Адэльчыны ручнікі
Артур Вольскі
Памер: 287с.
Мінск 2002
ахнуў рукою цар, уздыхнуўшы з палёгкай.
— Хвіліначку,— пры самым парозе спыніўся новы садоўнік.— А ўзнагарода якая? Нешта пра гэта ніхто нічога не кажа.
— Узнагарода? — нібы здзівіўся цар і крыху задумаўся.
— Я ж казала,— паспяшалася з адказам царэўна,— што сама пайду замуж за таго, хто зробіць мяне самаю прыгожаю ў свеце.
— Ты што?! — тузануў цар дачку за рукаво.
— Адчапіцеся, татачка! — агрызнулася царэўна.— Я ад свайго слова не адступлюся...
I тут усе пачулі, як за акном, высока ў небе, заспяваў Жаваранак.
— 3 чаго гэта ён расспяваўся?! — узлавалася раптам царэўна.— Загадайце, татачка, каб прэч яго гналі!..
— Навошта? — пачціва запярэчыў Іваська.— Хай спявае. Пад спеў ягоны і мне працаваць весялей будзе, і яблынькі хутчэй у рост пойдуць...
— Тады хай спявае,— грэбліва зморшчылася царэўна.— На што толькі не пойдзеш дзеля таго, каб найпрыгажэйшай у свеце стаць!..
177
He марнуючы часу, узяўся новы царскі садоўнік за справу. А царскі прыслужнік назіраў збоку, як той завіхаецца, ды крыва ўсміхаўся.
Ярка свяціла сонейка. Звінеў у сто званочкаў Жаваранак.
Глянуў Іваська ў неба зпад рукі і прамовіў:
— Спявай, спявай, даражэнькі! Хутка, можа, на вяселлі спяваць будзеш. Вырашчу я сад, узгадую чароўную яблыньку, пачастую царэўну яблычкам,— яна і пойдзе замуж за мяне...
He паспеў ён да канца выказаць сваю новую запаветную мару, як змоўк Жаваранак. Нібы і не было яго.
— Ну вось яшчэ,— пакрыўдзіўся Іваська,— царская дачка яму не даспадобы! Ну, няхай сабе не самая прывабная ў свеце... Ну, няхай сабе злосная... Але ж царская дачка...
Разгарнуў Іваська торбачку, дастаў адтуль два зернеткі і ўспомніў, што яму на развітанне сляпы жабрак казаў.
— Толькі ж сослепу,— разважаў уголас Іваська,— не мог ён паказаць мне, якое зернетка ад якой яблынькі...
— Ну і што?! — прыспешваў царскі прыслужнік.— Саджай хутчэй! Як вырастуць — разбяромся!
Паклаў Іваська ў ямкі абодва зернеткі, вадою паліў.
I што б вы думалі? Дзіва сталася! У той самы момант узняліся з глебы два кволыя парасткі. I зялёнае лісцейка на іх затрапятала. А Жаваранак у небе так і заліваўся, так і
178
заліваўся, бо вядома ж: хто хаця б адно дрэўца ўзгадуе, добрую справу зробіць.
Проста на вачах пачалі парасткі ў сілу ўбірацца. Вось яны ўжо ў маладзенькія яблынькі ператварыліся. Праўда, адна з іх — зграбная, купчастая, а другая — рагатая, пакручастая. Гледзячы на іх, і іншыя дрэвы ў садзе зазелянелі. Неўзабаве ўвесь сад у квецень ахінуўся... _
— Ох, і слаўна! Ох, і добра! — аж запляскаў у далоні царскі прыслужнік.— Відаць, мы ўсёткі пры сваіх галовах застанемся...— I дадаў, нешта надумаўшы раптам:— А ты, Іваська, прылёг бы... Пакуль яблыкі саспеюць, выспішся...
— Праўда,— згадзіўся Іваська. Ды лёг проста на зямлю, торбачку сваю пад галаву паклаў. Потым падхапіўся.— А што ж гэта Жаваранак не спявае?
— Каб твайму сну не перашкаджаць, напэўна,— супакоіў яго царскі прыслужнік.
— Аа, сапраўды,— згадзіўся Іваська, пазяхНУЎ ' ТУТ жа заснуў.
Вось дзе сапраўды ўзрадаваўся царскі прыслужнік! Заскакаў ды заспяваў нават.
А на яблынях тым часам і яблычкі ўжо з'явіліся. Ды такія сакаўныя, прыгожыя, хоць і недаспелыя яшчэ.
Выйшлі тут з палаца цар з царэўнаю.
— Ты чаго гэта, блазен, расскакаўся? — нездаволена запыталася царэўна.
— Чаго расспяваўся?! — здзівіўся цар.
179
— А вы глядзіце! Глядзіце! — ніяк не мог суняцца прыслужнік.
Глянулі цар з царэўнай і спачатку як аслупянелі з такога дзіва. Потым царэўна і сама ў скокі пусцілася. I ў далоні таксама запляскала з вялікае радасці:
— Малайчына прыслужнік! Малайчына! Такога садоўніка прывёў!
— Пры чым тут садоўнік? — нібы пакрыўдзіўся прыслужнік.— Пры чым тут садоўнік? Гэта я ўсё! Я!!! А ён, лайдак, як заваліўся спаць, дык і прачнуцца не можа...
— Давай жа яблычак хутчэй! — загадала царэўна.
— Давай! — прыкрыкнуў цар.— Яблычак давай!
Павагаўся з хвілінку прыслужнік. На адну яблыньку паглядзеў, на другую. Потым наважыўся. Падскочыў да прыгажэйшай і сарваў яблычак.
Выхапіла царэўна з прыслужнікавых рук яблычак. Нецярпліва да рота паднесла... і — што тут з ёю сталася! Закруцілася на месцы, быццам у танцы віхурным. А як спынілася, дык і цар і прыслужнік царскі аж вохнулі: так папрыгажэла царская дачка!
А яна дастала люстэрачка кішэннае, глянула на сябе і нездаволена хмыкнула:
— Гм, цяпер я з былою сваёй пакаёўкаю зраўнялася. Але мне мала гэтага. Мала! Я самай прыгожай на свеце быць хачу. Самай прыгожай!..
180
— Дык жа яблычкі яшчэ недаспелыя,— пачаў апраўдвацца прыслужнік.
— Недаспелыя,— паўтарыў і цар.
— А як даспеюць! — летуценна працягваў прыслужнік.
— А як даспеюць — огого! — падтрымаў цар.
— Ну, пабачым, пабачым,— палагаднела царэўна.— А што з гэтым лайдаком рабіць будзем?
— Гнаць яго з двара! — хуценька загаварыў прыслужнік.— Гнаць як хутчэй!
— Гнаць! — загадала царэўна.
— Сабакамі цкаваць! — удакладніў цар.
I ў той жа час пачуўся брэх сабачай зграі. Прахапіўся Іваська ад гэтага брэху. На ногі ўскочыў. Зірнуў на царэўну і — аж вочы захіліў рукою:
— Ох, і прыгожая будзе ў мяне жонка!
— Што?! — узлавалася царэўна.— Каб я за такога гультая замуж пайшла?!
— Гнаць яго адсюль! — паўтарыў свой загад цар.
— Сабакамі цкаваць! — напомніў царскі прыслужнік.
— Сабакамі цкаваць! Сабакамі! — у адзін голас закрычалі цар з царэўнай.
Бачыць Іваська, нявыкрутка яму атрымліваецца. Падхапіў сваю торбачку і — наўцёкі. Услед яму сабакі прамчаліся. Цэлая зграя выжлаў!
— Ату яго! Ату! Ату! — крычалі цар, царэўна і царскі прыслужнік...
181
Царэўна і сама не заўважыла, як апынулася пад рагатай ды пакручастай яблынькай. Пачала трэсці яе. Ды так, што яблыкі пасыпаліся з галінак ёй на плечы. А адно дык проста ў галаву трапіла. У самае цемечка. I ўпала царэўна, прытомнасць страціўшы.
Кінуліся да яе цар з прыслужнікам, на ногі паставілі. Аж бачаць, на галаве ў царэўны рогі выраслі. Якраз з таго месца, куды яблычак трапіў...
А Іваська тым часам праз пушчу прадзіраўся. I аглядаўся ўсё: ці не гоняцца за ім выжлы царскія. Але не — заціх брэх сабачы ўдалечыні.
А Жаваранак? Жаваранак зноў спяваўзаліваўся!
— Што ж гэта ён? — дзівіўся Іваська.— To як я па роўнай дарозе ішоў — змаўкаў. A цяпер праз гушчар прадзіраюся — ваўсю спявае. Нешта, відаць, блытае...
Выбраўся нарэшце Іваська на паляну. А на паляне хацінка стаіць. Так, непрывабная з выгляду. Пад страхой заімшэлай. 3 акенцамі маленечкімі.
Падышоў Іваська бліжэй.
— Ці ёсць тут хто? — пытаецца.
I адчыніліся дзверы хацінкі. I выйшла яму насустрач дзяўчына ў зрэбным. А сама прыгожая! Прыгажэй за царэўну. Нават пасля таго, як тая чароўны яблычак з'ела.
182
— Добры дзень, Іваська! — ветліва прамовіла яна.
— Ты хто такая? — здзівіўся ён.— Адкуль імя маё ведаеш?
— He пазнаў ты мяне,— уздыхнула дзяўчына.
— He, не пазнаў,— прызнаўся Іваська.
— А ці помніш сляпога жабрака з павадыркай? Дык я і ёсць тая павадырка... Алесяй зваць мяне. Стамлёная тады была, запыленая...
— Гэта ж бацька твой мне два зернеткі даў! — узрадаваўся Іваська.— Дзе ж ён сам?
— Няма ўжо татачкі майго,— і яна ацерла слязіну са шчакі.— Пахавала я яго нядаўна. Адна вось засталася...
— Адна! У пушчы гэтай непраходнай!
— А што,— усміхнулася дзяўчына,— са звярамі я сябрую. Грыбоў і ягад наўкол — хоць касой касі. Даспее жыта на палетачку нашым, сажну, змалачу — хлеб будзе...
А Жаваранак звініцьзаліваецца, над самымі галовамі іх віецца. Паглядзеў на яго Іваська дый кажа:
— He хвалюйся, Жаваранак! He хвалюйся, родненькі! Нарэшце разумець я пачаў, што ты мне падказваеш.— I тут жа да дзяўчыны: — Ну, вось што. He выпадае адной табе ў пушчы жыць.
— А што рабіць?
— Збірайся ў дарогу. Разам пойдзем...
— Разам і тут застацца можна...
— Як жа я старога бацьку пакіну? Ён чакае мяне. Ды не аднаго — з нявестаю...
183
— А як жа палетак? Хто жыта сажне?
— Як надыдзе жніво — разам вернемся. I паробім усё...
— Разам?
— Разам! Калі на тое згода твая будзе...
— Я згодна,— прамовіла яна ціха і дадала яшчэ цішэй: — А я ведала, што ты прыйдзеш. Татка казаў, што не можаш не прыйсці...
I яны пачалі збірацца ў дарогу.
Ох, як весела заспяваў Жаваранак! Ніколі яшчэ не спяваў ён гэтак.
Прамінула колькі часу. На Нупрэевым двары рыхтаваліся да вяселля.
— Слаўную ты мне нявестку прывёў, добрую жонку выбраў,— не мог нарадавацца стары Нупрэй.— I на гаспадарцы ўвішная, і з твару прыгожая, і да таго ж — разумная!
Сабраліся на вяселле людзі. Прынеслі хто што мог. I стол атрымаўся на славу.
Вось і нявесту з хаты вывелі. А вясельныя строі ёй так да твару! Аж заглядаюцца ўсе...
Толькі пачалі за стол садзіцца, як з'явіліся на падворку два падарожнікі. Стомленыя, запыленыя. Першай ішла жанчына, з галавы да ног у чорнае захутаная. За ёю мужчына, у падраным адзенні. He адзін дзень, відаць, у дарозе былі.
Убачыла жанчына Іваську з нявестай і ў ногі перад імі кінулася:
— Нарэшце я знайшла цябе, садоўнічак шаноўны! I цябе, пакаёвачка мая даражэнькая!
— Ды хто ты такая? — здзівіўся Іваська.
184
Адкінула жанчына чорную хустку з галавы, і ўсе ўбачылі бледны твар, а над ілбом — рогі. Як у казулі.
— Царэўна! — у адзін голас усклікнулі Іваська з нявестай.
А ў здарожаным мужчыне яны пазналі царскага прыслужніка.
— Што гэта з вамі здарылася? — зацікавілася Алеся.
I царэўна з прыслужнікам наперабой сталі расказваць, як з'явіліся на галаве ў яе рогі, як загадаў бацькацар ісці ім разам у свет белы, шукаць садоўніка, бо толькі ён можа царэўну рагоў пазбавіць. А не пазбавіцца рагоў царэўна, дык няхай і не вяртаецца дадому, бо гэта ж усе суседнія цары, каралі ды князі смяяцца з іх будуць...
— Даруй жа нам, Іваська,— зноў укленчыла царэўна,— будзь літасцівы!..
— Даруй! — узмаліўся і царскі прыслужнік.
— Хоць і не вартыя вы літасці,— разважыў Іваська,— ды што ўжо тут... Дарую з выпадку вяселля. А вось чым памагчы тваёй бядзе, царэўна, не ведаю. Няма ў мяне сродку такога...
— Чакай, Іваська, у мяне ёсць нешта,— і Алеся дастала сакаўны, зусім даспелы ўжо яблычак.— Вось, мне яго бацька пакінуў. На чорны дзень, калі, кажа, хвароба якая прывяжацца, адкусі ад яблычка, і ўсё адразу мінецца...
Яна працягнула яблычак царэўне:
— Бярыце, ваша высокасць!
185
— Як