• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адэльчыны ручнікі  Артур Вольскі

    Адэльчыны ручнікі

    Артур Вольскі

    Памер: 287с.
    Мінск 2002
    127.73 МБ
    р у Марціна, абмахваючы дачку крысом мантыі.
    Абнадзееная Генеральша падалася наперад.
    — He! — апярэдзіў Марцін.— I Генеральшы мне не трэба!
    Ён скінуў і шпурнуў на зямлю генеральскі мундзір.
    — Ух! — хапіла Генеральша паветра і таксама ўпала ў непрытомнасці.
    — А Купецкая Дачка? — апалым голасам спытаўся Цар.
    Купецкая Дачка, узрадаваная паражэннем сваіх саперніц, падалася да Марціна.
    — I Купецкай Дачкі не хачу! — паспяшаўся Марцін.
    Кот Максім скінуў купецкі каптан:
    — А шкада — цёплы!..
    — Ах! — знепрытомнела і Купецкая Дачка.
    Тут Цар увесь натапырыўся, насцярожыўся:
    — Дык што, можа, табе сваё крэсла аддаць?!
    — Якая карысць мне з твайго крэсла? — усміхнуўся Марцін.
    — Што ж табе трэба? — зусім разгубіўся Цар.— Граф... граф...
    — I ніякі я не граф! — перапыніў яго Марцін.— А трэба мне... трэба мне вось што... Тут, у сталіцы, шукала сабе прытулку ад навалы дзяўчына вясковая... ЖнейкаНадзейка...
    — Ці не тая гэта, што мы на кухню паслалі? — спытаўся Цар.
    168
    — Тая! Тая! — разам пацвердзілі Сарока і Певень.
    — I ты пойдзеш адсюль? — узрадаваўся Цар.
    — Пайду!
    — I больш нічога не запатрабуеш?
    — Нічагусенькі!
    Цар адразу прыняў уладарны выгляд:
    — ЖнейкуНадзейку сюды!
    ЖнейкаНадзейка як убачыла Марціна, так адразу і памкнулася была да яго, але спынілася.
    — Я чакала цябе... А ты, Марцінка, не вярнуўся.
    У голасе яе было столькі суму і крыўдьі.
    — Ды часу ў яго не было! — заступіўся за Марціна Цар.— Царскую службу выконваў. Скажы лепей, дзеўка, ці пойдзеш ты замуж за гра... цьфу ты!.. за хлопца гэтага, за Марціна?
    — Замуж? — Надзейка паглядзела на Марціна.— А ці будзеш ты, Марцінка, за плугам хадзіць, жыта сеяць?..
    — Буду, Надзейка! — павесялеў Марцін.
    — А касіць, малаціць, веяць?
    — Буду, Надзейка! Усё буду!
    — I дровы секчы, каб у печы палілася?
    — I дровы — буду!
    — Тады я згодна, Марцінка! Згодна!
    — I пойдзеш зараз са мной?
    — Хоць на ўскрай свету!
    Абняліся яны ды пайшлі не аглядаючыся.
    Раптам Марцін спыніўся:
    — А ты, Максімка, застаешся?
    — He, я з вамі! Хоць і многа тут мышэй, у палацы царскім, а дома лепей...
    169
    — I мы з вамі! I мы! — закрычалі разам Певень і Сарока.
    — Ну вось,— з горыччу пахітаў Цар галавою,— сучаснае выхаванне... пайшлі, нават не развіталіся...
    У гэты час з'явіўся Рак са сваёю самаю вялікаю ношкаю вайсковых шапак.
    — Эх, спазніўся, відаць,— прамовіў ён, аглядаючыся, і скінуў ношку.— Пайду даганяць...
    Цар тым часам зноў узяўся абмахваць Царэўну:
    — Дачушка! Дачушка!
    Царэўна апрытомнела, прыўзнялася, убачыла, што Марціна ўжо няма.
    — Гэта ты!.. Ты ва ўсім вінаваты! Тыыы!!! — і кінулася на бацьку з кулакамі.
    Цар захіліўся рукамі, глыбей утуліўся ў троннае крэсла.
    Ад гвалту прахапіліся Генеральша і Купецкая Дачка, глянулі на Цара з Царэўнай. Глянулі адна на адну і заліліся горкімі слязамі.
    Даўно я меўся пераказаць вам, дзеці, гэтую добра вядомую ўсім казку. Але пераказаць крыху пасвойму. Ды ўсё ніяк не выпадала. Часу не было. А зараз — слухайце. Ці самі чытайце.
    КАБ HE ЗМАЎКАЎ ЖАВАРАНАК...
    КАЗКА
    Жылі сабе на свеце стары Нупрэй і яго сын Іваська. He багата жылі і не бедна. Што ў полі сваёй працай набывалі, тое і спажывалі.
    Вось аднойчы і кажа стары Нупрэй да сынка свайго Іваські:
    — Сумна мы жывём з табой, сынку. Маці наша памерла даўно. Ды і я ўжо стары ды нямоглы. Памру, а ўнукаў не дачакаюся. A ты адзін застанешся — хто табе па гаспадарцы памагаць будзе? Хто ў цяжкую часіну плячо падставіць?
    — Дык што ж ты параіш, татачка? — спытаўся Іваська.
    — А ідзі ты, сынку, у белы свет,— адказаў стары Нупрэй,— і не вяртайся, пакуль не знойдзеш сабе жонку, а мне нявестку. Глядзі толькі...
    — Каб прыгожая была? — перапыніў Іваська.
    — He, сынку,— паківаў галавою стары Нупрэй,— хай сабе і не дужа прыгожая, але каб працавітая ды разумная...
    171
    — Як жа я дарогу знайду, дзе шукаць яе? — запытаўся Іваська.— Як цябе аднаго пакіну?
    — Пра мяне, сынку, дужа не турбуйся,— уздыхнуў стары Нупрэй.— Я пажыў ужо сваё. Абы табе добра было. А каб з дарогі не збіўся, дам я табе параду адну...
    У гэты самы момант у высокім блакіце неба пачуўся голас Жаваранка.
    — Во, чуеш? — узрадаваўся стары Нупрэй.
    — Чую,— азваўся Іваська і, прыклаўшы брылікам далоні да броваў, пачаў углядацца ў неба.
    — Што ты чуеш?
    — Ды Жаваранак спявае. Вунь... павіс у небе на нябачнай нітачцы. Як званочак...
    — Хораша спявае! — згадзіўся стары Нупрэй.— I сонейка, глядзі ты, весялей заззяла...
    Сонца і сапраўды, нібы ўзрадаваўшыся Жаваранку і ягонай песеньцы, заліло ўсё навокал сваім яркім і шчодрым святлом.
    — He просты гэты Жаваранак,— памаўчаўшы крыху, зноў загаварыў бацька.— Як пойдзеш не тою дарогаю, як зробіш нешта супроць праўды і сумлення — змоўкне адразу птушка боская. А як правільную дарогу выбераш, па праўдзе і сумленню рабіць усё будзеш — ён будзе спяваць і спяваць.
    3 гэтым і выправіў стары Нупрэй сына свайго Іваську ў далёкую дарогу.
    Ці доўга, ці мала ішоў Іваська, аж выйшаў на развілку дзвюх дарог. I напаткаў ён тут сляпога жабрака з дзяўчынайпавадыркай. I ён
    172
    і яна ў зрэб'і. Стомленыя. Запыленыя. A Жаваранак чамусьці спяваезаліваецца...
    Спытаўся Іваська ў жабракоў, якая дарога куды вядзе. I пачуў у адказ, што адна — да каралеўскага палаца. А ў караля — дачка на выданні. Толькі ніхто браць яе не хоча, бо занадта сваявольная, хоць і прыгожая. Другая ж дарога ў пушчу пралегла. А ў пушчы той бедны чалавек жыве з дачкою. Жывуць з таго, што ў лесе знойдуць. Грыбы ды ягады спажываюць. Жыта сабе на хлеб сеюць, невялікі лапік зямлі раскарчаваўшы.
    «Перш чым дарогу выбіраць, падсілкавацца не шкодзіла б»,— падумаў Іваська і дастаў свой небагаты харч. Аж бачыць — з такою мальбой глядзіць на яго павадырка, што шкада яму жабракоў стала. I раздзяліў ён свой сняданак на тры роўныя часткі...
    А Жаваранак яшчэ весялей заспяваў у небе. Нібыта не адзін ужо званочак, а цэлых сто звіняць!
    I даведаўся Іваська, што быў некалі той бедны чалавек садоўнікам пры царскім двары. А дачка яго — пакаёўкай у царэўны. Раззлавалася аднаго разу царэўна на пакаёўку. Занадта прыгожаю, здалося ёй, тая стала. Прыгажэйшаю за яе. I патрабавала яна ад цара, каб выгнаў ён садоўніка разам з дачкою з двара, нічога нават на дарогу не даўшы.
    А быў той садоўнік, трэба сказаць, на ўсе бліжэйшыя царствы ды каралеўствы вядомы. Проста цуды ў садзе рабіў, незвычайныя дрэвы вырошчваў. I каб не мог ён да якога іншага
    173
    валадара наняцца, загадалі цар з царэўнай пазбавіць яго зроку.
    — Калі хочаш,— прапанаваў сляпы жабрак,— разам пойдзем, у пушчу. Можа, спадабаецца табе былая пакаёўка. Працавітая дзяўчына, рахманая ды разумная. А з твару — зусім як мая дачка. Ну, дзве кроплі вады проста...
    «А ці не ты сам і ёсць той садоўнік?» — падумаў Іваська. Глянуў на жабракову дачку. Худзенькая, мурзаценькая...
    — He,— адмовіўся ён,— пайду лепш да царскага палаца...
    — Ну што ж,— сумна прамовіў жабрак,— вольнаму воля. А табе ў падзяку за тое, што сняданкам падзяліўся,— вось... Два зернеткі... Можа, спатрэбяцца... Яблыні пасадзіш... 3 аднаго рагатая вырасце, пакручастая. 3 другога — зграбная ды купчастая. Дык з першай, глядзі, ніколі яблыкаў не каштуй — бяда будзе. А з другой... 3 другой — сам убачыш...
    I пайшлі жабрак	з павадыркаю	сваёю
    дарогаю.
    Паглядзеў Іваська	на зернеткі,	паціснуў
    плячыма і ўкінуў іх	у	торбачку.
    Толькі ступіў ён на	тую	дарогу, што	ў	царскі
    палац вядзе, як змоўк адразу Жаваранак.
    — Чаго гэта ён змоўк? — здзівіўся, зірнуўшы ў неба, Іваська.— Можа, я не тую дарогу выбраў? Ну, вось яшчэ! He шукаць жа мне нявесту ў пушчы. А пры царскім двары іх, відаць, процьма. I ўсе — адна за адну прыгажэйшыя...
    I ён рашуча пакрочыў наперад.
    174
    Падышоў Іваська да царскага палаца. Бачыць — сад пасохлы. Hi лісточка на дрэвах, ні яблычка, ні сліўкі, ні грушкі.
    Каля ўвахода ў палац Іваську царскі прыслужнік сустрэў. Ну, і расказаў, што як пагналі з двара садоўніка з дачкоюпакаёўкаю, з таго часу і засох сад. I што ні рабілі знаўцы розныя заморскія, нічога не дапамагло. Сохне сад, дый годзе. Маладзенькія дрэўцы пасадзяць — і яны сохнуць. Вось і загадаў цар прыслужніку знайсці такога садоўніка, каб сад ажывіў. А як не ажыве сад, дык і новаму садоўніку і прыслужніку галовы з плеч пасцінае.
    «Што ж,— падумаў Іваська, успомніўшы пра зернеткі, падараваныя жабраком.— Ці не паспытаць мне шчасця, у садоўнікі наняўшыся?»
    Раптам чуе — зноў заспяваў Жаваранак. He так, як раней, не ў сто званочкаў, але заспяваў усёткі. I гэта надало Іваську смеласці.
    — Добра,— сказаў ён царскаму прыслужніку,— ідзі далажы цару, што знайшоўся садоўнік.
    — Дзе ж ён? — здзівіўся прыслужнік.
    — А вось, перад табой стаіць!
    — Ты?!
    — Я!
    — Ой, глядзі... He знасіць нам з табой галовы свае...
    А Жаваранак спявае ўсё весялей ды весялей...
    175
    У царскім палацы ў гэты час царэўна сварылася са сваім бацькамцаром.
    — Што ж гэта,— крычыць,— робіцца?! Ва ўсім царстве не знойдзецца ніводнага садоўніка, каб мог сад пасадзіць! Ды так, каб ён не сох на корані! Чаго выхваляўся тады на ўвесь свет: мы самыя магутныя! мы самыя разумныя! мы самыя багатыя!
    — Дачушка, даражэнькая,— спрабаваў супакоіць яе цар,— мы ж і зза мяжы садоўнікаў выпісвалі, дык і яны ж рады не далі...
    — А мне якая справа да гэтага?! — не сунімалася царэўна.— Мне што, так і заставацца непрыгожаю? Да канца дзён сваіх...
    — Дык ты ж і так прыгожая...
    — А пакаёўка мая былая прыгажэйшая?.. Ага! Маўчыш!.. А я ведаю, з чаго яна так папрыгажэла раптам. Чароўны яблычак з'ела! I я хачу чароўны яблычак!..
    У гэты самы момант у царскі пакой, асцярожна ступаючы, увайшоў прыслужнік і нізка схіліўся перад уладарнымі асобамі.
    — Ну, што ў цябе? — спытаўся цар. Ён хацеў сказаць яшчэ нешта, але царэўна нецярпліва перапыніла:
    — Ці знайшоў садоўніка?!
    — Ваша вялікасць! Ваша высокасць! Ёсць садоўнік! — яшчэ раз пакланіўся абодвум уладарным асобам царскі прыслужнік.
    — Дык вядзі яго хутчэй сюды! — узрадаваўся цар і дадаў з дакорам, звяртаючыся да дачкі: — А ты тут дзяржаву нашу ганіла...
    176
    Царэўна агледзела Іваську з усіх бакоў, потым спытала строга:
    — Дык ці зможаш ты гэтак сад пасадзіць, каб не высах?
    — Пастараюся...
    — А каб у ім чароўная яблынька вырасла?
    — Паспрабую...
    — Тады ідзі і працуй! — м