Да мяне ўжо колькі народу чаплялася: як гэта ты, Някляеў, у Казуліна? Распавядаюць, што Казулін ня толькі праект лукашэнкаўскай улады, але і крамлёўскі праект, маўляў, усё там ужо даўно дамоўлена, што надыходзіць «гадзіна X» і Лукашэнку мяняюць на Казуліна. Дык я ў адказ: калі так, то я проста дурань, калі не пайду да Казуліна, калі ўжо запраграмавана, што ён будзе пры ўладзе. Што да супрацьстаяньня Захаду і Усходу і бліжэй — Расеі і Польшчы. У Янкі Брыля ёсьць абразок, калі яму адзін паляк, прычым інтэлігентны, выкшталцоны, прафэсар, казаў, калі яшчэ толькі пачалася нашая нібыта незалежнасьць: «Нешта вы там загульваеце з Расеяй, вы гуляйце ня зь ёй, а з намі, мы, палякі, вам болей дамо дэмакратыі». Казаць пра расейскі бок, як там мысьліцца пра Беларусь, няма чаго — мы для іх «сапсаваныя расейцы», якіх трэба «адрамантаваць». I, вядома, бяз гэтай выразнасьці, выразнасьці гістарычнай, без аднаўленьня годнасьці нічога ня будзе. Мы забыліся пра слова «годнасьць». А яно, па-мойму, наагул ключавое ў існаваньні чалавецтва. Акудовіч: Некалі я пісаў, што Расея — не на ўсход ад Беларусі, а яна Ўсход Беларусі. Гэта значыць, што Расея пэўным сваім контурам, як і Эўропа, натуральна знаходзіцца ўнутры нашай уласнай самасьці. У розныя гістарычныя эпохі на нашых землях дамінавала то Эўропа, то Расея, і ўсяк для нас было ня надта добра. Цяпер мы ізноў маем вельмі небясьпечны дысбалянс у бок Расеі. Яшчэ трохі — і наш родны карабель можа перакуліцца. Таму зь якой бы пазыцыі наступны прэзыдэнт ні прыйшоў да ўлады, зь якой бы праграмай ён ні прыйшоў — у рэальнай палітыцы будзе змушаны быць празаходнім, каб хаця б выправіць гэты дысбалянс. 3 апірышчам на адну Расею беларусы ніколі шчасьлівага жыцьця не збудуюць. Але не збудуюць яго і толькі на Эўропе. Нам аднолькава патрэбныя і Эўропа, і Расея. I ня зь нейкіх вонкавых меркаваньняў, а таму, што мы ўнутры сябе — і Эўропа, і Расея. Гэтае спалучэньне і дае эфэкт Беларусі і беларусаў. Алексіевіч: Я, калі даведалася пра паездку Мілінкевіча ў Польшчу, зьдзівілася. Я перакананая, што гэта была памылка. Зразумела, чаму яна была зробленая. Зрабіць украінскую рэвалюцыю дапамаглі антырасейскія настроі, якія вельмі моцныя ва ўкраінскім народзе. У мяне бацька — беларус, a маці — украінка, і я ведаю, як моцна ва Ўкраіне ня любяць «маскалёў». Гэтая нелюбоў -— велізарная энэргія, і яна ў пэўным сэнсе дапамагла зрабіць рэвалюцыю. Але беларусы — іншыя людзі, тут такой антырасейскасьці няма. У 1994 годзе ў вёсцы мне адзін стары сказаў, што будзе галасаваць толькі за Лукашэнку, а не за Пазьняка ці Шушкевіча. Я спытала: «Чаму?» Ён адказаў: «Бо тыя глядзяць на Польшчу, на каталіцызм. А калі для расейцаў мы — малодшы брат, то для палякаў мы — быдла». I мне здаецца, што памылка палітыка, які толькі пачынае сваю кар’еру, гэтак абазначаць наш гістарычны варыянт. Сапраўды, павінная быць раўнавага. I я думаю, што такая дэманстрацыя прыхільнасьці памылковая. У мяне было адчуваньне палітычнай некарэктнасьці і недакладнасьці. Урэшце становішча Польшчы ў Эўропе дастаткова маргінальнае. Яе любяць як ідэю, а не як краіну. Палякі дастаткова складана ставяцца да Беларусі. Гэта канфлікт, які нас чакае наперадзе — праз 10— 20 гадоў. 148 Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі: высновы і пэрспэктывы Якое значэньне будуць мець для Беларусі вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году? У чым беларуская сытуацыя адрозная ад сытуацыі ўтакіх краінах, як Казахстан і Азэрбайджан? Якой будзе рэакцыя на беларускія выбары Расеі і Захаду? 19 сакавіка 2006 Удзел ьнікі: Аляксандар Класкоўскі, Віталь Портнікаў, Павал Шарамет. Што стаіць за лічбамі ЦВК? Дракахруст: Некалькі гадзінаў таму ў Беларусі завяршыліся прэзыдэнцкія выбары. Вашая агульная ацэнка таго, што адбылося ў Беларусі, і таго, што адбываецца гэтай ноччу. Якое значэньне гэта будзе мець для Беларусі? Класкоўскі: Лічбы, агучаныя ЦВК, выглядаюць фантастычнымі*, тут дзейнічае лёгіка сыстэмы, якая мусіць з кожным разам нарошчваць паказьнікі, якія б сьведчылі гэтым разам, відаць, пра «супэрэлегантную перамогу». Але ў гэтай кампаніі было шмат ры- * Паводле зьвестак Цэнтравыбаркаму, на выбарах 2006 г. Сяргей Гайдукевіч набраў 3,5% ад тых, хто ўзяў удзел у галасаваньні (3,2% ад агульнай колькасьці выбарнікаў), Аляксандар Казулін — 2,2% (1,8%), Аляксандар Лукашэнка — 83% (76,8%), Аляксандар Мілінкевіч — 6,1% (5,6%). Паводле апытаньня НІСЭПД, праведзенага ў сакавіку — красавіку 2006 г., Сяргей Гайдукевіч атрымаў 2% галасоў ад агульнай колькасьці дарослага насельніцтва, Аляксандар Казулін — 4,7%, Аляксандар Лукашэнка — 58,2%, Аляксандар Мілінкевіч — 18,8%. саў, якія не дазваляюць сказаць, што такая перамога адбылася. I сам мітынг у цэнтры Менску, зь якога я нядаўна вярнуўся — там такая энэргетыка. Цэлая плошча пераважна маладых людзей, якія пераадолелі свой страх*. I ўжо гэта сьведчыць, што тыя, хто жадае іншага шляху для Беларусі, — ня «купка адмарозкаў», а вялікі пласт грамадзтва. Гэты пласт зрушаны, і Беларусь за апошні месяц шмат у чым стала іншай краінай. Дракахруст: Віталь Портнікаў, Вы цяпер знаходзіцеся ў Кіеве, там, дзе ў сьнежні 2004 году таксама праяўлялася магутная энэргетыка. Параўнайце, калі ласка, тагачасныя падзеі ва Ўкраіне і цяперашнія — у Беларусі: у чым падабенства, у чым адрозьненьні? Портнікаў: 51 думаю, што «аранжавую» рэвалюцыю ва Ўкраіне і цяперашнія падзеі ў Беларусі цяжка параўноўваць з гледзішча мэты, якую перад сабой ставілі беларускія і ўкраінскія апазыцыянэры. Ва Ўкраіне барацьба ішла за перамогу. Варта прыгадаць, што і ўкраінскі парлямэнт ня быў цалкам кантраляваны дзейнай уладай, і праўладны кандыдат ня быў ужо такім блізкім да ўладнай эліты. Ва Ўкраіне ішла барацьба нават ня супраць фальсыфікацыяў, як такіх, там ішла барацьба за перамогу апазыцыйнага кандыдата. У Беларусі, мне здаецца, што калі б нават не было фальсыфікацыяў, Лукашэнка мог бы спадзявацца на перамогу. Мэтай беларускай апазыцыі было * 19 сакавіка 2006 г. пасьля абвешчаньня вынікаў выбараў у Менску на Кастрычніцкай плошчы пачаўся мітынг прыхільнікаў апазыцыі. 19 сакавіка ў ім удзельнічалі да 20 тысячаў чалавек. Падзеі на Плошчы працягваліся ў наступныя дні, 20 сакавіка там было ўтворанае намётавае мястэчка. У 3 гадзіны раніцы 24 сакавіка намётавы лягер ліквідавалі праваахоўныя органы. стварэньне заўважальнай, легітымнай часткі грамадзтва, якая магла б гаварыць, што яна не пагаджаецца з курсам Аляксандра Лукашэнкі, што ў Беларусі можа быць іншы шлях. У апошнія тыдні Лукашэнка і ягонае атачэньне зразумелі ўсю небясьпеку такога стварэньня. Тая паранаідальная рэакцыя на апазыцыю, якую мы бачылі пасьля рэгістрацыі кандыдатаў на прэзыдэнта, была зьвязаная менавіта з гэтым. Аляксандру Лукашэнку ніхто не перашкаджаў спакойна выйграць у апазыцыйных палітыкаў, тым больш што яны выступалі па тэлебачаньні, крытыкавалі яго. Але была відавочная боязь таго, што зьяўляюцца іншыя людзі. Дракахруст: Павал Шарамет, прагучала думка Віталя Портнікава, паводле якой Лукашэнка перамог бы і без фальсыфікацыяў, магчыма, не з такім туркмэнскім лікам. Калі гэта сапраўды так, то што адсюль вынікае? Шарамет: Я лічу, што гэта апошняя перамога Лукашэнкі, і гэта пірава перамога. Ён задзейнічаў абсалютна ўвесь свой адміністрацыйны, рэпрэсіўны, фінансавы і прапагандысцкі рэсурс. Выбары зь вялікай колькасьцю скандалаў, нявінных ахвяраў — такая перамога ня зможа кампэнсаваць увесь гэты шлейф, гэты дух разлажэньня, які ідзе ад улады Беларусі. Гэтыя выбары — пачатак заходу палітычнай зоркі Аляксандра Лукашэнкі. Я б не падводзіў цяпер канчатковых вынікаў палітычнага крызісу, паглядзім, як заўтра пройдзе мітынг апазыцыі, якія крокі зробяць улады. Але я лічу, што ўсіх дыктатараў падводзіць нястрыманасьць, іх забівае палітычны апэтыт, які прыходзіць да іх падчас палітычнага пажыраньня ўсяго навокал, сваіх супернікаў і сваіх падданых. Калі б Лукашэнка намаляваў сабе 70%, гэта б успрынялі больш-менш спакойна экспэрты і палітолягі. Ці калі б гэта была лічба 60%, як даваў Усерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі напярэдадні выбараў. He, яму трэба 90%, яшчэ крыху — і яму будзе трэба 100%. I ўсе разумеюць, што гэта фарс, глупства і неадэкватнае стаўленьне да рэчаіснасьці. Дракахруст: Спадар Класкоўскі, пракамэнтуйце дзьве тэзы, якія прагучалі ў нашай гутарцы: што Лукашэнка перамог бы і без фальсыфікацыяў, і што ў Беларусі Майдан не плянаваўся. Класкоўскі: Любыя зьвесткі сацыялягічных апытаньняў можна ставіць пад сумнеў, бо самі сацыёлягі казалі, што Беларусь ужо фактычна выходзіць з поля нармальных сацыялягічных дасьледаваньняў: ва ўмовах такіх рэпрэсіяў, страху людзі проста баяцца адказваць, нават калі ім кажуць, што апытаньне ананімнае. Тут трэба ўлічваць каэфіцыент страху, і калі ён складае больш за 10%, то сапраўды ўзьнікае пытаньне, ці набраў дзейны лідэр больш за палову галасоў. Я ўжо не кажу пра тое, што рэйтынг Лукашэнкі, як кажуць ягоныя апанэнты, ствараецца штучна, за кошт таго, што да цяперашняй кампаніі шмат хто ня ведаў пэрсанальнай альтэрнатывы. Даволі ўдалыя дзеяньні альтэрнатыўных кандыдатаў разварушылі грамадзтва і паказалі гэтую альтэрнатыву. Што тычыцца беларускага Майдану, то на сёньняшні дзень лідэры апазыцыі рэальна ацэньваюць патэнцыял і свой, і рэжыму, яны разумеюць, што ў рэжыму сёньня дастаткова сілаў. Вы ведаеце, які сілавы кулак створаны, якая вядзецца прапаганда, гэтае запалохваньне шмат на каго падзейнічала. Вы ж памятаеце, як казаў старшыня КДБ, што тыя, хто выйдзе на вуліцы, могуць быць прыраўняныя да тэ- рарыстаў і да іх могуць быць ужытыя пакараньні, ажно да сьмяротных. Але кропкі над «і» яшчэ не расстаўленыя, лідэры апазыцыі заклікалі людзей і заўтра выйсьці на Плошчу. I найбольш востра гэты сюжэт можа разьвівацца ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве. Грамадзтва і апазыцыя пасьля выбараў Дракахруст: Віталь, Вы назіралі і вялікія перамогі ў Тбілісі і Кіеве, але і паразы ў Баку і Астане. Ваш прагноз, якой будзе рэакцыя беларускага грамадзтва, беларускай апазыцыі: ці адчуваньне, што мы дасягнулі неймавернага, ці апатыя — ён ізноў выйграў і, магчыма, ужо назаўжды? Портнікаў: Я думаю, што ў гэтай сытуацыі мы і высьветлім рэальныя магчымасьці беларускага грамадзтва. Вы згадвалі Казахстан і Азэрбайджан. I ў тых краінах фактычна дзейнічае палітычная супольнасьць, апазыцыйная дзейнай уладзе. Ёсьць палітычныя партыі, парлямэнцкія фракцыі, праграмы дзеяньняў, лідэры. Яны могуць ніколі ня выйграць выбараў у Нурсултана Назарбаева ці Ільхама Аліева, але сэнс палітычнай барацьбы — ня толькі ў гэтым, а і ў тым, што існуюць грамадзтвы з рознымі поглядамі на будучыню краіны, гэтае грамадзтва можа існаваць у тых эканамічных умовах і яно існуе ў Казахстане і Азэрбайджане, ня кажучы ўжо пра Грузію і Ўкраіну. Ва Ўкраіне на цяперашніх выбарах можа перамагчы партыя, якая прайграла прэзыдэнцкія выбары, але гэта ня зьменіць функцыянаваньня ўкраінскай палітычнай супольнасьці.