• Газеты, часопісы і г.д.
  • Акцэнты Свабоды  Юры Дракахруст

    Акцэнты Свабоды

    Юры Дракахруст

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 430с.
    2009
    86.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Якубовіч: Я мяркую, што любая прапанова павінна быць узятая да ўвагі і абмяркоўвацца і ў грамадзтве, і ў палітычным кіраўніцтве краіны, бо ёсьць ініцыятыва, ёсьць ідэя.
    * У лістападзе 2006 г. Эўразьвяз прыняў неафіцыйны (non paper) дакумэнт, у якім былі выкладзеныя ўмовы паляпшэньня адносінаў зь Беларусьсю. Сярод гэтых 12-ці ўмоваў фігуравалі, у прыватнасьці, вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў, доступ грамадзянаў краіны да дзяржаўных СМІ, павага правоў няўрадавых арганізацыяў і незалежных прафсаюзаў, нацыянальных меншасьцяў, спыненьне ўмяшаньня ўладаў у бізнэс, правядзеньне свабодных і адкрытых выбараў.
    Дракахруст: Спадар Портнікаў, а як Вы ацэньваеце гэтыя прапановы Эўразьвязу, наколькі сур’ёзнымі і выратавальнымі для Беларусі яны Вам падаюцца? I наколькі, на Ваш погляд, яны прымальныя для беларускага кіраўніцтва?
    Портнікаў: Па-першае, трэба сказаць, што дагэтуль Эўразьвяз праводзіў адносна Беларусі даволі нерэалістычную палітыку. Трэба было разумець, што нават у выпадку выбараў, якія б на Захадзе кваліфікаваліся як дэмакратычныя, наўрад ці мы б цяпер бачылі на чале Беларусі іншага прэзыдэнта. Нават калі б не было трэцяга тэрміну, прэзыдэнтам Беларусі быў бы чалавек з поглядамі, блізкімі да поглядаў Аляксандра Лукашэнкі. Гэта — адлюстраваньне сёньняшняга стану беларускага грамадзтва як такога.
    I я лічу, што ня надта рэалістычнай была палітыка Эўразьвязу і адносна той жа Ўкраіны. Чамусьці лічылася, што адразу пасьля «аранжавай» рэвалюцыі адбудуцца эканамічныя рэформы і палітычныя пераўтварэньні. He было разуменьня, што ўкраінскае грамадзтва — постсавецкае, і ня варта спадзявацца на зьмены, якія істотна наблізяць яго да эўрапейскіх каштоўнасьцяў.
    Разам з тым, няма сумневу, што ёсьць магчымасьць зьмены вэктару будучыні Беларусі. Бо Расея можа быць сёньня такой, якой яна ёсьць, толькі дзякуючы цэнам на энэрганосьбіты. I кожны дзень такіх цэнаў павялічвае магчымасьць трагедыі Расеі, бо эфэктыўнай мадэлі ў Расеі не пабудавана. I кожны новы дзень саюзнай дзяржавы з Расеяй пагражае такой жа катастрофай для Беларусі і для беларускай улады.
    У Беларусі цалкам магчымы шлях паступовай дэмакратызацыі і пабудовы не такой дэмакратыі, як у Эўропе, я ня веру ў такую дэмакратыю на постсавецкай прасторы ў найбліжэйшыя гады, а дэмакратыі з элемэнтамі элітнага ўплыву, намэнклятурнага
    ўплыву на супольныя рашэньні. Больш за тое, у такой сыстэме Аляксандар Лукашэнка будзе адыгрываць амаль такую ролю, якую ён адыгрывае сёньня. Мне здаецца, што Аляксандру Лукашэнку і іншым асобам, якія сёньня кіруюць Беларусьсю, ня шмат што пагражае.
    Дракахруст: Яраслаў Раманчук, а як Вы ацэньваеце такія прапановы Эўразьвязу і пэрспэктывы таго, што ў гэтай «катастрафічна цяжкай» сытуацыі яны будуць прынятыя? Вось спадар Портнікаў мяркуе, што ня надта штосьці беларускаму кіраўніцтву і пагражае, нават калі яно прыме ўсе ўмовы.
    Раманчук: Перш за ўсё нагадаю, што Эўразьвяз, па сутнасьці, працягвае палітыку іншых эўрапейскіх структураў — была дэклярацыя АБСЭ наконт Беларусі, рашэньні Рады Эўропы і Эўрапарлямэнту. Эўракамісія, па сутнасьці, зрабіла падсумаваньне ўсіх дакумэнтаў і заявіла: «Калі вы хочаце, каб Беларусь атрымала палітычную і эканамічную падтрымку — выконвайце гэтыя патрабаваньні». Я лічу, што ў дакумэнце шмат бізуноў, але ня вельмі канкрэтныя пернікі. Нават калі Менск пагодзіцца пачаць перамовы з Эўразьвязам і дэмакратызацыю, то гэты працэс зацягнецца на гады, а Менску дапамога патрэбная ўжо ў 2007 годзе, каб закрыць тую «дзірку», пра якую Вы, Юры, казалі — 3—5 мільярдаў даляраў. A няма такіх мэханізмаў у Эўракамісіі, у эўрапейскім бюджэце, каб даць 5 мільярдаў даляраў пад гіпатэтычныя рэформы ў Беларусі. I таму Менск павінен думаць над тым, ці варта яму пайсьці на дэмакратызацыю, якая прынясе дывідэнды невядома калі.
    Я б прапанаваў разьдзяліць кар’еры некаторых палітыкаў і будучыню нашай краіны. Безумоўна, нам будзе цяжка, безумоўна, давядзецца «зацягваць паясы», але альтэрнатывы эўрапейскай інтэграцыі
    ў нас няма. I калі мы разам з Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця, з МВФ, з Усясьветным банкам, з нашымі суседзямі пачнём распрацоўваць комплекс рэформаў і яго рэалізацыю ў наступным годзе, то нам дадуць ня толькі 100 мільёнаў даляраў крэдыту, нам дадуць значна больш, калі нашыя намеры будуць сур’ёзнымі. Але сур’ёзнымі яны будуць тады, калі будуць канкрэтныя прапановы і новыя людзі. Адзіны адказ на той шок, які мы перажывем у наступным годзе — эўрапейскі кірунак нашай краіны. Тут патрэбныя ня толькі намаганьні ўладаў, але і дыялёг з апазыцыяй і грамадзянскай супольнасьцю. Тады прасьцей будзе праводзіць рэформы, якія гарантуюць незалежнасьць краіны.
    Дракахруст: Яраслаў, перад тым, як задаць наступнае пытаньне, я хачу прывесьці цытату з інтэрвію вядомага нямецкага палітоляга Аляксандра Pa­pa, якое ён нядаўна даў «Белгазете»:
    «Для Эўропы большым пудзілам, чым Лукашэнка, зьяўляецца Расея. Есьць страх, што калі сытуацыю ў Беларусі разгайдаць, калі давесьці да рэвалюцыі, гэта прывядзе не да аддаленьня Беларусі ад Расеі, a да прыходу даўлады прарасейскага палітыка. Вынікам гэтага можа стаць паглынаньне Беларусі Расеяй. Захад ад гэтага толькі прайграе...
    Кожны раз, калі на небасхіле зьяўляецца пэрспэктыва аб’яднаньня Беларусі з Расеяй, дакладней, калі камусьці здаецца, што такая пэрспэктыва зьяўляецца, шмат хто пачынае абараняць Лукашэнку. Бо куды больш за парушэньні правоў чалавекаў Беларусі Эўропа баіці{а новай расейскай імпэрыі. Апошнія заявы Пуціна аб падвышэньні цэнаў на газ у 2007 годзе актывізавалі ў эўрапейскіх палітыкаў “украінскі рэфлекс”: трэба любой цаной абараніць Беларусь ад рускага мядзьведзя».
    Прапановы Эўразьвязу, пра якія мы гаворым, своеасаблівая зьдзелка: мы вам — тое, вы нам — тое. Але ці не атрымаецца так, як яно часткова было ў 2004 годзе, што калі крызіс дойдзе да крытычнай кропкі — адключэньня газу, — Эўропа з геапалітычных меркаваньняў стане на бок Лукашэнкі, і ён, ня плацячы дэмакратызацыяй, атрымае ўсё тое, што Эўразьвяз прапануе на пэўных умовах?
    Раманчук: Я мяркую, што сёньня сытуацыя зусім іншая, чым тая, што была ўва Ўкраіне год таму. Тады быў Юшчанка, і Крэмль хацеў пакараць Украіну, да таго ж у Масквы не было магчымасьці кантраляваць транзыт газу і забясьпечыць сваіх пакупнікоў у Эўропе. Сёньня адносіны паміж Расеяй і Эўразьвязам значна больш шчыльныя. Сёньня ў Брусэлі вельмі добра разумеюць сытуацыю і на бок Лукашэнкі ня стануць.
    Але нават калі такая дэкляратыўная падтрымка з боку Брусэлю і будзе, то што гэта дасьць Лукашэнку? Яму ж давядзецца тлумачыць насельніцтву і прадпрыемствам, што няма газу, адключаецца сьвятло, няма з чаго плаціць пэнсіі і заробкі. Гэтых пытаньняў Эўразьвяз ці Крэмль не вырашаюць. Вырашаць іх давядзецца Лукашэнку, які ўзяў на сябе ўсю адказнасьць за сытуацыю.
    Так што калі і будуць дэклярацыі Эўразьвязу, што кепска, калі адключаецца газ, то ніякіх рашучых дзеяньняў Брусэлю ў дачыненьні Масквы ня будзе. Цяперашні альянс паміж Масквой і Бэрлінам гарантуе вельмі ўплывовыя пазыцыі Расеі ў Эўразьвязе, якім на сёньняшні дзень нічога не пагражае.
    Якубовіч: Перш за ўсё я хацеў бы сказаць наконт зьместу дакумэнту, які цяпер жвава камэнтуецца ў Маскве, Эўропе і, зразумела, Менску. Мне здаецца, што ён супярэчлівы. 3 аднаго боку, Эўразьвяз, пра-
    паноўваючы нейкія салодкія пернікі для Беларусі, гаворыць аб тым, што ўсё гэта будзе, калі ня будзе Лукашэнкі і цяперашняга ўраду. 3 другога боку, там ясна падкрэсьліваецца, што Эўразьвяз прызнае легітымнасьць прэзыдэнта Лукашэнкі.
    Дракахруст: Спадар Якубовіч, наколькі я ведаю, у гэтым дакумэнце не сказана, што ўмовай зьяўляецца сыход Лукашэнкі і ягонага ўраду. Там гаворыцца пра магчымасьці для апазыцыі, незалежных мэдыяў, але не пра скіданьне ўраду.
    Якубовіч: Аднак са зьместу гэта вынікае, бо гаворыцца, што ў новай беларускай канфігурацыі Эўразьвяз ня бачыць Лукашэнкі і ягонага ўраду. 3 другога боку, прызнаецца іх легітымнасьць. Мне здаецца, што тут ёсьць супярэчнасьць. Нягледзячы на антылукашэнкаўскую сутнасьць дакумэнту, прапануецца прэзыдэнту Лукашэнку падтрымка і нейкія схаваныя козыры ў яго канфрантацыі з крамлёўскім кіраўніцтвам. Я мяркую, што гэтыя прапановы ня надта рэалістычныя і ня надта патрэбныя. Ці можна ўсур’ёз паверыць, што на Беларусь могуць пасыпацца нейкія гіганцкія грошы на вырашэньне бягучых эканамічных задачаў?
    Віталь Портнікаў ужо казаў пра тое, што ўкраінскае грамадзтва было расчараванае чаканьнямі, якія на Майдане здаваліся яснымі, што як толькі будуць выкананыя ўмовы, як толькі ўкраінскае грамадзтва адгукнецца на эўрапейскія прапановы, адразу ж усе праблемы будуць вырашаныя дзякуючы спонсарскай дапамозе.
    Мне гэты дакумэнт нагадвае пугачоўскія «прелестные грамоты», калі грамадзтву даваліся абяцаньні лёгкіх грошай. Гэты дакумэнт вельмі палітызаваны й скіраваны на пашырэньне магчымай канфрантацыі паміж Менскам і Масквой, што ўжо пасьпеў заў-
    важыць расейскі друк. «Нзвестня» пішуць, што Лукашэнка ідзе ў раскрытыя абдымкі Эўропы. Гэтыя чыньнікі, як і не пазбаўленыя цікавасьці меркаваньні Аляксандра Papa, варта браць да ўвагі, але трэба разумець, што апакаліптычныя часы не прыйшлі і наўрад ці прыйдуць у такім выглядзе, як гэта ўяўляе Яраслаў.
    Абмяркоўваць дакумэнт трэба, але ня больш за тое. Кідацца на гукі гамэльнаўскай дудкі, якія прагучалі з Эўропы, наўрад ці варта. Як і адмахвацца адразу таксама ня трэба, тым больш што гэтыя прапановы зыходзяць ад такой сур’ёзнай арганізацыі.
    Прымаць гэта за чыстую манэту могуць толькі нашы менскія «пікейныя камізэлькі», якім, з аднаго боку, усё ў жыцьці зразумела, а з другога, зразумелым робіцца тады, калі прыйдзе чарговае тлумачэньне з Эўропы.
    Наўрад ці маюць рацыю тыя, хто лічыць беларускае кіраўніцтва людзьмі, якія нічога не разумеюць у навакольным жыцьці і толькі рэагуюць на падзеі. Мы пачыналі зь вельмі складанай сытуацыі, цяпер яна стабільная, эканамічна больш-менш прыстойная. Гэта сьведчыць пра тое, што працэс ня быў стыхійным, як гэта часам уяўляюць сабе нашыя лінейнадумныя камэнтатары.
    «Вы ўсе ў адным чоўне»
    Портнікаў: Эўропа можа быць прыхільнікам беларускай пазыцыі, бо размова ідзе пра лёгіку рынкавай эканомікі, якая палягае ня толькі ў тым, што дзяржава, якая прадае энэрганосьбіты, можа проста так падвышаць на іх цану без дакладнай праграмы такога падвышэньня і тлумачэньня, чаму яно не адбывалася раней. Усяго гэтага ў расейскіх рашэньнях