• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акцэнты Свабоды  Юры Дракахруст

    Акцэнты Свабоды

    Юры Дракахруст

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 430с.
    2009
    86.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    I іншы факт: 23 ліпеня надышоў апошні тэрмін выплаты запазычанасьці за газ, якая вырасла ўжо да 500 мільёнаў даляраў. Беларусь заяўляе, што заплаціць ня можа, ходзяць вэрсіі, што ў адказ «Газпром» можа скасаваць сьнежаньскую дамову і выставіць эўрапейскую цану — 280 даляраў за тысячу кубамэтраў, пры тым, што Беларусь не змагла заплаціць і 100.
    Чаму ў такой крытычнай сытуацыі Лукашэнка гуляе ва-банк, чаму дражніць крамлёўскіх «гусей»? На што ён разьлічвае?
    Фядута: Па-першае, ён ужо разьлічыў. Як стала вядома, Расея дае крэдыт у паўтара мільярда даляраў, каб Беларусь разьлічылася па запазычанасьці. На мой погляд, Лукашэнка меў рацыю. Менавіта
    сёньня, калі Крэмль залежыць ад грамадзкай думкі, Лукашэнка мае козыры. Для большай часткі выбарнікаў Расеі, на каго будзе імкнуцца абаперціся ў наступным годзе крамлёўскі кандыдат, Лукашэнка, як і Чавэс, і Кастра, калі не сьвяты, дык, прынамсі, постаць, якую трэба паважаць. Таму сёньня Крэмль нічога зь ім зрабіць ня зможа. Бо ўсё, што б ён ні спрабаваў зрабіць кепскага сёньня Лукашэнку, будзе супраць крамлёўскага кандыдата.
    Што будзе потым? Аляксандар Рыгоравіч заўсёды працаваў паводле прынцыпу «пачакаем, нічога ня будзе». I цяпер ён спадзяецца, што пачакае і нічога ня будзе. I, дарэчы, хто б ня стаў наступным прэзыдэнтам Расеі, яму давядзецца мець справу з Лукашэнкам незалежна ад таго, падабаецца яму беларускі лідэр ці не. I ў першыя гады ён ня зможа размаўляць зь ім так, як сёньня размаўляе Пуцін. Бо калі мы прыгадаем, то і Пуцін напачатку ні пра якія «мухн н котлеты» не казаў.
    Таму, як мне здаецца, Лукашэнка і гэтым разам выйграе дуэль з Расеяй.
    Што да тэмы беларускай мовы, дык я хачу нагадаць спадару Чобату, што 27 ліпеня 1994 году Аляксандар Лукашэнка паспрабаваў трымаць прамову менавіта ў Дзень незалежнасьці па-беларуску. I ў той час яго не падтрымала перш за ўсё творчая інтэлігенцыя: як гэта, прыйшоў саўгасьнік, размаўляе пабеларуску і спрабуе нас вучыць. На мой погляд, тады была зробленая пэўная памылка, і сёньня Лукашэнка ўжо ня будзе паўтараць тое, што ён спрабаваў рабіць у 1994 годзе. Сёньня ён ужо мае ўсю ўладу, і іншае яму непатрэбнае. На жаль.
    Дракахруст: Алесь, Вам слова для адказу на пярэчаньне спадара Фядуты.
    Чобат: Лукашэнка ў тым 1994 годзе чытаў з паперкі. Лепш бы ён не чытаў зусім, лепш бы ён адразу гаварыў па-расейску. Тое было фальшам. I з тае прычыны творчая інтэлігенцыя яго не падтрымала, бо што падтрымліваць «пустышку»?
    Я сам пачынаў з падручніка, успамінаў беларускую мову, бо я яе не ўжываў шмат гадоў, пакуль вучыўся і рабіў на вайсковых фабрыках. Трэба вучыцца. А ён ня вучыцца і ня будзе.
    Цяпер наконт адносінаў з Расеяй. Ён усё яшчэ хоча быць расейскім прэзыдэнтам. Гэта яго мроя, можа, з малалецтва. I любымі сродкамі, нават карыкатурнымі, ён будзе лезьці і лезьці ў Крэмль. «Беларусь — это пройденный этап» — гэта даўно было сказана.
    Ён як гісторык, можа, разьлічваў, што паўторыцца тое, што было падчас Крэўскай уніі: ты мне аддаеш Літву і Русь, а я табе аддаю Карону разам з каралевай. Такога цяпер ня будзе. I ніякі Крэмль яму ня сьвеціць. Але яму хочацца. А жаданьне мацнейшае за ўсё на сьвеце.
    Цыганкоў: Я пагаджуся з Аляксандрам Фядутам, што Лукашэнка не адчувае ніякай пагрозы з боку Крамля. Ён адчувае, што цяперашняя перадвыбарчая сытуацыя ў Расеі — гэта тая, у якой Крэмль ня будзе занадта жорстка на яго ціснуць.
    Тут ёсьць і іншы, больш празаічны аспэкт. Ён даў згоду на выкарыстаньне ягонага яскравага вобразу расейскімі камуністамі, але ён ня лічыць гэта нейкім рэзкім крокам. Там выкарыстоўваюць і вобраз Уга Чавэса. Чавэс прыяжджаў у Маскву, падпісваў шэраг дамоўленасьцяў напярэдадні візыту Пуціна да Буша. А тут сусед, беларус. Зразумела, што яму больш дазваляюць. Тым болын, што расейскія камуністы цяпер не пагражаюць усур’ёз тамтэйшай палітычнай сыстэме. Яны — структурная апазыцыя, яны ўбуда-
    ваныя ў палітычную сыстэму і дзейнічаюць у межах дазволенага. I ім можна вось браць вобраз Лукашэнкі. Там ня лічыцца, што Лукашэнка тым самым парушыў нейкія правілы. Пэўнае раздражненьне гэта можа выклікаць, але не такое, каб Крэмль пачаў арганізоўваць супраць Лукашэнкі крыжовы паход. Паўтару ўсьлед за Фядутам, што Крамлю гэта цяпер вельмі нявыгадна.
    НАЎСХОД
    АДШЛЯХУ
    252
    Вынікі «газавай вайны» лютага 2004 году
    Чаму «Газпром» пайшоў на адключэньне газавага транзыту празь Беларусь, рызыкуючы фінансавымі стратамі і сваёй рэпутацыяй дастаўцы? Чаму Аляксандар Лукашэнка саступіў і прыняў расейскія ўмовы менш як праз суткі пасьля той газавай блякады? Як цяперашні газавы канфлікт і паводзіны абодвух бакоў адаб'юцца на настроях беларускага насельніцтва?
    20лютага2004
    Удзел ьнікі: Сяргей Караганаў, Уладзімер Падгол, Яраслаў Раманчук, Аляксандар Рар
    Чаму «Газпром» адключыў газ?
    Дракахруст: «Тэрарызм на найвышэйшым узроўні», — такімі словамі Аляксандар Лукашэнка ахарактарызаваў беспрэцэдэнтны крок «Газпрому» — цалкам адключыць Беларусь ад газу, спыніць ня толькі пастаўкі, але і транзыт. Такога не было ня толькі ў двухбаковых адносінах, але і ў адносінах «Газпрому», Расеі зь іншымі яе суседзямі.
    Канфлікт, дакладней, яго цяперашняя стадыя, пачаўся яшчэ летась, калі і «Газпром», і расейскія кіраўнікі, у тым ліку і Ўладзімер Пуцін, паведамілі, што ранейшага таннага газу для Беларусі больш ня будзе. Ужо сёлета Менск тройчы атрымліваў папярэджаньні пра магчымасьць спыненьня паставак.
    Праўда, на гэта беларускі бок адказваў, што лічыць дзейнай леташнюю дамову і таму пакідае за сабой права ў выпадку чаго адкачваць транзытны газ на свае патрэбы і пры гэтым плаціць за яго па ўнутрырасейскіх цэнах. «Газпром» рэагаваў на такую пэрспэктыву вельмі хваравіта, папярэджваючы пра надзвычай непрыемныя наступствы. Але што стаіць за гэтымі пагрозамі, было ня надта зразуме-
    лым. Труба ж адна, на другім канцы — свае калінінградцы і эўрапейскія спажыўцы: польскія, нямецкія, галяндзкія. Як яе адключыць? Быць таго ня можа. Раптам высьветлілася, што можа.
    Праўда, зь нечаканасьцямі сутыкнуліся абодва бакі. Напярэдадні 18 лютага расейскія адмыслоўцы казалі, што калі справа дойдзе да адключэньня транзыту, то немцы і палякі будуць абурацца і прад’яўляць прэтэнзіі Беларусі, якая сваімі паводзінамі вымусіла «Газпром» спыніць транзыт. Але рэакцыя, прынамсі польская, сталася супрацьлеглай. Кіраўнік польскага ўраду Лешак Мілер паставіў пад сумнеў надзейнасьць Расеі як імпартэра газу. Міністар эканомікі Яцэк Пяхота заявіў пра фінансавую адказнасьць менавіта расейскіх пастаўнікоў. Болын за тое, ужо ў дзень адключэньня транзыту газу празь Беларусь Полыпча падпісала мэмарандум пра магчымасьць пашырэньня паставак газу з Нарвэгіі. Мэмарандум — гэта яшчэ не пагадненьне, дый нарвэскі газ на чвэрць даражэйшы за расейскі, але рабіцца закладнікамі беларуска-расейскіх газавых боек палякам не хацелася б.
    Нямецкая рэакцыя была больш стрыманай і менш акцэнтаванай на Расею. Вось погляд супрацоўніка нямецкай Рады замежнай палітыкі Аляксандра Papa.
    Pap: Нямеччына праблемаў не адчула. Мяркую, што гэты канфлікт зьяўляецца канфліктам паміж Беларусьсю і Расеяй, Нямеччына і Ўсходняя Эўропа ў яго ўцягнутыя ня будуць, прынамсі пакуль. «Рургаз», які прадае расейскі газ у Нямеччыне, мяркуе, што стратэгічны газавы альянс паміж Нямеччынай і Расеяй даволі моцны. Зразумела, палякі болып баяцца расейскага ўплыву, чым немцы. Таму польская рэакцыя мяне не зьдзіўляе. Але Нямеччына ставіцца да гэтага больш спакойна.
    Дракахруст: Разам з тым спадар Рар падкрэсьлівае, што калі б крызіс працягваўся даўжэй, то прэтэнзіі прад’яўляліся б усё ж Расеі.
    Рар: Калі б гэта працягвалася доўга, то вінавацілі б усё ж Расею. Але ж гэтага не адбылося. Я мяркую, што абяцаньні, што гэтага не адбудзецца, былі дадзеныя на найвышэйшым узроўні — адміністрацыяй прэзыдэнта Расеі ведамству фэдэральнага канцлера. Я ня ведаю ніводнай крытычнай рэакцыі ў Нямеччыне.
    Дракахруст: У любым выпадку крок з адключэньнем газавага транзыту быў даволі рызыкоўным для Расеі. «Газпром» рызыкаваў і сваёй рэпутацыяй дзелавога партнэра, і грашовымі стратамі — паводле падлікаў, кожны дзень газавай блякады каштаваў расейскаму газаваму манапалісту стратай даходу ў памеры 10 мільёнаў даляраў. Лёгіку расейскага боку тлумачыць кіраўнік расейскай Рады замежнай і абароннай палітыкі Сяргей Караганаў.
    Караганаў: Мы разумеем, што калі Беларусь пайшла шляхам крадзяжу газу, то нашая рэпутацыя ўсё роўна пацярпіць. А Беларусь пайшла на несанкцыяваны адбор газу, што азначае проста крадзеж. На канцы трубы будзе падаць ціск. Такія праблемы трэба вырашаць жорстка, што і будзе рабіцца.
    Дракахруст: А нельга было падпампаваць газу, каб і ў гэтым выпадку заходнія спажыўцы не пацярпелі?
    Караганаў: Што значыць «падпампаваць», калі крадуць? Што, злодзеям дадатковыя пастаўкі энэргіі рабіць? Так не бывае. Таму і ў далейшым гэтак жа будзе. У Маскве зразумелі, што ў Менску мы маем ненадзейнага партнэра, які вядзе справу не да інтэг-
    рацыі, а да разбурэньня і інтэграцыі, і ўласнай краіны. Дапамагаць яму ў гэтым мы больш ня будзем.
    Чаму Менск урэшце саступіў?
    Дракахруст: Беларусь у падземных сховішчах мае каля 600 мільёнаў кубамэтраў газу. Гэта мала, але нават пры звычайным рэжыме спажываньня хапіла б на 10 дзён. 3 кожным днём газавай блякады Беларусі і часткова — празь яе — Эўропы нарастала б раздражненьне эўрапейцаў, і скіраванае яно было б хутчэй за ўсё на Расею. Але, як вядома, хапіла дня, дакладней, 18 гадзінаў.
    Калі абстрагавацца ад красамоўных прыёмаў, якіх было багата ў прамове Аляксандра Лукашэнкі, то сухая рэшта — простая: Беларусь прымае цану, на якой настойвае Пуцін. Колькі дзён, тыдняў не прымала, а адключылі газ — і прыняла. Чаму ж давялося саступіць?
    Надзвычай цікавы адказ даў міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў:
    «Учора, калі Расея перакрыла газавыя заслонкі на Беларусь, адключанымі ад газу апынуліся і Літва, і частка Полыйчы, і Калінінград. Беларускі ўрад прыняў рашэньне адносна аднаўленьня гэтага забесьпячэньня з Расеі. I адным з двух фактараў было тое, што за намі стаяць народы і Літвы, і Польшчы, і Нямеччыны, і іншых спажыўцоў. Урад Беларусі пайшоў на тыяўмовы, наякія не пагаджаўся, каб дапамагчы сваім братам, не саромеюся гэтых словаў, па заходні бок ад нашых межаў».