Адэльчыны ручнікі
Артур Вольскі
Памер: 287с.
Мінск 2002
, пацягнуўся.
— Нешта ў жываце пяе,— прамовіў, пазяхаючы,— спаць спакойна не дае... Можа, сам запяю — адганю нуду сваю?
Зноў лазяхнуў. Потым заспяваў. He дужа ахвотна, напаўголаса:
Я — Марцін, Марцінка, Круглы сірацінка.
110
А ў МарцінкіСірацінкі— Hi хацінкі, Hi скацінкі. Hi хацінкі, Hi скацінкі, Hi засохлае скарынкі...
— Ээ, не... Дарма людзі кажуць, што галоднаму лепш пяецца. Як пад'еў бы, не толькі заспяваў бы, скакаць пайшоў бы!.. А так...
Я сяджу сабе на печы, Грэю ногі, Грэю плечы...
— Ага! Пагрэешся тут, калі ў печы даўно не палена. I дроў нямашака... Hi паленца...
Каб не мой каток Максім, Я загінуў бы зусім...
— Але ж дзе гэта мой кот Максім забавіўся? Як пайшоў звечара, так і няма. Няўжо не здабыў нічога? Гэтак жа з голаду памерці можна!
Я — Марцін, Марцінка, Круглы сірацінка. Мне каточак — Як браточак, Самы блізкі, Самы родны. Без каточка, Без браточка Быў бы я зусім галодны...
111
— I за што ж гэта лёс мяне так карае? Былі мамка з таткам — усё дзеля мяне рабілі. Нічога самому рабіць не давалі, песцілі ды ўволю кармілі. А не стала ні мамкі, ні таткі — зніклі і пернікі і аладкі. Людзі кажуць: працаваць трэба, будзе хлеб і да хлеба... Але ж бацькі мае ўсё жыццё гаравалі, спіны не разгіналі. А што мне пакінулі? Печ халодную ды ката Максіма...
Дзе ты, дзе ты, Мой каточак? Чуеш — плача Жываточак!
Мне б хоць трошачкі Пад'есці...
Але ты блукаеш дзесьці...
Марцін прыслухаўся.
— He... He відаць і не чуваць ката майго Максіма.
Ані ўлетку, Ані ўзімку He падводзіў Кот Максімка. Дзе ж ён ходзіць, Дзе блукае?
Можа, з ім бяда якая?!
Зноў прыслухаўся. Больш пільна.
— He, не ідзе... Дык, можа, мне з печы злезці ды пашукаць чаго паесці? — але, павагаўшыся крыху, вырашыў: — Ат, няхай сабе і
112
памру, усё роўна нічога з печы не злезу...
3 гэтымі словамі ён рызманы.
рабіць не буду! I
зноў захутаўся ў
Раптам, як сарваўшыся знекуль, уваліўся ў хаціну кот Максім з торбай за плячыма. Зацкавана азірнуўся. Дзіва што! Здалёк чуўся сабачы брэх. Кот быў палез у падпечак, але торба не пусціла. Брэх між тым нарастаў. Кот у адчаі кінуў торбу і схаваўся. Сабачьі брэх тым часам сціх удалечыні. Відаць, прамчалася зграя сабачая міма.
На печы зноў заварушыліся рызманы. Марцін сеў, звесіўшы ногі.
— У жываце пяе,— нездаволена забурчаў ён.— Сабакі брэшуць... Хіба заснеш? А гэта што за торба і адкуль з'явілася, ці не з неба звалілася?..
Нарэшце Марцін саскочыў з печы.
— Трэба ж даведацца, што ў торбе. Можа, у ёй харч які?..— Але тое, што ўбачыў ён, разгарнуўшы торбу, пераўзышло ўсе яго спадзяванні.— Ого! Ды тут, калі ласка, і сала, і каўбаска...
I, дастаўшы ўсё гэта, пачаў прагна паглынаць, не адыходзячыся ад торбы.
— Смаката! Шкада, што няма ката...
— Думаеш, торба скацілася з горба? — пачуў ён раптам голас Ката, які толькі што вылез з падпечка.
— А! Дык гэта ты, Максімка, расстараўся?
113
— Хто ж яшчэ! — з гонарам адказаў Кот, атрасаючы з сябе пыл.
— Дык і сабакі, можа, за табою гналіся?
— A то за кім жа! — з яшчэ большым гонарам адказаў Кот.
— Ах ты, малайчынка! — Марцін лагодна прытуліў да сябе Ката.— Як бы я жыў без цябе — сірацінка?! Сядай да стала. Разам есці весялей.
Кот Максім вырваўся з абдымкаў, пачціва стаў убаку.
— Папершае, стала ў нас няма. Даўно на дровы пайшоў. А падругое... падругое, не выпадае звычайнаму служку з самім графам за адным сталом сядзець.
Марцін ледзь не падавіўся, пачуўшы такое.
— 3 графам?! Дзе ж ты таго графа ўгледзеў?
— Ды вось ён,— з перабольшанай павагай пакланіўся Кот,— перада мною. Гэта ж цябе, Марцінка, людзі графам назвалі.
Марцін зняў накрыўку са слоіка, падаў смятану Кату.
— 3 чаго гэта?
— А з таго... з таго,— не спяшаўся адказваць Кот, ласуючыся смятанай,— што толькі графы... толькі графы так жыць могуць... спаць ды есці... спаць ды есці,— ён абцёр лапай вусы,— нічагусенькі не робячы...
— Няўжо так мала трэба,— Марцін дажаваў каўбасу,— каб быць графам?
114
— Як бачыш,— прамовіў Кот,— і не абыякім графам, а тваім сіяцельствам ГлінскімПапялінскім!
Слова «тваім» ён вымавіў з асаблівай павагай.
— ГлінскімПапялінскім?
— Ну так! Што ў цябе ёсць? — і Кот сам адказаў на сваё пытанне: — Толькі печ гліняная. А што ў печы? Толькі попел астылы. Вось і выходзіць: граф ГлінскіПапялінскі.
— Але ж... калі я — граф, дык і жыць паграфску павінен!
— Перш чым паграфску жыць, не давялося б табе са мной мышэй лавіць.
— Гэта яшчэ чаму?
— Бо я праз тваё графскае сіяцельства ў славутага злодзея ператварыўся. Людзі, як убачаць мяне, усё хаваюць, вокны, дзверы зачыняюць. Сабак з ланцугоў спускаюць... Сёння вунь ледзь на шматкі не парвалі...
— Ну што ж, Максімка,— засмучана ўздыхнуў Марцін.— Калі ўжо так... Лаві сабе мышэй... А мне... мне не насі нічога... нічагусенькі...
— А як жа,— разгубіўся на гэты раз Кот.
— Я... я на печ залезу,— і Марцін сапраўды палез на печ.— Ды памру тут... з голаду... з холаду...
— Э не, тваё сіяцельства! — пацягнуў яго Кот за падраную калашыну ўніз.— Хіба можа сябар сябра ў бядзе пакінуць?!
— А што рабіць? — сумна прамовіў Марцін.— Хоць ты пажыві на свеце...
115
— А што,— нясмела пачаў Кот,— а што, калі б...
— Што — калі б?..— безнадзейна азваўся Марцін.— Кажы, калі пачаў ужо.
— А ці не ажаніцца твайму графскаму сіяцельству?
Ад нечаканасці і здзіўлення Марцін ледзь з печы не зваліўся.
— Ажаніцца?! Навошта?! — і дадаў расчаравана: — Ды і з печы трэба злазіць...
— Дык жа ў жончынай хаце таксама, можа, печ будзе! — пачаў даводзіць Максім.— I нават напаленая. А ў печы — капустачка варыцца, сальца скварыцца...
— Ух тыы! — міжволі захапіўся Марцін, але тут жа спахмурнеў.— Хто ж за мяне замуж пойдзе? За графа такога...
— Ээт! — не адступаў Кот.— Хіба мала на свеце дзявок, якім замуж карціць? А ўдавіц?.. Між іншым, калі ты ўмыешся ды хаця б у лапці абуешся, дык яшчэ і не апошнюю ўсватаць можна.
— Што ты кажаш?! — нарэшце саскочыў з печы Марцін.— Толькі дзе мы лапці возьмем і вады, каб умыцца?
— На рэчку пойдзем! — узрадаваўся Кот.— Там вады ўволю. Пакуль ты мыцца будзеш, я лыкаў надзяру на лапці...
— А хто спляце?
— Ды самі якнебудзь!
— Самі? — зноў завагаўся Марцін.— Эээ...
Але Кот перапыніў яго:
116
— А печ напаленая? А дранічкі ў смятанцы? А яешанька на сальцы?
— Добра! — канчаткова здаўся Марцін.— Вядзі мяне, Максімка, на рэчку...
I каб не даць гаспадару апамятацца, кот Максім падхапіў яго пад локці і хуценька выштурхнуў з хаты. Потым вярнуўся, падхапіў забытую торбу і выбег.
2
Пры самым беразе рэчкі вісеў на кусце сплецены ўжо лапаць. Марцін сядзеў ля куста, даплятаў другі. Твар у яго быў чысты — умыўся нядаўна. Але выглядаў ён не дужа весела. I песенька адпавядала яго настрою:
Я — Марцін, Марцінка, Круглы сірацінка.
Каб шукаць
Нявесту дзесьці, Трэба лапцікі Мне сплесці.
Ён стомлена апусціў рукі.
Ах, напэўна, Недарэчы Злез я з печы, Злез я з печы...
— Як гэта — недарэчы? — абурыўся кот Максім, несучы гаспадару лыка,— можа, лепей ляжаць на печы, студзіць сабе плечы?! — Ён
117
паглядзеў на Марцінаву работу.— Эге! Бач, як налаўчыўся. Калі толькі навучыўся?
— Ды бачыў некалі, як бацька пляце,— сціпла азваўся Марцін, падбадзёраны пахвалой.— I ўсяе навукі...
— Значыцца, здатныя маеш рукі,— не сунімаўся Кот.— Яшчэ трошкі — надзенем на ножкі і — рассцілайцеся, сцежкідарожкі!.. A лыка, бачу, больш і не трэба? Ну, добра, ты тут канчай сваю справу, а я да вады пайду, можа, рыбку злаўлю на вячэру. Толькі вось вуды няма... Ці не паспрабаваць на лыка? Ат, на ўласны хвост лепей...
I кот Максім падаўся да рэчкі, сеў на самым ускрайку берага. Апусціў хвост у ваду, пачаў загаворваць:
Хай тут плытка, Хай тут глыбка, Ўкіну хвост — не лыка я. Ты хутчэй Лавіся, рыбка, Дробная, вялікая!..
Раптам Кот насцеражыўся, тузануў хвост з вады.
— Здалося,— сказаў расчаравана, і зноў узяўся загаворваць:
Мы не прагныя
Без меры.
Нам хапіла б
Для вячэры Паўвядзерца Верхаводкі, Ды яшчэ хоць з тузін плоткі!..
118
Марцін даплёў тым часам другі лапаць. Агледзеў яго з усіх бакоў^
— А што?.. I няблага. Гэта ж я ўпершыню ў жыцці сам зрабіў нешта. Сам!
Паспрабаваў усунуць у лапаць нагу. Ды дзе там — нага не палезла. Азірнуўся на Ката, уздыхнуў:
— Нічога. Абносяцца...
Я — Марцін, Марцінка, Круглы сірацінка.
Лапці сплёў Сабе я ўсё ж, Каб не тупаць Басанож...
Далей ён пачаў высвістваць мелодыю сваёй песенькі, без слоў:
Фіюфію, фіюф'ю, Фіюфію, фіюф'ю...
А кот Максім паранейшаму сядзеў на беразе, алусціўшы хвост у ваду:
Я і гэтак, Я і так, He клюе, аднак, Ніяк.
Ну, не рыба— Хоць бы рак...
У гэты момант нешта моцна тузанула Ката за хвост і пацягнула ў ваду. Ён ледзь не зваліўся з берага, але паспеў учапіцца за лазовы куст:
119
Каб жа толькі He шчупак!..
— Ратуй! Марцінка! Гіну!
— Трымайся! Максімка! Трымайся, даражэнькі! — Марцін учапіўся за Ката, штосілы пацягнуў яго да сябе.
— Асцярожна! Асцярожна! — яшчэ гучней закрычаў Кот.— Так без хваста застацца можна!
Нарэшце ім удалося выцягнуЦь на бераг... вялікага Рака!
— Вяжы яго! — закрычаў Кот.— Вяжы яго лыкам, Марцінка!
Марцін схапіў лыка, кінутае Катом. Рак, вымушаны бараніцца, выпусціў з клюшняў Максімаў хвост. Наваліўшыся разам, Марцін і Кот звязалі ўрэшце Рака.
Стомлена апусціўся Марцін на зямлю.
— Ну вось і ўправіліся, а дужы!..
— Ледзь хвост не адарваў,— паскардзіўся кот Максім,— Але ж затое і вячэра будзе!.. Графская вячэра...
Рак спрабаваў выбавіцца з путаў, ды нічога
з гэтага не атрымалася.
— Даруйце, даражэнькія! — узмаліўся ён.— Даруйце! Я ж не хацеў нікому зла рабіць!
— He хацеў, не хацеў,— перадражніў Кот,— вось укінем у вар — будзе сыты гаспадар. I мне сёетое дастанецца.
— Толькі не ў вар! Толькі не ў вар! — аж закалаціўся Рак.— У мяне ж дзеткі маленькія... Злітуйцеся!
120
— А чаго за хвост чапляўся?
— Я ж ненаўмысна. Чую — свішча нехта... — Гэта я свістаў,— прызнаўся Марцін.
— А мне ўсё жыццё хацелася свістаць навучыцца. Бо наўкол толькі і чуеш: калі рак свісне... калі рак свісне... Вось і вырашыў я паглядзець, як гэта робіцца... Бачу — корань нейкі з берага звісае... ці корч... Ну, я за яго... і вось... He мяне, дык дзетак пашкадуйце! — ледзь не плака