Адэльчыны ручнікі
Артур Вольскі
Памер: 287с.
Мінск 2002
вая машына з дэкарацыямі і ўсім, што неабходна для спектакля, выехала з горада раней. Да прыезду артыстаў сцэна ў калгасным клубе была падрыхтавана, Сцэна маленькая, зусім не такая, як у тэатры. I дэкарацыі таксама не такія. Нейкія шэрыя, пашарпаныя...
Але гледачы былі, відаць, задаволены. 3 залы даносіліся то дружны рогат, то воклічы, то воплескі...
Выбіраліся з калгаса, калі ўжо зусім сцямнела.
Аўтобус ехаў яшчэ павальней, бо крыху прымарозіла і дарога была коўзкая.
Сярожа сядзеў побач з вадзіцелем і глядзеў, як паўзе пад колы пабялелая стужка асфальту, выхапленая з цемры фарамі. Спачатку гэта было цікава. Сярожа ўяўляў, што ён сам сядзіць за рулём на шафёрскім месцы. Потым яму гэта надакучыла. Вельмі ўжо ўсё было аднастайна. Хлопчыка пацягнула ў сон. Ён з усіх сіл стараўся не паддацца спакусе. Яму хацелася выглядаць гэткім жа сталым і сур'ёзным, як шафёр. Але галава яго ўсё часцей хілілася на грудзі.
Спалі, ківаючыся з боку ў бок, многія з артыстаў. Нават Саша пакінуў сваё наседжанае месца і перайшоў на задняе сядзенне. Бо з футарала, заснуўшы, і ўпасці можна. Толькі
206
Ксана Мікалаеўна паранейшаму пільна ўглядалася ў дарогу. Відаць, баялася, каб не здарылася чаго па такой цемрадзі і наледзі. Яна бясконца турбавала нейкімі пытаннямі сваю маладую суседку. Каб самой не заснуць. Але тая неўзабаве адкінула галаву на спінку сядзення і перастала адказваць.
Нарэшце сон агарнуў і Сярожу. Прахапіўся ён ад раптоўнага крыку.
— Заяц! Заяц! — крычала прарэзлівым голасам Ксана Мікалаеўна.— Заяц на дарозе!..
I Сярожа сапраўды ўбачыў зайца. Ён ляцеў як дуж перад самай машынай. У яркім святле фар мільгаў яго кароценькі белы хвосцік...
Сон як рукой зняло.
Артыст Саша кінуўся з задняга сядзення наперад.
— Хутчэй! Хутчэй! — крычаў ён шафёру.— Душы яго!..
— Ой, ой, перакулімся!..— лямантавала Ксана Мікалаеўна.
Але шафёр паслухаўся Сашу. Ён націснуў на педаль газу і ніжэй схіліўся да руля. Твар яго зрабіўся суровы, нават жорсткі. У вачах з'явілася нешта драпежнае. Сярожу здалося, што ён падобны зараз на каршуна, які высачыў бездапаможную здабычу.
Заяц то сціскаўся ў шэры камяк, то выпростваўся, як адпушчаная спружына.
Сярожа паспеў разглядзець доўгія вушы, шчыльна прыціснутыя да спіны, каб не перашкаджалі бегчы.
207
Але аўтобус ляцеў так хутка, што здавалася, быццам заяц робіць фізічныя практыкаванні на месцы. Потым адлегласць між ім і аўтобусам пачала хутка скарачацца. Шэсць метраў... пяць... чатыры...
«Чаму ён не збочыць з дарогі? — падумаў Сярожа.— Там жа кусты... ратунак...»
А зайцу цемра за межамі святла ад фар здавалася, напэўна, чорнай сцяной. I ён праставаў далей, па асветленай паласе, як па вузкім калідоры. Амаль пад самымі коламі...
— Давай, давай! — не сунімаўся Саша.— Левым яго, левым!..
— Перакулімся! — вішчала Ксана Мікалаеўна.
Драпежным птахам учапіўся ў рулявое кола шафёр...
I Сярожу стала невыносна шкада гэтую бяскрыўдную шэранькую істоту, на якую няўмольна насоўвалася металічнае страшыдла з вогненнымі вачыма, а столькі дарослых і дужых людзей праглі яе пагібелі...
Заяц зрабіў апошняе намаганне і кінуўся да правай, схаванай у цемры, абочыны.
— Правым! Правым колам!..— гучна камандаваў Саша.
Шафёр крутнуў руль у правы бок.
I тут абурэнне несправядлівасцю захліснула Сярожу.
— He трэба! — крыкнуў ён на ўвесь голас.— He трэба!
I ўчапіўся абедзвюма рукамі ў дужую руку шафёра.
208
Машына тузанулася і стала. Зрабілася так ціха, што Сярожа адчуў нават, як гучна б'ецца яго ўласнае сэрца.
Шафёр запаліў святло ў салоне. Сярожа ўбачыў, што ўсе запытальна глядзяць на яго.
Потым артыст Саша падышоў да хлопчыка, ускалмаціў яму далонню валасы і з нейкім вінаватым выглядам падаўся на задняе сядзенне.
А шафёр паклаў сваю дужую руку на Сярожавы плечы, зусім як роўнаму, і сказаў:
— Малайчына, Сярожа!
Вочы ў яго былі вельмі добрыя, зусім не такія, як некалькі хвілін назад.
— Што здарылася?.. Што здарылася? — толькі цяпер канчаткова прачнулася маладая артыстка Святлана.
— Ледзь не перакуліліся,— не магла супакоіцца Ксана Мікалаеўна,— ледзь не загінулі...
— Хіба ў гэтым справа? — дакорліва паглядзеў на яе шафёр і зноў павярнуўся да Сярожы.— Ну, брат, лічы, што ёсць у цябе цяпер свой заяц у лесе...
ДЗІКАЯ
АПАВЯДАННЕ
Мы сядзелі з Алікам у прасторнай зале рэстарана. У драўляных устойлівых крэслах. За вялікім драўляным сталом.
У Нясвіж мы прыехалі ранічкай. Паўдня блукалі па гэтым невялікім, але прыгожым старажытным гарадку. Я знаёміў Аліка з цікавымі мясцінамі. Мне не раз даводзілася бываць тут. Дзень якраз выдаўся ясны. Нават спякотны. Нахадзіліся — аж ногі гулі.
Таму, напэўна, абед здаваўся надзвычай смачным. I беларускі халаднічок, ружовы ад бурачкоў і смятаны, і бульбяныя дранікі, блішчастыя ад скварак, якіх не пашкадаваў повар.
Алік еў і ўсё распытваў мяне пра тое, што бачыў. Яго цікавіла ўсё. Чаму касцёл у Нясвіжы будаваў архітэктар з Італіі? Хіба не было сваіх? За што праследавалі ўлады Сымона Буднага? Ён жа дзеля карысці людзей стараўся. Адзін з першых кнігі пачаў друкаваць. I мы яго зараз шануем. Нават дошчачку на доме, дзе была друкарня, прымацавалі. 3 надпісам. Навошта князю Радзівілу
210
з адной сваёй сям'ёй спатрэбіўся такі вялікі палац? Хіба яму трохчатырох пакояў не хапіла б? I чаму палац гэты абнесены з усіх бакоў ровам з вадой? Як рыцарскі замак...
Але найбольшае ўражанне зрабіла на Аліка возера. Даволі вялікае і вельмі спакойнае Нясвіжскае возера. Чыстае неба адлюстроўвалася ў ім, і вада была блакітнай і лагоднай.
Над возерам няспынна кружыліся крыклівыя чайкі. Вось адна з іх на нейкі момант застыла на месцы, нібы павісла ў паветры на нябачнай нітачцы. Пільна зірнула ўніз, цэлячы ў нешта дзюбай. Потым склала крылы і рэзка рынулася ў ваду. Быццам нітачка абарвалася. У наступнае імгненне яна ўжо зноў узляцела ў паветра. А ў дзюбе яе паблісквала сярэбранай луской ніштаватая рыбка. Тут на шчаслівую рыбалоўку накінуліся дзве менш удачлівыя сяброўкі. Тая падалася прэч ад іх, але зайздросніцы дагналі яе. Пачалася сапраўдная паветраная бойка. Усе тры чайкі нема крычалі непрыемнымі пранізлівымі галасамі. Рыбка тым часам выпала з дзюбы ўдачніцы і плюхнулася ў ваду. А птушкі ўсё яшчэ сварыліся паміж сабой.
— Так ім і трэба! — весела смяяўся Алік. He пакрыўджанай і, вядома ж, не нахабным зайздросніцам спачуваў ён. Усе яго сімпатыі былі на баку рыбкі, якая ледзь не трапіла чайкам на сняданак...
Ці ачомаецца рыбка? Ці будзе жыць? Вось што непакоіла хлопчыка.
211
Потым мы бачылі чомгу.
Чорная, з белымі грудкамі, яна спакойна плавала ў возеры, высока ўзняўшы на даволі доўгай шыі прыгожую галоўку.
Алік доўга і ўважліва прыглядаўся да птушкі. Потым здзіўлена запытаўся ў мяне:
— Тата, а чаму ў чомгі дзве галавы? Адна на шыі, а другая, маленькая,— на спіне...
Я растлумачыў, што ў чомгі, як і ва ўсіх птушак і жывёл,— акрамя, вядома, казачных,— адна галава. А маленькая галоўка належыць птушаняці. Яно сядзіць у маці на спіне, увабраўшыся ў цёплае пуховае пер'е. Такая ўжо ў гэтых птушак завядзёнка. Як вылупіцца з яйка птушаня, так чомга і цягае яго ўсюды з сабою.
— Гэтак як ты мяне ў камандзіроўку,— хітравата глянуў Алік.— Толькі ты мяне не заўсёды бярэш...
Чомга часам давала нырца і вынырвала далёка ад ранейшага месца. А птушаня так і заставалася сядзець у яе на спіне. Як у вялікім утульным крэсле...
3 мастка, перакінутага над ровам, мы назіралі, як корпаюцца ў зялёнай твані тлустыя залацістыя карасі. Нечым яны нагадвалі маленькіх парсючкоў...
Раптам Алік паднёс палец, да вуснаў і паказаў на зараснікі аеру пры самым беразе. Ціха, маўляў, глядзі туды. А адтуль на адкрытую ваду выплывала цэлая качыная сям'я. Вялікая крыжанкамаці павольна і важна плыла наперадзе. А па баках і следам за ёю
212
шыбавалі маленькія жоўценькія дзеткі. Жвавыя і мітуслівыя, яны ўвесь час папісквалі кволымі галаскамі:
— Піпі!
— Піпіпі!
Маці скоса пазірала на іх. Як толькі якое з качанят залішне аддалялася ўбок, адставала або вырывалася наперад, яна гучна аклікала:
— Крэчкрэч! Крэчкрэч!..
I гарэза адразу вяртаўся да яе.
Зусім не звяртаючы ўвагі на нас, дружная сямейка праплыла пад мастком і накіравалася ў возера.
— Тут мясціны запаведныя,— адказаў я на Алікава пытанне.— Птушак страляць забаронена, вось яны і не баяцца чалавека...
Яшчэ адну качыную сям'ю мы бачылі, калі вярталіся ў гасцініцу. Нешырокая асфальтавая дарога вілася каля самага берага. I тут маці са сваімі пісклявымі дзеткамі не баялася людзей. Плавала між зараснікаў. Шукала спажывы ў неглыбокай вадзе.
— У адной качкі было восем качанят, у другой — дзевяць,— успамінаў Алік, беручыся за кампот,— а ўсяго — семнаццаць...
Ён нядаўна скончыў другі клас і меў ужо значны вопыт у матэматыцы.
— Вырастуць — цэлая чарада будзе,— адказаў я.
I тут у залу ўвайшла жанчына. Мажная. 3 завітымі рыжымі валасамі. 3 чорнымі бровамі. У летняй стракатай сукенцы без рукавоў. Гучна бразнула дзвярыма. Відаць,
213
знарок. Каб на яе звярнулі ўвагу. Выгляд у яе быў незалежны. Куткі падфарбаваных вуснаў торгаліся ў ганарыстай усмешцы. А ў руцэ...
У крыху прыўзнятай правай руцэ яна трымала за шыю невялікую шэрую качачку. Пальцы з доўгімі чырвонымі пазногцямі моцна сціскалі горла птушкі. Дзюба ў качкі была шырока разяўлена. Усё цельца — і крыльцы і лапкі — бездапаможна выцягнулася ўніз.
Алік зірнуў на мяне поўнымі жалю вачыма. Быццам хацеў запытацца: ці не з тых гэта качак, якіх мы бачылі на возеры? I зноў утаропіў позірк на жанчыну...
Усе, хто сядзеў у зале, таксама глядзелі ў яе бок.
А яна, гэтак жа горда трымаючы качку ў прыўзнятай руцэ, быццам дэманструючы сваю здабычу, нетаропкім упэўненым крокам накіравалася да бліжэйшай афіцыянткі.
— Дзяўчынка! — сказала яна тонам, які не церпіць пярэчанняў.— Паклічце повара... шэфповара. Хай прыгатуе мне гэтую птушку...
Маладзенькая афіцыянтка здзіўлена перавяла позірк з качкі на твар наведвальніцы. Потым паціснула плячыма і пабегла на кухню.
Хутка адтуль выйшаў повар. Увесь у белым. Нават вялікія пульхныя рукі, якія ён абціраў аб фартух, былі белыя. Нібы вылепленыя з цеста. Толькі шчокі пунсавелі, разагрэтыя каля пліт.
— Ну, што тут каму трэба па спецзаказе? — ветліва прагаварыў ён басавітым голасам. Але, убачыўшы абвіслу