Таму тут ня можа быць поўнага адзінства, у тым ліку і адносна Беларусі. За Полыпчай стаяць Злучаныя Штаты, якія зацікаўленыя ў дывэрсыфікацыі цэнтраў прыняцьця рашэньняў у Эўразьвязе, у чым, у сваю чаргу, не зацікаўленыя Парыж і Бэрлін. Эўразьвяз зацікаўлены ў тым, каб Беларусь бачыла пэўную крыніцу легітымнасьці ў Эўразьвязе цалкам, а ня ў Полыпчы асобна. Дракахруст: Віцэ-сьпікер Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Тадэвуш Івіньскі гаворыць аб прычынах адрозьненьняў пазіцыяў Брусэлю і Варшавы досыць дыпляматычна. Івіньскі: Па-мойму, адна з прычынаў — гэта тое, што цяпер вакацыі, няма магчымасьці сустракацца і глыбей прааналізаваць усе працэсы. Па-другое, шчыра кажучы, у многіх краінаў-сябраў Эўразьвязу' няма глыбокага разуменьня ўсходніх праблемаў, асабліва праблемаў Беларусі. Заходнія палітыкі лепш ведаюць праблемы, зьвязаныя з Расеяй, апош- нім часам — таксама з Украінай, але няшмат — зь Беларусьсю. Мы тут у Польшчы мяркуем, што праблему нельга зводзіць да двухбаковых стасункаў. Дракахруст: Амэрыканскі дасьледнік Мікалай Злобін схільны да больш рэзкіх ацэнак. Злобін: Варшава хоча падаць гэтую праблему як праблему ўзаемаадносінаў усіх эўрапейскіх краінаў з адзінай недэмакратычнай краінай Эўропы. Я мяркую, што ў такім падыходзе ёсьць вялікі сэнс з гледзішча палітыкі і геапалітыкі. Але, зь іншага боку, эўрапейцы, навучаныя горкім досьведам XX стагодзьдзя, крывавым досьведам канфліктаў, якія ўзьнікалі на этнічнай і рэлігійнай глебе, спрабуюць вельмі акуратна ацэньваць тыя падзеі, якія маюць нацыянальную, этнічную ці рэлігійную афарбоўку. Эўрапейскія чыноўнікі — людзі нясьмелыя ў палітычным пляне. Дракахруст: I нарэшце, паводле беларускага палітоляга Андрэя Фёдарава, пазыцыя Брусэлю тлумачыцца, апроч іншага, тым, што ён мае няшмат рычагоў уплыву на Беларусь. Фёдараў: Кіраўніцтва Эўразьвязу, безумоўна, разумее, што ў яго няма сур’ёзных рычагоў уплыву на беларускае кіраўніцтва. Мы ведаем, што ўжо рабіліся шматлікія захады і Эўрапарлямэнтам, і Эўракамісіяй, але фактычна ні да якіх станоўчых пераменаў у Беларусі яны не прывялі. Кіраўніцтва Эўразьвязу і цяпер ведае, што яно няшмат можа зрабіць, а калі пачне нешта рабіць, а не атрымаецца, то яно ў пэўным сэнсе «згубіць твар». Таму яно паводзіцца пакуль вельмі асьцярожна. Тым больш што Польшча — даволі вялікая краіна, і такая ўжо вялікая дапамога ёй і непатрэбная. Іншая рэч, што, можа, Эўразьвяз будзе спрабаваць працаваць праз Маскву, каб тая паўплывала на ўлады Беларусі. Але гэта толькі гіпотэза, бо ў Масквы з Польшчай цяпер таксама ня надта добрыя стасункі. Дракахруст: Паводле геапалітычных канструкцыяў расейскага палітоляга Станіслава Бялкоўскага, Польшча мае ўласныя амбіцыі ў рэгіёне, якія стрымліваюць больш мудрыя старыя сябры Эўразьвязу. Схема прыгожая, але ня надта адпаведная фактам. Як нагадаў Андрэй Фёдараў, шмат у якіх сытуацыях менавіта Польшча пярэчыла жорсткім захадам, якія плянаваў адносна Беларусі Эўразьвяз. У сувязі з гэтым чаму ж улады Беларусі разьдзімаюць канфлікт, падштурхоўваючы Варшаву да жорсткай палітыкі? Фядута: Аляксандар Лукашэнка заўсёды адчуваў сябе найбольш камфортна падчас «вайны». Гэта можа быць вайна з уласнай апазыцыяй, з Расеяй ці з усёй Эўропай, як было падчас вядомага крызісу вакол Драздоў*. Зараз яму патрэбная маленькая вайна з Польшчай, і ён будзе ваяваць. Лукашэнка жыве інтарэсамі аднаго дня, таго, які будзе заўтра. А што будзе пасьлязаўтра — пра гэта мы заўтра і падумаем. Тое, што адбываецца сёньня, адпавядае ягоным інтарэсам наступнага году, як ён іх сабе ўяўляе. Што будзе пасьля гэтага — я ня ўпэўнены, што ён цяпер разважае над гэтым. У яго ёсьць больш складаная праблема — праблема Масквы. Ён усё яшчэ ня ўпэўнены, што Пуцін да канца будзе яго падтрымліваць. I тое, што ён абвас- * Аляксандар Фядута гаворыць аб дыпляматычным крызісе 1998 г?, калі ўлады Беларусі прымусілі амбасадараў пакінуць свае рэзыдэнцыі ў Драздах, дзе месьцілася і рэзыдэнцыя прэзыдэнта. На знак пратэсту Беларусь тады пакінулі паслы краінаў Эўразьвязу, ЗШ А і шэрагу іншых дзяржаваў. Пазьней крызіс быў урэгуляваны, аднак у Дразды амбасадары ўжо не вярнуліся. трае адносіны менавіта з Польшчай, — гэта таксама сыгнал Пуціну. Польшча і Латвія — сёньня дзьве найбольш «балючыя» для Расеі краіны блізкага замежжа. Расея і беларуска-польскі канфлікт Дракахруст: I Аляксандар Фядута, і Андрэй Фёдараў пачалі гутарку пра яшчэ аднаго патэнцыйнага ўдзельніка канфлікту — Расею. Дарэчы, днямі былы міністар абароны Полыпчы Браніслаў Камароўскі, характарызуючы цяперашні канфлікт, заявіў, што ў ім за Лукашэнкам стаіць Пуцін. Івіньскі: Я не падзяляю пункту гледзішча свайго калегі спадара Камароўскага. Ключавое пытаньне для мяне — будучыня самога Лукашэнкі. У наступным годзе будуць прэзыдэнцкія выбары, і ён робіць усё, каб умацаваць сваю ўладу, каб быць нанова пераабраным. Я бачу шмат адрозьненьняў у палітыцы Беларусі й Расеі. Я не выключаю, што сапраўды менскае кіраўніцтва хоча ў пэўнай ступені ўцягнуць у арбіту сваёй палітыкі і Расею. Дракахруст: Свой погляд на магчымыя рэакцыі на беларуска-польскі канфлікт галоўных геапалітычных цэнтраў прапануе Мікалай Злобін. Злобін: Сёньня польскае кіраўніцтва імкнецца ператварыць гэтую праблему ў адну з самых заўважальных на кантынэнце і тым самым прыцягнуць да яе ўвагу з боку Эўразьвязу, Злучаных Штатаў і Расеі. Посьпех такой польскай палітыкі будзе залежаць ад таго, наколькі гэтыя краіны пагодзяцца ўключыцца ў вырашэньне існай праблемы. Я мяркую, што ў Маскве зацікаўленасьць у ёй надзвычай вялікая, і пазыцыя Масквы будзе адыгрываць немалую ролю ў тым, як канфлікт вырашыцца. У Масквы таксама назапасіўся вялікі сьпіс прэтэнзіяў да рэжыму Лукашэнкі, і Крэмль хацеў бы бачыць у Беларусі кіраўніка менш экстравагантнага і больш прымальнага для Захаду. Што ж тычыцца ЗША, то Беларусь у вачох Вашынгтону — гэта апошняя дыктатура Эўропы, і любую магчымасьць зьмяніць палітычны рэжым у Беларусі Злучаныя Штаты будуць разглядаць вельмі сур’ёзна. Тым больш што Польшча ў апошнія гады стала адной зь любімых краінаў прэзыдэнта Буша, у кіраўніцтва Польшчы цяпер ёсьць наўпроставы выхад на Белы дом, чаго няма ў лідэраў іншых краінаў сьвету. Таму сёньня ў Вашынгтоне ўсур’ёз разглядаецца пытаньне, ці варта Злучаным Штатам умяшацца ў сытуацыю, ці ня можа гэта стаць спускавым кручком зьмены рэжыму, чарговай «каляровай» рэвалюцыі. На сёньняшні дзень я гэтага ня бачу. Але канфлікт толькі разгараецца, і цалкам імаверна, што Злучаныя Штаты праявяць сябе ў гэтай сытуацыі. I тады будзе зразумелай карціна цалкам. Дракахруст: Мікалай Злобін згаджаецца зь меркаваньнем, што ўцягваньне Расеі ў беларуска-польскі канфлікт — важны элемэнт палітыкі Менску. Злобін: Прэзыдэнт Пуцін апошнім часам дае розным сілам уцягнуць сябе ў разборкі, якія яго ці Расеі ня тычацца. Ён усё часьцей робіцца аб’ектам маніпуляцыяў, можа, сам таго не заўважаючы. У выніку ягоны палітычны аўтарытэт робіцца разьменнай манэтай. Прэзыдэнт Лукашэнка ўжо неаднойчы спрабаваў гэта рабіць, і ня толькі адносна Пуціна, але і яго папярэдніка. Усё, што спрыяе пагаршэньню адносінаў паміж Расеяй і Эўропай, Расеяй і Польшчай, надзвычай выгаднае ўладам Беларусі. Любая расколіна паміж Расеяй і Эўразьвязам будзе пашырацца Менскам усімі магчымымі сродкамі. Я ня ўпэўнены, што гэта было першапачатковай мэтай прэзыдэнта Беларусі, але з улікам праблемаў, якія існуюць паміж Масквой і Варшавай, я не выключаю, што Беларусь паспрабуе паглыбіць гэтыя супярэчнасьці. Бо калі Расея і Эўразьвяз ва ўсё болыпай ступені будуць знаходзіць паразуменьні ў пытаньнях эўрапейскай палітыкі, то месца для сёньняшняй Беларусі там не застанецца. Яе месца — там, дзе Расея і Эўразьвяз не знаходзяць згоды. Дракахруст: Большасьць польскіх экспэртаў і палітыкаў выказваюць меркаваньне, што прычына цяперашняга канфлікту палягае ў страху Лукашэнкі перад пэрспэктывай «каляровай» рэвалюцыі. Каб перадухіліць такую пэрспэктыву, кіраўнік Беларусі сьвядома правакуе ізаляцыю сваёй краіны. Цяпер сярод польскіх палітыкаў усе выразьней гучаць прапановы разарваць дыпляматычныя адносіны зь Беларусьсю, польскія гарады перапыняюць партнэрскія сувязі зь беларускімі. На выклікі трэба адказваць, але ці не дасягаецца такім чынам тая самая ізаляцыя Беларусі, да якой імкнуўся Лукашэнка, разьдзімаючы канфлікт? Івіньскі: У гэтым і палягае галоўны выклік. Я шчыра казаў пра сытуацыю ў Сойме. Палітыка Польшчы, якая паводле ацэнак апазыцыі была мяккай, насамрэч была цьвярозай і пазытыўнай, паколькі праблема даволі складаная. Як ізаляваць недэмакратычныя, аўтарытарныя ўлады Беларусі, але пры гэтым не ізаляваць беларускае грамадзтва? Я мяркую, што мы мусім не разрываць дыпляматычных адносінаў, а шукаць рашэньне ў межах Рады Эўропы — я кажу пра гэта як віцэ-старшыня Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы — і ў межах Эўразьвязу. Дракахруст: Наконт таго, ці імкнецца Лукашэнка да ізаляцыі, свой пункт гледзішча мае Станіслаў Бялкоўскі. Бялкоўскі: Лукашэнка сапраўды ў пэўнай ступені зацікаўлены ў ізаляцыі Беларусі, у той ступені, наколькі гэта спрыяе рэалізацыі яго нэасавецкага праекту. I, зразумела, зацікаўлены ў тым, каб ізаляцыя Беларусі адбывалася не зь яго віны. Ва ўзьнікненьні праблемы польскай меншасьці ён не зацікаўлены, і таму занадта далёка ў сваіх антыпольскіх настроях ён ня пойдзе. Гэтак жа і Польшча сёньня не настолькі моцная, каб пайсьці занадта далёка. На ўзроўні рыторыкі напружанасьць будзе ўзрастаць яшчэ неаднойчы, а на ўзроўні канкрэтных справаў бакі спыняцца перад пэўнай рысай, якая адлюстроўвае ступень разуменьня Аляксандрам Квасьнеўскім і Аляксандрам Лукашэнкам тых рызыкаў і пагрозаў, якія зьвязаныя з разрастаньнем канфлікту і яго непрадказальнымі наступствамі. Дракахруст: I нарэшце — да якіх межаў можа дайсьці эскаляцыя цяперашняй напружанасьці? Фёдараў: Mary вызначыць толькі самую крайнюю мяжу, да якой яны пэўна ня дойдуць — ваенных дзеяньняў паміж Беларусьсю і Полыпчай з гэтай прычыны ня будзе. Я ў гэтым упэўнены абсалютна. Што да іншага, то могуць быць самыя розныя рэчы. Палякі ўжо адклікалі свайго амбасадара. Я думаю, што зараз наступіць нейкае зацішша, і бакі будуць думаць, што рабіць далей. Бо наступны крок — гэта сапраўды разрыў дыпляматычных адносінаў. I я не выключаю, што ён можа адбыцца, бо ўлады Беларусі цьвёрда стаяць на сваім, а польскі гонар тут адыгрывае не апошнюю ролю.