• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акцэнты Свабоды  Юры Дракахруст

    Акцэнты Свабоды

    Юры Дракахруст

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 430с.
    2009
    86.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Юры Дракахруст
    радыё свабода
    Прысьвячаецца маім бацькам Аляксандру Дракахрусту і Дзіне Манаевай
    Юры Дракахруст
    акцэнты свабоды
    Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
    Юры Дракахруст. АКЦЭНТЫ СВАБОДЫ. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2009. — 430 с.: іл.
    Заснавальнік і каардынатар сэрыі
    Аляксандар Лукашук
    Мастацкі рэдактар Генадзь Мацур
    Рэдактар Кацярына Гарэлік
    Карэктар Настасься Мацяш
    Мастак Генадзь Мацур
    Гэтая кніга — зборнік выбраных перадачаў праграмы Беларускай службы Радыё Свабода «Праскі акцэнт», якія выйшлі ў этэр у 2001—2009. Парадоксы станаўленьня нацыі і дзяржаўнасьці, аўтарытарызм і змаганьне за дэмакратыю, геапалітыка і мараль — пытаньні «круглых сталоў», адказы на якія шукаюць вядомыя беларускія і замежныя экспэрты і палітыкі.
    © Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2009
    FOL
    ISBN 978-0-929849-28-7
    Зьмест
    Свабода без акцэнту. А. Лукашук 	9
    СКРЫЖАВАНЬНІ БЕЛАРУСКАГА ШЛЯХУ
    Адраджэньне і народ: з намі ці бяз нас 	12
    Праект Адраджэньня: папярэдні дыягназ	12
    Калі скончыцца Адраджэньне?	15
    Рынкавыя стратэгіі promotion Адраджэньня 	17
    Як спалучыць Сапегу і Машэрава? 	20
    Ці павінныя ўлада і апазыцыя пайсьці насустрач адна адной дзеля абароны незалежнасьці?	22
    Што можна дараваць і што трэба дараваць? 	22
    Дыялёг: выйсьце ці пастка? 	26
    Чым далей ад Расеі, тым лепш для... чаго?	30
    Ацэнка вайны: нацыянальная ці ўнівэрсальная?	34
    Праўда аб вайне: адна на ўсіх ці ў кожнага розная?	34
    Ці была перамога ў вайне беларускай перамогай? 	39
    Праведнікі і справядлівая справа 	43
    Музыкі і Праляскоўскі: дылемы беларускага Фаўста 	49
    «Можа, вы ня грайце там...» 	49
    Мараль і творчасьць 	51
    Ці месца мастака — на барыкадзе?	54
    Перамовы і іх наступствы	57
    ЗА НАСТУПНЫМ ПАВАРОТАМ ШЛЯХУ Незалежнасьць Беларусі вачыма замежнікаў	62
    Незалежнасьць — гэта	62
    Ці магчымая расейскамоўная незалежная Беларусь?	65
    Лукашэнка — гарант незалежнасьці ці «гарант» яе страты?	68
    Беларусь паміж Эўропай і Расеяй 	72
    Сумесь турмы і дзіцячага садка 	75
    Супольны падмурак для асобнага дому?	75
    Што будзе пасьля Лукашэнкі?	81
    Ад любві да нянавісьці	87
    Каму належыць спадчына БНР? 	91
    «Спадчына БНР належыць гісторыі?» 	91
    Для каго і чаму 25 сакавіка — ня сьвята?	93
    Будучыня БНР 	97
    Лёс спадчыны Лукашэнкі 	100
    Што застанецца пасьля?	100
    На чым трымаецца савецкасьць? 	103
    «Мы — не вар’яты, мы — дактары»	107
    ВЫБАРЧЫЯ РОСТАНІ
    3 чым прэтэндэнты на прэзыдэнцкую пасаду зьбіраюцца ісьці да выбарнікаў?	112
    Тры самыя балючыя праблемы	112
    Чым Вы лепшы за іншых? 	113
    Вера кандыдата і вера народу 	116
    Тры галоўныя памылкі апазыцыі 	120
    Хто Вашыя героі?	123
    Магніты беларускай геапалітыкі 	125
    Ці зьявілася ў Беларусі альтэрнатыва Аляксандру Лукашэнку?	130
    «Насьцяне вісіць партрэт Мілінкевіча»	130
    А якая ў яго праграма? 	134
    Выбары і нацыянальная ідэя 	138
    Чаму Пазьняк зьняў сваю кандыдатуру?	143
    Выбары: прэзыдэнцкія і геапалітычныя	144
    Прэзыдэнцкія вьібары ў Беларусі: высновы і пэрспэктывы	148
    Што стаіць за лічбамі ЦВК? 	148
    Грамадзтва і апазыцыя пасьля выбараў	152
    Беларусь і сьвет пасьля выбараў 	154
    Палітычны далягляд у «вакне магчымасьцяў» 	158
    Ці адкрываюць умовы правядзеньня выбараў магчымасьці для апазыцыі? 	158
    Як лезьці ў «вакно магчымасьцяў»?	161
    Прынцыпы ці інтарэсы?	169
    Парлямэнцкія выбары і прызнаньне рэжыму Захадам 	173
    Выбарчая кампанія ня можалічыцца справядлівай 	173
    Чаго можна дасягнуць байкотам?	176
    Ці прызнае выбары Захад?	179
    «Беларусь апынулася перад выбарам»	182
    ВУЛІЦА I ПЛОШЧА
    Ці маглі падзеі 19—25 сакавіка 2006 году скончыцца інакш? 	186
    Якімі былі альтэрнатывы?	186
    «Міліцыя — з народам. А ня з вамі»	190
    Розныя бакі «сьцяны каштоўнасьцяў»	198
    «Памятаць, што дыктатуры руйнуюцца» 	201
    Ці ў памылках была справа? 	201
    Дэмакратычная меншасьць — гета? 	204
    Ці прызнала грамадзтва перамогу Лукашэнкі? 	209
    Ці існуе крызіс улады? 	212
    Ці можа апазыцыя прыняць правілы гульніўлады? 	215
    Год пасьля Плошчы 	219
    Ці прызнала грамадзтва перамогу Лукашэнкі? 	219
    Плошча: што гэта было? 	222
    Пралёг, рэпэтыцыя ці выпадковасьць? 	228
    Ці магчыма захаваць дух Плошчы? 	231
    Лёс Плошчы і лёс Майдану: адрозьненьні і падабенства 	235
    У нас свая незалежнасьць, у вас — свая 	238
    Хапун: звыклая рэакцыя ў нязвыклых абставінах	238
    27 ліпеня — нічыё сьвята? 	241
    Адна Беларусь — дзьве незалежнасьці? 	243
    Замест 500 мільёнаў даляраў — перадвыбарчы плякат КПРФ 	247
    НА ЎСХОД АД ШЛЯХУ
    Вынікі «газавай вайны» лютага 2004	году	252
    Чаму «Газпром» адключыў газ? 	252
    Чаму Менск урэшце саступіў? 	255
    «Газавая вайна» ў люстры грамадзкай думкі 	257
    Выбар Беларусі і выбар Расеі	260
    Супярэчлівыя інтэграцыйныя настроі ў Беларусі, Расеі і ва Ўкраіне 	266
    3 кім хочуць аб’ядноўвацца беларусы і ўкраінцы? .... 266
    Адметны шлях Расеі	270
    Ад чаго залежаць інтэграцыйныя памкненьні?	271
    «Шматвэктарная» інтэграцыя	274
    Інтэграцыя на ўсходзе і захадзе Эўропы: падабенства і адрозьненьні	278
    Ці пагражае незалежнасьці Беларусі цяперашні беларуска-расейскі газавы крызіс? 	280
    «Будзе катастрафічна цяжка»	280
    Козыры Беларусі	284
    Прапановы Эўразьвязу — уратаваньне ад крызісу? .. 289
    «Вы ўсе ў адным чоўне»	295
    Беларусь і Расея пасьля 2 сакавіка: якіх зьменаў можна чакаць у беларуска-расейскіх адносінах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі? 	297
    Безь пераменаў?	297
    Пат саюзнага будаўніцітва	300
    Адносіны без братэрства 	305
    НА ЗАХАД АД ШЛЯХУ
    Беларуска-польскі канфлікт: перадумовы і пэрспэктывы 	310
    Наступ на Саюз палякаў: новая хваля 	310
    Канфлікт беларуска-польскі ці беларуска-эўразьвязаўскі? 	314
    Расея і беларуска-польскі канфлікт	319
    Эўразьвяз і Беларусь пасьля беларускага рэфэрэндуму 2004 году 	324
    Эўрапейскі Эдып перад беларускім сьфінксам	324
    Ці патрэбны эўрапейскі «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі»?	328
    Навошта Эўропе дэмакратызаваць Беларусь?	330
    Эўропа як тэма прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году	335
    Якія наступствы будуць мець вынікі рэфэрэндумаў у Францыі і Галяндыі? 	340
    Злучаныя Штаты Эўропы ці Эўропа Айчынаў?	340
    Дзе апынулася Эўропа пасьля рэфэрэндумаў у Францыі і Галяндыі? 	343
    Адзіная Эўропа ці Эўропа Realpolitik узору XIX стагодзьдзя?	345
    «Польскі сантэхнік»: рэха пашырэньня Эўразьвязу ў 2004 годзе	346
    Ці зачыняюцца дзьверы пашырэньня?	349
    Веснавыя «замаразкі» 	352
    Чаму скончылася «адліга»? 	352
    Ці далучыцца Эўропа да амэрыканскіх санкцыяў?	....356
    Чым вышэйшая цана на газ, тым больш свабоды?	358
    Адносіны Захаду зь Беларусьсю: стандарты супраць геапалітыкі 	362
    Ці варта ўдзельнічаць у несправядлівых выбарах? .... 362
    Шанцы нармалізацыі	366
    Ці будзе Захад плаціць Беларусі?	372
    Казулін і Мілінкевіч паміж Салянам і Лукашэнкам ...376
    Збліжэньне Эўропы з афіцыйным Менскам — дабро ці зло?	376
    Маральная палітыка ці палітычная мараль? 	379
    За што адказваюць палітыкі? 	382
    Партнэрства для Беларусі і грузінскія аўтаноміі 	386
    На доўгім шляху	389
    Пра аўтара	391
    Пра ўдзельнікаў	392
    Паказьнік асобаў 	416
    Summary 	425
    Некалі я спытаўся Яна Новака-Езяраньскага, легендарнага калегу (падчас Другой усясьветнай вайны — бясстрашны сувязны ўраду Польшчы ў выгнаньні ў Лёндане і партызанкі на радзіме, потым — шматгадовы дырэктар Польскай службы Радыё Свабодная Эўропа), што б ён — са сваім досьведам працы падчас надзвычайнага становішча і Салідарнасьці, палітычных забойстваў і інтэрнаваньня тысячаў актывістаў, агоніі камуністычнага рэжыму і першага кампрамісу ўлады і апазыцыі, вызваленьня сваёй краіны ад імпэрскай удушкі з усходу і адкрыцьця сакрэтных архіваў — параіў Беларускай Свабодзе?
    «“Круглыя сталы”, — адказаў ён. — Рабіце гутаркі за круглым сталом, на любыя тэмы, зь левымі, правымі, з уладай, з апазыцыяй, з тымі, хто за рынкавую эканоміку і хто супраць яе, хто сьніць сны аб эсэсэсэрыі і хто ненавідзіць імпэрыю. Бо сам жанр “круглага стала” — часам большы ўрок дэмакратыі, чым самыя аналітычныя аргумэнты і гарачыя клятвы ў вернасьці ёй...»
    Першая перадача «Праскі акцэнт» выйшла ў этэр у першую нядзелю пасьля пераезду Радыё Свабода зь Мюнхэну Ў Прагу ў траўні 1995 году. 3 таго часу сотні беларускіх палітыкаў і пісьменьнікаў, палітвязьняў і прадстаўнікоў улады, удзельнікаў падзеяў і экспэртаў з Амэрыкі і Украіны, Нямеччыны і Расеі, Літвы і Канады штотыдня спрачаліся і шукалі адказы на пытаньні Радыё Свабода.
    Юры Дракахруст, які правёў большасьць «Акцэнтаў» з Прагі, кажа, што сама гутарка, якімі б ні былі складанымі пытаньні і аўтарытэтнымі госьці, — ня самае цяжкае. Бо вядоўца праводзіць гадзіны на тэлефоне, каб знайсьці суразмоўцаў, акрэсьліць праблему, узгадніць прымальны для ўсіх час запісу, і калі ўсё быццам дамоўленае — у людзей мяняюцца пляны, іх могуць арыштаваць ці яны могуць забыцца, раптам сядае батарэйка мабільнага тэлефона ці здараецца нешта, што вымагае тэрмінова зьмяніць тэму і шукаць іншых удзельнікаў.
    Юры памыляецца. Ня толькі таму, што перадача ні разу не сарвалася. Але і таму, што вядоўца перш за ўсё — інтэлектуальны лідэр дыскусіі і аб’ектыўны рэфэры, зацікаўлены ўдзельнік і талерантны гаспадар, крыху актор і заўсёды рэжысэр радыёспэктаклю. I калі спэктакль удаецца, тады паўгадзіны спрэчак пралятаюць як адна хвіліна. I дзякуй інтэрнэту — там заўсёды ёсьць месца для аргумэнтаў і фактаў, якія не ўпісаліся ў жорсткі фармат этэру.
    Гэтыя перадачы маглі б скласьці ўжо некалькі важкіх тамоў. Дагэтуль пад імем аўтара ў бібліятэчных каталёгах зарэгістраванатолькі адно выданьне: «Лякальна-глябальны нормавы прынцып для палёў альгебраічных лічбаў». (Так называлася дысэртацыя маладога кандыдата матэматычных навук, будучага журналіста і аналітыка, аднаго з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі» і БНФ, ад 2000 году — супрацоўніка Свабоды.)
    Гутаркі, адабраныя аўтарам для выданьня, адбыліся ў 2001—2009 гадох. Але гэтая кніга —■ не пра мінулае, бо калі б усе адказы можна было адшукаць у мінулым, дык сьветам кіравалі б гісторыкі і бібліятэкары.
    Ня ўсе аргумэнты суразмоўцаў Юр’я Дракахруста вытрымалі б праверку строгім матэматычным аналізам. Але яны вытрымліваюць выпрабаваньне жанрам.
    Дыскусія — гэта мова дэмакратыі, якую скалечанае дзесяцігодзьдзямі несвабоды грамадзтва вучыць як замежную, шукаючы і блытаючы словы, не разумеючы іх сэнсаў, успрымаючы іншы пункт гледзішча як здраду, a апанэнта — як ворага. Гісторыя дый сучаснасьць таксама сьведчаць, што гэтую мову спрабуюць імітаваць і выкарыстоўваць для цалкам супрацьлеглых мэтаў.