• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акцэнты Свабоды  Юры Дракахруст

    Акцэнты Свабоды

    Юры Дракахруст

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 430с.
    2009
    86.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    пара зразумець, што трэба «людзьмі звацца», і толькі тады мы зможам дасягнуць посыіеху.
    Нарэшце, трэцяя постаць, мяркую, шмат для Ka­ro будзе нечаканай. Ёсьць людзі, зьнешне сьціплыя, незаўважныя, але яны сваім жыцьцём даказваюць вельмі шмат. Некалькі гадоў таму памёр беларускі гісторык з Маладэчна Мікола Ермаловіч. Дзякуючы яго працам мы здолелі ідэнтыфікаваць сябе як нацыю, як народ, як дзяржаву, і сёньня ягоныя гістарычныя працы прызнаныя і ў Эўропе, і ў сьвеце. Дзякуючы яму мы ўбачылі свае вытокі, свае карані і зразумелі, хто мы.
    Магніты беларускай геапалітыкі
    Дракахруст: Мы ўжо ў нашай размове закранулі тэму незалежнасьці Беларусі. Мяне цікавіць, штб вы будзеце казаць выбарнікам пра месца Беларусі паміж двума яе спрадвечнымі магнітамі — Расеяй і Эўропай. Часам палітыкі гавораць: будзем сябраваць і з аднымі і з другімі.
    Але многія могуць запярэчыць, што ў гэтай шырыні ёсьць абмежаваньні: расейскія ваенныя базы несумяшчальныя зь сяброўствам у НАТО, мяжа можа быць адкрытай ці на Ўсход, ці на Захад. Закрытай яна можа быць, зразумела, ва ўсе бакі, але адкрытай (на жаль ці на шчасьце) можа на сёньняшні дзень быць толькі ў адзін бок.
    Як гэтыя дылемы зьбіраецеся вырашаць Вы, спадар Мілінкевіч, калі беларусаў цягне і ў адзін бок і Ў другі?
    Мілінкевіч: Напэўна, я б казаў людзям, што самае прыкрае — быць калідорам, прахадным дваром, што мы павінныя мець свой дом, у якім жывем утульна і самі вызначаем лад у гэтым доме.
    У Беларусі ёсьць выдатны гістарычны шанец, Беларусь можа стацца дзейным мостам паміж Расеяй і аб’яднанай Эўропай. А куды рухацца — на Ўсход ці на Захад, то мне здаецца, што беларусам трэба заставацца на той зямлі, якую Бог ім даў і дзе яны могуць будаваць нармальнае жыцьцё.
    Сапраўды, трэба мець узаемавыгадныя адносіны і з аднымі і з другімі. I калі людзі пытаюцца: «Вось мы будзем у Эўразьвязе, будзе беспрацоўе, што мы будзем рабіць з нашымі таварамі, мы ж іх не прададзім?», — тут вельмі просты адказ. Па-першае, пэрспэктыва ўступленьня ў Эўразьвяз вельмі далёкая, а сёньня нам проста трэба мець вельмі добрыя стасункі з Эўропай і пашыраць супрацоўніцтва зь ёй.
    Што тычыцца НАТО, то ва ўсіх беларускіх Канстытуцыях, прынятых падчас незалежнасьці, было напісана, што мы — нэўтральная краіна, і нам трэба захаваць свой нэўтралітэт. Людзі не прымаюць уступленызя ў НАТО, і сёньня гэтую тэму ня варта абмяркоўваць.
    Я думаю, што такі падыход успрымаецца большасьцю людзей, і гэта сапраўды пэрспэктыва для Беларусі.
    Дракахруст: Спадар Казулін, а як Вы будзеце вызначаць Вашае стаўленьне да названай дылемы? Я паўтару: мяжа можа быць адкрытай толькі ў адзін бок. I ў дадзеным выпадку паняцьце «мяжа» азначае крыху больш, чым месца, дзе праводзіцца мытны і памежны кантроль.
    Казулін: Я мяркую, што ўмоўнай мяжы Беларусі ня будзе, бо беларусы — нацыя адкрытая, і ўсе межы, якія сёньня існуюць, будуць скасаванымі. Беларусы будуць імкнуцца і да Эўропы, і да Расеі, і да ўсіх суседзяў. Але самае галоўнае — беларусы будуць
    імкнуцца да саміх сябе, беларусы будуць імкнуцца асэнсаваць сябе як дзяржаву, як народ, годны эўрапейскай цывілізацыі. Натуральна, што беларусы хочуць бачыць сябе ў эўрапейскай цывілізацыі, але гэта не азначае, што яны бачаць сябе па-за Расеяй.
    Тая ж Расея сёньня дэманструе, што эўрапейская цывілізацыя робіцца адным з прыярытэтаў у яе разьвіцьці.
    Але мы жывем у канкрэтны гістарычны час. I Аляксандар Мілінкевіч абсалютна дакладна сказаў, што магчымасьць уступленьня ў Эўразьвяз у нас на працягу бліжэйшых 25—30 гадоў наўрад ці ёсьць. Таму натуральна, што без супрацоўніцтва з Расеяй, рэальнага, з апорай на культурна-гістарычныя сувязі, мы ніяк не абыдземся. Але мы таксама абсалютна дакладна разумеем, што шырокага ўваходжаньня ў Эўропу мы таксама аніяк не мінем.
    Дракахруст: Спадар Лябедзька, як Вы вырашаеце для сябе месца Беларусі паміж яе геапалітычнымі магнітамі — Эўропай і Расеяй?
    Лябедзька: Значная частка грамадзянаў адчуе перамены да лепшага пры рэалізацыі нашай зьнешняй палітыкі. У першую чаргу будзе пастаўленая кропка на палітыцы самаізаляцыі Беларусі ад вонкавага сьвету. Гэта тое, што рэальна можна даць людзям.
    У падмурак нашай зьнешняй палітыкі будуць пакладзеныя два прынцыпы: «Беларусь — наш дом у эўрапейскім квартале» і «Эўропу — у Беларусь». Першы прынцып азначае нашую геаграфію, нашую прыналежнасьць да эўрапейскай цывілізацыі, падкрэсьлівае, што жыць мы павінныя ўсё ж у сваім доме, але гэты дом — у эўрапейскім квартале.
    Што тычыцца тэзы «Эўропу — у Беларусь», то яна азначае, што мы не павінныя весьці Беларусь кудысьці, мы мусім прынесьці ў беларускую рэ-
    чаіснасьць эўрапейскія каштоўнасьці. Патрэбная пасьлядоўнасьць крокаў. I найперш трэба, каб да грамадзтва былі прышчэпленыя, як да дрэва, эўрапейскія каштоўнасьці.
    Другі крок — мы павінныя пабудаваць нашую ўнутраную і зьнешнюю палітыку такім чынам, каб выйсьці наўзровень капэнгагенскіх крытэраў, абавязковых для ўступленьня ў Эўразьвяз. Калі мы зробім гэтыя два крокі, у нас значна пашырыцца палітычнае поле для прыняцьця рашэньня. У нас тады будзе выбар: альбо быць Швайцарыяй, альбо быць сябрам Эўрапейскага Зьвязу. Але гэта мы зможам асэнсавана рабіць толькі пасьля таго, як «прынясем» у беларускую рэчаіснасьць эўрапейскія каштоўнасьці і выйдзем на ўзровень капэнгагенскіх крытэраў.
    А пакуль мы не зрабілі гэтых двух крокаў, нашая палітыка павінная палягаць не ў будаўніцтве муроў, накшталт Бэрлінскага, а ва ўзьвядзеньні мастоў. Мы павінныя ўсю Беларусь ператварыць у Эўрапейскую свабодную эканамічную зону, стварыць спрыяльны клімат для бізнэсу, каб сюды ішлі інвэстыцыі, каб да нас прыяжджалі замежныя турысты, і гэта будзе прымальна для пераважнай большасьці грамадзянаў Рэспублікі Беларусі.
    Дракахруст: У кожнага зь вядомых палітыкаў амаль заўсёды ёсьць пазнавальная метка — учынак, крок, можа, рыса характару, паводле якіх яго ідэнтыфікуюць. Напрыклад, у 1994 годзе Аляксандар Лукашэнка меў метку — той, хто не пабаяўся выкрыць карупцыю ва ўладзе. Праўдай гэта было ці няпраўдай, але менавіта такую метку ён тады меў. Ці Зянон Пазьняк — той, хто стварыў БНФ і раскрыў праўду пра Курапаты. Як бы вы вызначылі такую метку для саміх сябе? Лябедзька, Мілінкевіч, Казулін — гэта той, хто...
    Казулін: Аляксандар Казулін — гэта асьветнік, ваяр сьвятла.
    Лябедзька: Я хацеў бы, каб мяне ідэнтыфікавалі як лідэра палітычных аптымістаў і прыхільнікаў пераменаў.
    Мілінкевіч: Аляксандар Мілінкевіч — гэта рэгіянальны лідэр, які хоча зрабіць уладу прыстойнай, a жыцьцё — годным.
    Ці зьявілася ў Беларусі альтэрнатыва Аляксандру Лукашэнку?
    Ці зьявілася ў Беларусі асабовая і праграмная альтэрнатыва Аляксандру Лукашэнку? Чаму найбольш сур'ёзнымі апанэнтамі дзейнаму прэзыдэнту сталі ўтой ці іншай ступені нацыянальна арыентаваныя палітыкі? Ці ператвараецца цяперашняя выбарчая кампанія ў сутыкненьне Польшчы і Расеі?
    31 студзеня 2006
    Удзел ьнікі: Валянцін Акудовіч, Сьвятлана Ал ексіевіч, Уладзімер Някляеў
    «На сьцяне вісіць партрэт Міл інкевіча»
    Дракахруст: На падставе выступаў, інтэрвію, заяваў прэтэндэнтаў на кандыдата ў прэзыдэнты, на падставе збору подпісаў за іх ці можна сказаць, што зьявіліся годныя альтэрнатывы Аляксандру Лукашэнку — альтэрнатывы як асобе і альтэрнатывы праграмныя — іншага шляху краіны? Спадар Акудовіч, паводле Вашых назіраньняў, ці пачула беларускае грамадзтва адказ на пытаньне: «Хто, калі ня ён»?
    Акудовіч: Толькі шалёны аптыміст можа казаць, што мы ўжо маем сёньня альтэрнатыўную Аляксандру Лукашэнку палітычную фігуру. Але разам з тым у мяне з кожным днём мацнее пакуль яшчэ смутнае прадчуваньне, што патэнцыял такой альтэрнатывы ёсьць у Аляксандра Мілінкевіча.
    Магчыма, такім жа смутным прадчуваньнем кіраваліся і дэлегаты Кангрэсу дэмакратычных сілаў, калі ў якасьці адзінага кандыдата абралі не кагосьці з палітычных «зуброў» — Лябедзьку, Калякіна ці Шушкевіча, а мала каму вядомага Мілінкевіча. I падобна, што яны не памыліліся. He прамінула і
    паўгоду, а гэтага адукаванага чалавека з Горадні ўжо прымалі на найвышэйшым палітычным узроўні ў шэрагу суседніх краінаў.
    Аднак ня будзем сьпяшацца з высновамі. Выбары якраз і пакажуць, ці мае рацыю той, хто прадчувае патэнцыял агульнанацыянальнага лідэра ў Аляксандру Мілінкевічу. Але ня ў тым сэнсе, што ён пераможа на выбарах — хто пераможа, праўдай ці няпраўдай, усім добра вядома.
    Выбары могуць дапамагчы Мілінкевічу раскрыць увесь свой палітычны патэнцыял. А калі ён пасьля 19 сакавіка ня сыдзе ў палітычны цень, як Ганчарык калісьці, дык беларускае грамадзтва, магчыма, нарэшце будзе мець доўгачаканую альтэрнатыву Аляксандру Лукашэнку.
    Дракахруст: Спадарыня Сьвятлана, некалькі месяцаў таму Вы ўдзельнічалі ў «Праскім акцэнце» з Генадзем Бураўкіным. Тады Вы казалі, што ніякіх альтэрнатываў Лукашэнку і блізка няма, хіба Казулін, — і дадавалі, што хутчэй за ўсё і ён такую альтэрнатыву не стварае нават тэарэтычна. Якія ў Вас уражаньні цяпер?
    Алексіевіч: Я ўжо каля двух месяцаў у Беларусі, крыху езьдзіла па вёсках, па невялікіх гарадох, днямі вярнулася з Магілёва. Прыемна ўспамінаю: вось мы сядзім у Магілёве ў залі, чалавек 100, і на сьцяне вісіць партрэт Мілінкевіча.
    Я гляджу на тыя добрыя твары настаўнікаў, мясцовай інтэлігенцыі, а на сьцяне вісіць партрэт. I ў мяне адчуваньне, што я ці то ў Польшчы, ці то ў Чэхіі. Я бачу, што зьявіўся годны, нармальны чалавечы твар. Ён адпавядае і часу, і драматычным падзеям, якія ў нас адбудуцца незалежна ад таго, зьменіцца гэтая ўлада ці застанецца. У ягонай плястыцы, забытай інтэлігентнасьці для мяне ёсьць пэўная надзея.
    Я слухала аўдыторыю і бачыла, што беларуская прастора ўжо напрацаваная, да мяне падыходзілі маладыя людзі, яны распавядалі, як шукалі сьляды паўстаньня Каліноўскага. Яны ўсе гавораць па-беларуску.
    Бачна, што расьце колькасьць такіх людзей. I зьяўляецца твар, на якім факусуюцца чаканьні найлепшай часткі грамадзтва. Чакала грамадзтва Лукашэнку — яно яго і атрымала. А цяпер грамадзтва поўнае новых чаканьняў, яшчэ неасэнсаваных, схаваных.
    Я ня ведаю, ці адбудзецца гэты цуд цяпер, я мала ўпэўненая. Хаця ўкраінскія інтэлектуалы за месяц да рэвалюцыі казалі, што ня вераць у яе магчымасьць. Але раптам узьнік нейкі новы «хімічны» элемэнт. Мы дзеля гэтага працуем, думаем — раптам тое адбудзецца. А фігура ёсьць.