Гэтага ў Беларусі няма. Аляксандар Лукашэнка зрабіў усё магчымае, каб аднавіць старую савецкую сыстэму зь яе безвыходнасьцю. У гэтай сыстэме паўстае вельмі простае пытаньне: якое будзе выйсьце з сытуацыі, калі Лукашэнка будзе ўсё ж вымушаны адысьці ад улады з тых ці іншых прычынаў, урэшце ён ня вечны. Адказу на гэтае пытаньне няма, гэта безвыходнае становішча. У такой безвыходнасьці ёсьць адзіны шлях да захаваньня беларускай дзяржаўнасьці — магчымасьць функцыянаваньня палітычнай супольнасьці, хай нават побач з Лукашэнкам, зь яго парлямэнтам, яго прыхільнікамі, з масамі, якім ён яшчэ падабаецца. Каб гэтая супольнасьць магла існаваць, не баючыся рэпрэсіяў, не баючыся зьнішчэньня — маральнага ці палітычнага. Дракахруст: Павал, шмат хто адзначаў, што падчас гэтых выбараў беларусы нарэшце ўбачылі выразныя альтэрнатывы. Ці захаваюцца Казулін і Мілінкевіч як сымбалі надзеі? Шарамет: Гэта прынцыповае пытаньне для найбліжэйшай будучыні беларускай апазыцыі. Захаваньне Мілінкевіча ці Казуліна ў якасьці адзінага лідэра апазыцыі залежыць ад палітычнага выніку, якога яны могуць дасягнуць. Калі Мілінкевіч застанецца адзіным лідэрам апазыцыі, то гэта дазволіць пазьбегчы ўнутраных канфліктаў паміж дастаткова амбіцыйнымі апазыцыйнымі палітыкамі Беларусі. Тое ж тычыцца і Казуліна. Калі ён захаваецца ў якасьці аднаго з сымбаляў аднаўленьня беларускага грамадзтва, то палітычны працэс у Беларусі будзе дастаткова актыўным. Калі пасьля выбараў пачнецца зьмена лідэраў, калі Мілінкевіча памяняюць на Лябедзьку ці Калякіна, то ні да чога добрага гэта не прывядзе. Што тычыцца будучыні Казуліна і Мілінкевіча, то тут шмат што будзе залежаць ад Лукашэнкі, ад той злосьці, якую ён мае на гэтых людзей. Ці будзе ён помсьціць ім, зьнішчаць іх, як зьнішчаў Калугіна — кандыдата на прэзыдэнта на мінулых выбарах, як зьнішчае Марыніча? Я схільны да вэрсіі, што ў найбліжэйшыя месяцы Казуліну і Мілінкевічу давядзецца перанесьці шмат што. Беларусь і сьвет пасьля выбараў Дракахруст: Павал, пытаньне пра будучыню Казуліна і Мілінкевіча сапраўды надзвычай складанае. Наступнае пытаньне — больш простае: якой будзе рэакцыя Крамля на беларускія выбары? Як ён адрэагуе адразу і як адрэагуе ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве? Шарамет: Гэта сапраўды вельмі складанае пытаньне*. Паводле заяваў афіцыйных расейскіх прадстаўнікоў, напярэдадні выбараў немагчыма было дакладна вызначыць пазыцыю менавіта Крамля. Палітычная супольнасьць Расеі падзялілася: камуністы — за Лукашэнку (шмат у чым гэта карупцыйныя сувязі), расейскія лібэралы — адназначна супраць Лукашэнкі. Што ж тычыцца афіцыйных палітыкаў, то за выключэньнем нехлямяжых заяваў спадара Грызлова і няпэўных выказваньняў прэм’ера Фрадкова сур’ёзныя палітычныя гульцы Расеі захоўвалі маўчаньне наконт сытуацыі ў Беларусі. У найбліжэйшыя месяцы пасьля выбараў трымаць шматзначнае маўчаньне і ў пэўным сэнсе выкарыстоўваць гэтую двухсэнсоўнасьць перамогі Лукашэнкі ў якасьці інструмэнту ціску на яго — значыць, імкнуцца дасягнуць тых мэтаў, якія яны перад сабой * Яшчэ да абвешчаньня вынікаў выбараў Аляксандра Лукашэнку павіншавалі зь перамогай Фідэль Кастра, Махмуд Ахмадынэжад, Ху Цзыньтао і Ўладзімер Пуцін. У віншаваньні Пуціна адзначалася, што «вынікі выбараў, што адбыліся, сьведчаць пра давер выбарнікаў курсу, які Вы праводзіце, на далейшае забесьпячэньне росту дабрабыту беларускага народу». ставілі — «Белтрансгаз», адзіны рубель, Канстытуцыйны акт. Дракахруст: Віталь, у мяне да Вас у пэўным сэнсе адваротнае пытаньне: якой будзе рэакцыя Эўразьвязу і ЗША на беларускія выбары? Я задаваў гэтае пытаньне вядомаму нямецкаму экспэрту Аляксандру Рару, і ён адказаў, што зьменаў ня будзе, маўляў, будзем весьці дыялёг, спрабаваць павярнуць Лукашэнку ў дэмакратычную веру, памятаючы пра асаблівыя адносіны Беларусі з Расеяй. Спадар Рар мае рацыю? Портнікаў: Мяркую, што толькі ў тым выпадку, калі Лукашэнка ня будзе рабіць ніякіх жорсткіх захадаў адносна апазыцыі. Калі ўсё скончыцца сёньня — мірныя мітынгі, болып-менш спакойная рэакцыя ўлады, процістаяньне без страляніны, — тады сапраўды Эўропа, магчыма, будзе спрабаваць падтрымліваць са спадаром Лукашэнкам і яго ўрадам пэўны асьцярожны дыялёг, але каб пры гэтым не запляміць сваёй рэпутацыі. Мы ведаем, што Эўропа гатовая весьці дыялёг ня толькі з Лукашэнкам, яна спрабуе весьці яго нават з ХАМАС, а гэта значна больш небясьпечная справа. Аднак адразу скажу, што калі беларускі рэжым пяройдзе да сілавых дзеяньняў, тут можна пагадзіцца і з кіраўніком Эўракамісіі спадаром Барозу, які папярэдзіў, што наступствы будуць для Менску дастаткова сур’ёзнымі*. Тады Эўропа ня будзе весьці * У красавіку 2006 г. Эўразьвязувёўвізавыя санкцыіўадносінах Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 30 беларускіх чыноўнікаў. У траўні 2006 г. Зьвяз увёў фінансавыя санкцыі да Лукашэнкі і яшчэ 35 беларускіх чыноўнікаў, аддаўшы загад замарозіць усе магчымыя банкаўскія рахункі гэтых асобаў у банках краінаў Эўразьвязу. Прычынай увядзеньня санкцыяў былі названыя парушэньні правоў чалавека, а таксама фальсыфікацыі, дапушчаныя падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 г. ніякага дыялёгу з Лукашэнкам і ягонымі людзьмі і нават пазбавіць іх магчымасьці езьдзіць па краінах Эўразьвязу. Дракахруст: Спадар Портнікаў, а якой будзе рэакцыя Кіева на беларускія выбары? Лкой яна будзе зараз, пасьля 19 сакавіка, і праз тыдзень — пасьля ўкраінскіх выбараў? Портнікаў: Тут сапраўды нічога ня зьменіцца. Афіцыйны Кіеў і пасьля перамогі Віктара Юшчанкі на прэзыдэнцкіх выбарах быў дастаткова асьцярожны ў адносінах да беларускага кіраўніцтва. Спадар Лукашэнка быў менш асьцярожным у сваім стаўленьні да Кіева, чым Кіеў — да яго. I асабліва цяпер, калі можа быць створаны кааліцыйны ўрад, у якім, магчыма, будуць людзі, што адкрыта сымпатызуюць Лукашэнку, то будзе захоўвацца пэўная асыдярожнасьць, і кантакты зь беларускай апазыцыяй будуць падтрымлівацца выключна на грамадзкім узроўні. Ёсьць сапраўды пэўная супярэчнасьць у тым, што людзі, якія падтрымлівалі Віктара Юшчанку на прэзыдэнцкіх выбарах, цяпер прыяжджаюць у Менск, выказваюць падтрымку беларускай апазыцыі, а афіцыйны Кіеў прыгадвае пра падзеі ў Менску толькі тады, калі там затрымліваюць украінскіх грамадзянаў. 15 траўня 2006 г. прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выдаў дэклярацыю, якая ўводзіла візавыя санкцыі адносна шырокага кола беларускіх чыноўнікаў, пачынаючы з Аляксандра Лукашэнкі, якія, на думку Вашынгтону, маюць дачыненьне да парушэньняў правоў чалавека і выбарчых працэдураў. У кастрычніку 2008 г. Эўразьвяз прыпыніў на 6 месяцаў візавыя санкцыі адносна прэзыдэнта Беларусі і яшчэ 30 чыноўнікаў з «чорнага сьпісу». У сакавіку 2009 г. прыпыненьне візавых санкцыяў працягнутае яшчэ на 9 месяцаў, а Беларусь была афіцыйна запрошаная, разам з Азэрбайджанам, Армэніяй, Грузіяй, Малдовай і Украінай, да ўдзелу ў праграме «Ўсходняе партнэрс- тва». Дракахруст: Спадар Класкоўскі, як зь Менску бачацца адносіны да Беларусі пасьля 19 сакавіка з боку Расеі і Эўразьвязу? Класкоўскі: Натуральна, што ацэнкі гэтых выбараў з боку заходняй супольнасьці будуць жорсткімі. 3 гледзішча дэмакратычных сілаў вельмі важна, каб справа не абмежавалася фармальнымі дэклярацыямі і каб пільная ўвага пасьля выбараў ня зьнікла. Што тычыцца Расеі, у мяне няма ілюзіяў наконт экспарту дэмакратыі з Усходу, але я думаю, там будуць ведаць сапраўдны расклад сілаў, і так ці інакш Крэмль будзе вымушаны ўлічваць рэаліі і наўрад ці стане складаць усе яйкі ў адзін кошык. Палітычны далягляд у «вакне магчымасьцяў» Ці азначаюць вынікі фармаваньня акруговых камісіяў і рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў, што ўмовы сёлетніх выбараў адкрываюць для апазыцыі «вакно магчымасьцяў»? Наколькі апазыцыя гатовая да гэтага? Ці павінная яна непахісна адстойваць свае прынцыпы альбо прыстасоўваць іх да патрэбаў выбарнікаў? 5 жніўня 2008 Удзельнікі: Міхаіл Пашкевіч, Аляксей Пікулік, Павал Севярынец Ці адкрываюць умовы правядзеньня выбараў магчымасьці для апазыцыі? Дракахруст: «Цуды», зь якіх пачалася сёлетняя выбарчая кампанія, працягваюцца. На мінулых парлямэнцкіх выбарах ува ўсіх 110 акруговых камісіях быў толькі адзін апазыцыянэр, сёлета — 42. На мінулых выбарах рэгістрацыя ініцыятыўных групаў была тым сітам, фільтрам, пры дапамозе якога было адсеяна шмат апазыцыйных кандыдатаў. Сёлета ізноў сюрпрыз — амаль усе ініцыятыўныя групы апазыцыянэраў зарэгістраваныя. Як той казаў, тэндэнцыя, аднак. Ці не? Некаторыя мяркуюць, што ніякай тэндэнцыі няма. Па-першае, таму, што фон выбарчай кампаніі застаецца такім, як заўжды: запалохваньне кандыдатаў і сябраў іх камандаў, звальненьні з працы, ціск, падатковыя праверкі і іншыя «прыемнасьці» непажаданым кандыдатам. Па-другое, а можа ўлады проста падрыхтавалі пастку на пазьнейшых этапах кампаніі: можна ж не рэгістраваць кандыдатаў, можна скасоўваць іх рэгістрацыю за «няправільную» агітацыю, можна, нарэшце, адпаведна лічыць галасы. Усё гэта магчыма. Але магчыма і іншае, што сапраўды ўмовы выбарчай кампаніі будуць хаця і ўсё роўна далёкімі ад дэмакратычнага стандарту, але такімі, якія не выключаюць посьпеху апазыцыйных кандыдатаў. Дык як яно будзе? Севярынец: Мяркую, што «вакно магчымасьцяў» абмежаванае інстынктам самазахаваньня рэжыму. Рэжым цудоўна разумее, што дапусьціць свабодныя ў большай ці меншай ступені выбары — гэта асудзіць уласную сыстэму, якая ўжо праіснавала 14 гадоў, на крах. Досьвед іншых краінаў гэта яскрава пацьвярджае. Там, дзе свабода слова, свабода выбараў, свабода асацыяцыяў, там ня можа быць аўтарытарнага рэжыму. Мне здаецца, што ад рэпрэсіўнай формы існаваньня рэжым пераходзіць да гульнявой. Ён раней гуляў з Расеяй, цяпер гуляецца з Эўропай, пачынае заляцацца, фліртаваць і зь беларускім народам з мэтай перайграць яго, захавацца і адначасна самому эвалюцыянаваць у тую форму, якая дазволіць існаваць ва ўмовах глябалізацыі ў цэнтры Эўропы. Гэта спроба — і падмануць навакольны сьвет, і мадэрнізаваць сябе. У такой сытуацыі, безумоўна, задача апазыцыі — выкарыстаць момант і пастарацца ажыцьцявіць прынцыповы рывок, праз гэты калідор прарвацца да людзей. Дракахруст: Пра задачы апазыцыі я прапаную пагаварыць крыху пазьней, а зараз паспрабуем ахарактарызаваць сытуацыю. Тыя крокі, якіх не было ў мінулых выбарчых кампаніях — гэта сапраўды адкрыцьцё «вакна магчымасьцяў», ці цяпер ідзе так, a на наступным этапе ўсё адно будзе як заўжды — выбары бяз выбараў?