• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акцэнты Свабоды  Юры Дракахруст

    Акцэнты Свабоды

    Юры Дракахруст

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 430с.
    2009
    86.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Клопат пра заходніх суседзяў, якія раптам сталі братамі, зразумела, прычына сур’ёзная. Але на погляд «нямецкага брата» Аляксандра Papa, прычыны рашэньня Лукашэнкі — крыху менш узвышаныя.
    Pap: Я думаю, што ў яго не было аніякіх іншых магчымасьцяў. Лукашэнка ня мог чакаць стратэгічнай абароны ані ад Нямеччыны, ані ад іншых краінаў, якія атрымліваюць газ. Таму ён быў вымушаны здацца. Яго пазыцыі ў Эўразьвязе значна горшыя, чым расейскія. Тут ён разглядаецца як ізгой, палітычныя адносіны Беларусі з Эўразьвязам не паляпшаюцца, а нават пагаршаюцца. Да каго яму было зьвяртацца па абарону? Ён трапіў у ізаляцыю і ад Расеі, і ад Захаду. Ён зараз будзе вымушаны зрабіць сур’ёзны выбар: ці далей інтэгравацца з Расеяй, ці шукаць выхады на Эўрапейскі Зьвяз.
    Дракахруст: I зусім крыўдны для беларускага кіраўніка камэнтар дае намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук.
    Раманчук: Насамрэч перабольшаныя магутнасьць і сіла спадара Лукашэнкі. Ён слабы чалавек, ён разгубіўся і ня мае пляну дзеяньняў. Калі ён трапіў у такую сытуацыю, ён запанікаваў, і ня ведаючы, што рабіць, зрабіў першае, што прыйшло ў галаву: пакрычаць, распавесьці, што Расея зьдзейсьніла тэрарыстычны акт, а потым пагадзіцца на пуцінскія ўмовы. Але я б яшчэ не казаў, што гэта факт. Пра тое, што Лукашэнка сапраўды пагадзіўся, можна будзе казаць толькі тады, калі дамова будзе падпісаная.
    Дракахруст: Палітоляг Уладзімер Падгол таксама ставіць пад сумнеў сьцьверджаньне, што Беларусь саступіла ціску.
    Падгол: Я лічу вельмі пасьпешлівай выснову, што дня хапіла. Дамова, на якую пайшло кіраўніцтва Беларусі з-за газу — на 10 дзён. Гэта не гадавая дамова. Таму па сутнасьці «Газпром» нічога не дамогся. Лукашэнка на 10 дзён адцягнуў час.
    Для Лукашэнкі ідзе шыкоўная перадвыбарчая кампанія. Ён выстаўляе Пуціна ворагам беларускага народу, ворагам Эўропы і, нарэшце, ворагам расейскага народу — Калінінград застаўся бяз газу. А Лукашэнка — самаахвярны, клапатлівы гаспадар, які паказвае сябе абаронцам трубы, заводаў, на якія хціва разявілі раты алігархі.
    «Газавая вайна» ў люстры грамадзкай думкі
    Дракахруст: Ацэнка спадара Падгола мае пэўную рацыю нават у чыста эканамічным сэнсе. Лукашэнка пагадзіўся на болын высокую цану за газ, але ўжо ўвечары ў пятніцу стала вядомым, што Беларусь падвысіла і плату за транзыт газу.
    Ня менш важная і заўвага Ўладзімера Падгола наконт ідэалягічных наступстваў крызісу. Тое, што Лукашэнка выстаўляе Пуціна ворагам Беларусі, — гэта цалкам зразумела і чакана, і адбываецца, дарэчы, ня першы раз. Хаця заўважым — такіх жорсткіх абвінавачаньняў на адрас гаспадара Крамля раней з вуснаў кіраўніка Беларусі не гучала. Навіною стала і «стыхійная» дэманстрацыя пратэсту каля расейскай амбасады.
    Стыхійнасьць канкрэтна гэтай маніфэстацыі выклікае пэўныя сумневы, але варта адзначыць, што і бяз працы інфармацыйна-прапагандысцкага комплексу крок «Газпрому» не палепшыў бы стаўленьня беларусаў да Расеі. Звычайны чалавек ня будзе ўдавацца ў пункты пагадненьняў, разьбірацца, хто каму вінаваты — ён бачыць факты: зіма, холадна, а Расея газ «адрубіла». Дык што ж —«дзякуем» казаць?
    Наколькі Масква ўлічыла гэтую зусім натуральную рэакцыю беларускага грамадзтва?
    Караганаў: Наколькі я ведаю, гэты фактар улічваўся. Але ўлічваўся і той чыньнік, што ў апошнія месяцы і нават гады беларускае кіраўніцтва і бяз гэтага валіць усе свае грахі на Расею, нягледзячы на тое, што амаль траціна беларускага бюджэту — гэта субсыдыі Расеі праз наўпроставыя і ўскосныя каналы. «Дзякуем» нам не казалі, а паліваць нас палівалі. Таму мы вырашылі проста паказаць, што гэтак больш ня будзе. Мы шчыра спачуваем брацкаму беларускаму народу, там нашы родныя людзі, але мы болып ня будзем падтрымліваць ілюзіі, што беларуская мадэль мае будучыню. Праз пэўны час і беларусы зразумеюць, што з такой мадэльлю выжыць нельга.
    Дракахруст: Надумку Аляксандра Papa, падобны крок Масквы — паказьнік яе, так бы мовіць, геапалітычнай занепакоенасьці сытуацыяй, якая склалася ў рэгіёне.
    Рар: Я мяркую, што з боку Пуціна гэта быў намёк, што ён хоча размаўляць зь Беларусьсю, калі трэба, і моваю сілы. Пуцін разумее, што ён страчвае ўплыў у блізкім замежжы Расеі, блізкае замежжа Расеі на вачох ператвараецца ў блізкае замежжа Эўразьвязу. Беларусь была галоўным партнэрам Расеі на працягу 90-х гадоў XX стагодзьдзя. Лічылася, што зь ім усё вырашана, што інтэгравацца зь Беларусьсю прасьцей за ўсё, толькі ня трэба сьпяшацца, пакуль да аб’яднаньня не падцягнуцца іншыя краіны СНД. А цяпер атрымліваецца, што і Украіна, і каўкаскія краіны, і Малдова ўсё болып выходзяць з расейскай арбіты, ператвараюцца ў найбліжэйшых партнэраў Эўразьвязу і НАТО. Таму некаторыя людзі ў Маскве пачынаюць нэрвавацца, злавацца і ўжываць у сваіх дачыненьнях з партнэрамі па СНД ня толькі пернік, але і бізун.
    Дракахруст: Безумоўна, «газавая вайна» стала сьведчаньнем зьмены стаўленьня расейцаў, прынамсі, расейскай эліты да Беларусі і беларусаў. Раней у падмурку інтэграцыйных праектаў і ўвогуле двухбаковых адносінаў ляжала настальгія па СССР, прыпраўленая дактрынай славянскага братэрства. Зараз на зьмену гэтаму стаўленьню прыйшло імкненьне да геапалітычнага рэгіянальнага дамінаваньня, да ўтрыманьня суседніх краінаў у сваёй сфэры ўплыву, перш за ўсё эканамічнага. А для гэтага любоў жыхароў гэтай сфэры да цэнтру ўплыву — рэч пажаданая, але не абавязковая. Таму і «газавая вайна», палітычна і псыхалягічна выключаная ў 1990-я гады, цяпер крок цалкам дарэчны.
    Нейкі час таму, калі Пуцін заявіў, што Расея ня будзе болын «дойной коровой для соседей», адзін з нашых слухачоў выказаў наступнае меркаваньне: «Язьвяртаюся да Лукашэнкі. Язаклікаю яго выгнаць гэтую “дойную карову”, як кажа Пуцін, але насамрэч гэта сьвінаматка. Выгнаць яе раз і назаўсёды, выгнаць зь яе базамі, зь яе транзытам».
    Расея сама выканала пажаданьне нашага слухача, прынамсі ў частцы газавага транзыту. I як адразу кепска зрабілася. Аднак інфармацыйная рэакцыя Беларусі на газавы ціск можа мець даволі нечаканыя ідэалягічныя наступствы.
    Падгол: Пакуль прэзыдэнцкая прапаганда робіць усё, каб выставіць і Пуціна, і «Газпром», і Расею ворагамі беларускага народу. Вынікам гэтага стане павелічэньне адмоўнага рэйтынгу інтэграцыі з Расеяй, пры гэтым можа павялічыцца станоўчы рэйтынг інтэграцыі з Эўразьвязам. Сытуацыя не на карысьць Расеі. Яна на карысьць перш-наперш Лукашэнку, бо ўмацоўвае яго рэйтынг, а таксама ўскосна ўмацоўвае незалежніцкі рэйтынг у сьвядомасьці беларусаў.
    Выбар Беларусі і выбар Расеі
    Дракахруст: Насамрэч, на тле сапраўднай эканамічнай вайны размовы пра пэрспэктывы інтэграцыі гучаць увогуле недарэчна. Якая інтэграцыя — звычайныя добрасуседзкія адносіны выглядалі б у гэтых умовах крокам наперад.
    Яраслаў Раманчук не пагаджаеца са спадаром Падголам у тым, што крок «Газпрому» выкліча ў Беларусі такую ўжо вялікую крыўду на Расею.
    Раманчук: Каб урад Беларусі ня мог сьцьвярджаць, што гэта выключна палітычны акт, Расея пагадзілася даць 200 мільёнаў даляраў крэдыту для Беларусі, каб нашая краіна магла разьлічыцца за газ па новых цэнах. Беларусь гаворыць: «Няма грошай, чым мы будзем плаціць?» Ну, калі вы такія бедныя, спажывайце менш. Насельніцтва ж плаціць за газ. Чаму Расея павінная на 80% датаваць беларускія дзяржаўныя прамысловыя прадпрыемствы, якія ўлазяць у даўгі? Я не разумею, у чым тут акт недружалюбства?
    Лукашэнка, маючы манаполію ў інфармацыйнай прасторы Беларусі, цяпер, безумоўна, будзе казаць, што вінаваты ня ён, а хцівая Расея. Але я бачу безумоўную віну Беларусі. Я заяўляю як эканаміст і беларускі грамадзянін, што Беларусі карысна будзе жыць па сусьветных цэнах на газ. Тады мы зможам весьці сваю незалежную замежную палітыку і размаўляць з Расеяй на роўных, а ня весьці нейкія прыніжальныя перамовы пра 10 мільёнаў даляраў.
    Я пагаджуся з Лукашэнкам, бадай, у тым, што сёньняшні дзень сапраўды гістарычны. Гэта пачатак канца ягонага пляну пабудовы саюзнай дзяржавы. Сёньня на гэтай замежнай палітыцы пастаўлены тлусты крыж, якога ўжо нішто ня вытра з памяці ўраду Беларусі і беларускага народу.
    Дракахруст: Спадар Падгол мяркуе, што гэта, у прынцыпе, уваходзіла ў пляны Лукашэнкі. Палітоляг лічыць, што апошнія гады кіраўнік Беларусі меў на мэце разбурыць падмуркі інтэграцыі, ускладаючы адказнасьць за гэта на Расею.
    Падгол: Для Лукашэнкі «Газпром» і Пуцін зрабілі ўнікальны падарунак, закруціўшы гэты вэнтыль. Лукашэнка ўжо даўно згортваў беларуска-расейскія адносіны, бачачы ў шчыльнай інтэграцыі з Расеяй пагрозу свайму існаваньню. I вось гэты падарунак дазваляе яму рэзка выйсьці з усіх дамоўленасьцяў, пра што ён ужо публічна заявіў. Перагледзець абсалютна ўсе дамоўленасьці і па арэндзе вайсковых базаў, і па транзыце, і па мяжы, і па мытні і выставіць Расеі рынкавыя рахункі.
    Дракахруст: Магчыма, спадар Падгол мае рацыю, і Лукашэнка сапраўды апошнім часам пачаў паціху разбураць узьведзены ім разам зь Ельцыным будынак інтэграцыі. Ускосна за гэта гавораць меркаваньні беларускіх і заходніх эканамістаў, што прапанаваныя Масквой газавыя цэны стануць для беларускай эканомікі непрыемнасьцю, але не катастрофаю. Калі так, то навошта было насьмерць біцца за прывід унутрырасейскіх газавых цэнаў, даводзячы справу да эканамічнай вайны? Але вайна атрымалася хуткацечнай, беларусы яе практычных вынікаў фактычна і не адчулі, кіраўнік Беларусі здолеў атрымаць у інфармацыйнай прасторы перамогу. Гэтак мяркуе Ўладзімер Падгол.
    Але варта сказаць, што і Масква ў апошнія гады пасьлядоўна разбурала падмурак інтэграцыі, прынамсі, ранейшай, лукашэнкаўска-ельцынскай. Пра тое, што дамова пра стварэньне саюзнай дзяржавы 1999 году патрабуе зьменаў, калі не скасаваньня, у Маскве казалі і ўскосна і наўпрост. Катэгарычнае
    нежаданьне Крамля нават абмяркоўваць праект Канстытуцыйнага акту сьведчыць пра тое ж. Але як Лукашэнка спрабуе перакласьці віну за крах інтэграцыі на Маскву, гэтак жа і Масква сьпіхвае адказнасьць на Лукашэнку. Гэта — як гарачая бульбіна, якую партнэры перакідваюць адзін аднаму.
    Падгол: Тут трэба падзяліць два пакеты пагадненьняў. Адзін тычыцца нафты і газу, другі — вайсковых базаў. Тут ёсьць алігархічна-бізнэсовы аспэкт, а ёсьць і стратэгічна-вайсковы. I расейцы, магчыма, думалі, што рука Лукашэнкі ніколі не падымецца на гэтую вайсковую частку.