• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адэльчыны ручнікі  Артур Вольскі

    Адэльчыны ручнікі

    Артур Вольскі

    Памер: 287с.
    Мінск 2002
    127.73 МБ
    ы. Вёрткія і марудлівыя, дробныя і вялікія, бяззубыя і зубастыя. Але хто ж гэта працуе ў падводнай кузні? Ці не Іскаркакаваль? Так. Гэта ён! Толькі пазнаць яго адразу было цяжкавата. Бо замест палатнянай кашулі былі на ім маціцовыя латы. Як рыбіна луска. Каля ног зіхацелі, пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі розныя каштоўныя рэчы. А ён маленькім малаточкам пастукваў па кавадле, вырабляючы яшчэ нешта.
    — Для мяне ўсё! — прыгаворвала, сквапна паціраючы рукі, КарготаКнягіня.— Для мяне!..
    У варотах падводнай кузні прамільгнулі раптам два цені. Потым з'явіліся дзве русалкі з распушчанымі доўгімі валасамі і рыбінымі хвастамі. Яны павольна наблізіліся да каваля і пачалі складаць у даволі ёмісты куфэрак каштоўныя рэчы, што ляжалі ля ног Іскаркі. А той усё стукаў і стукаў малаточкам, не звяртаючы ні на што аніякай увагі. Як заварожаны.
    КарготаКнягіня, задаволеная ўбачаным, ударыла скіпетрам у падлогу. I адразу жыццё ў падводнай кузні акунулася ў мёртвую нерухомасць. Застылі русалкі. Застылі на месцы рыбы. Застыў і Іскарка з узнятым малаточкам.
    — Ну што, каваль,— звярнулася да яго КарготаКнягіня,— ці многага ты дасягнуў сваёй упартасцю? Мною заварожаны і запалонены,
    34
    усімі забыты, множыш ты мае багацці тут, на дне глыбокага возера. А заадно і куфэрак мой пільнуеш. 3 папарацькветкаю... I ніхто цябе адгэтуль не выбавіць. Ніхто!
    — Ніхто! Ніхто! Ніхто! — дагодліва загаманілі пачварныя стварэнні.
    — Толькі вернае	сэрца,— працягвала
    КарготаКнягіня,— магло б выратаваць цябе. Сэрца, гатовае на смерць...
    — На смеріф! На ссмерць! На сссмерць!!! — зноў зашумелі пачварныя стварэнні.
    — Але ці ёсць наогул на свеце такое сэрца? — і КарготаКнягіня адказала сама сабе ўрачыста: — Няма яго! Няма! I не будзе!
    I пачварныя стварэнні пагадзіліся:
    — He будзе! He будззе! He будзззе!!!
    — I застанешся ты назаўсёды маўклівым парабкам маім у падводнай кузні!
    — Застанешшся! Застанешшся! Застанешшшшся!!! — пацвердзілі пачварныя стварэнні.
    — I папарацькветка нікому з людзей не дастанецца!
    — He дастанецца! He дасстанецца!! He дассстанецца!!!
    Сыканне пачвараў гучала ўжо так, нібы тут звіўся вялізны клубок змей.
    КарготаКнягіня зноў ударыла скіпетрам у падлогу. I ў падводнай кузні аднавілася жыццё. Заварушыліся рыбы. Застукаў малаточкам Іскарка. А русалкі, падхапіўшы цяжкі куфэрак, панеслі яго некуды ўгору.
    — Хахаха! — задаволена смяялася КарготаКнягіня.— Хахаха!
    35
    I ўсе балацянікі, вадзянікі, лесуны рэхам уторылі ёй. Нарэшце, павярнуўшыся тварам да сагана, КарготаКнягіня зрабіла некалькі чарадзейных рухаў. Відовішча знікла. Нібы растала ў пары над саганом.
    КарготаКнягіня нейкі час стаяла моўчкі, потым спахапілася, загаварыла з непакоем:
    — Чую... чую свежае паветра. Золак блізіцца. Час ужо, служкі мае верныя — стварэнні хімерныя, лесуны, балацянікі — свету белага выгнаннікі, браты мае родныя — чэрці падкалодныя, вяртацца вам у багны, у пушчы непраходныя! I вось загад мой: каб ніводная жывая душа праз уладанні вашы да кавалёвага возера не дабралася. Глядзіце! Бо інакш...
    Яна пагражальна ўзмахнула скіпетрам. I ўсе паслугачы яе і служкі пакорліва сагнуліся ў паклоне. Бясшумна пачалі знікаць, нібы праходзілі скрозь сцены.
    Застаўшыся адна, вядзьмарка зноў набыла свой старэчы выгляд.
    — Ух, стамілася,— прарыпела яна і падышла да Яні.— Уставай, гультайка! На дзень бярэцца ўжо! Яна спіць сабе, а я ўсю ноч павінна завіхацца — зёлкітраўкі раскладаць, лекі варыць. Ідзі, ідзі ўжо! Пакуль раса не сышла, рутымяты нарві, зверабою, падбелу не забудзь, дурнап'яну...
    Яня не стала слухаць далей. Яна і сама добра ведала, якія зёлкі трэба збіраць і дзе шукаць іх. Толькі выйшла з хаціны і адразу залюбавалася ранішнім лесам. Першыя промні ўзыходзячага сонца наскрозь праціналі густую
    36
    ігліцу ялін, залацілі тонкія ствалы хвой, ружовілі белыя рукі бяроз. Паветра ў промнях таксама было залацістаружовае, а паза іх межамі, напятымі, як струны, серабрыстаблакітнае. Здавалася, яно струменіцца, трымціць, пагойдваецца ў няспынным руху. А якія чароўныя гукі ліліся з абуджанага лесу! I звонкія птушыныя галасы, і ціхія шэпты, і таямнічыя шолахі...
    — Добры дзень, яснае сонейка! — павіталася Янечка.— Хочаш, раскажу табе, які мне дзіўны сон прысніўся? — усмешка раптам збегла з яе твару.— А можа, гэта і не сон быў? Чуе маё сэрца — Іскарка і сапраўды ў бяду трапіў... Я павінна, павінна памагчы яму! Але як?.. Нешта, чулася мне, бабка Каргота пра возера гаварыла... А яшчэ пра сэрца... якога на цэлым свеце няма... і не будзе... і пра папарацькветку...
    У задуменні Яня сарвала рамонак, пачала абрываць пялёсткі. Сама сабой палілася з яе вуснаў песня. I рэха ў лесе ціха падпявала ёй:
    У сэрцы журба ні на міг не сціхае: мяне не кахае каваль, не кахае.
    Але калі трапіў мой любы ў бяду,— паўсвету прайду, а яго я знайду. Сама лепш загіну! Сама лепш загіну!
    37
    Але не пакіну яго,
    не пакіну!
    Хай сонца і зоры пакажуць сцяжыну... Сама лепш загіну — яго не пакіну! Яго не пакіну ў цяжкую хвіліну, не кіну, не кіну!..
    «Не кіну!.. He кіну!..» — некалькі разоў паўтарыла лясное рэха.
    Яня стаяла, слухала, пакуль рэха сціхла. Потым паставіла кошык пры парозе хаціны і рашуча сказала, звяртаючыся да сонца, да птушак, да лесу:
    — Пайду. Пайду шукаць яго. Хоць на ўскрай свету!
    5
    Лес быў такі густы, што сонечныя промні нават і апоўдні сюды не прабіваліся. Яны губляліся недзе ў вершалінах старых разлапістых і заімшэлых ялін. Таямніча застылі счарнелыя вываратні. Туга пераплялося карэнне дрэў. Нічога добрага не абяцала Яні жудасная цішыня, што панавала тут нібы спрадвеку.
    — Куды ж гэта я трапіла? — падумала яна ўголас, прадзіраючыся праз чаплясты хмызняк на большменш адкрытае месца.— Як тут цёмна ды вільготна... і цішыня нейкая
    38
    дзіўная... страшная... Hi спеваў птушак, ні чалавечага голасу... Аж сэрца замірае...
    Тут яна заўважыла, што старыя вываратні наперадзе заварушыліся, пераймаючы ёй дарогу.
    — Ой, што гэта? — Яна была падалася назад. Але і там напярэймы ёй падняліся карчы.
    — Гэта ж лесуны! Лесуны! — жахнулася Яня.— Карготчыны служкі!.. Іх я ў сне тым дзіўным бачыла...
    А вываратні ды карчы, ператвараючыся ў пачварныя стварэнні, пачалі падступацца да Яні з усіх бакоў. Іх учэпістыя рукі гатовы былі ўжо ўхапіць яе. Але тут з глыбіні лесу пачуўся трэск ламачча і мужчынскія галасы.
    — Гэй! Людзі добрыя! — загукала Яня.— Памажыыце!
    У адказ данесліся словы песні:
    Нам лясныя нетры любы, любы нам адвечны бор. Лесарубы, лесарубы — малайцы, як на падбор.
    У пілы зіхочуць зубы, усміхаецца тапор.
    Лесарубы, лесарубы — малайцы, як на падбор.
    — Лесарубы! Лесаруубы! Лесарууубы! — захваляваліся лесуны і пачалі павольна і неахвотна адступацца ад Яні. А галасы лесарубаў чуліся бліжэй і бліжэй:
    39
    Лесуны бягуць ад згубы, ледзьве наш пачуюць хор. Лесарубы, лесарубы — малайцы, як на падбор.
    Дасць лясун адразу дуба, пасвятлее ноч ад зор. Лесарубы, лесарубы — малайцы, як на падбор!
    Лесуны пабеглі хто куды, зноў ператвараючыся ў вываратні, карчы, карэнне.
    — Хто тут на дапамогу клікаў? — спытаўся старэйшы лесаруб, праклаўшы сабе сякерай дарогу скрозь гушчар. Яня з радасцю кінулася да яго.
    — Яня! — здзівіўся старэйшы лесаруб.
    Выбраліся з гушчару тым часам і астатнія.
    Пачалі распытваць:
    — Як жа ты тут апынулася?
    — Сюды ж да нас чалавечая нага не ступала!
    — Ды вось,— тлумачыла Яня,— Іскарку шукаю... 3 дарогі збілася... А тут лесуны...— і яна зашморгала носам, ледзь стрымліваючы слёзы.
    — Іскарку шукаеш,— прытуліў яе галаву да сваіх магутных грудзей старэйшы лесаруб.— А ці знойдзеш?
    — Павінна знайсці,— ацерла слёзы Яня.— He магу не знайсці...
    Малайчына! — пахваліў крыху маладзейшы лесаруб.
    40
    — Толькі пазайздросціць Іскарку можна,— згадзіўся яшчэ маладзейшы і дадаў: — Калі жывы ён...
    А самы малодшы прапанаваў нечакана:
    — Можа, з намі застанешся, Яня? Смялей усёткі...
    — Дзякуй вам, сябрылесарубы,— з сумам, але рашуча адказала Яня.— Мне да возера кіравацца трэба...
    — Тады табе ў гэты бок, праз балота,— паказаў напрамак старэйшы.— Там сцежка ёсць. А лесуноў не бойся. Пакуль мы тут, яны з месца не скрануцца.
    Яня развіталася з лесарубамі і падалася ў той бок, куды паказваў старэйшы. Лесарубы глядзелі ёй услед і махалі рукамі, пакуль яна не знікла за хмызамі.
    — Смелая дзяўчына! — прамовіў у захапленні самь! малады.
    — Смелая! — падтрымаў крыху старэйшы.
    — Сэрца ў яе добрае! — сказаў яшчэ старэйшы.
    — Добрае ў яе сэрца! — згадзіўся самы старэйшы і дадаў шматзначна: — I вернае...
    6
    А Яня ўсё ішла ды ішла. Засталася ззаду векавая пушча. Цяпер яна прабіралася, пераскокваючы з купіны на купіну, праз топкае балота. Гусцелі прыцемкі. Ісці было ўсё цяжэй. Але вось перад Яняй вырасла шчыльная
    41
    сцяна высокага чароту. Яна спынілася. Пачула крахтанне жаб. Агледзелася. Падумала: «Чарот расце. Пэўна, возера недалёка ўжо...— выбралася на сухі грудок, прысела на каменьвалун.— Хутка ноч ужо... купальская ноч... Дзяўчаты з хлопцамі кастры запаляць, у карагоды пойдуць, кветкупапараць шукаць будуць... А я? Ці знайду Іскарку? Ці знайду?..»
    Аднекуль здалёк пачулася песня. Спявалі дзяўчаты і хлопцы, збіраючысч, відаць, на купалле:
    Ой, чарот па вадзе...
    Дзе мой міленькі, дзе?
    За садочкам, за садочкам, цераз два заплоцікі, дзе ківаюццагайдаюцца чаратычароцікі. Тыя я заплоцікі ды пераламаю. Любага, каханага я здалёк пазнаю... Ой, чарот па вадзе... Дзе мой міленькі, дзе?..
    Яня і сама не заўважыла, як пачала падпяваць далёкай песні. Толькі апошнія словы змяніла. Замест іх праспявала пасвойму: «Дзе ты, Іскарка, дзе?..» Потым прамовіла:
    — Ну што ж... трэба далей ісці... пакуль зусім не сцямнела...
    Паднялася з каменявалуна, пачала шукаць сцежку. Стала адной нагой на хісткую купіну, глядзіць, куды далей ступіць. I раптам убачыла
    42
    скрозь балотны туман мітуслівыя агеньчыкі. Яны з усіх бакоў набліжаліся да Яні. I тут яна разгледзела, што гэта не агеньчыкі зусім, a святлівыя — зялёныя, жоўтыя — вочы.
    — Балацянікі! — здагадалася Яня.— I тут Карготчыны служкі!.. Усё гэта яе штукарствы!..
    — Гэўа!.. Гэўаа!.. Гэўааа!!! — галасілі балацянікі.
    Выючы, крэкчучы, булькочучы, яны пачалі вакол дзяўчынкі дзікія ско