Адэльчыны ручнікі
Артур Вольскі
Памер: 287с.
Мінск 2002
кі. Яня, адбіваючыся і расштурхваючы іх, спрабавала прабіцца да сцежкі. Нарэшце яна знікла ў густым чароце. Падаліся за ёю і балацянікі. 3 віскам, выццём, крактаннем. I тады, невядома адкуль, каля каменявалуна ўзнікла постаць Карготы.
— Бач ты! — аж калацілася яна ад злосці.— Лес прайшла... Яшчэ і праз балота пройдзе... Упартая!.. Але на смерць не пойдзеш, непаслушніца! He пойдзеш! Сваё жыццё кожнаму даражэй за ўсё на свеце!..
— Дзе ты, Іскарка? Дзе?! — пачуўся здалёк поўны адчаю голас Яні.
Яшчэ горш усхадзілася Каргота. Закрычала нема:
— Гэй, балацянікі — свету белага выгнаннікі! Да возера ганіце яе! Да возера! На смерць! На пагібель!!!
7
Ноч ахінула стромкі бераг вялікага і глыбокага ляснога возера. Серабрылася ў ззянні месяца цёмнасіняя, амаль чорная вада. Сюды з жудасным выццём і скавытаннем гналі
43
балацянікі Яню. Зусім знясіленая і задыханая, Яня ўпала на зямлю каля самага абрыву. Яшчэ крок — і апынулася б у вадзе. Над ёю адразу ўзнікла гарбатая постаць Карготы. Яна крумкачом навісла над знежывелай дзяўчынкай.
— Хахаха! — зарагатала вядзьмарка ў злавеснай радасці.— Спалохалася?! Затрымцела сэрцайка?! Затрымцела?! А я яшчэ і не такога страху магу нагнаць!
Яна выхапіла зпад лахманоў скіпетр. Замахала ім над галавой:
Засланіце сонца, хмары, нібы чорныя пачвары! Рэж, маланка!
Гром,
УДар па зямлі з навіслых хмар! Свет
віхурай закручу — будзе так, як я хачу!..
I пачуліся аддаленыя грымоты. Бліснула на даляглядзе маланка. Пасунуліся ў неба нізкія чорныя хмары. Вось ужо і месяц схаваўся...
— Ну, чаго ж чакаеш? — здзекавалася Каргота.— Кідайся ў возера! Кідайся! Ратуй свайго каваля!.. Вельмі ты яму патрэбна, дурніца! Губі сваю маладосць! Русалкай навечна рабіся! Навечна!!! А ён па зямлі хадзіць будзе! Ды іншых кахаць! Хахаха!..
44
Чорныя хмары навісалі ўсё ніжэй. Усё бліжэй бліскала маланка. Усё грамчэй грукатаў гром.
I прыўзнялася Яня. I прашаптала ледзь чутна ў бок возера:
— Іскарка!
I паўтарыла больш гучна:
— Іскарка!
I ўсхадзіліся хвалі ў возеры. I пачулася Яні, быццам далёкі голас адгукнуўся ёй з цёмнае бездані:
— Яня!.. Яанечкааа!
Але новыя, зусім ужо блізкія грымоты заглушылі гэты голас. А можа, і не было яго зусім? Можа, Яні гэта здалося толькі? Але яна ўзнялася на ўвесь рост. I словы яе загучалі ясна і ўпэўнена:
Няхай я сама загіну ў халоднай, як лёд, вадзе. He кіну цябе, не кіну у чорнай, як ноч, бядзе.
Русалкай навечна стану — тваю адвяду бяду.
Чакай мяне, мой каханы, іду да цябе! Іду!..
Вецер шматаў на ёй сукенку. Твар асвятляла маланка. Але Яня, адольваючы супраціўленне ветру, падышла да самага краю берага і... кінулася ўніз са стромы.
Навальніца ўсхадзілася са страшэннай сілай. I раптам — усё сціхла.
45
— Ууу... нягодніца! — курчылася ў сутаргах Каргота.— Смерці не пабаялася!.. Ууу!.. Смерці!.. He пабаялася!.. Ууу!..
I яна знікла. Гэтак жа імкліва, як і з'явілася тут, на беразе.
8
Паступова праяснівалася высокае начное неба. Вызваліўшыся ад хмар, высыпалі, замігцелі, закалыхаліся ўверсе і на паверхні возера яскравыя зоркі. Бераг тут быў спадзісты, з пясочкам ля самай вады. А на беразе палала вогнішча. Пабраўшыся на пары, скакалі цераз яго хлопцы і дзяўчаты. Смяяліся, калі хто рабіў гэта не дужа спрытна. Жартавалі. Усім было весела. Усім было хораша... Пускалі вянкі на ваду. Глядзелі — чый вянок з чыім сыдзецца... Нехта з хлопцаў першы скочыў у возера як быў, у адзенні. I дзяўчыну пацягнуў за сабой. Што было тут віску, смеху, пырскаў! Нацешыўшыся ўволю, дзяўчаты і хлопцы пачалі выходзіць на бераг. Зноў пабраўшыся на пары, яны разыходзіліся ў розныя бакі.
Апошнімі... апошнімі выйшлі на бераг Яня з Іскаркам. Ішлі яны, узяўшыся за рукі і гледзячы адно аднаму ў вочы. На Іскарку былі ўжо не маціцовыя латы, што нагадвалі рыбіну луску, а самая звычайная зрэбная кашуля. За плячыма іх, над чыстым і спакойным возерам, заружовілася неба. Іскарка ўзяў Яню за абедзве рукі:
— Які ж я быў дурны, даражэнькая! Які дурны! He бачыў нічога... He заўважаў... Hi
46
лрыгажосці тваёй... Hi сэрца твайго... Мужнага і вернага!
— Ах, Іскарка! — прашаптала Яня і, прытуліўшыся да яго грудзей, заплакала. Ад шчасця заплакала. Ад вялікай радасці. Потым нібы прахапілася ад дзівоснага сну: — Іскарка! А як жа сябры твае? Майстравыя... іх жа смерць чакае, калі ты сёння раніцай не з'явішся ў замак!..
Іскарка таксама, нібы прачнуўшыся, глянуў туды, адкуль ішло світанне:
— Таак... Восьвось сонейка ўзыдзе... Трэба ратаваць іх!.. Пабеглі, Яня! Хутчэй пабеглі!..
— Дык цябе ж самога...— спрабавала ўтрымаць яго Яня.
— Ты ж добра ведаеш,— сказаў лагодна, але настойліва Іскарка,— у вернасці — сіла!
— А каралі? — спыталася Яня.— А кветкапапараць?
— Вось яны! — і ён дастаў зза пазухі тыя самыя каралі, што рыхтаваў да вяселля Князёўны, і незвычайнай прыгажосці кветку.
Любавацца запаветнай кветкай у Яні не было часу.
— Ну, цяпер усё павінна быць добра,— толькі і паспела сказаць Яня.— Пабеглі, Іскарка!
9
Першыя промні світання фарбавалі плошчу перад княжым замкам у залацістаружовы колер. Цяпер тут былі ўстаноўлены два памосты. Адзін — багата ўпрыгожаны дыванамі,
47
з крэсламі з ласіных рагоў. Другі — ніяк не ўпрыгожаны. На ім стаяла вялікая дубовая калода. У яе была ўваткнута сякера. He такая, як у лесарубаў, а тая, якой сцінаюць галовы. Усё навокал было яшчэ агорнена моцным сном. Спалі і два дружыннікі, прываліўшыся спінамі да кожнага з памостаў.
Нечакана, як заўсёды, з'явілася Каргота. У яе не было ранейшай самаўпэўненасці.
— Ууу, паганка! — усё яшчэ абуралася яна, аддыхваючыся.— У возера кінулася!.. Каваля выратавала!.. Хто б падумаць мог?! Такая кволенькая... непрыкметненькая... А пакуль я з ёю валаводзілася, мая ўласная дачка — Князёўна, вяселля не дачакаўшыся, з заморскім каралевічам уцякла! Можа, і тут каханне? Можа, і тут — вернасць? А каб яно прахам пайшло!.. Каб яно...— яна асеклася, спахапіўшыся.—Хутчэй! Хутчэй! Пакуль гэтыя злыдні не з'явіліся!.. Яны ж і папарацькветку, напэўна, прыхапілі, маю кветачку!.. Але не ўсё яшчэ страчана! Пакараю смерцю заложнікаў... майстравых гэтых... сяброў Іскаркавых... Людзі тады не даруюць кавалю... Самі расправяцца з ім... А як жа?! Праз яго злачынства яго ж сяброў жыцця пазбавілі!.. He даруюць людзі! He даруюць! Хахаха!..
Ад яе рыпучага смеху прачнуўся адзін з дружыннікаў.
— Гэй! — усхапіўся ён, убачыўшы Карготу.— Ты чаго тут швэндаешся, карга старая?!
Ускочыў і другі. Абодва схапіліся за зброю. Каргота кінулася наўцёкі. He давядзеш жа ім
48
у такім выглядзе, што ты і ёсць Уладарная Княгіня!
— Ату! Ату яе! — крычаў адзін дружыннік. А другі толькі рагатаў залівіста ды весела.
Але тут у высокім акне замкавай вежь! ўзнікла постаць Уладарнай Княгіні.
— Гэй вы! — грозна звярнулася яна да дружыннікаў.— Гультаі! Абібокі! Спіцё на варце?! Ды я вам галовы пасцінаць загадаю! Разам з тымі заложнікамі!
— Даруй, Уладарная Княгіня! — укленчылі дружыннікі.— Даруй!
— Княжага Вяшчальніка сюды! — загадала Княгіня.— Ката сюды! I людзей сагнаць на плошчу! Зараз жа!!!
Дружыннікі кінуліся выконваць загад Княгіні.
Плошча пачала запаўняцца народам. A сонца тым часам убіралася ў сілу, залівала ўсё навокал сваім яркім святлом. Дзень меўся быць ясны, сонечны. Але не радасна было людзям, што збіраліся каля памостаў. Яны здагадваліся, дзеля чаго іх склікаюць. Таму на плошчы і панавала трывожная і напружаная цішыня.
3 замкавай вежы спусцілася ўніз і выйшла на плошчу Уладарная Княгіня. Народ моўчкі схіліў перад ёю галовы. Яна паднялася на свой памост, упрыгожаны дыванамі. Села ў крэсла з ласіных рагоў. Дала знак Княжаму Вяшчальніку, які стаяў крыху ззаду яе, але так, каб бачыць кожны яе рух, чуць кожнае слова.
49
— Прывесці заложнікаў! — гучна абвясціў загад Уладарнай Княгіні Вяшчальнік.
Дружыннікі вывелі да памоста, на якім тырчала дубовая калода з сякерай, заложнікаўмайстравых. Яны стаялі, унурыўшы галовы, са звязанымі рукамі.
Княгіня зноў дала знак Вяшчальніку. Той разгарнуў пергаментны скрутак і пачаў:
— Увага! Увага! Увага! Указ Уладарнай Княгіні! «Паколькі княжы каваль Іскарка, па празванню Залатыя Рукі, не злоўлены і сам да гэтага часу не з'явіўся з выкрадзенымі залатымі аздобамі, паколькі праз ягонае злачынства і здраду не адбылося вяселле Князёўны з заморскім каралевічам, з прычыны чаго Князёўна з каралевічам уцяклі ў невядомым напрамку,— прывесці ў выкананне княжы прысуд: пакараць заложнікаўмайстравых як саўдзельнікаў Іскаркавай здрады і злачынства смерцю праз адсячэнне галавы...» Подпіс... пячатка...
— Прывесці ў выкананне зараз жа! — не вытрымала КнягіняКаргота.
— Зараз жа! — гучна паўтарыў Княжы Вяшчальнік.
Глыбокі стогн пракаціўся па плошчы. I раптам увесь натоўп укленчыў перад Уладарнай Княгіняй. Толькі заложнікімайстравыя засталіся стаяць, як стаялі.
— Злітуйся! — крычалі людзі, працягваючы рукі да Уладарнай Княгіні.— Злітуйся, Уладарная! Пашкадуй дзяцей, што сіроткамі заста
50
нуцца! Пашкадуй жанок, што ўдовамі век векаваць будуць! Злітуйся!! Злітуйся!!!
— Ніякай літасці! — ускочыла Княгіня.— Іскарка не пашкадаваў іх! 3 яго і пытайцеся! — I пацвердзіла свой загад: — Пакараць заложнікаў! Зараз жа!!!
Загрымелі барабаны. Заігралі сурмы. Народ падняўся з каленяў. Дружыннікі ўзвялі на памост заложнікаў. Следам за імі ўзняўся Кат. Шырокі ў плячах, нізкалобы, з маленькімі вочкамі пад калматымі бровамі. Вось ён закасаў рукавы сваёй чырвонай кашулі. Вось вырваў з дубовай калоды сякеру...
I ў гэты момант мёртвую цішыню парушыў звонкі голас Іскаркі:
— Стойце! Пачакайце!
А за ім усе пачулі голас Яні:
— Спыніцеся!
Іскарка і Яня, трымаючыся за рукі, выбеглі на плошчу. Ад нечаканасці апусціў сякеру Кат. Ускочыла са свайго крэсла КнягіняКаргота.
— Вось табе твае залатыя аздобы! — з гэтымі словамі Іскарка ўскочыў на памост, упрыгожаны дыванамі.— Вось, чарадзейка праклятая!
Ён кінуў да ног КнягініКарготы не толькі каралі, але і яшчэ нейкія ўпрыгожанні.
— Чарадзейка?! — пракацілася па натоўпе.— Чарадзейка!.. Княгіня — чарадзейка!!!
— Так,— пацвердзіў Іскарка.— Чарадзейка! Злосная і хцівая чарадзейка! Вы ў гэтым самі пераканаецеся! Каб не Яня, каб не яе вернае і мужнае сэрца, век б