• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акцэнты Свабоды  Юры Дракахруст

    Акцэнты Свабоды

    Юры Дракахруст

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 430с.
    2009
    86.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Беларусь паміж Эўропай і Расеяй
    Дракахруст: Крыху больш чым празь месяц мы станем сьведкамі велізарнай зьмены геапалітычнага становішча ня толькі ў рэгіёне, але і ў сьвеце*. Беларусь апынецца наўпрост паміж двума геапалітычнымі гігантамі: аб’яднанай Эўропай і Расейскай Фэдэрацыяй. Некаторыя палітолягі і палітыкі лічаць, што такі стан паставіць Беларусь перад жорсткай дылемай: ці Беларусь уступае ў Эўразьвяз, ці далучаецца або будзе далучанай да Расеі.
    Бялініс: Мне здаецца, што лёгіка геапалітычнай дылемы існуе на гэтай тэрыторыі гадоў 300, калі ня больш. Выйсьці з зачараванага кола падзелу Беларусі, як раней падзелу Вялікага Княства, — вельмі цяжка. I адзінае выйсьце — у стварэньні дэмакратычных інстытутаў у самім гэтым грамадзтве, якія маглі б існаваць незалежна ад таго, моцная ці слабая адміністрацыйная ўлада. У такім выпадку далучэньне да Эўразьвязу сталася б не зьнікненьнем дзяржавы, а ўмацаваньнем гэтых грамадзянскіх інстытутаў у глябальнай структуры Зьвязу. Беларуская дзяржава, зразумела, страціла б пры гэтым некаторыя свае атрыбуты, але захавалася б нацыянальнае грамадзтва, якое мае сваю дзяржаўнасьць і здольнае выстаяць у гістарычных выпрабаваньнях. Калі Беларусь далучаецца да Расейскай Фэдэрацыі, то мы бачым, што Расея ня надта далёка прасунулася шляхам дэмакратыі, калі яна ўвогуле ідзе гэтым шляхам. Таму яна ня будзе падтрымліваць тыя дэмакратычныя, свабодныя інстытуты ў Беларусі, якія цяпер непат-
    * 1 траўня 2004 г. у склад Эўрапейскага Зьвязу ўступілі 10 краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, у тым ліку і суседзі Беларусі — Польшча, Літва і Латвія.
    рэбныя Расеі. Бо, наколькі я разумею, Расеі больш выгадна мець Беларусь як свой складнік, а не як саюзную дзяржаву, якая мае свае прэтэнзіі ў палітыцы, эканоміцы і сацыяльных пытаньнях.
    Дракахруст: Супрацьлеглы погляд на беларускую дылему паміж Эўразьвязам і Расеяй — у Леаніда Радзіхоўскага.
    Радзіхоўскі: Ня бачу такой дылемы. Паняцьце незалежнасьці ў цяперашнім глябальным сьвеце — гэта атавізм, гэта цацка для адсталых слаёў насельніцтва. Але што тычыцца Беларусі, то ў яе неймаверна геапалітычна выгаднае становішча паміж аднымі і другімі. Можна гандляваць гэтым становішчам амаль з той жа выгадай, зь якой Расея гандлюе газам і нафтай. Гэта тычыцца і газаправодаў, і розных палітычных камбінацыяў. Зразумела, гадоў 300—400 таму такое становішча азначала б, што вас захопяць або адны, або другія, што будзе вайна і разьня. Але ў нашую эпоху, калі ніхто нікога, і тым болей у Эўропе, не зьбіраецца захопліваць, у вас фэнамэнальна выгаднае становішча, становішча пераборлівай нявесты, якая не сваёй незалежнасьцю (незалежнасьць якраз нікому непатрэбная), а сваімі газаправодамі, сваім транзытам можа гандляваць то з аднымі, то з другімі. Наколькі я разумею Лукашэнку, ён будзе абяцаць аддаць што-небудзь то Расеі, то Эўропе, набіваць цану, гандлявацца. У выніку не аддасьць ні тым, ні іншым, зразумела, пакіне ўсё ў сябе. Але камбінаваць, круціцца, падымаць сваю капіталізацыю, капіталізацыю тых жа газаправодаў, нафтаправодаў ён можа да бясконцасьці, і гэта надзвычай выгадна. Калі б ён ня быў у такім сярэдзінным становішчы, то гуляць у такія гульні ён бы, зразумела, быў ня ў стане.
    Дракахруст: Вячаслаў Пяхоўшэк лічыць, што ў Беларусі ёсыіь трэці шлях паміж магутнымі суседзямі.
    Пяхоўшэк: Так, ёсьць трэці сцэнар. Усё будзе залежаць ад канкрэтных паводзінаў Лукашэнкі, які мае ў сваіх руках велічэзныя магчымасьці маніпуляцыі грамадзтвам. Насамрэч такога кшталту «шэрых зонаў» у свой час было даволі шмат. Можна прыгадаць статус Фінляндыі паміж савецкім гігантам і яе найбліжэйшымі суседзямі — на той момант сябрамі НАТО і Эўразьвязу. Нічога не перашкаджала Фінляндыі не ўступаць ані ў Эўрапейскі Зьвяз, ані ў Савецкі Саюз. Гэта крыху іншы прыклад, бо Фінляндыя была дэмакратычнай краінай, пра такі стандарт дэмакратыі Беларусь можа толькі марыць.
    Што тычыцца Беларусі, то ўсё будзе залежаць ад таго, як канкрэтна здолее скарыстаць свае маніпуляцыйныя магчымасьці сам Лукашэнка. Напрыклад, ці будуць прынятыя пратэкцыянісцкія альбо рэпрэсіўныя захады супраць польскага капіталу, які імкнецца працаваць на тэрыторыі Беларусі? Як будзе знойдзены аптымальны балянс паміж інтарэсамі Польшчы і Расеі? Я мяркую, што пэўны час Беларусь можа пратрымацца ў гэтым працэсе. Урэшце, шмат што ў значнай ступені будзе залежаць ад дынамікі стасункаў Расеі і Эўрапейскага Зьвязу. Калі гэтая дынаміка будзе такой, якой была летась, то ў Беларусі ўзьнікнуць новыя магчымасьці адыгрываць сваю, хай невялічкую, ролю і знайсьці сваё месца ў гэтым працэсе.
    Сумесь турмы і дзіцячага садка
    Што будзе пасьля Лукашэнкі? Ці можна збудаваць нацыю на каштоўнасьцях, супольных зь іншай нацыяй? Ці ёсьць у Беларусі супольныя грамадзкія інстытуты, на якіх можна будаваць грамадзянскую нацыю?
    9ліпеня 2007
    Удзельнікі: Сьвятлана Алексіевіч, Павал Якубовіч, Пётра Садоўскі
    Супольны падмурак для асобнага дому?
    Дракахруст: Сёлета Беларусь у адзінаццаты раз сьвяткавала Дзень незалежнасьці. Гэтая дата — нагода паразмаўляць пра дзіўную прыроду той дзяржаўнай, а можа нават і нацыянальнай ідэалёгіі, якую прышчапляе беларусам дзейная ўлада. Рэч тут ня толькі ў тым, правільная яна ці не, а ў тым, чаму яна наагул працуе.
    Звычайна нацыянальная ідэнтычнасьць — He­rnia, паводле азначэньня, унікальнае і асобнае, будуецца на такіх жа ўнікальных, асобных ад іншых, каштоўнасьцях, гістарычных і культурных падзеях: французы сьвяткуюць гадавіну сваёй францускай рэвалюцыі, амэрыканцы — абвешчаньне сваёй незалежнасьці ад Брытанскай імпэрыі і гэтак далей. У той жа час, паводле афіцыйнай вэрсіі, гістарычны і культурны падмурак цяперашняй нацыянальнай незалежнасьці Беларусі — не асобны беларускі, а супольны зь іншымі народамі, у першую чаргу, з расейскім. Савецкая ўлада? Дык яна і была ўладай супольнай дзяржавы. Вялікая Айчынная вайна? Дык Айчынай тады быў Савецкі Саюз.
    Ці можна пабудаваць трывалую нацыянальную ідэнтычнасьць на такім падмурку?
    Якубовіч: Чым менш грамадзкая думка будзе разважаць пра нацыянальную ідэнтычнасьць, тым, магчыма, хутчэй Беларусь выйдзе з глыбокага крызісу, які дастаўся ёй у спадчыну і яшчэ не пераадолены. I мне здаецца, што няма нічога страшнага, калі болып думаць пра тое, што аб’ядноўвае, а не разьядноўвае. Ці варта сёньня думаць пра тое, што Вялікая Айчынная, ці Другая ўсясьветная, вайна адбывалася ў Беларусі такім чынам, як яна адбывалася, некаторыя кажуць нават пра грамадзянскую вайну. Гэта тэма для дасьледчыкаў, але калі жарсьці пераносяцца на людзей, якія жывуць дастаткова цяжкім жыцьцём, ні да чога добрага гэта не вядзе. Мне здаецца, што ў Беларусі спакойна высьпявае нейкая добрая ідэя, «нацыянальная ідэя», хаця я і не люблю гэтыя словы. Моладзь ужо абсалютна ўпэўнена лічыць, што Менск — гэта сталіца іх роднай краіны, а Масква, як і Варшава, — сталіцы суседніх дзяржаваў, што мы — частка Эўропы і гэтак далей.
    Дракахруст: Спадар Якубовіч, Вы гаворыце як прапагандыст. Я ўчаплюся за вашыя апошнія словы, што моладзь уяўляе, што Менск — гэта сталіца роднай краіны, а Масква — сталіца іншай краіны. Чаму? Чаму гэта іншая краіна, калі, паводле афіцыйнай дзяржаўнай ідэалёгіі, гэтыя дзьве сталіцы нічога не падзяляе?
    Якубовіч: Чаму? Тут я з Вамі, Юры, нязгодны абсалютна. Менск — гэта сталіца Беларусі, а Масква—сталіца Расеі. Гэтададзенасьць, і калі глядзець спакойна, то якая тут супярэчнасьць і да чаго тут чапляцца, як Вы сказалі? Ёсьць людзі, якія мэнтальна яшчэ з Савецкім Саюзам разьвітацца ня могуць. Але для большасьці, хто 15 гадоў жыве ў сувэрэннай дзяржаве, гэта ўжо не праблема. А наступнае пакаленьне наагул пра гэта наўрад ці будзе разважаць.
    Іншая рэч, якія канфігурацыі будуць выбудоўвацца ў будучыні — будзе гэта саюз ці нешта іншае. Ніхто не выключае, што Беларусь праз пэўны час можа быць у Эўразьвязе. Але ў любым выпадку я сёньня ведаю няшмат людзей, якія блытаюць сталіцы нашых дзяржаваў. I я кажу гэта не як прапагандыст, a як самы просты абываталь.
    Дракахруст: Пятро Садоўскі, спадар Якубовіч сказаў, што гэта не праблема, але, на мой погляд, пытаньне тут палягае ў тым, чаму яно перастала быць праблемай. I чаму гэта перастала быць праблемай на тым грунце, які на першы погляд здаецца даволі хісткім. Такая мадэль дзяржаўнай ідэалёгіі, як у Беларусі, мае месца хіба ў непрызнаным Прыднястроўі, цяжка прывесьці іншы прыклад. Дык чаму ж гэта працуе, чаму, як сказаў спадар Якубовіч, людзі ўсё ж уяўляюць, штй Менск — гэта нашая сталіца, а Масква, пры ўсёй любові ці іншых пачуцьцях да яе — ня нашая? Чаму?
    Садоўскі: Я тут не пагаджуся з Паўлам, у пэўных момантах хацелася б паспрачацца. Калі мы гаворым пра тыпы дзяржаўных ідэалёгіяў, нам не абысьці такія паняцьці, як крэольства, канстытуцыйны патрыятызм, паноўная культура. Я ня ведаю, ці можна адрэзаць мінуўшчыну ад сёньняшняга дня, як часткова робіць Павал. Я ня ведаю, ці можна пабудаваць устойлівую мадэль дзяржавы без інстытутаў грамадзянскай супольнасьці, якія могуць быць збудаваныя, абапіраючыся на гісторыю. Я ня ведаю краіны, нават крэольскай, якая б збудавала трывалую дзяржаву, адкінуўшы гісторыю і культуру.
    У Эўропе мы гаворым пра постнацыянальную эпоху, але калі праект эўрапейскай Канстытуцыі быў тарпэдаваны Францыяй і Галяндыяй, дыскусіі ішлі па ўсёй Эўропе.
    I старшыня нямецкага парлямэнту — бундэстагу — крытыкуецца за яго тэзу пра «паноўную культуру» (Leitkultur), якая павінная быць у Нямеччыне. Немцы спрачаюцца наконт паняцьця «канстытуцыйны патрыятызм».
    Ёсьць такая краіна, як Ізраіль, якая ня мае ні Канстытуцыі, ні сталых межаў. Яна рэалізавалася ідэалягічна ў часе, а не ў прасторы. I цяпер змагаюцца дыяспарысты зь сіяністамі. Прынамсі 4 мільёны габрэяў, якія жывуць у ЗША, лічаць, што яны працягваюць мэсіянскую ідэю, што абраны народ павінен быць гумусам для разьвіцьця іншых цывілізацыяў.
    Калі адказваць наўпрост на Вашае пытаньне, ці можна пабудаваць трывалую ідэнтычнасьць на такім падмурку, варта пералічыць, з чаго складаецца ў нас гэты падмурак.
    Найперш гэта — ідэалёгія праваслаўнага хрысьціянства, ідэалёгія ізаляцыянізму, нейкай фобіі адносна Захаду. Трэба таксама казаць пра сацыяльную дзяржаву і пра карпаратыўную, пра міты, на якіх трымаецца гэтая сыстэма. Вы пытаецеся, чаму яна трымаецца. Трымаецца на добрай прапагандзе і на пакуль што трывалым падмурку, дзякуючы добрым цэнам на энэрганосьбіты.