песням ды скокам крыху налаўчыўся.
У гэты момант дружна заплакалі дзеці.
(Да дзяцей.) Чаго вы хочаце, дзеткі?
Д з е ц і (на ўсе галасы) Еесці!!!
Я н к a
А ў хату я іх не магу павесці...
М і к і т a Чаму?
Я н к a
Ды ўсё ж таму: Там робіцца такое, Што ні хвіліны
няма спакою...
М і к і т a 3 чаго?
Я н к a (паўшэптам) Гарэзуюць чэрці!
248
М і к і т a Ды што ты?!
Я н к a Каб мне тут на месцы памерці, Калі не так!
Нацярпеліся ўсмак.
Адна гаворка —
Сумна ды горка.
Нават не хочацца
дахаты варочацца.
Дзеці плачуць яшчэ галасней.
М і к і т a
Што ж, калі гэтак — (да мядзведзя)
Давай пазабавім дзетак.
Мядзведзь становіцца на заднія лапы.
Пакажы, Мішка,
Як мужыкі сена косяць.
Мядзведзь паказвае.
Пакажы, Мішка, Як бабы ваду носяць.
Мядзведзь паказвае.
Як дзеўкі лён прадуць...
249
Мядзведзь паказвае.
Як дзеці гарох крадуць.
Мядзведзь паказвае.
Янкавы дзеці, якія крыху раней перасталі плакаць, цяпер ужо гучна смяюцца.
М і к і т a
А цяперака патанцуем Ды дзяцей пачастуем! (Спявае, прытанцоўваючы.)
Мядзведзь таксама танцуе, смешна і няўклюдна.
Тупутупутупу, Нясе мядзведзь