Адэльчыны ручнікі
Артур Вольскі
Памер: 287с.
Мінск 2002
ў Рак.
— Дзетак, кажаш? — у грласе Марціна пачулася спачуванне.
— Дзетак! Маленькія яны ў мяне... прыгожанькія... чорненькія... вусаценькія... лупаценькія...
— А што, Максімка,— звярнуўся Марцін да свайго сябра,— можа, і праўда — адпусцім бацькуРака да дзяцей? Долю сірочую я добра зведаў. Нашто ж іншых сіраціць?
— Ты — граф, ты — гаспадар,— незадаволена праказаў Кот.— Табе і суд вяршыць.
— Граф! — здзівіўся Рак.— А як свішча...
— Дык жа не прость! граф, а ГлінскіПапялінскі,— растлумачыў Кот.
— Ну, годзе ўжо, годзе, Максімка,— збянтэжана прасіў Марцін, развязваючы Рака.
— Ух ты! — у захапленні выдыхнуў Рак.— Усім сваякам і ўсім знаёмым раскажу, што самому графу ГлінскамуПапялінскаму ледзь на вячэру не трапіў! Вось зайздросціць будуць!
— Паўзі, паўзі ўжо да сваіх вусаценькіхлупаценькіх, пакуль Максімка не перадумаў.
121
— А ты, тваё сіяцельства, пасвішчы,— папрасіў Рак,— хоць трошачкі. Я ж дзеля гэтага з вады вылез.
— Ну, добра,— і Марцін пачаў высвістваць мелодыю сваёй песенькі.
— Ах, як хораша! Мне б так навучыйда,— пазайздросціў Рак.— Але дзе там!.. Ну, дабрадзеі мае, дзякуй вам вялікі! Асабліва табе, тваё сіяцельства. Век ласкі тваёй не забуду. А як здарыцца ў цябе нявыкрутка якая, засвішчы так, як зараз свістаў,— і я з'яўлюся. Памагу, чым змагу.
— Эт,— зняважліва глянуў на Рака Кот,— чым ты можаш памагчы нам?!
— He кажы, браце, так! Я над усімі ракамі Рак. Можа, давядзецца — самі пераканаецеся. Ну, усё. Бывайце!
— Бывай, Рак — над усімі ракамі Рак! Дзеткам прывітанне перадавай.
— Бывай,— абыякава махнуў лапай Кот,— бывай...
Рак падаўся хвастом наперад, да вады. Амаль быў схаваўся пад берагам, але зноў высунуўся. Паспрабаваў засвістаць. Нічога не атрымалася.
— Эх, не ўмею! — уздыхнуў ён.— А ты, тваё сіяцельства, пасвістаў бы мне на дарогу. Каб я запомніў — не паблытаў...
Марцін зноў насвістаў сваю песеньку, і Рак знік нарэшце пад берагам.
— Ну вось,— нездаволена мармытаў Кот,— тваё сві... свістацельства... цьфу ты!.. сія
122
цельства: свістаць насвісталіся, ды галодныя спаць паклаліся.
— Ды што ўжо тут, які з аднаго рака наедак. Дый шкада яго дзетак,— Марцін паклаў лапці пад галаву, засынаючы,— а тут не горш, як на печы,— не муляе плечы...
— Спі, спі, тваё сіяцельства,— прымірэнча скончыў размову Максім,— я папільную. Ката і ўночы не падводзяць вочы.
3
Марцін і кот Максім моцна спалі, прытуліўшыся адзін да аднаго. Толькітолькі пачало брацца на золак. У наваколлі панавала цішыня. Але вось з лазовых кустоў, што ля самай рэчкі, пачулася краканне дарослай качкі. Ёй адгукнуліся пісклявымі галаскамі качаняты. А з неба, якое на вачах усё больш ружавела, даляцелі першыя гукі жаўруковага званочка.
Кот Максім заварушыўся. Махнуў лапай, нібы адганяючы ад носа муху. Падхапіўся. Сеў, залыпаў вачыма.
— Як жа гэта я заснуў? Усё на свеце праспаў! Гаспадар прачнецца—дзе я на сняданак яму расстараюся? Да вёскі далекавата. Ды і прачнуліся ўсе, відаць. Нічога не выпрасіш, нічога не сцягнеш.
Раптам пачуўся строкат Сарокі.
— Во! Схаваюся. Можа, хоць пляткарку гэтую ўпалюю.
Ён спрытна сігануў пад лазовы куст.
123
Сарока не прымусіла доўга сябе чакаць. Пераскокваючы з галіны на галіну, яна стракатала:
Я лячу, Я скачу— Ўсё на свеце Знаць хачу: Хто чым снедае, Як абедае, Хто здаровы, А хто хворы, Што на сушы, Што на моры— Усім пасля расстракачу!..
Тут яна ўбачыла Марціна, які ўсё яшчэ спаў на беразе.
— Ой! Што гэта тут?! Hi корч, ні калода... Чалавек!.. Чачачалавек!.. Ці спіць, ці памёр?.. Вось навіна будзе!.. Здаецца, памёр. Інакш чаго б ён ляжаў тут з самае ночы?..
3пад куста выскачыў кот Максім, схапіў Сароку за хвост, моцна трымае.
— Аа! Папалася, пляткарка старая!.. Будзеш ведаць, як злодзеем абзывацца! Як людзей папярэджваць, што крадуся!..
— Пусці! Усё пер'е выскубеш! — намагалася вырвацца Сарока.
— I выскубу! А цябе ў гаршчок укіну. Булён звару. Гаспадара пачастую...
— Пусці! Людзі ж не ядуць сарачаціну...
— А я скажу, што курыцу ўпаляваў. Ці качку. 3 голаду не разбярэцца...
124
Зразумела Сарока, што становішча ў яе дрэннае:
— Ну, зварыш... Ну, гаспадара пачастуеш... А хто ж тады раскажа табе, дзе і што на свеце робіцца?
— А што карысці з тваіх расказаў, калі ты маніш усё...
— He маню! He хлушу! He заўсёды лгу. He заўсёды...
— Калі так,— разважыў кот Максім, усё яшчэ трымаючы Сароку за хвост,— калі так, паважаная пані Сарока, ці не падкажаш ты мне, дзе нявесту шукаць для майго гаспадара?
— I ты адпусціш мяне? — з надзеяй спыталася Сарока.
— Адпушчу.
— Дык — нявесту, кажаш?
— Нявесту. Для гаспадара.
— А хто твой гаспадар?
— Граф!
— Дзе ж ён?
— Ды спіць вось.
— На голай зямлі?! — расчаравалася CapoKa.— 3 лапцямі пад галавой?
— Граф ГлінскіПапялінскі на тое і граф, каб спаць, дзе захоча і як захоча! — і Кот моцна тузануў Сароку за хвост.
— Авой! Дык за графа любая пойдзе.
— Ты кажы хутчэй, не марудзь! Бо без хваста застанешся,— страціў цярпенне Кот.
I Сарока застракатала:
125
Ідзі, Каток, Праз дубовы масток, За рэчкусамацечку, Hi к гораду, Hi к мястэчку, Пад бярозавы гай, Дзе палетак ускрай,— Там нявесту і шукай...
— Гэта праўда? — Кот адпусціў нарэшце Сарочын хвост.
— Каб я так жыла!.. Там не толькі дзеўка на выданні, але і сняданак знойдзецца.
— А што, як гаспадар не ўпадабае нявесту? — зноў схапіў Кот Сароку за хвост.
— Тады другую знойдзем,— не разгубілася Сарока.— А трэба будзе — і трэцюю...
— Ну, добра,— згадзіўся Кот.— Ляці, пані Сарока. Як дагодзіш графу ГлінскамуПапялінскаму... і мне, вядома... дык і цябе не пакрыўдзім.
— Будзі свайго графа! — залопала крыламі Сарока.— Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць.
I яна паляцела.
— Уставай, тваё сіяцельства,— пачаў будзіць кот Максім гаспадара.— Так мы і без нявесты, і без сняданка застанемся!
— Га? Што? — прахапіўся Марцін.
— Уставай, кажу. Есці пойдзем!
— Ааа! — адразу ачомаўся Марцін і хуценька пачаў абувацца ў лапці.
126
4
Жытнёвы палетак амаль ушчыльную падступіў да бярозавага гаю. Крыху воддаль віднеўся масток цераз рэчку. На палетку — дзяўчынажнейка спрытна працавала сярпом. Яшчэ і спявала пры гэтым:
Сонца, сонца, Сонейка, He пячы ты гэтак, Бо павінна сённейка Я дажаць палетак.
Сонца нахмурылася. На палетак лёг цень хмаркі.
Знікні, Знікні, Хмаркі цень, 3 каласкоў і кветак, Бо павінна я за дзень Зжаць увесь палетак.
I цень хмаркі пабег далей. I зноў заззяла сонца.
Жнейка выпрасталася, памахала рукой услед хмарцы.
Бо як дожджык Секане, He дажаць палетак мне!..
У гэты момант з боку мастка з'явіліся кот Максім і Марцін. Гаспадар ледзь паспяваў за Катом, бо накульгваў на абедзве нагі. Кот
127
Максім першы ўбачыў Жнейку. Спыніўся. Як у зямлю ўрос. I Марціна спыніў.
А Жняя зноў узялася за работу. I зноў загучала над палеткам яе песенька:
Сонца, сонца, сонейка...
— Праўду казала Сарока,— задаволена прамовіў кот Максім.
— Шго ты гаворыш, Максімка? — здзівіўся Марцін.— Якая Сарока?
— He пра тое зараз гаворка,. тваё сіяцельства,— адказаў кот Максім.— Ты на Жняю лепш паглядзі. Станам зграбная, з твару прывабная. А як працуе! Нават нас не бачыць і не чуе...
— Прыгожая! — Марцін дзівіўся на Жнейку як зачараваны.
— Ды чаго ж ты маўчыш? Скажы хоць штонебудзь!
— А што казаць? — разгубіўся хлопец.
— Эх ты... А яшчэ — сіяцельства! Паўтарай за мной. Я падказваць буду,— і Кот падказаў шэптам: —Добрай раніцы, Жнейка...
— Добрай раніцы, Жнейка,— паўтарыў Марцін уголас.
— ...У рабоце чарадзейка,— зноў падказаў Кот.
— Добрай раніцы падарожнікам! — прыпыніла работу Жняя.
— Хай сонца не пячэ,— тут жа прашаптаў Кот. .
— Хай сонца не пячэ,— паслухмяна паўтарыў Марцін.
128
— Хай дожджык не сячэ,— не прамарудзіў Кот.
— Хай дожджык не сячэ,— рэхам азваўся Марцін.
— ...Каб дажала свой палетак ты да вечара яшчэ! — скорагаворкай скончыў Кот.
— ...Каб дажала свой палетак ты да вечара яшчэ! — з палёгкай паўтарыў Марцін.
— Дзякуй, добры маладзец! — пакланілася Жняя.— А ты часам не касец?
— Я... Я — Марцін,— разгубіўся хлопец.— Марцінка...
— Граф ГлінскіПапялінскі! — тузануў яго за рукаво кот Максім.
— Граф... ГлінскіПапялінскі,— паслухмяна паўтарыў Марцін.
— Граф?! — засмяялася Жнейка.— Як жа
ты тут апынуўся?
— Ды вось з печы злез,— не чакаючы падказкі, прызнаўся Марцін.
Але кот Максім не даў яму дагаварыць, выйшаў наперад.
— Мы з дарогі збіліся, ногі прьітаміліся. 3 учарашняга не елі — у роце макаўкі не мелі...
— Бач ты! — здзівілася Жнейка.— Кот, a панашаму гаворыць!
— Хіба я кот? — з гонарам адказаў
Максім.— Я ж пры графе службу нясу! Во...
— Спраўна, бачу я, службу нясеш,— усміхнулася Жнейка.— Без тваёй падказкі граф і слоўца сказаць не можа.
— Скажы, тваё сіяцельства, штонебудзь,— папрасіў Кот.
5 Зак. 2207
129
— Есці хочацца,— уздыхнуў Марцін.
— Ну вось! — узрадаваўся Кот.— Я ж казаў — з учарашняга не елі...
— Ці не замнога чэсці — не рабіўшы ды есці? — зноў усміхнулася Жнейка, а потым сказала зусім сур'ёзна: — Ну, вось што, граф, калі падменіш мяне на палетку, я хуценька дахаты злётаю — прынясу штонебудзь. Бо свой сняданак я з'ела ўжо.
— He графскі і не мужчынскі гэта занятак з сярпом завіхацца,— паспяшаўся заступіцца за гаспадара Кот.
— А я і касу прыхапіла,— весела адказала Жнейка.— Як дажну палетак, думаю, травіцы накашу на сена кароўцы...
— Дык у цябе і кароўка ёсць? — аж падскочыў Кот і тут жа звярнуўся да Марціна: — Згаджайся, тваё сіяцельства! Малачка пакаштуем.
— А як жа,— нерашуча зірнуў на сябра Марцін, паказваючы, што касіць не ўмее.
— Хіба ты не бачыў, як бацька касіў? — абурыўся Кот.
I гэта пераканала Марціна.
— Бяжы,— сказаў ён рашуча да Жнейкі,— ды вяртайся як хутчэй...
— Каб мы з голаду тут не памерлі,— дадаў Кот.
— Бяры, граф, коску — касі палоску! А я — хуценька.— Але тут яна ўбачыла, што Марцін, які падаўся па касу, на абедзве нагі кульгае.— Ды ты, бедненькі, кульгавы? На абедзве нагі кульгавы!
130
— Ды гэта проста лапці муляюць! — апярэдзіў Марціна Кот.
— Ага! — згадзіўся Марцін.— Ды я іх скіну!.. — Ён сапраўды скінуў лапці і патэпаў да касы.— Во!
— Ну, я пабегла! — гукнула Жнейка ўжо са сцежкі, што выводзіла на дарогу.
— А як зваць цябе, Жнейка? — крыкнуў ёй услед Марцін.
— Наадзя!