• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акцэнты Свабоды  Юры Дракахруст

    Акцэнты Свабоды

    Юры Дракахруст

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 430с.
    2009
    86.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Акрамя таго, немагчыма ўявіць сабе, каб Аляксандар Лукашэнка аддаў уладу, тым болын ненавіснаму для яго Пуціну. Такія чуткі будуць яшчэ запускацца ў прапагандысцкіх мэтах. Тады, напрыканцы году, гэта было зроблена, каб напалохаць расейскія эліты такой пэрспэктывай, а потым прад’явіць народу пераемніка Дзьмітрыя Мядзьведзева як меншае зло.
    А Лукашэнка актывізуе кантакты з Эўразьвязам, бо зразумеў, што Расея — гэта «отрезанный
    * Напачатку 2008 г. былі вызваленыя асобы, якіх міжнародная супольнасьць лічыла палітычнымі вязьнямі. Гэта Мікалай Аўтуховіч, Зьміцер Дашкевіч, Аляксандар Зьдзьвіжкоў, Андрэй Клімаў, Юры Лявонаў і Артур Фінькевіч. У жніўні таго ж году былі вызвалёныя Аляксандар Казулін, Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч. У лютым 2009 г. арыштаваныя Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімер Асіпенка. Ім было прад’яўленае абвінавачаньне «ў наўмысным зьнішчэньні маёмасьці, якое нанесла страты ў буйных памерах, зьдзейсьненае арганізаванай групай».
    ломоть», яна для яго больш не партнэр і не абаронца, і ён шукае іншыя цэнтры сілы, якія маглі б абараніць і легітымізаваць ягоны рэжым, прычым ня толькі ў Эўропе, але і ў Кітаі. I ён яшчэ пэўны час будзе балянсаваць паміж Эўразьвязам і Кітаем, пасуючы ў адным і другім кірунку. Вызваленьне палітвязьняў — гэта пас у бок Захаду. Ён выбраў удалы момант. У Расеі сытуацыя робіцца больш жорсткай, колькасьць людзей, якіх перасьледуюць паводле палітычных матываў, расьце, і якраз у гэты момант Лукашэнка не ўпускае шанцу выглядаць прыгожым і добрым нават на тле Ўладзімера Пуціна.
    Дракахруст: 3 калегам Бялкоўскім не зусім згодны супрацоўнік маскоўскага Цэнтру Карнэгі Мікалай Пятроў. Паводле яго, ня ў тым справа, што Масква ня цісьне на Лукашэнку, а ў тым, што магчымасьці ціснуць досыць абмежаваныя.
    Пятроў: Я мяркую, што спробы прымусіць Беларусь да палітычнай інтэграцыі паводле расейскай мадэлі ў разумных межах рабіліся. Іншая рэч, што зрабіць гэта па-за разумнымі межамі контрапрадуктыўна. Я думаю, што на дадзеным этапе магчымасьці Масквы нейкім чынам ціснуць на ўладу Беларусі, каб прымусіць яе і Лукашэнку адмовіцца ад сувэрэнітэту, абмежаваныя і ўсе выкарыстаныя.
    Дракахруст: Пракрамлёўскі палітоляг Сяргей Маркаў бачыць перашкоды на шляху стварэньня саюзнай дзяржавы ў наступным.
    Маркаў: Я мяркую, што гэты праект па-ранейшаму ляжыць на стале для рэалізацыі, народы Расеі і Беларусі патрабуюць стварэньня саюзнай дзяржавы, але палітыкі паказалі няздольнасьць дамовіцца. Галоўная перашкода — тое месца, якое зойме ў саюзе Аляксандар Лукашэнка. Першае месца ён ня можа
    заняць па зразумелых прычынах, другое месца яго не задавальняе —ці там мала ўлады, ці мала гарантыяў нязьменнасьці.
    Яму гатовыя прапанаваць пасаду віцэ-прэзыдэнта, што ёсьць пасадай нязьменнай, ці пасаду прэм’ера, якая дае вялікую ўладу, але ня ёсьць нязьменнай. Ён хацеў бы быць фактычна другім прэзыдэнтам. Гэта занадта шмат і занадта канфліктна. Праблема пакуль ня вырашаная, да гэтага дадаюцца яшчэ асабістыя адносіны. Але мы спадзяемся, што праблема ўсё ж вырашыцца, і палітыкі рэалізуюць волю народаў Расеі і Беларусі.
    Урноў: Для гэтага трэба, каб Лукашэнка пагадзіўся. А навошта яму гэта? Апынуцца ў ролі чалавека нумар 2 з сумнеўнай пэрспэктывай? Ціску грамадзкай думкі на яго ня будзе. Ён больш хутка і вельмі лёгка мабілізуе грамадзкую думку Беларусі, падкрэсьліваючы тое, што Расея са сваімі імпэрскімі амбіцыямі ў чарговы раз спрабуе нас зьесьці, паставіць на калені, і пад воплескі большасьці беларусаў будзе супрацьстаяць нашаму ціску. А чым можа быць забясьпечаны ціск? Ізноў газам? Адзін раз памахалі газавай трубой, другі раз памахалі, а на трэці раз гэта ўжо будзе проста сьмешна. Так што няма глебы.
    Дракахруст: Сяргей Караганаў лічыць, што цяперашнія заляцаньні Лукашэнкі да Захаду не зьвязаныя наўпрост са стасункамі Беларусі з Расеяй.
    Караганаў: Тупіковасьць эканамічнай палітыкі і палітычнага рэжыму ў Беларусі відавочная. Магчыма, і з Лукашэнкам адбылася пэўная трансфармацыя. Гэта першае, а другое — ён увесь час спрабуе, як і частка беларускай апазыцыі, гуляць «эўрапейскай ’картай», пагражаючы Расеі, што ён зблізіцца з Эўропай. Для нас збліжэньне ў тых межах, пра якія гаворыцца, пагрозай не зьяўляецца. Чым больш
    прыстойнай краінай будзе Беларусь, тым лепш для Расеі. Тое, што ў Беларусі ёсьць палітзьняволеныя, я лічу ганьбай для нашай саюзнай дзяржавы, якая фармальна існуе, і ганьбай для Расеі.
    Адносіны без братэрства
    Дракахруст: А зараз пра сцэнар, у пэўным сэнсе адваротны інтэграцыйнаму. Ня варта забываць, што да апошняга часу Дзьмітры Мядзьведзеў быў старшынём Рады дырэктараў «Газпрому», таго самага «Газпрому», якім у Беларусі зь некаторага часу пужаюць малых дзяцей.
    Дарэчы, на апошнім саміце СНД Уладзімер Пуцін, прэзэнтуючы Мядзьведзева, падкрэсьліў, што той быў суаўтарам расейскай палітыкі на постсавецкай прасторы ў апошнія гады. Дык ці ня можа здарыцца так, што прэзыдэнт Мядзьведзеў скажа: «Ніякага саюзу няма й ня будзе, ніякія вы, беларусы, нам не браты, а незалежная дзяржава, такая ж, як Польшча ці Нямеччына. I плаціце нам за наш газ і нафту так, як павінная плаціць незалежная краіна. Братэрства адмяняецца — рахунак да аплаты».
    Ці магчымы такі паварот, контуры якога абазначыліся ў апошнія гады? Сяргей Маркаў нагадвае, што Мядзьведзеў быў усё ж не кіраўніком «Газпрому», а дзяржаўным наглядчыкам за карпарацыяй.
    Маркаў: Я лічу, што перавод адносінаў на цалкам рынкавыя рэйкі, як з Польшчай ці Нямеччынай, магчымы, але гэта было б паразай Расеі і паразай Беларусі. Ня трэба перабольшваць павелічэньня ролі «Газпрому» ў сувязі з прыходам Дзьмітрыя Мядзьведзева. Ён старшыня Рады дырэктараў «Газпрому», але апэратыўным кіраўніком «Газпрому» зьяўляецца Мілер, а стратэгічным — прэзыдэнт Расеі. Так што не кіраўнік «Газпрому» робіцца прэзыдэнтам.
    Дракахруст: Аляксандар Фадзееў мяркуе, што Беларусь можа спыніць рух да рынкавых цэнаў на энэрганосьбіты толькі істотнымі крокамі насустрач Расеі ў шэрагу кірункаў.
    Фадзееў: Беларусь была папярэджаная, што праз пэўны час яна будзе вымушаная пераходзіць на рынкавыя цэны па энэрганосьбітах, якія імпартуюцца з Расеі. Беларусь ня будзе выключэньнем, пра гэта неаднаразова казаў дзейны прэзыдэнт Уладзімер Пуцін. Іншая рэч, што Беларусі, у адрозьненьне ад іншых краінаў, быў дадзены пераходны пэрыяд. За гэты час Беларусь можа, і яна гэта робіць, перайсьці на энэргаашчаджальныя тэхналёгіі, шукаць шляхі пакупкі і транспартаваньня энэрганосьбітаў зь іншых краінаў. Расея гэтаму перашкаджаць ня будзе.
    Але пераход на рынкавыя ўмовы будзе адбывацца, праўда, за адным выключэньнем — калі Беларусь будзе рабіць Расеі саступкі палітычнага, ваенна-стратэгічнага кшталту. Тады магчымыя ільготныя пастаўкі, так робіцца ва ўсім сьвеце. Аднак Беларусь да гэтага не гатовая, і таму казаць пра гэта заўчасна.
    Дракахруст: А на думку Леаніда Радзіхоўскага і без саступак з боку Менску 119 даляраў за тысячу кубамэтраў газу для Беларусі не ператворацца ў хуткім часе ў 300 даляраў, як для Польшчы.
    Радзіхоўскі: Такі сцэнар малаімаверны. Гэтая розьніца не зьяўляецца крытычнай для «Газпрому» і для Расеі. Але яна зьяўляецца крытычнай для Беларусі. Калі ўвядуць такую высокую цану, то пачнуцца ўсе тыя радасьці, якія Расея мае з Украінай: перакрываньне трубы, зрыў паставак у Эўропу, скандал на скандале.
    Другое — гэтая ідэя надзвычай непапулярная ў Расеі. Чамусьці расейская грамадзкая думка лічыць, што расейскі патрыёт — гэта той, хто паводзіць ся-
    бе, як абсалютны жлоб, адносна ўсяго сьвету, але робіць дарагія падарункі Беларусі. Вось такая моцная дамінанта ў расейскай грамадзкай думцы. А падымаць цэны — раздражняць грамадзкую думку.
    Трэцяе — гэта наносіць моцны ўдар па рэжыме Лукашэнкі. Ягоны эканамічны росквіт ці прывід росквіту — за кошт расейскай «халявы». Уявім сабе, што беларускаму народу стане зусім кепска жыць — і абрынецца рэжым Лукашэнкі. I што за радасьць для Расеі? Лукашэнка — кепскі хлопец. На ягоным тле, якая б ні была расейская ўлада, яна ўсё роўна здаецца болып дэмакратычнай. Калі абрынецца рэжым Лукашэнкі, расейская ўлада будзе самай недэмакратычнай ва ўсёй Эўропе, ня будзе шырокай сьпіны «бацькі», за якую можна схавацца.
    Ці каштуе гэта ўсё тых некалькіх соцень мільёнаў даляраў, якія «Газпром» атрымае? Зразумела, не.
    Дракахруст: Паводле Мікалая Пятрова, калі пераход на цалкам рынкавыя двухбаковыя адносіны не адбыўся пры Ельцыну і Пуціну, то рэч не ў нежаданьні Крамля ажыцьцявіць гэты пераход.
    Пятроў: Я думаю, што ў адносінах Расеі, дзе прэзыдэнт Лукашэнка ўбачыць ужо трэцяга расейскага прэзыдэнта ў якасьці свайго партнэра і калегі, Беларусь знаходзіцца ў пэўным сэнсе ў выйгрышным стане. I калі ні ў Ельцына, ні ў Пуціна, які жорстка выступаў у шэрагу выпадкаў, гэтага не атрымалася, то прычына не ў адсутнасьці жаданьня ці рашучасьці з боку расейскага лідэра, а ў комплексе тых праблемаў, якія робяць ня толькі Беларусь залежнай ад Расеі, але й Расею залежнай ад Беларусі.
    Мне здаецца, што радыкальныя зьмены тут немагчымыя, наадварот, можна меркаваць, што прэзыдэнт Мядзьведзеў, прынамсі напачатку, будзе менш спрактыкаваным і менш здольным да палітычнай
    гульні з прэзыдэнтам Лукашэнкам, чым гэта было ў выпадку з Пуціным.
    Дракахруст: На думку Станіслава Бялкоўскага, рух да рынкавых цэнаў адбываецца, але Расея ня можа надта паскорыць гэтага руху.
    Бялкоўскі: Дэ факта гэта ўжо адбываецца. Калі не прысутнічае ў публічнай прасторы, дык толькі таму, што расейская эліта ня хоча сапсаваць сваіх пазыцыяў, паколькі для расейскага народу міт аб беларуска-расейскім саюзе застаецца вельмі важным і будзе такім яшчэ доўга. I расейская эліта баіцца, што Лукашэнка будзе больш папулярным у Расеі, чым наступны расейскі прэзыдэнт, што ня выключана. Я мяркую, што пры свабодных выбарах прэзыдэнта Расеі, пры вольным доступе да мэдыяў Лукашэнка перамог бы Мядзьведзева адной левай.
    Што тычыцца гандлю газам, то досьвед «газавых войнаў», як расейска-беларускіх, гэтак і расейскаўкраінскіх, паказаў, што Расея залежыць ад транзытных краінаў, Беларусі і Ўкраіны, ня менш, чым наадварот.
    Таму Расея павінная ўлічваць плацежаздольны попыт на газ і ня можа падымаць цаны вышэй за яго. Газавы рычаг шмат у чым эфэмэрны, бо на вялікі тэрмін перакрыць заслонку «Газпром» ня можа, ён ня можа скараціць здабычу газу без кансэрвацыі радовішчаў, ён павінен ці адпраўляць газ праз трубу на экспарт, незалежна ад умоваў яго аплаты, ці спальваць. Другое наўрад ці магчыма.