• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акцэнты Свабоды  Юры Дракахруст

    Акцэнты Свабоды

    Юры Дракахруст

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 430с.
    2009
    86.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Трэба, каб насельніцтва падрыхтавалася да доўгіх гадоў цяжкага жыцьця дзеля будучыні сваёй краіны. I гэта тычыцца ўсёй постсавецкай прасторы. Гэта тычыцца і Расеі.
    Тут варта сказаць і пра тое, што такія падзеі паказваюць сапраўднае стаўленьне расейскага кіраўніцтва да Беларусі. Калі летась быў украінскі крызіс, украінскія ўдзельнікі перамоваў казалі, што яны ня супраць падвышэньня цаны на газ да ўсясьветнага ўзроўню, але яно павіннае адбывацца паступова. Бо сама Расея ня можа быць зацікаўленай у каляпсе ўкраінскай эканомікі.
    Цяпер узьнікае пытаньне адносна Беларусі. Беларусь і Расея, прынамсі паводле словаў іх лідэраў — Уладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, — жывуць у саюзнай дзяржаве.
    Мы ведаем, што саюзная дзяржава — фантом, што яе няма і ніколі ня будзе. Але ж прэзыдэнты гэтага ня ведаюць. I калі ў межах саюзнай дзяржавы ўзьнікае жаданьне падвысіць цану адразу да ўсясьветнага ўзроўню, то як можна зразумець жаданьне часткі са-
    юзнай дзяржавы зьнішчыць эканоміку іншай? Мы павінныя сабе дакладна сказаць, што адмаўленьне ад саюзнай дзяржавы — гэта наступны крок беларускага палітычнага кіраўніцтва. У той момант, калі цана на газ і іншыя энэрганосьбіты для Беларусі будзе ўсясьветнай, Беларусь павінная будзе проста забыць пра Расею, як забылі пра яе ў іншых краінах постсавецкай прасторы, і думаць пра эўрапейскі вэктар разьвіцьця.
    Козыры Беларусі
    Дракахруст: Спадар Портнікаў, менавіта пра магчымы крах саюзу Аляксандар Лукашэнка і казаў на гэтым тыдні на прэсавай канфэрэнцыі для ўкраінскіх журналістаў. Паводле яго, калі адносіны будуць разьвівацца такім чынам, як гэта адбываецца цяпер, то саюзу проста ня будзе.
    Але ўявім сабе, што яны будуць разьвівацца менавіта так, як разьвіваюцца. Калі цана на газ скокне з 47 да 200 даляраў за тысячу кубамэтраў, атрымаецца «дзірка» ў 3 мільярды даляраў. Ці зможа Беларусь скампэнсаваць гэтую «дзірку» сваімі козырамі: узьняць цану за транзыт, запатрабаваць арэндную плату за вайсковыя базы і па ўсім спэктры двухбаковых адносінаў выставіць свае прэтэнзіі да Расеі?
    Зь іншага боку, ёсьць жа і пэўныя палітычныя аргумэнты, пра якія казаў Павал Якубовіч: Менск можа даводзіць Маскве, што разбурэньне саюзу, дэстабілізацыя беларускай эканомікі наўрад ці ў інтарэсах Расеі. На Ваш погляд, ці могуць спрацаваць гэтыя эканамічныя і палітычныя рычагі?
    Портнікаў: Мне здаецца, што трэба імкнуцца зрабіць усё, што ў нацыянальных інтарэсах Беларусі. Калі мы гаворым, што трэба адмовіцца ад міту
    пра саюзную дзяржаву, трэба пераглядаць адносіны па ўсім спэктры. Адзінае, што існуюць дамовы, падпісаныя на шмат гадоў наперад, і ад іх ніхто не адмаўляецца. Украіна не адмаўляецца ад дамоўленасьці па Чарнаморскім флёце. Аднак папярэджвае Расею, што калі падзеі будуць разьвівацца так, як цяпер, то Чарнаморскі флёт, зразумела, пасьля заканчэньня тэрміну пагадненьня, павінен будзе пайсьці прэч з нашай тэрыторыі. I гэты аргумэнт так ці інакш дзейнічае. Бо людзі ў Крамлі жывуць ня толькі сёньняшнім днём, але і геапалітычнымі мітамі пра будучыню.
    Гэта ж тычыцца і тых паслугаў, якія Беларусь без асаблівай карысьці для сябе аказвае Расеі на працягу 15 гадоў.
    А што да саюзнай дзяржавы, цяжка сказаць, як у Крамлі паставяцца да гэтага аргумэнту. Сёньня расейскія ўлады ставяцца да адносінаў зь Беларусьсю як да надзвычайных, праводзяцца адмысловыя нарады, на якіх Аляксандар Лукашэнка і Міхаіл Саакашвілі стаяць поруч, як два галоўныя апанэнты расейскай дзяржаўнасьці, ад якіх варта пазбавіцца. I такі погляд на гэтых двух прэзыдэнтаў ня ўтойваецца ў найвышэйшым палітычным кіраўніцтве Расеі. Ці патрэбныя Расеі такія адносіны зь Беларусьсю, якія былі дагэтуль, ці трэба зрабіць зь Беларусі другую Грузію — на гэтыя пытаньні нельга даць адказу, бо сёньняшняя лінія расейскага палітычнага кіраўніцтва не паддаецца фармальнай лёгіцы.
    Дракахруст: Так, падманутая любоў часам ператвараецца ў нянавісьць. Яраслаў, а як Вы лічыце, ці можа Беларусь за кошт сваіх унутраных рэзэрваў, a таксама сваіх козыраў у адносінах з Расеяй, істотна скампэнсаваць гэты цэнавы шок? Паводле падлікаў, калі цана за транзыт узьнімецца да ўсясьветнай, гэта дасьць Беларусі 500 мільёнаў даляраў. Гэта вялікія
    грошы, але значна меншыя, чым 3 мільярды даляраў. Часам гучаць прапановы, што, маўляў, давайце мы возьмем грошы за вайсковыя базы, але радыёлякацыйная станцыя, аналягічная ганцавіцкай, дзейнічае ў Габале, у Азэрбайджане. I Расея Азэрбайджану, зь якім не знаходзіцца ні ў якім саюзе, плаціць за яе 7 мільёнаў даляраў у год. Гэта наагул дробязь.
    Раманчук: Няма такога ў сьвеце, калі б краіна, губляючы 5% ВУП за кошт страты толькі адной пазыцыі, магла кампэнсаваць гэта нейкімі ўнутранымі рэзэрвамі. Бо газ — тое, што купляюць і хатнія гаспадаркі, і прадпрыемствы, і калі наш урад пераводзіў краіну на газ (ён займае ў нашым энэргабалянсе 90%), гэта было вельмі зручна. А сёньня адкуль мы можам атрымаць энэрганосьбіты па меншых цэнах? Азэрбайджан не прадасьць, Іран не прадасьць, Вэнэсуэла не прадасьць — гэтыя краіны маюць нафту, але ня маюць шляхоў яе дастаўкі ў Беларусь. Туркмэністан газу таксама не прадасьць. Таму, безумоўна, будзе чыстая страта беларускай гаспадаркі, і рэзэрвы трэба шукаць зусім у іншым. I калі мы гаворым, што патрэбныя рэформы, што неабходна падрыхтаваць структуру нашай гаспадаркі да ўсясьветных цэнаў, — гэта ёсьць стратэгія будучыні Беларусі. А так мы 10 гадоў куплялі танны газ і думалі, што так будзе вечна, і адначасна прэтэндавалі на тое, каб быць незалежнай краінай і ставіць нейкія свае ўмовы Расеі.
    Каб кампэнсаваць гэтыя 2,5—3 мільярды даляраў, рэзэрвы трэба шукаць у тым, што мы зусім інакш будзем ставіцца да нашай інвэстыцыйнай палітыкі, да бюджэту, каб у нашу краіну грошы прыйшлі ў выглядзе наўпроставых замежных інвэстыцыяў.
    Дракахруст: Яраслаў, Вы гаворыце пра рэформы, аб прыцягненьні замежных інвэстыцыяў, але гэта
    справа ня хуткая. Цяпер ёсьць канкрэтная праблема — празь месяц газавы шок абрынецца на Беларусь. Вы гаворыце, што прад’яўляць прэтэнзіі Расеі ня варта — а што рабіць у такой сытуацыі? Паўтараю яшчэ раз: «дзірка» ў 3 мільярды даляраў. Патрэбныя рэформы? Рэформы зоймуць гады, а ўжо ў наступным годзе ў Беларусі можа адбыцца катастрофа, калі гэтая «дзірка» ня будзе скампэнсаваная. Хіба ня так?
    Раманчук: «Дзірка» не адразу зьявілася. Першы кантракт на пастаўку газу ў 2007 годзе Расея пераслала ў Беларусь у сакавіку. Можна было да гэтага падрыхтавацца, правесьці нейкія перамовы. Нашыя ўлады нічога не зрабілі. Безумоўна, давядзецца зацягваць паясы, бо скампэнсаваць такія сумы нельга інакш, як перакладаючы іх на плечы насельніцтва і прадпрыемстваў. Калі мы паглядзім, як выконваецца бюджэт гэтага году, як працуе Нацыянальны банк, мы ўбачым, што сыстэма працуе на мяжы магчымасьцяў.
    I ня варта спадзявацца, што ўнутры краіны за два месяцы знойдуцца рэсурсы, каб 3 мільярды даляраў кампэнсаваць. Мы гаворым пра газ, але болыіі за газ наш урад баіцца страціць так званы нафтавы грант, які складае яшчэ большую суму. I калі Беларусь пазбавіцца і газавага, і нафтавага грантаў, вось тады будзе шок, да якога давядзецца прыстасоўвацца выключна за кошт рэчаў, якія не прынясуць прыбытку на працягу 2—3 месяцаў. Але яны зьяўляюцца адзіным шляхам да стабільнасьці, да ўключэньня нашай краіны ў Эўропу. Іншага проста няма.
    Ёсьць адна эканамічная аксіёма, якую трэба вельмі добра завучыць. 3 Расеяй, на якую прыпадае прыблізна палова нашага гандлёвага абароту, нам гандлёвую вайну ніколі ня выйграць, бо яе эканоміка значна мацнейшая за нашу. Нам, як малой гаспадарцы, як мабільнай краіне, трэба не імітаваць са-
    юзную дзяржаву, не спадзявацца на СНД, а будаваць сваю незалежную гаспадарку і краіну на тых рынкавых і дэмакратычных прынцыпах, на якіх збудавалі свае гаспадаркі Літва, Латвія і Эстонія.
    Дракахруст: Спадар Якубовіч, Вы не эканаміст, але, паводле Вашага досьведу, паводле Вашых ведаў: ці зможа Беларусь скампэнсаваць гэты эканамічны шок?
    Якубовіч: Юры, я заклікаю да таго, каб наша размова была менш палітызаванай і больш набліжанай да рэальнасьці. Рэальнасьць палягае ў тым, што цана яшчэ не абвешчаная, і нашая размова набывае крыху фантастычныя формы. 200 даляраў, некаторыя ў Маскве казалі нават пра 300 даляраў за тысячу кубамэтраў газу. Мы ж выдатна ведаем, што людзі, якія рэпрэзэнтуюць «Газпром», ня маюць абсалютна ніякага дачыненьня да рэальных цэнаў на газ і на нафтавы грант, як яго назваў Яраслаў. Ключык знаходзіцца ў Крамлі. I я тут пагаджуся са спадаром Портнікавым, які заўважыў, што фармальнай лёгікай цяжка патлумачыць некаторыя дэклярацыі і практычныя дзеяньні Крамля.
    Але калі справа дойдзе да рашэньня, то пераважаць прагматычныя меркаваньні, і Крэмль будзе лічыць усе «за» і «супраць» ад магчымага разбурэньня эканомікі Беларусі. Тады ўзьнікне шмат пытаньняў, і ня толькі такія другасныя, як кампэнсацыйная цана за базу ў Баранавічах. Узьнікнуць больш сур’ёзныя чыньнікі: і разбурэньне СНД, і новая палітычная канфігурацыя, і пазыцыя Эўропы, якая ўжо праявілася ў вядомых прапановах Беларусі. I тады пераважаць больш сур’ёзныя стратэгічныя меркаваньні.
    Дракахруст: Спадар Якубовіч, я яшчэ раз нагадваю фармулёўку: «Будзе катастрафічна цяжка». Гэтую фармулёўку прыдумаў ня я і не спадар Ра-
    манчук, яе выказаў Аляксандар Лукашэнка, які, напэўна, ведае, як менавіта складваюцца адносіны і як ідуць перамовы з Крамлём.
    Якубовіч: He, я ня ўдзельнік перамоваў і не магу сказаць, што ведаю больш за тое, што ведаеце Вы. Я сапраўды лічу, што трэба будзе «зацягнуць паясы». Гэтая мэтафара красамоўная і рэальная. Магчыма, пра пэўныя элемэнты камфорту давядзецца забыць, але ў любым выпадку зыходзіць з таго, што заўтра цана будзе 200 даляраў за тысячу кубамэтраў і гэта — дадзенасьць, мякка кажучы, заўчасная.
    Прапановы Эўразьвязу — уратаваньне ад крызісу?
    Дракахруст: Прапановы Эўразьвязу Беларусі былі абнародаваныя на гэтым тыдні ў Брусэлі і Менску’. Сутнасьць іх можна сфармуляваць так: Эўразьвяз прапануе Беларусі нейкую эканамічную дапамогу, у тым ліку, як я разумею, і тэрміновую, а ў абмен просіць ці прапануе Беларусі зрабіць крок у бок дэмакратызацыі. Спадар Якубовіч, наколькі істотнай Вам падаецца прапанаваная дапамога? I наколькі прымальнымі Вам падаюцца просьбы-патрабаваньні наконт дэмакратызацыі?