• Газеты, часопісы і г.д.
  • Афарыстычныя выслоўі беларускіх пісьменнікаў

    Афарыстычныя выслоўі беларускіх пісьменнікаў


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 638с.
    Мінск 2012
    155.07 МБ
    Н.В. Гаўрош Н.М. Нямковіч
    АФАРЫСТЫЧНЫЯ ВЫСЛОЎІ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕІІНІКАЎ
    Мінск «Вышэйшая школа»
    УДК 811.161.3’373.4
    ББК81.2Бел-3
    Г24
    Усе правы на дадзенае выданне абаронены. Кожнае ўзнлўленне гэтай кнігі ці яе часткі неможа быць лжыццеўлена без ілзволу выда-вецтва
    ISBN 978-985-06-1956-3	© Гаўрош Н.В., Нямковіч Н.М., 2012
    ©Выдавецтва «Вышэйшая школа», 2012
    Незгасальнай памяці
    заснавальніка беларускай фразеалогіі прафесара Ф.М. Янкоўсклга
    Прадмова
    Афарыстычныя выслоўі (афарызмы) выклікаюць цікавасць не толькі закладзеным у іх змесце вопытам пакаленняў, мудрасцю і сілай духу чалавека, яго ма-ральнымі і эстэтычнымі ідэаламі, а і той дакладнай і своеасаблівай характарыстыкай людзей, іх схільна-сцей, вызначэннем і ацэнкай разнастайных узаемаад-носін у грамадстве, з’яў рэчаіснасці. Яны надзвычай лаканічныя і вобразныя, выразныя і зразумелыя. Змест афарызмаў універсальны і адначасова нацыя-нальна адметны.
    Першая спроба навуковага асэнсавання афа-рыстычных выслоўяў у беларускай культуралогіі была зроблена Ф.М. Янкоўскім. У кнізе «Крылатыя словы і афарызмы» (Мінск, 1960) ён падаў 220 крылатых выслоўяў, разнастайных паводле структуры, сінтаксіч-на закончаных вобразных выразаў. Праблеме афа-рыстычнага слова прысвечаны і шэраг артыкулаў да-следчыка, дзе аналізуюцца афарызмы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Ларысы Геніюш, Ядвігіна Ш„ Цёткі, Анатоля Вярцінскага і інш. Неадкладнай і першасту-
    I* 3
    пеннай задачай філолагаў Ф.М. Янкоўскі лічыў збіран-не афарыстычных выслоўяў з беларускіх літаратурных крыніц, вытлумачэнне гэтых выслоўяў, адлюстраванне ўжывання іх у маўленні.
    Асэнсаванню і сістэматызацыі афарыстычных выслоўяў Ніны Мацяш, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Янкі Брыля прысвечаны артыкулы М.І. Новік, Т.М. Трыпуцінай, а таксама публікацыі тэматычных падборак афарызмаў беларускіх пісьмен-нікаў аўтараў гэтага выдання ў часопісе «Роднае сло-ва» (Мінск, 2005-2011). Афарыстычныя выслоўі Якуба Коласа засвсдчаны ў кнізе А.Я. Міхневіча «Якуб Колас разважае, радзіць, смяецца...» (Мінск, 2002).
    У кнізе «Афарыстычныя выслоўі беларускіх пісь-меннікаў» сабрана і тэматычна спарадкавана каля 3600 афарызмаў, выбраных з твораў 182 беларускіх пісьменнікаў усяго 45 тэматычных груп. У якасці за-галоўкаў гэтых груп выкарыстоўваюцца афарыстыч-ныя выслоўі, якія, на думку аўтараў кнігі, найбольш поўна выражаюць змест тэмы. Выслоўі кожнай групы падаюцца ў алфавітным парадку, пасля кожнага афарызма (у дужках) называецца аўтар і крыніца. Па-колькі змест афарызмаў, нягледзячы на лаканічнасць і адшліфаванасць формы, характарызуецца не толькі закончанасцю, але і абагульненасцю, то некаторыя выслоўі ўключаны ў некалькі тэматычных груп. У афа-рыстычных выслоўях, выбраных з паэтычных твораў, вершаваныя радкі аддзяляюцца значком /.
    4
    У пачатку выдання змяшчаецца артыкул « Афарыз-мы гэтатэрміновыя тэлеграмы розуму»,уякім пада-ецца тлумачэнне тэрмінаў афарыстычнае выслоўе, афарызм, акрэсліваецца змест і аб’ём паняццяў нацыя-нальная афарыстыка, афарызацыя тэксту, раскрыва-ецца структурная адметнасць афарызмаў, іх тэматыч-ная разнастайнасць, нацыянальная самабытнасць.
    У канцы кнігі прыводзіцца алфавітны паказальнік афарыстычных выслоўяў (пасля кожнага падаецца ста-ронка, дзе яно змяшчаецца ў тэксце), а таксама спіс аўтараў, з твораў якіх узяты афарызмы.
    Афарызмы падаюцца ў аўтарскім напісанні.
    Выбар фактычнага матэрыялу афарызмаў патра-баваў працяглай і настойлівай працы. 3 выключнай складанасцю давялося сутыкнуцца пры адборы, апра-цоўцы, сістэматызацыі саміх моўных фактаў, бо «слова -не рэальны прадмет, яго не возьмеш у рукі, не змераеш, не зважыш» (Я. Колас); у акіяне слова /ані мяжы, ні донца. / Есць там адна аснова: / праца / і праца бяскон-ца!.. (В. Жуковіч). Аўтары гэтага выдання, натуральна, не прэтэндуюць на поўнае выяўленне і апісанне бела-рускіх афарыстычных адзінак.
    Задача далейшага вывучэння афарыстыкі беларус-кай мовы застаецца актуальнай і важнай. Гаварыць пра анталогію беларускіх афарызмаў і крылатых вы-слоўяў неабходна. Хочаш спасцігнуць, зразумець на-
    5
    род станцуй яго танец, праспявай яго песню, па-спытай яго стравы, удумайся ў яго ідыяматыку, афа-рыстыку. Вырашэнне задачы збору беларускіх афа-рызмаў, крылатых выразаў, іх класіфіканыя, аналіз цікавыя і карысныя не толькі філолагам, а і псіхолагам, этнографам, філосафам, гісторыкам, усім, хто ціка-віцца нацыянальнай афарыстыкай.
    Аўтары выдання выказваюць шчырую ўдзячнасць метадысту Рэспубліканскага інстытута кантролю ве-даў В.М. Лапанік і настаўніцы беларускай мовы і літа-ратуры СШ № 32 г. Мінска Т.В. Корбан за дапамогу ў падборы фактычнага матэрыялу.
    «АФАРЫЗМЫ ГЭТА ТЭРМІНОВЫЯ ТЭЛЕГРАМЫ РОЗУМУ»
    Афарызм як двухпланавая моўная адзінка. Афарыстычнасць выслоўяў. Афарызацыя.
    Нацыянальная афарыстыка
    Існуюць паняцці нацыянальная лексіка, нацыя-налышя фрлзеалогія. Кажуць і пра нацыянальную афарыстыку. Ведаем (на слыху) шматлікія лацінскія, многія грэчаскія, колькасна значныя французскія ход-кія фразы афарызмы, крылатыя выслоўі. Можа, толькі вялікія, развітыя, класічныя мовы здольны на-раджаць тое, што будзе цікава і карысна ўсім: там муд-расць, незвычайныя назіранні, павучанні і падобнае? Калі ўзяць пад увагу колькасць зафіксаваных афа-рыстычных выслоўяў, то так яно і акажацца: першыя пазіцыі зоймуць лацінская, грэчаская, французская, італьянская мовы. Аднак гэта толькі таму, што афа-рыстыка названых моў больш грунтоўна даследавана. Цікавасць да лацінскіх і грэчаскіх прыказак, крылатых выслоўяў і афарызмаў тлумачыцца не толькі тым, што яны прайшлі праз вякі, прынеслі нам святло мудрасці старажытных вучоных, філосафаў, паэтаў, але і тым, што сваёй лаканічнасцю, дакладнасцю і глыбінёй зместу сугучныя нашаму імкліваму часу. Менавіта ў антычных афарызмах адлюстраваліся душа, розум і
    7
    сіла слова мінулых пакаленняў; нам і сёння блізкія многія іх маральныя, этычныя і эстэтычныя ідэалы. Афарыстычныя выразы гэта неацэнныя, як трапна заўважыў Сакрат, «сокровніца древннх мудрых му-жей». Усё, што створана папярэднімі пакаленнямі, іх веды і вопыт дапамагаюць больш глыбока асэнсоўваць сучаснае, прадбачыць будучыню. Вялікі педагог Ян Каменскі адзначаў, што вывучэнне мудрасці ўзвышае і робіць нас больш моцнымі і велікадушнымі.
    А што ж беларуская афарыстыка? Яшчэ і сёння няма не тое што поўнага збору беларускіх афарыстыч-ных выслоўяў, але і больш-менш распрацаванай тэорыі і методыкі пошуку і даследавання такіх адзінак, не распрацавана методыка іх спарадкавання і лексіка-графічнага апісання. Больш увагі даследчыкі ўдзялялі вывучэнню прыказак, уласна фразем, перыфраз (пра-цы Ф. Янкоўскага, Н. Буракі, Л. Жураўскай, Г. Мала-жай, Р. Шкрабы і інш). Уласна афарызмы застаюцца мала даследаванымі да гэтага часу. Маем толькі пады-ходы да крытэрыяў вызначэння і акрэслення такіх адзі-нак, падборкі крылатых выслоўяў і афарызмаў нека-торых беларускіх пісьменнікаў (гл. працы Ф. Янкоў-скага, А. Міхневіча, Я. Іванова).
    Афарызмы ніколі не характарызуюць аднаго чала-века. Яны маюць дачыненне да многіх і многага, калі не да ўсіх і да ўсяго. Аднак нягледзячы на сваю ўнівер-сальнасць даволі часта афарыстычны выраз можа пад-
    8
    казаць, якому народу ён належыць. Прыгадаем: Наво-шта каласы, калі няма васількоў? (М.Багдановіч. Апокрыф); Міхал лічыў Нясвіж Парыжам (Я.Колас. Новая зямля); Штосьці з нлмі не так, / калі нават буслы не вярнуліся гэтай вясной (Н. Маеўская. Вось і дажылі мы да вясны...); Беларусу іў Парыжы сняцца / белізна бяроз і сосенмедзь (П. Панчанка. Недзе салавей пяе ў дуброве); Калі за Беларусь аддаць жыццё / Свя-тыя клічуць буду не старонні (Н. Гілевіч. «Пала-нэз» Агінскага); Мне бацькаўшчынай цэлы свет, / Ад родных ніў я адвярнуўся.../ Адно... не збыў яшчэ ўсіх бед: /Мне сняцца сны абБеларусі! (Я. Купала. О так! Я пралетар!); Пакідайце і буслу і чайцы / больш вады і неба на душу (П. Панчанка. He люблю я слова «покорнтель»..,). Нацыянальныя рэаліі, сімвалы пад-казваюць, што гэта наша, роднае. Афарыстычныя выслоўі нашы беларускія па месцы нараджэння, мудрасць жа, заключаная ў іх, сусветная.
    Бывае, што ёсць непасрэднае ўказанне на геаграфію «нараджэння» афарыстычнага выслоўя: He адрокся Бог ад Беларусі (В. Аколава. Мальер на мінскай Кама-роўцы); Беларусь адродзіцца Вераю (Р. Барадулін. Bepaw); Беллй Краіне не згінуць парожняй/абарані ад бяспамяцтва, Божа! (А. Хатэнка. Дзедава субота); Беларусь перад усім! (М. Скобла. Зэльвенская каса ў музеі Максіма Багдановіча); У выраі далёкім / Аднаго для птахаў не стае / Тых дубоў, / наднёманскіх, вы-сокіх, /Азе ім трэба гнёзды віць ceae (М. Арочка. Недзе
    Іа Зак. 2961 9
    на зялёнай пойме Ніла); Болыа за сябе я Беларусь лю-блю, /Іёюз нараджэння ганаруся. / Праб’е мой час, /як Каліноўскі праз пятлю, / Я нізка пакланюся Беларусі (С. Грахоўскі. Больш за сябе я Беларусь люблю...); Быць беларусам / Гэта значыць, / За родны край зга-раць на дым, / Па-беларуску чуць і бачыць / На гэтым свеце і на тым\ Быць беларусам / Гэта значыць, / Свайго ні гуку незабыць, /Усёчужое перайначыць, /Каб Беларусі вечнай быць (Р. Барадулін. Быць!); Іхлй з ты-сячрэк чужых напюся / Толькі для апошняга глыт-ка /Япрыйду сюды, / да Беларусі, / Да свайго азё'рнага кутка (Г. Бураўкін. «Што ты так прыкуты да Ра-дзімы?..»).
    Даволі часта ў афарыстычных выслоўях прачытва-ецца нацыянальная прыналежнасць іх аўтараў: Калі легчы /Дыклегчы брусам, / Тым, штоў хлты кладуць беларусы'. (М. Арочка. Калі лхгчы...)\ Беларускія звеку паэты / Hat) хлуснёю і подласцю над! (В. Аколава. Да Фёдара Янкоўскага ў госці); Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам (Я. Сіпакоў. Узятак з маўчання).
    Нацыяналыіыя міфалагемы, нацыянальныя сімва-лы таксама падкажуць, якому народу належыць афа-рыстычны выраз. Прыгадаем: He бывае хлеба, / Калі не зжаць у тэрмін збажыну (А. Вольскі. Сяброўская
    10
    чарка); He хачу між калоссяў / быць коласам тым, / Што часамі ўзрастае без зерня (М. Арочка. Пакуль малады); Таму крыніца чыстая заўжды, / Што не стаіць яна на месцы (Н. Тарас. Пад белым яварам); У наіўнасць, / Што ўсім спавядацца рада;/ У шу-кальнікаў папараць-кветкі/1праўды; /Умару, /Што вечна жыве чаклннем, / He кіну ніколі / Насмешкі каме-нем, /Бо траплюў сябе (М. Арочка. He кіну...); Увёсцы нелюбяць гнацца за жураўлёму небе, калі сініцаўруцэ (М. Стральцоў. Трывожна крычыць птушка).