• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адэльчыны ручнікі  Артур Вольскі

    Адэльчыны ручнікі

    Артур Вольскі

    Памер: 287с.
    Мінск 2002
    127.73 МБ
     азірнулася Жнейка.
    — Надзейка,— замілавана прашаптаў Марцін, гледзячы ў той бок, дзе знікла дзяўчына.
    — Граф, а граф,— асцярожна тузануў яго за рукаво кот Максім.
    — Га? Што? — нібы ачуняў Марцін.
    Кот Максім спачувальна развёў лапамі:
    — Узяўся касіць — касі. Інакш і сам не пад'ясі і мяне галодным пакінеш.
    — Як жа гэта робіцца? — аглядаючы касу, сам у сябе запытаўся Марцін. Потым заціснуў касу падпашкай, папляваў на далоні.— Бацька з гэтага пачынаў...
    Ён замахаў касой, спачатку марудна і няўдала, потым усё хутчэй і спарней. Нават і песеньку заспяваў:
    Паглядзі, каток, прашу:
    Я ж не ўломак нейкі.
    Увесь палетак дакашу
    Для НадзейкіЖнейкі!..
    Кот Максім нават залюбаваўся, як Марцін косіць.
    — Але ж! He ўломак! I нявеста як быццам што трэба...
    131
    Аднекуль, відавочна — з гаю, зусім нечакана з'явілася Сарока. Марцін, захоплены сваёй справай, не бачыў яе. А яна адразу застракатала, перадражніваючы Ката:
    — Нявеста што трэба! Што трэба! А ці ведае пан Котку, што хоча сватаць сіротку? Сама поле арэ, сама жыта сее, сама жне, сама малоціць, сама на жорнах збожжа меле, сама хлеб пячэ...
    — А што трэба яшчэ? — не зразумеў Кот.
    — Хіба гэта нявеста для графа? — у голасе Сарокі гучала асуджэнне.— Для самога ГлінскагаПапялінскага?!
    — А што б ты параіла, пані Сарока? — адразу прыняў сумны выгляд кот Максім.
    Калі пройдзеш Напрасткі
    Два дубовыя масткі,— застракатала ў адказ Сарока,—
    За другою рэчкай Выйдзеш да мястэчка.
    У мястэчку Убачыш пляц, А на пляцы — Домпалац.
    Там жыве ГандлярКупец, А ў яго — Дачка — нявеста.
    Час ужо ёй пад вянец — Стала здобная, Як з цеста...
    132
    Раптам Сарока занепакоілася, замітусілася:
    — Ой, ЖнейкаНадзейка ідзе!.. Яшчэ падумае, што я ў яе жаніха адбіваю...
    Яна какетліва крутанула хвастом і паляцела.
    — Як паслухаць балаболку, дык балбоча не без толку,— задумаўся Кот.— Можа, тут паснедаем, у Купца паабедаем, а там відаць будзе?..
    Як убачыла ЖнейкаНадзейка, колькі паспеў зрабіць за гэты час Марцін,— пляснула ў далоні ад здзіўлення:
    — Ну й хлапчынамалайчына! Хоць і граф. Яшчэ і сонца ў поўную сілу не ўвабралася, а ў мяне ледзь не ўсё жыта пажата ды пакошана. Сядай, касецмаладзец, снедаць.— Яна рассцяліла на зямлі хустку, выставіла, што прынесла.— Вось малачка збанок... Вось смятанкі гладышок... А гэта... гэта дранічкі, што напякла я з ранічкі...
    — Дык у цябе і печ ёсць? — ледзь вымавіў Марцін, бо рот у яго быў поўны ўжо.
    — А як жа!
    — I з раніцы ў ёй паліцца?
    — А як жа!
    — Дык, можа, Максімка, застанемся тут? Га? — са спадзяваннем глянуў на Ката Марцін.
    — Як — застанемся?! — ледзь не падавіўся Кот.— Нам жа далей ісці трэба! Хіба забыўся, тваё графскае сіяцельства, пра свае графскія справы?
    — Дык жа лапці муляюць,— паспрабаваў апраўдацца Марцін.
    133
    — I басанож дайдзем! — рашуча пераконваў Кот.
    — Калі вам так ужо ісці рупіць,— уздыхнула Надзейка,— дык навошта ж — басанож. Пакуль вы даснедаеце, я і лапці падпляту...
    Кот Максім паспешліва далізваў смятану. Марцін зачаравана глядзеў, як спрытна ходзяць рукі ЖнейкіНадзейкі. А яна рабіла і спявала:
    Незайздросны Лёс сірочы. Лёс сірочы — Небарачы.
    Хоць і засцяць Слёзы вочы, Я не плачу, He, не плачу...
    Кот Максім убачыў, што Марцін восьвось зусім расчуліцца.
    — Ну, усё!.. Час нам у дарогу, тваё сіяцельства! I не глядзі так сумна. He глядзі! Шчасце тваё наперадзе...
    — I лапці гатовы ўжо,— сумна прамовіла Надзейка.— Цяпер не будуць муляць...
    Марцін узяў лапці, закінуў за плячо:
    — Бывай, ЖнейкаНадзейка!
    Разпораз аглядаючыся, ён патупаў услед за Катом.
    — Бывай, касецмаладзец! — махала рукой Надзейка.— Можа, завітаеце, як назад ісці будзеце?..
    134
    5
    Пасярод вялікай залы ў купецкім доме стаяў круглы стол, багата застаўлены рознымі стравамі. I стол, і крэслы, і ўсё навокал было грувасткае, важкае, як і сам гаспадар. Ён сядзеў за сталом, нібы ўросшы ў крэсла, з цяжкасцю паварочваў галаву ў бок таго, з кім гаварыў. Толькі тоўстыя пальцы ўвесь час варушыліся, быццам грошы пералічвалі. Злева ад яго сядзела Дачка, дзябёлая дзеўка з круглым тварам. Шчокі ў яе чырванелі, як два сакаўныя яблыкі. Побач з Купцом прымасціўся Марцін, крыху воддаль — кот Максім. Па ўсім відаць было, што абед заканчваецца.
    — Ууххуху,—адкінуўся ў крэсле ГандлярКупец.— Ну, як вам, госцейкі, абед?
    — Ды такі абед,— сыта ікнуў кот Максім,— такі абед нават і ў графа не... часта бывае...
    — А я,— Дачка, якая да гэтага толькі ўсміхалася на поўны рот, прамовіла,— я яшчэ чагонебудзь з'ела б...— і дадала з павышанай далікатнасцю, на французскі манер: — На дэсерт...
    — Чаго, чаго? — не зразумеў кот Максім.
    — На дэсерт, кажу,— растлумачыла яшчэ больш далікатна Дачка,— хаця б вяршкоў узбітых... з вішнёвым варэннем.
    Яна нават аблізнулася.
    — Оо! — таксама аблізнуўся Кот.— Але не, не магу ўжо болей... He вытрываю... Можа, хіба яго сіяцельства...
    I тут усе ўбачылі, што Марцін моцна спіць,
    адкінуўшы галаву на спінку крэсла.
    135
    — Уххуху! — самазадаволена завухкаў ГандлярКупец.— У нас такі квас — не ўратуе царскі ўказ,— ён спахапіўся, прыклаў палец да вуснаў.— Цсс! — і павярнуўся да Дачкі.— Ты, дачушка, ідзі на кухню. Можа, там яшчэ засталося нешта... А мы з вамі, пане Максіме, пагутарым тут. Можа, і дагаворымся...
    Дачка ахвотна падалася на кухню. Як толькі яна знікла, ГандлярКупец пасунуўся разам з крэслам бліжэй да Ката:
    — Дык, кажаце, гаспадар ваш нежанаты?
    — Нежанаты.
    — А, прабачце, чаму ён у такім адзенні? Ды ў лапцях?
    — А гэта... гэта, разумееце... бяда з намі здарылася. Пайшлі мы сёння ранічкай купацца на рэчку. Распрануліся, у ваду залезлі, а Рак тым часам графскае адзенне свіснуў...
    — Рак?.. Свіснуў? — недаверліва перапытаў ГандлярКупец.
    — Свіснуў,— пераканана гіацвердзіў Кот.— Ён жа, можа, не проста рак, а з усіх ракаў Рак!
    — Ааа,—нібы згадаўшы нешта даўняе, працягнуў ГандлярКупец.— Чуў пра такога, чуў... Расказвалі...
    — Ну вось! — з палёгкай праказаў Кот.
    А ГандлярКупец тлустым пальцам падазваў яго яшчэ бліжэй:
    — Хачу пацікавіцца з вашага дазволу: ці не возьме яго сіяцельства Дачку маю за жонку? Вы не думайце, яна ў мяне выхаваная. Нават пафранцузску ўмее. Чулі — дэсеерт?! А што замнога есць — такой бяды! Абы на
    136
    здароўе. Пасагу я не пашкадую! Я ж усё царскае войска сукном і харчам забяспечваю. Дык і на графа хопіць... А зараз — вось яму на першы выпадак...
    Ён скінуў каптан, аддаў Кату, папярэдне абмацаўшы кішэні.
    — Падумаць трэба,— нагнаў на сябе важнасці Кот, разглядаючы каптан.
    — Думайце, думайце! Гэта ж і мне, і вам выгода! Граф багаты стане. А Дачка,— тут у ГандляраКупца аж дух заняло,— кім жа гэта мая дачушка будзе?
    — Графіняй,— не задумваючыся падказаў Кот.
    — Во! Графіняй!.. А я? Гра... гра... графінам? — ён ускочыў, узрадаваны ўласнай здагадкай.— Во! Я зараз Дачку сюды прышлю. Хай пагавораць паміж сабой. I ты, пане Котку, паспрыяй... Зрабі ласку...
    3 нечаканай для яго жвавасцю ГандлярКупец выбраўся зза стала і пабег.
    — Можа, і праўда тут застацца лепей? — разважаў сам сабе кот Максім.— Цёпла, сытна... і мышэй хапае ў склепе...
    Раптам аднекуль, зусім нечакана, з'явілася Сарока. Ці не ў адчыненае акно ўляцела?
    — Мышэй хапае, мышэй хапае! — зноў пачала яна перадражніваць Ката.— Пра сябе думае, а пра гаспадара і не дбае! Хіба такая графу нявеста патрэбна? Гэты Купец, гэты Гандляр — злодзей проста. Ён жа царскаму войску прадае сукно гнілое, а мяса пратухлае. За бясцэнак купленае. Як выявіцца — што будзе?.. Што будзе!..
    137
    — Дык што ты параіш, пані Сарока? —
    перапыніў яе 1 тая як	Кот. звычайна затараторыла: Калі пойдзеце Наўпрост За вялікі Трэці мост, Хутка ўбачыце 3 гары Велізарныя муры. Там шукайце Дом стары На казарменным двары, Дзе жыве Ў сваёй святліцы Генеральшаудавіца!..
    Скончыўшы сваю скорагаворку, Сарока яшчэ больш заспяшалася:
    — Хутчэй! Хутчэй! Пакуль ГандлярКупец, з
    Дачкою не вярнуліся!..
    I знікла.
    — Прачынайся! — пачаў тармасіць Марціна кот Максім.— Прачынайся, тваё сіяцельства!
    — Га? Што? — ускочыў Марцін.
    — Пайшлі,— накінуў яму на плечы купецкі каптан кот Максім.— Пайшлі, пакуль не позна!
    — Куды? Назад? — узрадаваўся Марцін.
    — Назад? — кпліва перапытаў Кот.— Яшчэ чаго! Нас вячэра чакае! У Генеральшы!
    — Зноў есці,— расчаравана ўздыхнуў Марцін.
    Але Кот пацягнуў яго за руку да дзвярэй.
    138
    Толькі зніклі яны, як прыбегла Купецкая Дачка. Рот і шчокі яе былі белыя ад вяршкоў. He ўбачыўшы нікога, яна ледзь не загаласіла:
    — А татка ж казаў — жаніх знайшоўся!.. Аа як жаа граафіняаа?!. Аа як жаа дзеткі — графінчыкііі?!
    6
    Пакой у генеральскім доме быў надзвычай прасторны. Магчыма, раней тут была казарма. Інакш чаго замест звычайнай мэблі стаяла б пры сцяне піраміда для стрэльбаў, у куце ляжалі б ядры для гармат, а на сценах вісеў розны вайсковы рыштунак? I стол тут быў не такі, як у Купца, а доўгі, з габляваных дошак. Гэткія ж лавы ўздоўж яго. 3 аднаго боку стала красаваліся два крэслы незвычайнай формы. Адразу можна было зразумець — гэта пачэсныя месцы.
    Генеральша, магутная жанчына амаль мужчынскага выгляду, у генеральскім мундзіры, накінутым на плечы паверх пярэстага сарафана, праводзіла ў пакой Марціна і ката Максіма. Гаварыла яна басавітым голасам, быццам аддавала каманды, нават калі мела намер зрабіць нейкую ласку.
    — Сюды, шаноўныя, сюды! — запрасіла, быццам загадала Генеральша. Убачыўшы, што Марцін хоча сесці на лаву, яна надала свайму голасу крыху больш пяшчотнасці.— He, не, ваша сіяцельства! У крэсла! У гэтым крэсле, ваша графскае сіяцельства, ніхто,— яна асабліва
    139
    падкрэсліла «ніхто»,— акрамя генерала — майго мужанябожчыка,— не сядзеў. Ніколі! A крэслы! Заўважце, якія крэслы! Я іх сама ў суседняй дзяржаве захапіла, калі вайна была.
    Hi Марцін, ні нават кот Максім і слоўца ўставіць не паспявалі. Генеральша сыпала, як шротам:
    — А вы нявесту, значыцца, шукаеце? Навошта шукаць далёка? За маёю спінаю вы абодва як за каменнаю гарою будзеце! —Тут яна перайшла на шэпт, як змоўшчыца: —Ды што там... Я свайго мужанябожчыка ў генералы вывела і цябе, ваша сіяцельства, генералам зраблю! А як гучаць будзе: генерал ад інфантэрыі, кавалерыі і артылерыі, яго сіяцельства граф Марцін ГлінскіПапялінскі!
    — Дык граф жа камандаваць не вучыўся,— выказаў свае сумненні Кот.
    — А навошта яму камандаваць? — і Генеральша паціснула плячыма.— Камандаваць буду я!
    Хацеў быў і Марцін сказаць нешта, ды не паспеў.
    — Скінь гэтую халабуду! — яна сцягнула з Марціна купецкі каптан і накінула яму на плечы генеральскі мундзір.— Ух ты! Сапраўдны