• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адэльчыны ручнікі  Артур Вольскі

    Адэльчыны ручнікі

    Артур Вольскі

    Памер: 287с.
    Мінск 2002
    127.73 МБ
    ндзлік і давай фарбы на палітры мяшаць. Зусім як мастак. Гляджу, аж ён заечую капусту малюе, і сябе каля той капусты. Аўтапартрэт, як кажуць. Вось ужо і вушкі з'явіліся. Але тут...
    Ліска і ліскіна песня
    Дык вось чаго зайчык спалохаўся! У густым хмызняку нешта рыжае мільганула. Ну, вядома, ліска! He падвялі зайчыка вушкі і ногі. A я ляжу і не варушуся, каб не спалохаць рыжую. А яна і не хаваецца. На паляну выйшла. Падышла да мальберта. Цікава ўсёткі. Села перад палатном. Адно вока прыжмурыла. Другое. Як сапраўдны знаўца. Адышлася трошкі. Зноў наблізілася. Пэндзлік узяла. Асцярожненька. Каб лапкі не выпацкаць. Малюе, не спяшаецца, акуратненька. I пяе сама сабе. Галасок тоненькі такі. Салодзенькі.
    8 Зак. 2207
    225
    Я, ліса, лісіца, ліска, вельмі зайчыкаў люблю. Падкрадуся блізкаблізка і за хвосцік ухаплю.
    Тут яна ўспомніла сваю няўдачу.
    Ты чаго пабег, куртаты, я не здольна на разбой. Будуць рады лісяняты пазнаёміцца з табой.
    Чула я, што рыжы колер вельмі модны стаў цяпер. Але трапіць я ніколі не хацела б на каўнер.
    I лаўлю я толькі мышак, нібы той лянівы кот.
    Мне зайчацінка не ў лішак, а зусім наадварот!
    Ага! Дык вось што яна намалявала! Сама сябе. Любуецца сваёй работай. А ў гэты момант...
    Пчолы і пчаліная песня
    «Жужужу...» Гэта ж пчолы! Так, так! Маленькія, працавітыя пчолы. Ужо каля палатна круцяцца. Ды так іх многа, не злічыць! Аб нечым паміж сабой радзяцца. Жужужу ўсё ды жужужу. Нарэшце дамовіліся. Усім роем пэндзаль абляпілі, паднялі яго з травы і за
    226
    справу. Толькі гуд яшчэ мацнейшы стаў. Але цяпер і разабрацца можна, пра што яны гудуць. Так дружна! Так весела!
    Першая пчолка Ранараненька пчала пакідала вулей. Заспявалазагула, каб усе пачулі.
    Увесь рой Жужужу! Жужужу!
    Першая пчолка Я без справы не сяджу!
    Увесь рой Жуу!
    Другая пчолка Палячу на верасок, потым на палетак і збяру духмяны сок самых лепшых кветак.
    Увесь рой Жужужу! Жужужу!
    Другая пчолка Я над кветкамі кружу!
    227
    Увесь рой Жуу!
    Трэцяя п ч о л к a Панясу я сок да сот, адпачну ля лёткі.
    Пакаштуюць дзеці мёд, скажуць: «Ну й салодкі!»
    Увесь рой Жужужу!
    Жужужу!
    Трэцяя пчолка Я падзяку заслужу!
    Увесь рой Жуу!
    А на палатне шмат чаго новага з'явілася. Кветкі. Безліч кветак. I такія прыгожыя! I пра сябе пчолкі не забыліся. У карціну ўпісалі. Калектыўны аўтапартрэт.
    Пакуль пчолкі каля палатна завіхаліся, хмарка набегла. Пацямнела ўсё вакол. Ветрык падзьмуў. He любяць пчолы гэтага. Паклалі пэндзаль на месца і далей паляцелі.
    У гэты момант з хмаркі першыя кроплі сарваліся. А адна з іх проста на нос мне трапіла. Падхапіўся я ад нечаканасці і пад стаРУю яліну пабег. Пад яе шырокімі лапамі, як пад дахам, стаю.
    228
    Дожджык і дожджыкава песня
    А дождж зусім разгуляўся. Скача на траве, па лістоце. Песеньку сваю выстуквае.
    Еду, еду на кані я па белым свеце.
    — Доджык, дождык, секані! — дружна просяць дзеці.
    Так прыемна абіваць летні пыл з лістоты. Толькі рэчку паліваць штось няма ахвоты.
    He канчаецца вада ў бочцысамалейцы.
    Але сам я, вось шкада, не трымаю лейцы.
    Выбірае шлях каню фурман мой — вятрыска, то кіруе ўвышыню, то ганяе нізка.
    To пускае пакрысе, то засвішча пугай. I вязе мяне, нясе над усёй акругай.
    Шэры конік на бягу не трасе шматколку, толькі гойдае дугу — радугувясёлку.
    229
    I зусім заціх дожджык. I зноў сонейка заззяла. А над верхавінамі дрэў, над полем, над рэчкай вялізная дуга выгнулася. У сем колераў. Вось каб хто яе зараз на палатно перанёс! Ажно гляджу: ні мальберта на паляне, ні палатна, ні фарбаў. Дзіўна. Калі ж мастак сюды вяртаўся? Ну што ж. Час і мне да станцыі падавацца.
    Лепшая на выстаўцы
    На станцыі народу поўна ўжо. Сярод пасажыраў раптам і свайго знаёмага мастака заўважаю. На супрацьлеглым канцы перона. 3 усім сваім рыштункам. Але тут цягнік падышоў. I мы расселіся па розных вагонах...
    Праз колькі часу, пад восень сустракаю я на вуліцы Сяргея Пятровіча.
    — Ну як,— пытаюся,— у вас...
    I свайго знаёмага мастака імя назваў.
    — О,— адказвае Сяргей Пятровіч,— здольны хлопчык. Вельмі нават. Такі эцюд летам напісаў. Дзіва проста. На рэспубліканскай выстаўцы лепшай прызналі... — і пацягнуў мяне Сяргей Пятровіч у Палац, каб я на свае вочы пераканаўся, што гэта за работа. I што ж бачу? Тое самае палатно, пра якое я толькі што расказваў. I так мне прыемна стала.
    — Што,— пытаецца Сяргей Пятровіч,— падабаецца?
    — Падабаецца,— адказваю.
    I больш нічога не дадаў. I пра мастакоў лясных ні слова не сказаў.
    ДЖУЛІЯ
    АПОВЕСЦЬ
    Ліска ці пясец...
    Яе назвалі Джуліяй. Або папростаму — Жулькай. У гонар маці, французскай балонкі з доўгай пакручастай поўсцю і неўраўнаважаным характарам. Як звалі бацьку, ніхто не памятаў. Гэта быў заезджы артыст з замежнага цырка. Нямецкі шпіц. Невялікага росту і дужа брахлівы.
    Спачатку Жулька нагадвала маленькі камячок белага пуху на кароценькіх кволых ножках. Паступова яна ператварылася ў зграбнага невялічкага сабачку. Ад маці яна ўзяла толькі няўрымслівасць і рухавасць. Усё астатняе было ад бацькі. I рост, і вострая пыска. I шаўкавістая поўсць незвычайнай белізны. У гэтай белізне трыма чорнымі кропкамі блішчалі заўсёды вільготны носік і гарэзлівыя вочкі.
    Калі Жульку выводзілі на вуліцу, многія прахожыя, нават вельмі салідныя, дзівіліся:
    — Ах, які прыгожы сабачка!
    — Што гэта за парода?
    231
    — Дзе вы ўзялі такога?
    Асабліва падабалася Жулька дзецям.
    Аднойчы нейкая дзяўчынка ў захапленні сказала:
    — Глядзіце! Белая ліска!..
    Але хлопчык, які бег некуды з дзяўчынкай, з поўным веданнем справы ўдакладніў:
    — I зусім не ліска, а пясец...
    Жульку сапраўды на белым снезе амаль не было відаць. Як пясца на Поўначы.
    Безбілетная падарожніца
    Жульцы неаднойчы даводзілася ездзіць з намі ў тралейбусе. Мы часам бралі яе з сабой на работу. Нават у госці. У дарозе яна заўсёды вельмі хвалявалася. Доўга не магла ўседзець на адным месцы. To мне на рукі ўскочыць. To да гаспадыні лерабяжыць. To ў Сярожы на каленях уладкуецца.
    Аднаго разу кантралёр, правяраючы білеты, пажартаваў:
    — Безбілетніца! Таму і баіцца, каб не высадзілі, хвалюецца...
    Неяк раніцай я пайшоў у магазін. Па хлеб. I Жулька за мной увязалася. Перайшлі на другі бок вуліцы. А тут якраз тралейбусны прыпынак. I тралейбус падыходзіць. I дзверы адчыняюцца. He паспеў я вокам міргнуць, a Жулька ўжо ў тралейбусе. Пабег я за ёй, але дзверы перад самым маім носам зачыніліся. I тралейбус рушыў далей.
    232
    Кінуўся я спачатку ўслед. Ды дзе там! Хіба дагоніш...
    Ну, думаю, усё. Бывай, Жулька!.. Як я зараз дадому вярнуся? Што скажу?
    Сумна мне стала. I горка. Нават пра хлеб забыўся. Без пэўнай мэты брыду сабе па вуліцы да наступнага прыпынку. Для ачысткі сумлення. Аж бачу — ляціць мне насустрач белы пуховы камяк і вішчыць на ўсю вуліцу Жульчыным голасам.
    Яна! Жулька! Джульета! Джулія!
    А тая з радасці як скочыць з ходу мне проста на грудзі. I лізь — сваім гарачым ружовым язычком проста ў нос. Падхапіў я яе на рукі, прыціснуў да шчакі.
    Ідуць людзі. Глядзяць на нас. Дзівяцца. Ну, і няхай сабе! А хлеба ў той дзень мы так і не прынеслі.
    Небяспечная сустрэча
    У тое лета мы жылі на дачы. Пад Мінскам. Жульцы вельмі падабалася хадзіць з намі ў ягады, у грыбы. Або проста гуляць па лесе ці ў полі. Яна заўсёды пільна сачыла, каб хто з нас не адстаў ад агульнай кампаніі. Баялася, відаць, што пагубляемся ў лесе. Варта было мне, Сярожу або яшчэ каму адысціся крыху ўбок, як яна пачынала нервавацца. Забяжыць наперад і брэша такім жаласлівым галаском. У вочы заглядае. А як убачыць, што на яе звярнулі ўвагу, тут жа кідаецца ў той бок, куды падаліся ўсе. Дарогу паказвае.
    233
    Дарма, што за дрэвамі і хмызняком не відаць нічога. Жулька без ніякага компаса знаходзіла правільны кірунак.
    Асабліва прывыкла яна да сваёй гаспадыні. Па пятах бегала. Нават спаць лажылася побач.
    Неяк панесла гаспадыня вядро са смеццем з двара. I Жулька, вядома, за ёй. А сметнік не блізка, цераз поле трэба ісці. Цераз луг. Аж пад вялізны разгалісты дуб, пад якім пастухі ў непагадзь ад дажджу хаваліся. Тады яны і палілі рознае смецце. Гарыць яно добра ўперамешку з ламаччам.
    Ідзе гаспадыня лугам. Аж бачыць: каровы пасуцца. Што ж, думае, абыдзем іх бокам. I паклікала Жульку за сабой.
    Але тут бліжэйшая карова, белая з чорнымі плямамі, перастала скубці траву і ўтаропіла свае пукатыя вочы на Жульку. За ёй другая, зусім чорная. Потым трэцяя, рыжая. I так увесь статак. Набычыліся. Апусцілі мысы ледзь не да самай зямлі. I рушылі, вялікія, грозныя, з вострымі рагамі. На маленькую безабаронную Жульку. Хіба маглі тут дапамагчы ёй дробненькія зубкі?
    Зразумела Жулька небяспеку. Кінулася наўцёкі. Ды лапкі ў яе кароценькія. Бяжыць як быццам хутка, а каровы — хутчэй. 3 усіх бакоў ужо абступаюць. У кальцо бяруць.
    Тут і гаспадыня спалохалася. He за сябе. За Жульку. Кінула яна вядро. Падхапіла Жульку на рукі. I пабегла што было моцы.
    Давялося мне потым па вядро самому хадзіць.
    234
    Самазваная артыстка
    Пазней гаспадыня павінна была ехаць на гастролі. Яна артыстка. У мяне таксама былі нейкія пільныя справы ў другім горадзе. Што рабіць? 3 кім пакінуць Жульку? I парашылі, што гаспадыня возьме яе разам з Сярожам з сабой.
    У гасцініцы, дзе размясціліся артысты, на Жульку спачатку паглядалі скоса. Асабліва злавалася адміністратарка.
    — Можа, яшчэ тыграў ці сланоў сюды вазіць пачнуць...
    3 размовы з ёю высветлілася, што з усіх жывёл яна прызнае толькі кароў ды свіней. Ну, яшчэ коней. Бо таксама карысныя. Вазіць на іх можна... А праз некалькі дзён яна ўжо лашчыла Жульку і ўпрошвала прадаць яе. Як і чым дасягнула гэтага Жулька, засталося невядомым.
    Кожны вечар артысты выязджалі ў навакольныя вёскі. Давалі там спектаклі. Жулька ездзіла разам з імі.
    Убачаць вясковыя дзеці артыстаў і белага сабачку з імі, радуюцца, крычаць:
    — Цырк прыехаў! Цырк прыехаў!
    Потым, на працягу ўсяго спектакля, чакаюць: ці хутка сабачку паказваць будуць?
    А Жулька ў гэты час сядзела ў кабіне вадзіцеля грузавой машыны. Пачуўшы са сцэны голас гаспадыні, яна ўся трымцела і жаласліва павісквала. Але дзверы кабіны заўсёды былі шчыльна зачынены. А шкло ў іх паднята да самага верху.
    235
    Аднойчы артыстка, якая была менш занята ў спектаклі, пашкадавала Жуль