Ніводнае пакаленьне ўтапістаў ня можа сёньня сказаць: «Я ведаю, як будзе». Ды нічога мы ня ведаем. Вось ірванула 4 ліпеня’. I ніхто ня ведае, што гэта — ці нейкія гульні, ці вар’яцтва адзіночкі. Мы нават не ўяўляем сабе, што нас чакае наперадзе, мы проста не гатовыя да гэтага. Народ за вакном жыве па сваіх законах, бізнэс — па сваіх, улада — па сваіх, а мы, інтэлігенты — па сваіх. I ўтапізм у такіх умовах — гэта ўжо злачынна. 4 ліпеня 2008 г. падчас сьвяточнага канцэрту з нагоды сьвяткаваньня афіцыйнага Дня Рэспублікі, дзе прысутнічаў і прэзыдэнт Лукашэнка, прагрымеў моцны выбух. Дзясяткі людзей былі параненыя. Па справе дапыталі тысячы асобаў, аднак вінаватых у выбуху не знайшлі. ВЫБАРЧЫЯ РОСТАНІ 112 3 чым прэтэндэнты на прэзыдэнцкую пасаду зьбіраюцца ісьці да выбарнікаў? Якія галоўныя праблемы, на думку прэтэндэнтаў на найвышэйшую пасаду ў дзяржаве, стаяць перад краінай? Якую працу над ранейшымі памылкамі яны правялі? Чаму лічаць, што вырашаць праблемы краіны лепш адзін за аднаго і за Аляксандра Лукашэнку? 26 верасьня 2005 Удзел ьнікі: Аляксандар Казулін, Анатол ь Лябедзька, Аляксандар Міл інкевіч Тры самыя балючыя праблемы Дракахруст: Дваццаць шосты прэзыдэнт ЗША Тэадор Рузвэлт казаў: «Найлепшы палітык той, хто гучней за ўсіх і часыіей за ўсіх гаворыць тое, што думае кожны». Нібыта і няцяжка ведаць, што думае кожны, але ня кожнаму палітыку насамрэч гэтае разуменьне дадзенае, ня кожны здольны яго сфармуляваць. Што думае кожны беларус? Назавіце тры найбольш важныя, балючыя праблемы, якія хвалююць грамадзтва, якія вы гатовыя вырашаць, калі станеце прэзыдэнтам. Падкрэсьліваю, якія хвалююць грамадзтва, а не падаюцца важнымі для вас асабіста. Мілінкевіч: Я думаю, што для беларусаў самае цяжкае — гэта тое, што яны зарабляюць мала ў параўнаньні са страшэнна высокімі цэнамі, людзі баяцца беспрацоўя, адчуваюць страх і ім непрыемна ў ім жыць, людзі баяцца за сваіх дзяцей, за іх буду- чыню. Дракахруст: Спадар Казулін, а якія тры галоўныя праблемы, што хвалююць беларускае грамадзтва, вызначаеце Вы? Казулін: Сёньня самае галоўнае — маральнапалітычны клімат у нашай краіне. Беларусы як нацыя, як народ заўсёды вылучаліся сваёй высокай духоўнасьцю і маральлю. Сёньня гэтыя паняцьці ў нашым грамадзтве зьведзеныя на нішто. За невялікія, паводле эўрапейскіх меркаў, грошы, за нейкія асабістыя даброты можна наступіць на сваё сумленьне, свой гонар, сваю годнасьць, купіць іх. Адсюль — палітычнае беззаконьне і ўлада кулака. Дракахруст: Спадар Лябедзька, а як Вы вызначаеце тройку самых балючых праблемаў Беларусі? Лябедзька: Першая — цэны і заробак. Другая — карупцыя і бюракратыя. Трэцяя — дэмаграфія. Чым Вы лепшы за іншых? Дракахруст: Вы вызначылі галоўныя праблемы, якія, на ваш погляд, найболып хвалююць беларускае грамадзтва. А чаму Вы, спадар Казулін, лічыце, што вырашыце іх лепш, чым Вашыя суразмоўцы, і нават лепш, чым Лукашэнка? Казулін: Я назваў толькі адну праблему, ёсьць яшчэ некалькі. У нашай краіне падаўляецца асоба, і сёньня дыктат дзяржавы паралізуе разьвіцьцё і грамадзтва, і асобы. Калі мы гэта зьменім, то на гэтым падмурку ўзьнікнуць і новыя чалавечыя, і — што самае галоўнае —вытворчыя адносіны. Мы сёньня цалкам страцілі талерантнасьць, ўласьцівую беларускаму народу. Страцілі менавіта ў кіраўніцтве — у нас паўсюль сёньня ворагі. I гэта ў далейшым пагражае стратай сувэрэнітэту беларускай дзяржавы. Я магу сказаць, што гэтыя пытаньні, натуральна, могуць вырашаць ня толькі я, Аляксандар Мілінкевіч ці Анатоль Лябедзька. Можна знайсьці вялікую колькасьць годных людзей у нашым беларускім грамадзтве. Важна толькі, каб людзі, якія могуць вырашаць гэтыя праблемы, разумелі адказнасьць уладаў і несьлі гэтую адказнасьць не на словах, а на справе. Каб яны ведалі, штб такое дзяржаўнае кіраваньне, каб мы ня кінулі краіну ў хаос безуладзьдзя і свавольства. Сёньня людзі больш за ўсё баяцца, што, калі зьменіцца ўлада, будзе горш. Калі яны зразумеюць, што горш ня будзе, а будзе толькі лепш, у нас зьменіцца сьвядомасьць і ўсё будзе інакш. Дракахруст: Спадар Лябедзька, а чаму Вы лічыце, што будзеце лепшым кіраўніком, чым Вашыя сёньняшнія суразмоўцы і чым Аляксандар Лукашэнка? Лябедзька: Рэч ня ў тым, што я лепшы за Аляксандра Лукашэнку. «Фішка» ў тым, што эканамічная праграма, якую распрацавала і прапанавала ўраду каманда Анатоля Лябедзькі, паводле ацэнкі міжнародных экспэртаў, якраз вырашае праблему цэнаў і заробкаў для Рэспублікі Беларусі. Гэта ня лёзунгі, a распрацаваная праграма, якая прайшла экспэртызу ў Польшчы, Эстоніі і Славеніі. Гэта дазваляе мне гаварыць, што мы здольныя правесьці тыя рэформы ў эканоміцы, якія вырашаць пытаньні заробку і спыняць цэны, якія сёньня ўжо на эўрапейскім узроўні. Рэалізацыя нашай праграмы прывядзе ў адпаведнасьць эўрапейскія цэны, якія сёньня ёсьць, і эўрапейскія заробкі, якіх сёньня няма ў беларускіх людзей. Што тычыцца карупцыі і бюракратыі, то ў нас ёсьць рэформа сыстэмы кіраваньня, якая зьмяншае магчымасьці для карупцыі. Чым большая прысутнасьць дзяржавы пры разьмеркаваньні, пры вызначэньні тых ці іншых кірункаў дзейнасьці, тым больш спрыяльная глеба для карупцыі. Нашая рэформа сыстэмы кіраваньня дзяржавай і эканомікай зробіць гэтую прысутнасьць мінімальнай. Што тычыцца дэмаграфіі, то ў сытуацыі, якую мы сёньня маем, калі Лукашэнка будзе правіць яшчэ некалькі гадоў, насельніцтва Беларусі зьменшыцца на мільён чалавек. Гэтая праблема надзвычай важная. Калі мы рэалізуем эканамічную праграму, правядзем рэформу кіраваньня, зробім інвэстыцыі ў чалавека, мы вырашым і пытаньне дэмаграфіі. I калі да ўлады прыйдзе нашая каманда, то шмат беларусаў, якія сёньня пакінулі краіну, вернуцца назад. Дракахруст: Спадар Мілінкевіч, «шапка Манамаха», як яе называюць у Расеі, ня толькі прыгожая, але і цяжкая. Пацягнеце? Мілінкевіч: Я быў ва ўладзе, і даволі доўга — я быў адным з кіраўнікоў Горадні. Сапраўды, гэта цяжка. Цяжка для тых, хто разумее ўладу як вялікую адказнасьць, а не як магчымасьць дадаткова зарабляць ці ўплываць. Калі мы кажам: замянілі Лукашэнку на Мілінкевіча — мы ж не мяняем цара на цара. Прыход дэмакратычнага кандыдата, які будзе абраны на Кангрэсе*, зьменіць усю атмасфэру ў краіне — псыхалягічную, * Кангрэс дэмакратычных сілаў прайшоў у Менску 1—2 кастрычніка 2005 году. За тое, каб стаць адзіным кандыдатам ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, спаборнічалі Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Аляксандар Мілінкевіч і Станіслаў Шушкевіч. Шушкевіч зьняў сваю кандыдатуру. Пасьля другога туру перамогу атрымаў Мілінкевіч. маральную, палітычную. Людзі стануць свабоднымі, будуць мець магчымасьць вырашаць свой лёс, за свой дабрабыт яны змогуць змагацца сваім розумам і сваімі рукамі. Улада будзе не пад кантролем аднаго чалавека, a абірацца самімі людзьмі, будзе нармальнае самакіраваньне, і людзі будуць самі вызначаць, хто павінен імі кіраваць. Яны будуць проста наймаць гэтага чалавека на працу. Дэмакратыя — гэта не хаос, дэмакратыя — гэта права чалавека на самарэалізацыю, і я думаю, што мы гэта забясьпечым. Вера кандыдата і вера народу Дракахруст: Спадар Лябедзька, Вы зараз каротка выклалі сваю праграму, і наколькі я зразумеў, гэта клясычная лібэральная праграма — чым менш дзяржавы, тым лепш. Але беларусы перасьцерагаюцца адваротнага боку лібэральных рэформаў — прынамсі, закрыцьця буйных прадпрыемстваў, беспрацоўя. Вось суседняя Полынча: значна вышэйшыя, чым у Беларусі, заробкі, правільная прыватызацыя, свабода бізнэсу і гэтак далей, але ж і 19% беспрацоўных. Тыя шляхі, якія Вы прапануеце, адпавядаюць Вашай веры ці памкненьням большасьці беларусаў? Лябедзька: Мы не дэкляруем, а прапаноўваем. 3 усімі распрацоўкамі можна пазнаёміцца на нашым сайце ці зайсьці ў офіс і атрымаць іх у пісьмовым выглядзе. Нашая эканамічная праграма распрацаваная ня толькі з улікам беларускай спэцыфікі, але і з улікам досьведу трансфармацыяў, якія адбываліся ў той жа Польшчы, Чэхіі і Прыбалтыцы. Мы ўлічылі памылкі, зробленыя людзьмі, што нядаўна перад намі праходзілі такі шлях. Самы галоўны прыярытэт нашай праграмы — прыцягненьне інвэстыцыяў у краіну. Калі ідуць інвэстыцыі, вельмі проста разбураць сьцены велізарнага гмаху, дзе стаіць, а часам проста туліцца абсталяваньне хрушчоўскіх часоў. Мы ставім пытаньне, каб у Беларусь прыйшлі інвэстыцыі і былі пабудаваныя ня толькі асобныя новыя прадпрыемствы, але і цэлыя галіны эканомікі, якія адпавядаюць сёньняшняму дню, дзе былі б апошнія дасягненьні навукі. Па-другое, ідзе размова пра стварэньне моцнай «сярэдняй клясы», умоваў для разьвіцьця дробнага і сярэдняга бізнэсу. Гэта мусіць стаць асновай, а не стварэньнем адной ці дзьвюх алігархіяў з падзелам паміж імі тых прадпрыемстваў, якія ёсьць. У нас усё прапрацавана і прадумана, і я мяркую, што рэалізацыя нашай праграмы ня створыць напружанасьці ў грамадзтве і не прывядзе да сацыяльных забурэньняў. Дракахруст: Спадар Казулін, на працягу шэрагу гадоў дэмакратычнае крэда ў Беларусі вычэрпвалася трыядай «дэмакратыя — рынак — Эўропа», часам да яе дадавалася нацыянальнае адраджэньне. Але і апытаньні, і досьвед выбараў паказваюць, што «жорсткі» дэмакратычны электарат, які гэтыя ідэі кранаюць, паводле самых шчодрых ацэнак, не перавышае 30%. А для перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах патрэбна 50% + 1 голас. Чым Вы хочаце прывабіць «сярэдзіну» грамадзтва, якую сёй-той называе «балотам»? Балота — не балота, але ж людзі, выбарнікі. Казулін: Я якраз належу да той большасьці беларускага народу, у якога ў крыві памяркоўнасьць, талерантнасьць і да ўлады, і да апазыцыі. I сёньня мы якраз і прапануем гэтай большасьці ўбачыць сваю ўласную будучыню. Мы прапануем народу паглядзець, як зьмянілася сьвядомасьць за гэтыя 11 гадоў і дзе мы апынуліся. Сёньня мы жывем у мінулым стагодзьдзі, нават не ў мінулым, а ў сярэднявеччы. Вы ўжылі слова «балота». Я не магу такія словы ў дадзеным сэнсе ўжываць, бо не бывае балота сярод уласнага народу. Гэта — наш народ, той, які ёсьць сёньня. Я — частка той болыпасьці, якая ня хоча рэвалюцыяў, а хоча эвалюцыйнага разьвіцьця беларускага грамадзтва на дасягненьнях, якія былі і ва ўладзе, і ў апазыцыі, але з улікам і таго цяжару памылак, які ёсьць і ва ўладзе, і ў апазыцыі.