Акцэнты Свабоды  Юры Дракахруст

Акцэнты Свабоды

Юры Дракахруст
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 430с.
2009
86.48 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Часам адзінае, што адрозьнівае сапраўднага носьбіта мовы ад імітатара — гэта акцэнт.
Акцэнт Свабоды.
Аляксандар Лукашук,
Радыё Свабода
СКРЫЖАВАНЬНІ БЕЛАРУСКАГА ШЛЯХУ
Адраджэньне і народ: з намі ці бяз нас
Ці пацярпеў няўдачу праект Адраджэньня? Якімі могуць быць шляхі мадыфікацыі адраджэнскай ідэі? Як спалучыць Сапегу і Машэрава?
29 чэрвеня2001
Удзельнікі: Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў
Праект Адраджэньня: папярэдні дыягназ
Дракахруст: Цяпер беларускія мэдыі поўныя палітычнай «злобы дня» — прэзыдэнцкімі выбарамі. Але менавіта ў гэты час у газэце «Наша Ніва» зьявілася надзвычай канцэптуальная публікацыя, якая можа стаць паваротнаю ў разьвіцьці нацыянальнай ідэі. Размова ідзе пра эсэ філёзафа Валянціна Акудовіча пад красамоўным назовам «Бяз нас»*. Гэты тэкст — жорсткі дыягназ, калі не сьмяротны прысуд, ідэалёгіі нацыянальнага Адраджэньня, прынамсі ў той форме, у якой яна стваралася, практыкавалася ў Беларусі апошнія 10 гадоў. Эсэ «Бяз нас» — тэкст палемічна завостраны, ён выклікае пярэчаньні і нават правакуе іх. Вось мы і вырашылі прыняць гэты выклік.
Напачатку — некалькі цытатаў з эсэ «Бяз нас»:
«Адраджэньне адмовіла рэальнай Беларусі ў хоць якой вартасьці. За патрабаваньнем вяртаньня гістарычнай спадчыны, мовы і кулыпурнага досьведу мінулага хавалася жорсткая ідэалягічная канструкцыя, у якую ня ўпісваліся здабыткі і кашпюўнасыр тагачаснага беларускага грамадзтва, бо ўсе ягоныя перамогі, плёны і радасьці мелі альбо камуністычнае, альбо каляніяльнае паходжаньне».
* Акудовіч В. Бяз нас // Наша Ніва. 2001. № 23 (232).
«Краіна Беларусь жыве бяз нас. Калі б ня колькі палітычных перадачаў на дзяржаўным радыё і тэлебачаньні, дык сёньня мала б хпю ведаў што ў Беларусі, акрамя проста беларусаў, ёсьць яшчэ нейкія “сапраўдныя” “шчырыя”, “сьвядомыя”, “зацятыя”, “адданыя” беларусы, гэта значыць —мы. У адзіноце мы засталіся не таму, што ад нас нехта адыйшоў, а таму, што абсалютная большасьць жыхароў дзяржавы, у якой мы тулімся па завугольлі, і не зьбіралася выпраўляці)а на адкрытую намі “новую зямлю”».
Спадар Бабкоў, ці згаджаецеся Вы з высновамі Валянціна?
Бабкоў: Адзінае, з чым можна пагадзіцца, гэта тое, што надышоў час татальнай пераацэнкі ідэалёгіі і практыкі апошніх дзесяці гадоў. Але расцаніць праект найноўшага беларускага Адраджэньня як мроі ідэалістаў без народу, якія так і ня здолелі стварыць у гэтай краіне нічога рэальнага, — я думаю, што гэта палемічнае завастрэньне тэзы Валянціна. Рэч у тым, што ў адрозьненьне ад адраджэнцаў пачатку XX стагодзьдзя, перад якімі сапраўды стаяла задача сацыяльнага і культурнага вызваленьня беларускай вёскі, перад адраджэнцамі канца XX стагодзьдзя такая задача не стаяла. Беларускі народ быў ужо вызвалены ў выніку каляніяльнай мадэрнізацыі і ўрбанізацыі. Задачаю нацыянальнага Адраджэньня канца стагодзьдзя якраз і было стварэньне прыгожых мітаў, беларускай ідэнтычнасьці, прычым такой ідэнтычнасьці, якая не базавалася б на ідэі пэрманэнтнага вызваленьня, а, хутчэй, на ідэі вызваленасьці. I нездарма адраджэнцы канца XX стагодзьдзя ўсьведамляюць сябе хутчэй нашчадкамі польска-беларускай шляхты XIX стагодзьдзя, чым нашчадкамі народнікаўадраджэнцаў пачатку XX стагодзьдзя.
Дракахруст: Валянцін, паводле якіх крытэраў можна вызначыць посьпех ці няўдачу той ці іншай ідэі, таго ці іншага праекту? Чаму ў выпадку з праектам беларускага Адраджэньня Вы ставіце дыягназ: няўдача?
Акудовіч: У ідэі нацыянальнай Беларусі закладзенае мноства памылак. Але я паспрабую прааналізаваць дзьве зь іх. Канцэптуальная памылка — тое, што мы як бясспрэчную пэўнасьць прызналі скалянізаванасьць Беларусі Расеяй. Але Беларусь наўпрост не была скалянізаваная Расеяй. Больш за тое — нават Вялікае Княства Літоўскае не было скалянізаванае. Расея заваявала Рэч Паспалітую, куды ВКЛ уваходзіла фармальна фэдэратыўна-самастойна, але насамрэч — ужо як паўкаляніяльная частка. I ўласна беларуская нацыя сфармавалася ў прасторы Расейскай імпэрыі. Немалую ролю тут адыграла ідэя заходнерусізму. I Беларусь як краіна паўстала не з антыкаляніяльнага супраціву, а зь беларускага сэпаратызму, калі гэтая частка Расейскай імпэрыі пачала адчуваць у сабе дастатковы патэнцыял. А ўсю папярэднюю гісторыю ад Полацкага княства беларускія сэпаратысты толькі скарысталі ў якасьці ідэалягічнай легітымацыі сваіх палітычных памкненьняў. Гэта не азначае, што ўся тысячагадовая гісторыя нашага краю ніякім чынам ня можа быць зьвязаная з сучаснай Беларусьсю. Гэта азначае, што тая Беларусь, якую мы маем, ня ёсьць вынікам лягічна-пасьлядоўнай хады гістарычных падзеяў. Наадварот — цяперашняя Беларусь ёсьць вынікам глябальных разрываў у ланцугу гэтых гістарычных падзеяў, штучна сашчэпленых намі ў лінейную пасьлядоўнасьць.
Кал і скончыцца Адраджэньне?
Дракахруст: Ігар, Вы сказалі, што адраджэнскі праект патрабуе кардынальнай мадыфікацыі. Гэтаму могуць быць дзьве прычыны: ці ён выканаў свае задачы, ці ўсё ж такі быў недастатковым...
Бабкоў: Мне здаецца, што задачы, якія ставіліся напрыканцы 80-х гадоў XX стагодзьдзя, а менавіта, задачы стварэньня новай беларускай ідэнтычнасьці (гэта значыць — стварэньне корпусу тэкстаў, якія б рэпрэзэнтавалі гэтую ідэнтычнасьць, стварэньне гістарычных мітаў, новай літаратуры), уласна кажучы, былі выкананыя. Іншая рэч, што, усмактаўшы сапраўды антыкаляніяльны патас папярэдняй традыцыі’, беларускае Адраджэньне абсалютна некрытычна ўспрыняло тэзу ненармальнасьці беларускай сытуацыі і рэшты народу як пасіўнай масы насельніцтва, якая толькі і чакае новай беларусізацыі, чакае, пакуль новая беларуская ідэнтычнасьць будзе гвалтам «накінутая» ёй. I ў гэтым сэнсе, калі з 1994 году раптам пачаўся іншы ідэалягічны рух і ў выніку сёньня мы маем рэанімацыю беларускіх савецкіх мітаў, беларускай савецкай ідэнтычнасьці, то гэты працэс беларускае Адраджэньне ўспрыняло як нацыянальную катастрофу, як правал нацыянальнага праекту.
Аднак у рэальнасьці мы маем перад сабою дзьве беларускія ідэнтычнасьці, дзьве беларускія суб’ектнасьці. Дарэчы, кожная зь іх — нацыянальная адраджэнская і беларуская савецкая — аднолькава зыходзіць з патасу і рыторыкі незалежнасьці. Калі прааналізаваць і прамовы адраджэнцаў, найбольш радыкальныя — Пазьняка, і прамовы Лукашэнкі, то можна заўважыць, што абодва ў якасьці найвышэйшай каштоўнасьці ставяць ідэю незалежнасьці беларускага народу. Іншая рэч, што Пазьняк заклікае
быць незалежнымі ад Усходу, а Лукашэнка — ад Захаду. I сытуацыя і з таго, і зь іншага боку аднолькава расцэньваецца як ненармальная.
Мне здаецца, што тая інтэлектуальная пераацэнка, рэвізія, якая мусіць адбыцца, палягае на прыняцьці беларускай разнастайнасьці, посткаляніяльнай гетэрагеннасьці беларускага грамадзтва, на спробе будаваць нейкія гібрыдныя формы культурнай ідэнтычнасьці. У апошняй частцы эсэ Валянціна Акудовіча ёсьць крыху іранічны пасаж наконт таго, ці магчымая беларуская ідэнтычнасьць, у якой на аднолькавых правох прысутнічалі б Леў Сапега і lieTap Машэраў, Юры Гагарын і Антон Луцкевіч. Тое, што цяпер адбываецца, хутчэй размываньне межаў з абодвух бакоў. Я не магу сказаць, што беларускае Адраджэньне пацярпела татальную паразу — хутчэй наступае час рэвізіі базавых антыкаляніяльных мітаў і размываньня ідэалягічных межаў.
Дракахруст: Валянцін, Вы мелі намер прааналізаваць дзьве прычыны няўдачы адраджэнскага праекту, а выклалі толькі адну. А ў чым, на Ваш погляд, палягае другая?
Акудовіч: Другая, сытуацыйная, памылка паходзіць з таго, што мадэль Беларусі, якая трымаецца на антыкамунізьме, антыкаляніялізьме, нацыяналізьме і тарашкевіцы (а тарашкевіца — ня правапіс, а яшчэ адна беларуская мова), сфармавала беларуская эміграцыя. Гэта «папяровы» праект людзей, якія ня мелі сваёй рэальнай краіны і маглі выдумляць, як у снах, гэтак і на паперы, яе якой заўгодна. Калі пачалася перабудова і шмат што сталася магчымым, мы гэтую літаратурную выдумку эмігрантаў паспрабавалі і па сёньня заўзята спрабуем рэалізаваць у жыцьці рэальнай Беларусі. У выніку атрымалася тое, што і мусіла атрымацца. Рэальная Беларусь не
прыняла гэтай літаратурнай казкі, а ўсе мы, хто сэрцам і розумам ухваліў эмігранцкую мадэль Беларусі, неўпрыкмет апынуліся ў эміграцыі ў сваёй роднай краіне. Дарэчы, заўважым, што сёньня ладная частка самых апантаных распаўсюджвальнікаў гэтай ідэалягемы апынулася ўжо і ў вонкавай эміграцыі — у Вільні, Польшчы, Чэхіі, Амэрыцы. I невыпадкова, бо гэткі праект і не прадугледжвае нашага рэальнага існаваньня ў рэальнай Беларусі.
Рынкавыя стратэгіі promotion Адраджэньня
Дракахруст: У паліталёгіі існуе, можа, і цынічны, але плённы погляд на суперніцтва, барацьбу ідэяў у рынкавых катэгорыях. Групы інтэлектуалаў, ідэолягаў ствараюць своеасаблівы «тавар» -— мадэлі таго, як трэба асэнсоўваць рэчаіснасьць. I прапаноўваюць яго на рынак. Калі публіцы тавар падабаецца, яна, фігуральна кажучы, «купляе» яго, гэта значыць — прапанаваныя сэнсы, ідэі завалодваюць сьвядомасьцю людзей. I ў тэрмінах такога падыходу дыягназ спадара Акудовіча можна сфармуляваць так: «тавар не ідзе». Расчараваньне ўзмацняецца спэцыфічнасьцю тавару. Прапаноўваліся ж нацыянальныя сэнсы, ідэі, якія мусіла «купіць», прыняць пераважная большасьць. Нацыянальная ідэя, якую падзяляюць 10% насельніцтва, а астатнія ставяцца да яе ці не варожа, — гэта нонсэнс паводле азначэньня. I падаецца, што тут магчымыя дзьве рынкавыя стратэгіі. Адна — чакаць, трываць, узмацняць рэклямную кампанію, спадзеючыся на тое, што пакупнік, публіка ці зьменяць свае густы, ці рассмакуюць тавар. Здаецца, апошнія дзесяць гадоў адраджэнцы практыкавалі менавіта такую стратэгію. Другая стратэгія — мя-
няць, мадыфікаваць тавар, адаптуючы яго для патрэбаў рынку ідэяў.
Ігар, Вы казалі, што мэтаю Адраджэньня было стварэньне корпусу тэкстаў, мітаў. Але, з гледзішча прыгаданага мной падыходу, мала было стварыць такі тавар, яго трэба было «прадаць». У сваім артыкуле, спадар Акудовіч, Вы вызначаеце шлях такой адаптацыі — спалучэньне, умоўна кажучы, Машэрава з Сапегам. Але падаецца, што праблема тут ня толькі ў тым, каб паставіць іх побач і сказаць, што абодва яны ёсьць беларускай гісторыяй, а знайсьці такі пункт гледзішча, зь якога абодва яны былі б праявамі чагосьці адзінага. Чаго?