Таму транзытныя краіны, такія, як Беларусь і Украіна, таксама маюць рычагі ціску, якімі і будуць карыстацца, і пэрыядычныя «газпромаўскія» гістэрыкі будуць прыводзіць да нейкіх кампрамісных вынікаў: цана будзе вышэйшай, але яна ня будзе эўрапейскай. НАЗАХАД АДШЛЯХУ 310 Беларуска-польскі канфлікт: перадумовы і пэрспэктывы Чаму ўзьнік канфлікт вакол новага кіраўніцтва Саюзу палякаў Беларусі? Якую ролю можа і павінен адыграць Эўразьвяз у яго вырашэньні? Якія наступствы будзе мець гэты канфлікт? 2 жніўня 2005 Удзел ьнікі: Станісл аў Бял коўскі, Мікалай Злобін, Тадэвуш Івіньскі, Аляксандар Рар, Андрэй Фёдараў, Аляксандар Фядута Наступ на Саюз палякаў: новая хваля Дракахруст: Два тыдні таму беларуска-польскі канфлікт здаваўся ня вырашаным, але замарожаным. I раптам «баявыя дзеяньні» разгарнуліся з новай сілай: у Беларусі была зачыненая філія Польскага навуковага фонду, выдалены яшчэ адзін, ужо трэці, польскі дыплямат, пэўнай кульмінацыяй стаўся амапаўскі штурм сядзібы Саюзу палякаў Беларусі, у выніку якога старшыня Саюзу Анджэліка Борыс апынулася ў пастарунку, а ў сядзібе — ранейшы кіраўнік СПБ Тадэвуш Кручкоўскі, якога ўлады Беларусі прызнаюць законным кіраўніком гэтай грамадзкай арганізацыі. Крокі ў адказ зрабіў і польскі бок, выдаліўшы беларускага дыплямата і адклікаўшы зь Беларусі свайго амбасадара. Рэпартажы пра беларуска-польскі канфлікт нагадваюць зводкі «баявых дзеяньняў», польскія палітыкі ўсур’ёз абмяркоўваюць пэрспэктыву разрыву дыпляматычных адносінаў. У чым прычына гэтай «халоднай вайны», якая разгарэлася паміж дзьвюма суседнімі краінамі? Вось меркаваньне амэрыканскага дасьледніка, кіраўніка Вашынгтонскага цэнтру абароннай інфармацыі Мікалая Злобіна. Злобін: Прычына такога кшталту падзеяў дастаткова відавочная. Калі побач знаходзяцца дзьве краіны, якія прытрымліваюцца розных сыстэмаў каштоўнасьцяў, то супярэчнасьці паміж імі будуць узьнікаць непазьбежна. Фармальная падстава тут ня мае вялікага значэньня. Людзі, якія спрабуюць аналізаваць гэтыя падставы з абодвух бакоў, пасвойму маюць рацыю. Зразумела, і Польшча, і іншыя краіны Эўропы зацікаўленыя ў тым, каб палітычны рэжым у Беларусі зьмяніўся, каб яна стала нармальнай эўрапейскай краінай. Зь іншага боку, і Беларусь па-свойму мае рацыю, абараняючы свой недэмакратычны рэжым. Але сутнасьць праблемы палягае ў тым, што Беларусь, знаходзячыся ў Эўропе, не зьяўляецца эўрапейскай краінай. Дракахруст: Беларускі аналітык Аляксандар Фядута мяркуе, што канкрэтныя падставы ўсё ж маюць значэньне. Паводле яго, наступ уладаў на Саюз палякаў наўпрост зьвязаны з пэрспэктывай выбараў 2006 году. Аднак Фядута лічыць, што рэч ня ў тым, што ўлада моцна баялася, што польская грамада выступіць супраць Лукашэнкі. Фядута: Уладзе патрэбна, каб была ўплывовая няўрадавая арганізацыя, якая скажа, што выбары 2006 году — цалкам дэмакратычныя, празрыстыя, і ўсё адбываецца так, як трэба. Саюз палякаў быў у гэтым сэнсе вельмі прыдатным для ўлады Беларусі. Па-першае, на чале яго стаяў чалавек, лёгка кантраляваны з боку ўлады. Па-другое, калі б Саюз палякаў — другая паводле колькасьці пасьля прафсаюзаў грамадзкая арганізацыя — сказаў бы, што ўсё доб- ра... ну, дык добра*. I былі б палітыкі нават у самой Полынчы, якія сказалі б: «Так, у Беларусі ўсё добра, калі нашы палякі кажуць гэта». Але такая мадэль адносінаў не прайшла. Старшынёй Саюзу палякаў была абраная Анджэліка Борыс, жанчына, наколькі я ведаю, разумная, вельмі стрыманая і якая ніколі не займалася палітыкай. Яна была цалкам гатовая да канфармізму ў адносінах з уладай, акрамя аднаго — ня лезьці ў палітыку. I вось гэта нашу ўладу пачало не задавальняць. Дракахруст: Расейскаму палітолягу Станіславу Бялкоўскаму цяперашні беларуска-расейскі канфлікт бачыцца як вынік страты Расеяй геапалітычнага ўплыву ў рэгіёне. У адрозьненьне ад уладаў Беларусі, якія заяўляюць, што Польшча выконвае загад сваіх заакіянскіх патронаў, паводле Бялкоўскага, Варшава вядзе ўласную гульню, заснаваную на гістарычных рэмінісцэнцыях. Бялкоўскі: Расея перастала быць цэнтрам прыцягненьня постсавецкіх краінаў і стала проста самай вялікай дзяржавай у гэтай частцы зямной кулі. Іншыя геапалітычныя суб’екты пачалі набіраць сілу і ўрывацца ў гэтую прастору. Польшча заявіла пра свае правы мадэратара канфліктаў на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага і Рускага. Польшча фактычна заявіла пра тое, што адраджае свае * У жніўні 2005 г. у Ваўкавыску прайшоў зьезд Саюзу палякаў Беларусі, большасьць дэлегатаў якога была схільнаю да супрацоўніцтва з уладамі. На гэтым зьезьдзе старшынём Саюзу быў абраны Юзаф Лучнік. Кіраўніцтва Саюзу, абранае зьездам у Ваўкавыску, не прызнаецца афіцыйнай Варшавай, а ўлады Беларусі не прызнаюць кіраўніцтва Саюзу на чале з Анджэлікай Борыс. 3 2005 г. працягваецца перасьлед, у тым ліку і юрыдычны, спадарыні Борыс і яе прыхільнікаў. гістарычныя амбіцыі і, насуперак Расеі, лічыць Беларусь і Ўкраіну зонай свайго ўплыву і кантролю. Лукашэнка зьдзейсьніў рэвалюцыю яшчэ ў 1994 годзе і пачаў рэалізоўваць нэасавецкі праект, які ніяк ня ўпісваецца ў тую карціну сьвету, якую хацелі б бачыць у рэгіёне Польшча і Ўкраіна пасьля перамогі «аранжавай» рэвалюцыі. Лукашэнка абараняецца ад пранікненьня Польшчы як новага мадэратара гэтай часткі Эўропы. Таму адносіны абвастраюцца з кожным днём. Тое, што Лукашэнка ў гэтай сытуацыі дэманстратыўна сябруе з Пуціным, нікога не павінна падманваць — Пуцін і Лукашэнка ненавідзяць адзін аднаго, проста Лукашэнку трэба дэманстраваць сяброўства зь нейкімі кіраўнікамі, калі сьвет вакол яго робіцца ўсё больш варожым. Дракахруст: Беларускі палітоляг Андрэй Фёдараў у пэўнай ступені пагаджаецца з расейскім калегам, аднак нагадвае, што часам Полыпча спрабавала адыгрываць у межах Эўразьвязу ролю адваката Беларусі, не зважаючы на існы ў ёй палітычны рэжым. Фёдараў: Я магу пагадзіцца з тым, што Полыпча бачыць сябе як нейкі фарпост Эўразьвязу на Ўсходзе і ў адпаведнасьці з гэтым, а таксама памятаючы далёкую, а можа, і адносна недалёкую гісторыю, хоча выкарыстаць свой уплыў дзеля сваёй карысьці, перш за ўсё, але і дзеля карысьці Эўрапейскага Зьвязу таксама. Яна ўжо даволі даўно праводзіць гэтую палітыку, у Літве яна лічыла сябе і сапраўды была пэўным лякаматывам руху Літвы ў Эўразьвяз і НАТО, а ва Ўкраіне — мы ведаем, якімі былі паводзіны польскага боку. У Беларусі гэта не атрымліваецца зь вядомых прычынаў, перш за ўсё таму, што беларускае грама- дзтва пакуль яшчэ ня вельмі гатовае для такіх пераменаў. Зь іншага боку, Полыпча паводзіла сябе іншым разам больш лагодна адносна Беларусі, чым кіраўніцтва Эўразьвязу, яна не падтрымлівала яго візавыя санкцыі, якія ўводзіліся некалькі разоў, супраціўлялася ўвядзеньню эканамічных санкцыяў. Яна спрабавала зрабіць зь сябе нешта накшталт мосту, нават нягледзячы на тое, што Эўразьвяз увогуле даволі нэгатыўна ставіўся да ўнутранай палітыкі ў Беларусі. Я не магу сказаць, што ў цяперашнім сутыкненьні вінаваты польскі бок, гэта ўсё ж беларуская традыцыя апошніх гадоў — душыць недзяржаўныя арганізацыі, калі яны нейкім чынам не адпавядаюць уяўленьню ўладаў Беларусі. Адным з прыярытэтаў Польшчы ў Беларусі зьяўляецца яе дыяспара, і яна не магла тут не ўмяшацца. Беларускі бок таксама не хацеў ісьці на саступкі. Таму гэты канфлікт пачаўся і таму ён разгараецца. Канфлікт беларуска-польскі ці беларуска-эўразьвязаўскі? Дракахруст: У пэўным сэнсе цяперашні беларуска-польскі канфлікт — гэта і чарговае выпрабаваньне для Эўрапейскага Зьвязу, сябрам якога Польшча стала год таму. На працягу ўсяго канфлікту польскія прадстаўнікі неаднаразова падкрэсьлівалі, што абвастрэньне адносінаў паміж Менскам і Варшавай зьяўляецца не двухбаковай, а агульнаэўрапейскай праблемай. Нядаўна пра гэта заявіў міністар замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд. Аднак адзін з прэсавых сакратароў Эўракамісіі Амадэў Альтафаў выказаў іншае меркаваньне: паводле яго, Брусэль будзе дамагацца ад Беларусі выкананьня правоў чалавека, але ня хоча камэнтаваць «дыпляматычную вайну» паміж Менскам і Варшавай і лічыць гэта двухбаковай праблемай. Дык хто тут мае рацыю? Пытаньне ў Бэрлін, дырэктару праграмаў у пытаньнях Расеі і СНД Нямецкай рады зьнешняй палітыкі Аляксандру Рару. Рар: Я мяркую, што мае рацыю прадстаўнік Польшчы. Польшча ўступіла ў Эўразьвяз, яна ўзяла на сябе пэўныя абавязкі ўмацоўваць наш палітычны саюз, з 2004 году яна аддала частку свайго сувэрэнітэту ў пытаньнях зьнешняй і абароннай палітыкі Брусэлю. Таму натуральна, што калі мае месца канфлікт сябра Эўразьвязу са зьнешнім сьветам, як гэта цяпер адбываецца паміж Польшчай і Беларусьсю, то гэты канфлікт закране ўвесь Эўрапейскі Зьвяз як цэлае. Таму заявы Брусэлю, пра якія Вы гаворыце, выглядаюць недарэчнымі. Пытаньне Беларусі ўжо даўно стаіць у парадку дня перамоваў Эўразьвязу зь яго ўсходнімі суседзямі, пытаньне дэмакратызацыі Беларусі распрацоўваецца даволі працяглы час, і ўсе сябры Эўразьвязу шукаюць новыя падыходы, як вырашыць гэтую праблему. Праўда, варта сказаць, што стары Эўразьвяз, якім ён быў да пашырэньня 2004 году, заўсёды казаў, што ён хоча вырашыць беларускую праблему не рэвалюцыйным шляхам, ціснучы на Лукашэнку, а эвалюцыйным. Але ёсьць іншыя меркаваньні, якіх прытрымліваюцца правыя колы ў Злучаных Штатах, a таксама ў Полыпчы, дзе апазыцыя гаворыць, што трэба зьмяніць рэжым у Беларусі любымі сродкамі, каб наблізіць гэтую краіну да Эўропы. Лукашэнка, дарэчы, гэта адчуў і ідзе на канфлікт, каб умацаваць свае пазыцыі сярод свайго электарату. Дракахруст: Станіслаў Бялкоўскі мяркуе, што нежаданьне Брусэлю падтрымаць Польшчу ў яе канфлікце зь Беларусьсю мае шэраг дастаткова важкіх чыньнікаў. Бялкоўскі: Польшча — новы сябра Эўразьвязу, яна ў болыпай ступені арыентуецца на Злучаныя Штаты Амэрыкі, чым на брусэльскую эўрабюракратыю і на краіны-заснавальніцы Эўразьвязу — Францыю і Нямеччыну. Відавочна, што Эўразьвяз стрымлівае геапалітычныя амбіцыі Польшчы. Папершае, бо фактычнае аднаўленьне Вялікага Княства Літоўскага групай дзяржаваў, што знаходзяцца пад уплывам Польшчы, разбурае самую дактрыну Эўразьвязу як аднароднага ўтварэньня, а па-другое, бо Эўразьвяз перасьцерагаецца росту ўплыву Польшчы як саюзьніцы ЗША.