Адэльчыны ручнікі
Артур Вольскі
Памер: 287с.
Мінск 2002
тупу. У ступе ўперамешку — Цукар ды арэшкі. Разгарні паперку — Пакаштуй цукерку. Вось вам і разынкі, Хлопчыкі, дзяўчынкі! Па шляхах, палетках Носіць Мішка дзеткам Салодкую ступу, Тупутупутупу!..
Мядзведзь падносіць ступу кожнаму з дзяцей. Тыя змаўкаюць. Чуецца толькі шчаслівае пахіхікванне ды смачнае пацмокванне.
Скамарохі нарэшце наладзілі ўсё, што неабходна для паказу. Ды і людзей сабралася ўжо ладна.
250
Скамарохі хаваюцца за заслонай, што прыкрывае ўваход у балаган. Перад заслонай застаецца толькі першы скамарох.
1ы скамарох (да гледачоў) Ад турбот, Ад нудот Адхінемся трохі.
Запрашаюць народ На паказ скамарохі!
Тут можа быць разыграна ўстаўная інтэрмедыя. Але гэта неабавязкова, бо на сюжэт яна аніяк уплываць не будзе.
1 ы скамарох He адваліцца рука, Як дасцё пятака!
Мікіта з мядзведзем абходзяць гледачоў. Чуецца бразгат медзякоў, якія людзі кідаюць у Мішкаву ступу.
Толькі лайдак Глядзіць за «так»!
Янка падняўся з месца, але дзеці заплакалі.
М і к і т a (да Янкі) Вас не датычыцца гэта ніяк!
Янка зноў сеў.
251
1ы скамарох (падлічвае грошы) Калі хопіць на абед, Пастараемся як след. А ў дармовай працы — Навошта старацца?!
(Ссыпаў сабраныя грошы ў торбачку. Застаўся задаволены.
Прыняў адпаведную паставу.) Аднойчы —
хоць верце, А хоць не верце — На пасядзелкі
сабраліся чэрці. Ды сталі хваліцца, як чэрці, Заўзята, Хто з іх
найгоршаю справай заняты. (Рассоўвае першую заслону.)
На сцэне — чэрці. Яны сядзяць за шырокім пнём, як за сталом. Гуляюць у карты. Іх трое: Вадзянік — зялёны і калматы, падобны на купу твані, з трызубцам у руцэ ды сеткай цераз плячо; Л е с а в і к — падобны на аброслы мохам пень, у руцэ трымае пугу, пры боку калчан са стрэламі; Дамавік — з рожкамі, як у козкі, з зубкамі, як часнок, з хвосцікам, як памяло, у руцэ вялікая лыжка.
252
Д а м а в і к (разлівае віно ў кубкі) За каго Мы ўзнімем чаркі?
Чэрці паўскоквалі.
Ды без крыўды!
Ды без сваркі!
Хто што робіць — хваліцеся.
Але — цур! — не пабіцеся!
В а д з я н і к
(зноў ускочыў, апярэдзіў Лесавіка) Я — славуты Вадзянік.
Жыць на дне здаўна прывык.
I вылажу зпад вады На зямлю гады ў рады.
Пры мне служаць дзень пры дні
Шчупакі ды акуні. Нішчыць плотку, Верхаводку — наша справа...
Д а м а в і к (перапыняе) Ат! Садзіся!
Гэта ўсёткі Нецікава!!!
253
В а д з я н і к (спрабуе ўсё ж давесці неабходнасць сваёй справы)
А з людзей хто пападзе —
Захлынаецца ў вадзе...
Лесавік ускочыў, ляснуў Вадзяніка пугаўём па плячах. Той замахнуўся трызубцам. Але Дамавік усадзіў яго на месца.
Л е с а в і к
Я — славуты Лесавік.
Жыць у лесе я прывык.
Коз, аленяў там пасу Ды ляшчынаю трасу.
А як хто не ўладзіць мне — Лютай кары не міне.
Дам таго для згубы Я ваўкам на зубы. Згіне ў міг кароткі — Вось і ўся тут справа...
Д а м а в і к (перапыняе) Ат, садзіся!
Гэта ўсёткі Нецікава!!!
Л е с а в і к (спрабуе давесці важнасць сваёй справы) А з людзей
хто пападзе — Заблукае й прападзе!..
254
Д а м а в і к (усаджвае яго на месца) Лепш хвасты пачухайце. Ды не толькі слухайце, А й глядзіце.
Бо для вас Ёсць расказ
I ёсць паказ.
Лесавік і Вадзянік адсоўваюць пень убок, садзяцца, каб зручней было глядзець. Дамавік рассоўвае другую заслону. На сцэне — печ з комінам у сялянскай хаце. Доўгі стол з лавай. Ложак шырокі — на ўсю сям'ю. На ложку згарнуўся к о т. У куце стаіць к а з а.
Я н к a
Аей, Мікіта!
Я — не я, Калі хата не мая!
М і к і т a
Ціха ты!
Глядзі далей...
На страху хаты, што на сцэне, ускараскваецца Д а м а в і к, паменшаная копія таго, які вядзе паказ.
Я н к a (ускочыў) Куды ты, чорт?! Аей! Аей!
255
М і к і т a (садзіць яго на месца) Кажу табе:
глядзі далей!
Дамавікмаленькі (на страсе, зазірае ў комін) Вух! Вух!
Што за дух!
Аж займае дых!
А я — чорт!
А я — зух!
Са страхі ды ў печку — Шыых!
(Дае нырца ў комін. Выязджае з печы, седзячы на пірагу.) Box! Box!
Утрымацца не змог! Box!
У сажы ўвесь рог!
Box!
Сеў хвастом у пірог! Box!
Я н к a (абурана) Дык вось хто У хаце маёй штукарыць! Узяць бы кол Ды між рог ускварыць!
Мікіта зноў супыняе яго. Дамавікмаленькі зазірае ў чыгункі, што стаяць на прыпечку.
256
Дамавікмаленькі Тактактак...
Гэта мне не ўсмак!
А тут?
Капуста...
(Пакаштаваў.) Зусім не тлуста... Сыпану ў капусту сажы. Хай каза
за ўсё адкажа!..
(Сыпле сажу ў капусту і на казу.) А тут што?
Рэпа...
Яшчэ не ўпрэла...
Такой мне не трэба...
Во! Смятанка ў гладышы!
Пакаштую ад душы!
(Перакуліў смятану сабе ў рот.) Хахаха!
Смаката!
А ўзвядзём — на ката!
Рэшткамі смятаны мажа кату мыску. Той прачынаецца.
Дамавікмаленькі (раптам насцярожыўся)
Чую крокі на двары.
Ці не йдзе сюды стары? Пасяджу на страсе —
не
9 Зак. 2207
257
Хай са страху
Іх трасе!
(Знікае ў печы. Выскоквае з коміна, садзіцца на страсе.)
У хату ўваходзіць м у ж ы к з дзецьмі. Ён вельмі нагадвае Янку з ягонымі малымі.
Я н к a (уражаны) Глядзі ты, Мікіта!
Гэта ж — сам я Ды мая Сям'я!..
Вось дык загаданка!
М і к і т a
Ціха, ціха, Янка...
(Зноў усаджвае яго.)
Я н к a (садзіць дзяцей да стала, сам ідзе да печы) Во! У капусце Поўна сажы!
Хто за гэта
Мне адкажа?!
(Глядзіць на казу.)
Бок у сажы
I ў казы...
Зараз дам табе лазы!
(Схапіў мятлу, к а з а шуснула за дзверы.)
258
Дзеці плачуць.
А смятанка?
Дзе смятанка?!
Гладышок быў поўны зранку!
(Глядзіць на ката. Бачыць, што ў таго мыска ў смятане.)
Ах, уся ў смятане мыска?!
Прэч адгэтуль!
I — ні блізка!!!
(Замахнуўся, але к о т шмыгнуў у падпечак.)
Дзеці плачуць мацней.
А пірог!
Аей — пірог!
Хто ж на ім
Усесца мог?!
(Глядзіць на дзяцей.)
Ты?.. Ты?.. Ты?..
Ці, можа, ты?..
Завяжыце жываты!
Засталася толькі рэпа.
Але ўпрэць
яшчэ ёй трэба...
Дзеці заходзяцца з плачу.
Дамавікмаленькі (на страсе, заглядае ў комін, весела) Гогогой!
Памру са смеху!
Во зрабіў сабе пацеху.
259
А цяпер я 3 ходузмаху Наганю на дурняў страху! (Нахіліўся галавой у комін, вые, драпае кіпцюрамі мураванку, б'е капытом па страсе.)
У хаце чуюцца страшэннае выццё, невыносны скрыгат, аглушальны грукат. Дзеці сціхлі, калоцяцца са страху.
Я н к a Што за гукі?! Проста жах! Пацямнела мне ў вачах! Гэй!
Хутчэй адгэтуль, дзеці!
Лепш блукаць па белым свеце, Чым цярпець пад гэтым дахам 3 вечным голадам
ды страхам...
(Згроб дзяцей, уцякае з імі з хаты.)
Дамавікмаленькі (на страсе)
Хаха — хата — Шчодры дар. Я цяпер тут гаспадар! Буду жыць — He тужыць.
260
Тут не скварыць, не імжыць...
(Пускаецца ў скокі.)
Дамавіквялікі (заторгвае заслону) Ну, чарцякінедавяркі, За каго мы ўзнімем чаркі?
Л е с а в і к
За цябе, найлепшы чорт!
Ты для нас — Вышэйшы сорт!
Д а м а в і к (задаволены) Дык і выпіць нам пара За мяне —
УРа!
Астатнія чэрці Уррра!!!
1 ы скамарох
(зачыняе галоўную заслону, да гледачоў)
I ў жыцці здараецца, паверце, Што святкуюць перамогу чэрці!..
Скамарохі, якія выконвалі ролі чарцей, скідваюць з сябе маскі, адчапляюць хвасты, кланяюцца гледачам.
261
Я н к a Ах, каб чэрці вас пабралі — Праўду чыстую сыгралі! To ж, Мікіта, пра мяне — Ды наяве — не ўва сне.
М і к і т a Кінь!
Лепш параіў бы ты,
Янка, Дзе спыніцца нам да ранку. Трэба ж кут знайсці мне недзе Для сябе і для мядзведзя.
Я н к a Даў бы кут Табе я, браце, У сваёй уласнай хаце, Але ж там балююць чэрці. 3 дзецьмі я на сене сплю.
М і к і т a Чэрці? Што ж — He горш ад смерці. Жарты я і сам люблю.
Я н к a Калі гэтак — пойдзем, братка.
262
Там, на ўскрайку,
мая хатка...
М і к і т a (да скамарохаў)
Я пайшоў.
Скамарохі
Ды чуем, чуем.
Мы ж пад возам заначуем. I нашто туды вам перці, Дзе свавольнічаюць чэрці?
М і к і т a
Да прыгодаў я ахвочы.
Скамарохі
Дык дабранач!
Я н к a Добрай ночы!
Янка з дзецьмі і Мікіта з мядзвед з е м ідуць.
Скамарохі (у залу) Неўпрыкметку час імчыць, Нам пара і адпачыць!
(Дружна валяцца пад воз.)
3пад воза тырчаць боты, лапці, голыя пяты. Чуецца здаровае храпенне. Аднекуль вылузнуўся Дам а в і к. За плячыма ў яго даволі важкая торба.
263
Убачыў, што скамарохі паснулі. Ціхенька, на дыбачках, крадзецца да воза. Выхапіў з яго торбачку, у якую скамарохі ссыпалі сабраныя
медзякі. Укінуў у большую торбу. Узважыў. Застаўся задаволены. Зрабіў знак гледачам, каб маўчалі. На дыбачках, каб не пабудзіць скамарохаў, падаўся прэч. На момант прыпыніўся.
Д а м а в і к (у залу) Пра далейшыя падзеі У другой глядзіце дзеі! (Знікае.)
3 а с л о н a
ДЗЕЯ ДРУГАЯ
Янкава хата. Над хатай ківаецца ўсмешлівы месяц. Пры ягоным скупым святле можна ўсёткі разгледзець, што ў хаце ўсё зусім так, як было ў паказе Дамавіка. Печ. Стол з лаваю. Шырокі ложак. He хапае толькі казы ды ката. За сталом сядзіць Д а м а в і к. Перад ім — два мяшэчкі з грашыма.
Д а м а в і к (узважвае на руцэ меншы мяшэчак) Здабьнак скамарошы: Слёзы — не грошы...
(Адсоўвае. Бярэ больш важкую торбачку.
Высыпае з яе грошы на стол. Лічыць.
264
Збіваецца з ліку. Лічыць нанова.
Зноў збіваецца.) Вось не думаў аніколі, Што вучыцца
варта ў школе...
(Задаволены.) У мяшэчку гандляра — Срэбра ледзьве не гара. Bo! I золата бліскоча. Ажно слепіць ззяннем вочы!..
(Раптам насцярожыўся. Прыслухоўваецца.) Што?!
Мужык ідзе нібыта... Я ж лічыў, што карта біта.
Быццам ён пакінуў хату... Ну, глядзі ж! Сам вінаваты.
Наганю такія страхі, Што, схапіўшы лахі ў пахі, Паляціш адсюль упрочкі Сярод ночкі!
А пакуль
Сам я змыюся адсюль...
(Зграбае грошы ў торбу. Шпурляе яе, не завязаўшы, разам са скамарошай торбачкай у падпечак. Сам кідаецца ў печ. Выскоквае ўверсе з коміна. Чапляецца за бараду месяца. Паківаўся. Хаваецца разам з месяцам у хмару.)
У хату ўваходзяць Я н к а і Мікіта з м я д з в е д з е м.
265
Я н к a Вось запалю я вам лучыну, А сам —• да дзетак, У адрыну.
(Запальвае лучыну.)
М і к і т a
А дзе ж каза твая ды кот?
Я н к a
Сюды забылі і ўваход!
Іх нават і на ланцугу Прывесці ў хату не змагу. Так чорт —
ax! box! — Іх напалохаў.
М і к і т a Ну, зноў заахаў Ды завохаў!
Я н к a (адмахнуўся) Хоць не вылажу я
з галечы, А ўсё ж капуста
ёсць у печы. Да раніцы
упрэе й рэпа...
М і к і т a Ды анічога нам не трэба. Ідзі, браток, адпачывай.
266
Я н к a
Ну што ж...
Як ведаеш...
М і к і т a
Бывай!
Я н к а пайшоў, мядзведзь тым часам уладкаваўся ля печы і салодка засоп.
М і к і т a (да Мішкі) Во! Ты ўжо спіш. Нібы з