Адэльчыны ручнікі
Артур Вольскі
Памер: 287с.
Мінск 2002
ШКОЛЬНАЯ W^ БІБЛІЯТЭКА
АРТУР ВОЛЬСКІ
АДЭЛЬЧЫНЫ
РУЧНІКІ
ШКОЛЬНАЯ ^ d БІБЛІЯТЭКА
АДЭЛЬЧЫНЫ РУЧНІКІ
АПАВЯДАННЕ
Мая ўнучка Адэля жыве ў Мінску. Як і я. Яна — недалёка ад ускраіны. Я — таксама. Толькі ў розных канцах горада. Таму і бачымся мы даволі рэдка. Больш па тэлефоне перамаўляемся.
Бывае, набяру нумар і пачую ў слухаўцы бадзёранькае:
— Алё!
— Адэля? — пытаюся.
— Адэля.
— А ці ведаеш, хто тэлефануе?
— Ведаю. Айтуй.
Так у яе пакуль што маё імя атрымліваецца. Бо гук «р» ёй ніяк не даецца. I я не крыўдую. Другому яе дзеду — Сцяпану — яшчэ менш пашанцавала. Яна яго ўпарта Бацянам называе. Як прывыкла з самага малку, так і не хоча перавучвацца. Упарценькай бывае!
А так гаворыць выдатна. Жвавенька. Хуценька. Па слова, як кажуць, у кішэнь не палезе. I, між іншым, пабеларуску. Мяне гэта радуе. Хаця, шчыра кажучы, нічога дзіўнага
5
ў тым няма. Бацькі яе — мой сын Лявон і яго жонка Ганя — заўсёды роднай мовы трымаюцца. I ў сям'і, і на вуліцы, і як у краму пойдуць. Гледзячы на іх, і дзед Сцяпан таксама пачаў пабеларуску гаварыць.
Родам дзед Сцяпан з Палесся. Там, у вёсцы пад невялікім горадам Кобрынам, шмат у яго сваякоў ды радні засталося. А галоўнае — маці. Старэнькая ўжо, нямоглая. А пакідаць родную хату не хоча.
Бачыце, як Адэльцы пашанцавала? Акрамя двух дзядоў і дзвюх бабуль у яе яшчэ і прабабка ёсць. Завуць яе ў вёсцы, як пазней даведалася дзяўчынка, бабкай Вольгай.
Везці бабку Вольгу ў Мінск — справа рызыкоўная. Ці вытрымае старэнькая некалькі гадзін дарогі ў аўтамашыне? Дарога ж не ўсюды гладкая...
I надумаў дзед Сцяпан павезці праўнучку на Палессе з прабабкай знаёміцца. А ў Сцяпана слова са справай не разыходзіцца. Як надумаў, так і зрабіў...
Сцяпанавай радні Адэля вельмі спадабалася. Яна і сапраўды слаўная дзяўчынка. He можа не падабацца. Асабліва прывязалася да яе бабка Вольга. Амаль ні на крок ад сябе не адпускала.
Аднойчы ўвечары радня наладзіла нешта накшталт развітальнай вечарыны. Сталічным гасцям надыходзіў час вяртацца дадому. Дарослыя спявалі, танчылі. А потым нехта прапанаваў:
6
— Няхай цяперака Адэлька пакажа, што яна ўмее...
Адэля спачатку трошкі засаромелася. Потым выйшла на сярэдзіну залы, прыняла артыстычную паставу і пачала чытаць верш. Па памяці. Ды так звонка! Так хораша!
Усе прыціхлі. I ў поўнай цішыні падзіцячы ўрачыста прагучалі заключныя радкі:
Я — дзяўчынкабеларуска
3 васільковымі вачыма.
Хоць малая, але знаю: Беларусь — мая Радзіма!
Што тут было! Усе кінуліся абдымаць ды цалаваць Адэлю. А яна збянтэжана праціснулася да прабабкі і прытулілася да яе плечука. Бабка Вольга таксама была ўзрушаная. Нават слязіну са слепаватых вачэй ацерла.
— Ах ты, даражэнькая мая! Ах, ненаглядная! — ціха прамаўляла яна. Потым, супакоіўшыся крыху, сказала ёй як бы па сакрэту: — Заўтра я табе, Адэлька, пакажу нештачка...
Адэльцы вельмі карцела як хутчэй дазнацца, што ёй пакажа прабабка. Спачатку яна аніяк не магла заснуць. Але стома ўзяла сваё...
Назаўтра, хуценька апаласнуўшы твар халоднай вадой і апрастаўшы кубачак ранішняга сырадою, Адэля падалася да прабабкі. Тая заўсёды прачыналася рана і цяпер была ўжо на нагах.
— Добрай раніцы, бабулечка,— павіталася
Адэля.
7
— Добрай раніцы,— прашамкала бабка Вольга і хітравата ўсміхнулася.— He церпіцца даведацца, што я табе прыпасла?
Адэля сарамліва прамаўчала.
— Што ж, пайшлі,— узяўшы праўнучку за руку, бабка Вольга паціху патупала да вялікага куфра, што стаяў у куце. Куфар быў, відаць, некалі прыгожа пафарбаваны. Цяпер, праўда, фарбы павыцвіталі, а металічныя палосы абшыўкі дзенідзе нават пазелянелі. Прабабка дастала зза пазухі вязку ключоў і даволі доўга выбірала патрэбны. Нарэшце — знайшла. Адамкнула навясны замок і з цяжкасцю адкінула вечка куфра.
— Вось, глядзі! — урачыста прамовіла яна.
Што ж убачыла Адэля ў куфры? Паверх іншага дабра там ляжалі як след напрасаваныя і акуратна складзеныя ручнікі. Прыгожыя. Вышываныя. Адны — чырвонымі і чорнымі ніткамі, другія — блакітнымі ды жоўтымі...
Адэля загледзелася. А бабка тлумачыла:
— 3 чыстага лёну ўсё, з чыстага лёну. Сама некалі прала, сама на сонцы бяліла, сама ніткі сукала, сама вышывала...
— Усё сама? — дзівілася Адэля.
— Усё сама,— пацвердзіла прабабка з гонарам. Яна дастала з куфра два ручнікі і разгарнула іх: — Гэта — самыя прыгожыя. Па вышыўцы на іх можна даведацца пра мінулае нашага краю, нашых людзей, пра паданні ды казкі...
У гэты момант у пакой увайшоў дзед Сцяпан. Убачыў разгорнутыя ручнікі.
8
— Ой, мама! Мы ўжо ў дарогу збіраемся. А вы тут...
— Вось што, Сцяпанко...
Яна так і вымавіла імя свайго сына. 3 «о» на канцы. Так у гэтых мясцінах многія гавораць.
— Дык вось што, Сцяпанко,— працягвала бабка Вольга,— ручнікі з сабой возьмеце.
— Чаму?
— Бо гэта — Адэльчыны ручнікі. Я іх для яе захоўвала. У спадчыну.
Дзед Сцяпан расчулена абняў маці. А Адэля ўзяла яе сухарлявую далонь сваімі мяккімі ручкамі і моўчкі гладзіла. Ёй было і радасна і сумна. Адначасова. Чаму? Яна і сама як след яшчэ не разумела...
Пра ўсё гэта мне расказаў потым дзед
Сцяпан. А я ўжо — вам.
КАВАЛЬ — ЗАЛАТЫЯ РУКІ
КАЗКА
1
Янечка і Бабуля ехалі ў вагоне метро. Дзяўчынка матляла ножкамі ў белых шкарпэтках і чырвоных сандаліках. Сукеначка на ёй таксама была белая, а безрукавая камізэлька — чырвоная. Яна вельмі любіла два гэтыя колеры. Тварык у дзяўчынкі быў вясёлы. I як не весяліцца, калі на табе ўсё навюткае і прыгожае, а ў дзве русявыя коскі заплецены шыкоўныя блакітныя банты. Пад колер вачэй, як сказала Бабуля. Адна з пасажырак не вытрымала, спыталася:
— Як зваць цябе, дзяўчынка?
— Янечка,— адказала тая, яшчэ весялей заматляўшы ножкамі.
— I куды ж ты едзеш, Янечка?
— Да таткі,— і не без гонару растлумачыла: — Ён метро будуе...
— А ты чаму не ў дзіцячым садку?
— Я дзіцячы садок скончыла ўжо. У верасні ў школу пайду... У беларускі клас...
ю
Тут Янечка ўбачыла вялікія літары, што ўзніклі за акном вагона.
— Купалаўская! — прачытала яна даволі лёгка і ўсхапілася з месца.— Бабуля! Бабуля! Прыехалі!
У Бабулі, якая было задрамала, ледзь акуляры з носа не зваліліся. Яна падхапілася, мацней узяла за руку ўнучку, і яны разам падаліся да выхаду.
— Эх, Бабуля, Бабуля,— лагодна дакарала Янечка старую,— ледзь не праспала...
— Што зробіш, унучачка,— апраўдвалася Бабуля,— старая я ўжо, дужа старая...
А эскалатар тым часам падымаў іх разам з іншымі пасажырамі ўсё вышэй і вышэй.
На праспекце было сонечна і людна.
— А далей куды? — пацікавілася Янечка.
— Далей? — перапытала Бабуля.— Далей пешшу пойдзем. Бо і праўда яшчэ Нямігу прасплю...
Янечка ахвотна ўхапілася за новую тэму:
— А чаму гэта, Бабуля, тую станцыю, што тата будуе, Нямігай назвалі? Што яна — не мігае?.. Дык і іншыя...
— Ды не,— засмяялася Бабуля,— не таму, што не мігае. Проста ў даўнейшыя часы рэчка тут працякала. Нямігай называлася. Потым назву гэтую вуліца пераняла. А цяпер — і станцыя метро. У памяць пра мінулае. Бо месца гэтае незвычайнае. Адсюль, кажуць, Мінск пачынаўся...
— Адсюль? — здзівілася Янечка.— I ты гэта бачыла?
11
— He, не бачыла,— зноў засмяялася Бабуля,— але сёетое ведаю.— I дадала неяк загадкава: — Можна сказаць, нават памятаю...
— Раскажы, Бабуля! Раскажы! — аж заскакала дзяўчынка.
— Але ж мы амаль прыйшлі ўжо,— суняла ўнучку Бабуля.
I сапраўды, яны стаялі каля высокага плота з літарай «М» у ромбе, выкладзеным, як і сама літара, з даволі тоўстых драўляных рэек. Прапусціўшы самазвал, які выязджаў праз расчыненыя вароты на вуліцу, Бабуля павяла Янечку некуды ўніз. Цяпер дзяўчынка ледзьве паспявала за Бабуляй, бо так цікава было глядзець, што робіцца навокал. У вялізным катлаване, як мурашкі, завіхаліся людзі ў жоўтых і чырвоных касках. Адна такая каска захоўвалася ў таткі дома. I Янечка ведала, што іх надзяюць, каб засцерагчыся ад розных нечаканасцей. Ці мала што здараецца на будоўлі. Аглушальна гакала машына, якая ўганяла ў зямлю вялізную металічную трубу. Татка расказваў неяк, што гэтак мацуюцца сцены будучай станцыі...
Яня і не заўважыла, як яны апынуліся ў вялікім сутарэнні. Дзённае святло сюды не пранікала. Свяціліся толькі электрычныя лямпы. Дзяўчынцы стала трошкі страшнавата, і яна мацней учапілася ў бабульчыну руку.
— Як жа мы прайшлі сюды? — здзівілася дзяўчынка.— Татка ж казаў, што без дазволу не пусцяць...
12
— Гм,— зусім загадкава ўсміхнулася Бабуля,— навошта нам дазвол? Я і не такое ўмею!..
Янечцы зноў стала весела.
— Ой,— заскакала яна,— можа, ты... можа, ты — чарадзейка?!
Бабуля не паспела нічога сказаць у адказ, бо зусім нечакана недалёка ад іх пасыпаўся, успорваючы цемру, цэлы сноп іскраў. Бабуля спынілася. I ўнучку прытрымала.
— Ты што? — пацягнула яе далей Янечка.— Гэта ж электразварка!
Але Бабуля не скранулася. I Янечкіну руку не выпусціла са сваёй.
— Іскарка...— ледзь чутна прамаўлялі бабульчыны вусны.— Іскарка...
— Які яшчэ Іскарка? — не зразумела нічога ўнучка.
— Каваль — Залатыя Рукі...— яшчэ больш таямніча прашаптала Бабуля.
I тут Янечцы здалося, што ў сутарэнні робіцца нешта дзіўнае. Ды і наогул ніякае гэта не сутарэнне, не пачатак тунеля, а кузня. Так, так, старая кузня. 3 дашчанымі сценамі, з жалезным кавадлам, з каменнай печчу і скуранымі мяхамі горна. Такія кузні Янечка бачыла на малюнках у кніжках казак. A электразваршчык прыўзняў маску з цёмным шкельцам, што засцерагала яго вочы ад асляпляльных успышак, і... ператварыўся раптам у прыгожага юнака ў палатнянай кашулі, з валасамі, пастрыжанымі пад «гаршчок». Ен
13
майстраваў нешта і, відаць, так захапіўся работай, што не заўважаў нічога і нікога навокал.
Янечка азірнулася ў здзіўленні на Бабулю, але бабульчына постаць проста на вачах у яе растала ў глыбіні сутарэння. Толькі шкельцы акуляраў бліснулі ў цемры і таксама зніклі.
На сцяне ў кузні Янечка ўбачыла люстэрка. He з бліскучага шкла, а з нейкага начышчанага да бляску металу. Аправа яго была таксама металічная, але чорная. I нагадвала яна вянок з кветак і лісця. Быццам невялікае азярцо паблісквала ў гэтай адмысловай аздобе. Як жа магла дзяўчынка не паглядзецца ў такое незвычайнае люстэрка? Але што ж яна ў ім убачыла! На яе пазірала з адлюстравання маладзенькая дзяўчына, вельмі падобная тварам да Янечкі. Так, так. He дзяўчынка, якая сёлета ўпершыню пойдзе ў школу, а... выпускніца ці нават студэнтка. Праўда, ні вучаніцай старэйшых класаў, ні студэнткай быць яна не магла. Убранне не тое. Хіба можа сучасная дзяўчына адзецца ў палатняную сукенку? Хай сабе нават і з прыгожай вышыўкай...
Янечка павярну