Трэба перастаць хлусіць самім сабе. Можна, зразумела, казаць сабе, што я — выразьнік інтарэсаў народу. Але насамрэч мы кажам народу, што зьменім сытуацыю ў краіне, але часта ня можам зьмяніць сытуацыі нават ва ўласных структурах. Што тычыцца пасланьня АДС, то я асабіста не лічу, што «Кантроль народу над уладай» — гэта над- звычай удалы лёзунг. Як сябра партыі, я мушу даносіць яго да народу, але мы па нашых моладзевых партыйных структурах зь верасьня распачнем кампанію «Давай паспрабуем», скіраваную на моладзь. Людзі ня маюць веры, і мы хочам сказаць: а давай паспрабуем, давай паспрабуем яшчэ, давай паспрабуем лепей. Цяпер шмат хто з актывістаў апазыцыі ні ўва што ня верыць. Што да галоўных тэмаў выбараў — мы і самі пакуль ня ведаем. Мяркую, што калі мы ў верасьні пачытаем нашыя сёньняшнія прагнозы, шмат хто за галаву возьмецца. Пікулік: Мне здаецца, што прыйшоў час ня блытаць прычыну і наступствы. Сумленныя і свабодныя выбары — гэта не прычына дэмакратызацыі, не яе перадумова, а факт таго, што дэмакратызацыя адбылася. Я ўпэўнены, што дэмакратызацыя бывае без дэмакратаў. Для дэмакратызацыі патрэбны не кансэнсус, а дысэнсус. Неабходныя арганізаваныя групы з канфліктам інтарэсаў і блізкім аб’ёмам рэсурсаў. Гэтыя раўнамоцныя групы зразумеюць, што сытуацыя, калі пераможца забірае ўсё, немагчымая, і адзіны варыянт — вайна ўсіх супраць усіх, што таксама вельмі дорага для ўсіх. I гэтым групам не застаецца нічога іншага, як дамаўляцца аб супольных правілах гульні, якія ўласна і прыводзяць да лібэральнай Канстытуцыі і да санкцыяў супраць Taro, хто парушае адзіныя правілы гульні. Інакш кажучы, дэмакратызацыя — гэта заўсёды вынік вайны, а не фігурнай лепкі, вайны без выразнага пераможцы, калі падсправаздачным быць больш выгадна, чым заставацца па-за кантролем. Але для гэтага апазыцыя павінная быць дастаткова моцнай, каб прымусіць уладу ўключыць сябе ў палітычнае поле, а не чакаць, што ўлада добраахвотна ампутуе сабе свае мускулістыя рукі і дазволіць сумленныя і свабодныя выбары. Чаму я не згаджаюся з Паўлам? Важныя не перакананьні лідэра і не ягоныя ўстаноўкі ў дадзены момант. Важна тое, што ў Лукашэнкі ёсьць манаполія на ўсё. I пакуль ягоныя канкурэнты бясьсільныя і слабыя, у яго няма ніякіх падставаў з кімсьці чымсьці дзяліцца. I няважна, у што вераць Мілінкевіч, Севярынец, Лябедзька — у Джэфэрсана, Таквіля, у ідэі беларускага Адраджэньня. Важна тое, што за гэтымі ідэямі пакуль няма рэсурсаў. Пераход ад аўтарытарнага рэжыму да дэмакратычнага заўсёды адбываўся праз раскол унутры ўладнай эліты, які прыводзіць да аўтарытарнай лібэралізацыі. Улада пачынае губляцца і перастрахоўвацца і перастае разумець, на чыім баку колькасная перавага. Апазыцыя пачынае блефаваць і гуляць у покер. Таму любы патэнцыйны байкот ставіць пытаньне: «Навошта беларускаму грамадзтву наагул патрэбная апазыцыя?» Каб паведамляць грамадзтву пра парушэньні правоў чалавека і паказваць Захаду, што сумленных і свабодных выбараў няма? Дык грамадзтва пра яго ведае, а Захад не спадзяецца гэтае зьмяніць. Мэта апазыцыі — ці навучыцца назапашваць народны рэсурс, ці навучыцца блефаваць. Hi аднаго ні другога нашая апазыцыя рабіць ня ўмее. Цяпер наконт стратэгіі апазыцыі. Я згубіў гадзіну, каб знайсьці перадвыбарчае пасланьне АДС у інтэрнэце. Калі я яго знайшоў, мне стала крыху страшна і сьмешна. Бо першая частка нагадвае пачатак рэклямнага кліпу: «Цэны растуць, а дзе ўзяць грошы на жытло? Што рабіць, калі захварэеш?», а другая частка —■ гэта пасланьне цара сваім халопам: «Мы спынім рост цэнаў, захаваем ільготы» і гэтак далей. Для каго гэтае пасланьне? Чаму апазыцыя думае, што выбарнікі — ідыёты, навошта такі танны папулізм? Падводзячы вынікі, я скажу, што ня веру «ў халяву». Трэба прымушаць уладу праводзіць сумленныя і свабодныя выбары. He чакаць, што ўлада прапануе такую магчымасьць сама. Таму «вакно магчымасьцяў», пра якое мы гаворым, — гэта ня тая сытуацыя, калі выпадковая падзея можа пацягнуць за сабой якасныя зьмены. Лукашэнка вучыцца ў тых аўтарытарных лідэраў, якія паспрабавалі фліртаваць з апазыцыяй і прайгралі. Таму ён ня пойдзе на стварэньне спаборнага аўтарытарызму. Зь іншага боку, ён выдатна разумее, што таньней і выгадней мець кіраваную віртуальную дэмакратыю. Паколькі ўлада сама вырашае, праводзіць выбары свабоднымі ці не, то гэта азначае, што апазыцыя ўжо прайграла гэты бой. Севярынец: Выбары будуць, відавочна, пра магчымасьць пераменаў, бо сёньняшняя сытуацыя вельмі яскрава нагадвае застой. Выбары будуць і пра тое, якую Беларусь мы хочам бачыць: альбо чырвона-зялёнае «Забеларусь», альбо Беларусь як краіну эўрапейскай культуры, дэмакратыі, краіну хрысьціянства. Прынцыпы ці інтарэсы? Дракахруст: Павал, і Вы лічыце, што ў так жорстка сфармуляванай альтэрнатыве большасьць — за другое? Севярынец: Гаворка не пра тое, за што цяпер большасьць. Калі я заходжу ў кватэру і пачынаю размаўляць зь людзьмі, я бачу, што перада мной — жэле. Hi тое, ні сёе, нешта бясформеннае і дрыжыць. Людзі цяпер падобныя на сырую гліну, яны загрузьлі ў спажывецтве, у тым, што ім утульна жывецца. У кагосьці там праблемы, але мы тут някепска пражывем. 3 такой пазыцыі народ трэба выцягваць. Ня трэба абяцаць, што мы дадзім болей есьці, дадзім прыгажэйшыя машыны. На такім падмурку сапраўдную краіну не пабудуеш. Мы будзем па-ранейшаму загрузаць у хлусьні і ў страху. I апазыцыі не застанецца нічога іншага, як прапанаваць больш бліскучыя, больш прыгожыя, з большымі званочкамі і з большай адпаведнасьцю Эўропе варыянты той самай хлусьні і таго ж самага страху, таго ж самага спажывецтва. На мой погляд, кожны беларус і ўся Беларусь пакліканыя да іншага існаваньня. На мяжы з Польшчай вы ўбачыце, у чым розьніца паміж эўрапейскасьцю ў польскім варыянце і сёньняшняй «забеларускасьцю». Мат, людзі абгортваюць сябе скотчам, да якога прыляпляюць мабільнікі, потым праносяць іх празь мяжу, даўшы хабар памежнікам. Яны паводзяць сябе як апошнія калгасьнікі. Сёньняшняя Беларусь — на жаль, такая. Калі мы хочам адпавядаць гэтай «беларускасьці», рабіць на гэтым палітыку — прабачце, я не хачу быць у такой кампаніі і ў такім руху. Вобраз Беларусі, які сёньня патрэбны беларускаму народу, — гэта вобраз моцнай сям’і, вобраз моцных цэркваў, праўда, сапраўдная свабода, якая ёсьць адказнасьцю, усё тое, на чым 1000 гадоў будавалася Эўропа, — гэта хрысьціянскія прынцыпы, вера, што можна зрабіць лепш. Менавіта з такіх пазыцыяў і павінен выступаць дэмакратычны рух. Іншая пазыцыя, пазыцыя гульняў, прапановы таго ж самага, толькі ў іншай абгортцы — вось гэта будзе хлусьня. Дракахруст: Павал, Вы ўсё ж выступаеце ня толькі ў ролі прарока, але і ў ролі палітыка. А калі тое, што Вы прапаноўваеце, будзе адкінутае той самай большасьцю, якая матам лаецца і ў нешта сябе абгортвае? Будзе адкінутае і раз, і два, і тры... Севярынец: «Грукайце, і адчыняць Вам» — напісана ў Эвангельлі. I мы будзем грукацца, будзем старацца абудзіць у людзей самае лепшае, што ў іх ёсьць, што ім Богам дадзенае. Менавіта ў гэтым я бачу місію, пакліканьне сёньняшняй апазыцыі. Можа, калі-небудзь у Эўропе ў нас будзе канкурэнцыя розных партыяў і ў нас будуць іншыя правілы гульні. Цяпер правілы такія. 70 гадоў камуністы і 14 гадоў Лукашэнка разбуралі мараль. Выцягнуць людзей з гэтага балота — цяпер наша задача. Пашкевіч: Аляксей трапна казаў пра рэсурсы. Павал казаў пра 1000-гадовы эўрапейскі досьвед, збудаваны на хрысьціянскіх каштоўнасьцях. Але Эўропа існавала і да хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, і вялікі дзякуй за гэта Антычнасьці. Я б ня стаў усё пісаць на рахунак хрысьціянства, паганцы старажытных Грэцыі і Рыму таксама нямала зрабілі для фармаваньня эўрапейскасьці. Я не пагаджаюся з Паўлам. Гэта прыгожая пазыцыя -— грукацца ў дзьверы і казаць, які я шчыры і сумленны ў адрозьненьне ад Лукашэнкі. Мой бацька, які ў 1994 годзе галасаваў за Зянона Пазьняка, кажа: «Зянон ня меў права прайграваць. Ён быў занадта прынцыповы, але прайграваць ён ня меў права». Пазьняк у пэўным сэнсе ў 1994 годзе Беларусь «кінуў» з-за сваёй сумленнасьці. Але ён ня меў права гэтага рабіць. Мы цяпер таксама можам быць сумленнымі, мы можам быць проста анёламі. Але насамрэч стаіць задача — прыйсьці да ўлады. Бо калі мы ня прыйдзем да ўлады, то нам усім будзе адна дарога — у манастыр, дзе мы ўсе будзем добрымі і сумленнымі. Задача палітычнай партыі — гэта ўсё ж прыход да ўлады і рэалізацыя сваёй праграмы. А правілы такія, якія ёсьць. I народ ня будзе за нас галасаваць толькі таму, што мы — узоры добрага ладу жыцьця і наагул сьвятыя. Людзям патрэбныя такія ж, як яны. Мы таксама маем свае хібы і мінусы. Апазыцыя — гэта частка народу, але ня ўвесь народ. I калі мы хочам, каб нас абралі, нам трэба падладоўвацца. Выбар Паўла — гэта варты выбар высокамаральнага чалавека. Але мы ня маем права прайграваць. Маладая генэрацыя палітыкаў, актывістаў, якая прыходзіць цяпер, мусіць перафармавацца і падладзіцца пад правілы гульні, але прыйсьці да ўлады і зьмяніць іх. Што мы будзем казаць праз гадоў 20 новаму пакаленьню актывістаў? «Выбачайце, але мы былі вельмі сумленнымі...» «Дык навошта вы былі такімі сумленнымі?» — спытаюць яны. Ды лепш я буду гарэць у пекле, але зьмяню сытуацыю. Парлямэнцкія выбары і прызнаньне рэжыму Захадам Наколькі дэмакратычнай была рэгістрацыя кандыдатаўу дэпутаты і наагул усе папярэднія этапы выбарчай кампаніі? Наколькі мэтазгодны байкот выбараў? Якой будзе рэакцыя Захаду на сёлетнія парлямэнцкія выбары ў Беларусі? 1 верасьня 2008 Удзельнікі: Анатоль Лябедзька, Андрэй Саньнікаў, Мікола Статкевіч Выбарчая кампанія ня можа лічыцца справядлівай Дракахруст: Завяршыўся чарговы этап выбарчай кампаніі — рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Наперадзе — агітацыя і галасаваньне. Як бы вы ацанілі вынікі рэгістрацыі і ўсе папярэднія этапы кампаніі? Як яны выглядаюць у параўнаньні з дэмакратычным стандартам, з практыкай іншых краінаў СНД і з папярэднімі беларускімі выбарамі? Лябедзька: На гэтае пытаньне Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы далі адказ. Выбарчая кампанія ня можа лічыцца ні справядлівай, ні легітымнай. Кропка. Дракахруст: А калі ўсё ж паставіць коску... Я прапанаваў тры пункты адліку: дэмакратычны стандарт (я так разумею, што яны гэтаму стандарту не адпавядаюць), практыка іншых краінаў СНД і папярэднія выбары.