• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адэльчыны ручнікі  Артур Вольскі

    Адэльчыны ручнікі

    Артур Вольскі

    Памер: 287с.
    Мінск 2002
    127.73 МБ
    ю птушку ў крыху пры
    214
    ўзнятай руцэ жанчыны, раптам спахмурнеў. I рукі перастаў выціраць.
    А жанчына зрабіла некалькі крокаў насустрач і загаварыла так, каб чулі ўсе:
    — Вы не хвалюйцеся... Яна дзікая... Я сама яе... Загарала ля вады... Гляджу — плыве... Ну, я ў аер... Затаілася... Яна хоць і дзікая, а не баіцца... Убачыла мяне, а ўсё плыве... Я ж вёрткая... дарма, што з выгляду... Цап — за крыло... а потым — за шыю... яна туды, яна сюды — позна... He вырвешся, даражэнькая!..
    Жанчыне здавалася, напэўна, што яна зрабіла нешта гераічнае. Ва ўсякім разе — блізкае да подзвігу. Яна так была захоплена сабой, што не заўважала, як бялее ружовы твар повара, як сціскаюцца пальцы яго пульхных рук. Цяпер яны ўжо не былі падобныя на вылепленыя з цеста.
    Калі б жанчына заўважыла гэта, яна даўно змоўкла б. Але яна ўсё сыпала слова за словам. Аж захліпалася...
    Усе прысутныя маўчалі. Усім было сорамна. I мне, і Аліку. Вельмі сорамна.
    У гэтай цішыні, як гром сярод яснага неба, грымнуў голас повара:
    — Як вы маглі?!. Як?!.
    Ён не мог гаварыць далей. Ад абурэння. Ад гневу.
    Жанчына спачатку сумелася. Падалася крыху назад. Заморгала вейкамі. Але такі стан быў для яе нязвыклы.
    215
    — Вы што?! — абурана закрычала яна і звярнулася да ўсіх прысутных.— Гляньце!.. Звар'яцеў чалавек!.. Яна ж дзікая!..
    Усе маўчалі. Толькі повар зрабіў некалькі важкіх крокаў наперад і выгукнуў аматарцы палявання проста ў твар:
    — Дзікая?! Хто дзікі?! Гэта вы здзічэлі тут...
    Ён змоўк, не знаходзячы патрэбных слоў. Жанчына істэрычна залямантавала:
    — Я ў газету напішу!..
    Тут ужо і я не вытрымаў. Падняўся зза стала і падышоў да жанчыны:
    — У газету, з вашага дазволу, напішу я. Пра вас... пра ваша дзікунства...
    Жанчына кінула на мяне невідушчы ад злосці позірк:
    — Гэта вам так не пройдзе!..
    Больш яна нічога не паспела сказаць. Тоўсты ўказальны палец повара паказваў ёй на дзверы.
    — Прэч адсюль! Прэч! — вельмі стрымана, амаль шэптам прамовіў повар.
    Нешта падобнае на страх мільганула ў вачах жанчыны. Яна павярнулася і, не азіраючыся, выбегла з залы. I зрабіла гэта сапраўды спрытна. Дарма, што з выгляду непаваротлівая.
    I тут усе прысутныя загулі:
    — Правільна!..
    — Судзіць такіх трэба!..
    — Бач ты, дзікая!..
    — Сама дзікая!..
    216
    А повар, зноў абціраючы рукі аб фартух, гаварыў збянтэжана:
    — Прабачце, жанчына ўсёткі... Нельга было так...
    Ці да мяне ён звяртаўся ці да ўсіх сведак таго, што адбылося, я не зразумеў. Але гэта не мае ніякага значэння.
    Апошнюю кропку ўсяму здарэнню паставіў гучны стук дзверцаў легкавой машыны. He ведаю, ці асмеліцца тая жанчына калінебудзь яшчэ раз прыехаць сюды.
    Алікаў кампот застаўся недапіты. I мой таксама. Сапсавала нам недарэкапаляўнічая ўвесь абед...
    А нядаўна Алік пацікавіўся ў мяне, ці напісаў я пра гэты выпадак, пра жанчынудрапежніцу і пра даверлівую качку. Я адклаў усе спешныя справы і вось нарэшце выканаў сваё слова.
    ЛЯСНЫЯ МАСТАКІ
    АПАВЯДАННЕ
    3 чаго пачалося
    Пачалося ўсё з таго, што я ледзь не спазніўся на цягнік. He на кур'ерскі, не на хуткі, а на самую звычайную электрычку. Падбег да касы, а дыктар па радыё абвяшчае:
    — Праз дзве хвіліны цягнік адпраўляецца...
    Мой! Схапіў білет — і лётам на перон. Ускочыў на падножку. У тамбур падняўся. Стаю — аддыхваюся. Гады ўжо не тыя, каб гэтак лётаць. Праходжу далей, у вагон. Цяпер і агледзецца можна. Аж бачу: у вагоне дзяцей поўна. А гоману, а шчэбету! Што ж думаю, цудоўна. Весялей ехаць будзе. Дзе б гэта толькі прысесці? Тут адзін хлопчык на бліжэйшай лаўцы заўважыў мяне. 3 месца ўскочыў.
    — Сядайце,— кажа,— дзядзечка!
    — А ты?
    — Я сабе месца знайду! He турбуйцеся!..
    I пабег некуды ў глыбіню вагона. Я нават і падзякаваць не паспеў. Сеў я. I тут, якраз
    218
    насупраць мяне, яшчэ аднаго пасажыра ўбачыў. Адразу відаць — не з агульнай кампаніі. Хоць ненамнога ад астатніх старэйшы. Сядзіць сабе, у акно паглядае. Як быццам і не датычыць яго тое, што ў вагоне робіцца. Каля ног скрыначка стаіць. На чамаданчык падобная. Пляскатая такая. Да задняй сценкі рама прыстасавана. 3 лёгкага металу — алюмінію. Да рамы ножкі прыціснуты. Рассоўныя трубкі, што адна ў адну ўваходзяць. Таксама з алюмінію.
    — Эге,— кажу я сам сабе,— ды гэта ж мастак! Чамаданчык — скрыначкаэцюднік, вядома! Сам некалі на мастака вучыўся. Ведаю.
    Загаварыць бы з мастаком. Ды неяк няёмка. Вельмі ўжо сур'ёзны. Адхінуўся я да сцяны. Сяджу сабе. У акно пазіраю скоса. Вось і апошнія гарадскія дамы назад адплылі. Пастукваюць колы па рэйках. Пагойдваюць. Цягнік наш проста ў дугу выгнуўся. Ці нават у вужаку. Вялізную. Зялёную. 3 нашых акон і паравоз відаць і вагоны ўсе. Ад першага і да самага апошняга. Што ў хвасце. I паравоз нарэшце ўсе вагоны ўбачыў. Скасавурыўся. Да нашага вагона прыглядаецца. Пачуў, напэўна, вясёлую дзіцячую гаману. Прыслухоўваецца. Нават сапе ды тохкае крыху цішэй. I што б вы думалі? Спяваць пачаў:
    Я бягу, бягу, бягу,— гугугу!
    3 рэек збочыць не магу — гугугу!
    219
    А як хочацца мне — жах — ахахах!
    Паблукаць па верасах — ахахах!
    Я таксама б з вамі мог —	'
    охохох!
    Варушыць у лесе мох — охохох!
    Хоць я з выгляду грубы — быбыбы!
    Пашукаў бы там грыбы — быбыбы!
    Але я бягу, бягу — гугугу!
    3 рэек збочыць не магу — гугугу!
    А пад вечар буду рад,
    буду рад.
    Вас адвезці ўсіх назад буду рад!
    Знаёмства з мастаком
    Можа, паравоз і далей спяваў бы. Але тут зза ўзвышша станцыя насустрач нам выбегла. Тармазы зарыпелі. 3 усіх сіл упіраюцца. A пасажыры ўжо каля тамбура тоўпяцца. Быццам спазніцца на сустрэчу з прыродай баяцца. Быццам уцячэ яна ад іх некуды. Толькі мы з мастаком на сваіх месцах засталіся. Зірнуў я на яго. Ён на мяне. Усміхнуліся адзін аднаму. I, не згаворваючыся, таксама ладняліся. Еду свежым паветрам падыхаць. Ад тлуму
    220
    гарадскога адпачыць. А мясцінка тут якраз прыемная. Сышлі мы на зямлю. Аглядаемся. Дзеці да лесу падаліся па наезджанай дарозе. He, мы лепш вось гэтай сцежкай пойдзем. Праз жытнёвае поле, яна нас хутчэй на ўзлесак выведзе. Я першы не вытрымаў. Размову завязваю.
    — На эцюды? — пытаюся. ~
    — Так,— кажа,— на эцюды.
    А эцюды — гэта замалёўкі з натуры, значыцца. Такія эцюды могуць потым асновай для сур'ёзнай работы стаць. Для карціны.
    — Мастак, значыцца? — зноў пытаюся я, каб размова не звяла.
    — He,— кажа,— вучуся яшчэ толькі.
    — Дзе?
    — Ды ў студыі. У Сяргея Пятровіча...
    Сяргея Пятровіча і я добра ведаю. Ён даўно ўжо студыяй юных мастакоў кіруе.
    Так неўпрыкметку мы з палявой сцежкі ў лес збочылі. На паляну выйшлі. А як прыгожа тут! Як хораша! I танклявыя бярозкі, і ганарлівыя сосны. А крыху воддаль паважныя яліны згрупаваліся.
    Тым часам спадарожнік мой да работы падрыхтаваўся. Глядзіць палатно на мастака сваім падслепаватым белаваташэрым вокам. Ну, чаго, маўляў, не пачынаеш? Без цябе ж я не бачу анічога. Тут я ўбок адышоўся. У цяньку пад куст прылёг. Ведаю: не любяць мастакі, калі хто зза спіны на іх работу глядзіць.
    I мастак адразу ажывіўся. Вочы прыжмурыў. Руку з палачкайвугалём наперад выцяг
    221
    нуў. Нібы прыцэльваецца. А тады пачаў нешта хуценька на палатно наносіць. Пра мяне зусім, відаць, забыўся. Так у справу сваю ўвайшоў. I пад нос сабе мармыча нешта. Прыслухаўся я. Аж чую...
    Песня мастака
    Hi сачка з сабой, ні вуды аніколі не нашу.
    Лепей новыя эцюды я з натуры напішу.
    3 натуры — з таго, значыцца, што сам у жыцці бачыш, на ўласныя вочы. А пісаць — гэта маляваць. Фарбамі. Усе мастакі так гавораць:
    Несці цэлы тузін фарбаў не стамляецца рука.
    Гэта — скарб з найлепшых скарбаў Для мяне, для мастака.
    3 гэтымі словамі ён узяў з эцюдніка палітру. Пад ёй аказаўся цэлы тузін цюбікаў з фарбамі. 3 кожнага цюбіка ён выціскаў трошкі фарбы.
    Гляну ўправа, гляну ўлева,— тут балотца, там рака.
    Кветка кожная і дрэва вабяць вока мастака.
    Ён і сапраўды то ў адзін бок глядзіць, то ў другі. Выбірае — што на палатно перанесці.
    222
    Што прымечу, што заўважу,— маіх фарбаў не міне.
    На палітры тут жа ляжа, а тады — на палатне.
    Тут ён узяў у правую руку пэндзлік. Макнуў яго ў пляшачку з надпісам: «Арэхавае масла». Бо алейныя фарбы лепш за ўсё ім разводзяцца. I пачаў то ад адной гурбачкі фарбаў браць трошкі, то ад другой. Тут жа на палітры перамешвае іх. I кладзе мазок на палатно. Падабенства ў колеры дабіваецца.
    Я стараюся — вучуся.
    I цікава ўсё ў нас так. Мастаком ужо лічуся, хоць яшчэ я не мастак.
    Сціплы хлопчык. Прыемна.
    Што было на палатне
    Ці многа часу прайшло, ці мала — нават не ведаю. Але сонца на самую сярэдзіну нябеснага купала забралася ўжо. Зеніту дасягнула. Цені пад дрэвамі зусім маленечкімі зрабіліся. Горача.
    Гляджу: мастак мой паклаў палітру, пэндзлікі. Падаўся некуды. У адных трусіках. Ці не на рэчку? Можа, і мне за ім падацца? Няблага б зараз нырца даць. Асвяжыцца. Але ж трэба і на палатно глянуць. Пакуль мастак на рэчцы бавіцца.
    Падышоў я. I дзіву даўся. Ну і мастак! Такі цудоўны куток для свайго эцюда выбраў.
    223
    Праўда, гэта толькі падмалёвак. He раз яшчэ пэндзлік па палатне пройдзецца, пакуль работа будзе скончана. Але і цяпер ужо відаць: умее хлопчык прыгожае бачыць. I на палатно перанесці ўмее.
    Ну што ж. Пайду плаўкі вазьму. I — на рэчку.
    Але толькі я на сваё ранейшае месца вярнуўся...
    Зайчык і зайчыкава песня
    3 травы і кветак на процілеглым баку паляны два доўгія шэрыя вушкі вытыркнуліся. Я так і замёр на месцы. He дыхаю. A вушкі то ў адзін бок павернуцца, то ў другі, як тыя лакатары на аэрадроме. Ціха на паляне. He ўлавілі вушкі нічога падазронага. I тады паказаўся той, каму яны служаць. Вядома — зайчык! Прыўзняўся, сеў на заднія лапкі. Вочкамі зірк туды, зірк сюды. Супакоіўся. Асмялеў. I ў скокі пусціўся! Скача сабе. Яшчэ і высвіствае нешта. Прыслухаўся я. Ды гэта ж не проста свіст. Песенька! Я нават і словы пачынаю разумець.
    Абмінаю проста ўсіх звяроў, бо не маю вострых кіпцюроў. Бо не маю дзюбы, як пугач. Скрозь пільнуе згуба, хоць ты плач.
    Бо не меў ніколі іклаў я. Ах, якая доля прыкрая!
    224
    Пільнавацца мушу я і ў сне.
    Ёсць на тое вушы у мяне.
    Ёсць на тое ногі — хоць куды!
    Вынесуць з аблогі ды з бяды.
    Так скачучы, ён апынуўся перад мальбертам. Спалохаўся спачатку. Уцякаць хацеў. Потым бачыць — дзіўнае стварэнне не варушыцца, Цікаўнасць перамагла. Узняўся на заднія лапы. Глянуў на палатно. I ад здзіўлення высокавысока падскочыў угору. Потым супакоіўся. Ухапіў пярэднімі лапамі п